ПАГАДНЕННЕ *)
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI IНДЫЯ
АБ ЗАСНАВАННI МIЖУРАДАВАЙ КАМIСII ПА СУПРАЦОЎНIЦТВУ Ў ГАЛIНЕ
ЭКАНОМIКI, ГАНДЛЮ, ПРАМЫСЛОВАСЦI, НАВУКI, ТЭХНАЛОГIЙ I КУЛЬТУРЫ
____________________________________________________
*) Пагадненне ўступiла ў сiлу 27 верасня 1997 г.
===
Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Рэспублiкi Iндыя, якiя ў
далейшым называюцца "Дагаворныя Бакi",
жадаючы ўмацоўваць i развiваць супрацоўнiцтва ў галiне
эканомiкi, гандлю, прамысловасцi, навукi, тэхналогiй i культуры на
доўгатэрмiновай i стабiльнай аснове, а таксама на прынцыпах роўнасцi
i ўзаемнай выгады,
у адпаведнасцi з пунктам 5 Дэкларацыi аб прынцыпах i напрамках
супрацоўнiцтва памiж Рэспублiкай Беларусь i Рэспублiкай Iндыя,
падпiсанай у Нью-Дэлi 14 мая 1993 года,
ДАМОВIЛIСЯ АБ НIЖЭЙПАДАДЗЕНЫМ:
Артыкул 1
Беларуска-Iндыйская мiжурадавая камiсiя, якая ў далейшым
называецца "Камiсiя", ствараецца для развiцця i актывiзацыi
супрацоўнiцтва Дагаворных Бакоў у галiне эканомiкi, гандлю,
прамысловасцi, навукi, тэхналогiй i культуры.
Артыкул 2
Задачамi Камiсii з'яўляюцца:
разгляд пытанняў, што вынiкаюць з ходу выканання Пагаднення
памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Iндыя аб гандлi
i эканамiчным супрацоўнiцтве, падпiсанага 14 мая 1993 года, i iншых
беларуска-iндыйскiх пагадненняў у галiне эканамiчнага, гандлёвага,
прамысловага, навуковага, тэхналагiчнага i культурнага
супрацоўнiцтва, а таксама пытанняў, якiя маюць дачыненне да
забеспячэння эфектыўнага функцыянавання прадпрыемстваў, створаных на
тэрыторыi дзяржавы аднаго з Дагаворных Бакоў пры садзейнiчаннi i/або
ўдзеле другога Дагаворнага Боку;
вывучэнне магчымасцей далейшага развiцця супрацоўнiцтва ў
галiне эканомiкi, гандлю, прамысловасцi, навукi, тэхналогiй i
культуры;
падрыхтоўка рэкамендацый для паспяховага выканання зазначаных
вышэй пагадненняў i прапаноў аб магчымых шляхах пашырэння
супрацоўнiцтва ў гэтых напрамках для ўзгаднення Дагаворнымi Бакамi,
а таксама вырашэння iншых пытанняў, якiя маюць дачыненне да
супрацоўнiцтва ў галiне эканомiкi, гандлю, прамысловасцi, навукi,
тэхналогiй i культуры.
Артыкул 3
Камiсiя будзе складацца з роўнай колькасцi прадстаўнiкоў
Дагаворных Бакоў. Кожны Дагаворны Бок прызначае сустаршыню,
намеснiка сустаршынi, выканаўчага сакратара i членаў Камiсii.
Сустаршынi ўзаемна iнфармуюць адзiн аднаго аб асабiстым складзе
сваiх частак Камiсii i iх наступных зменах.
Артыкул 4
Камiсiя будзе збiрацца кожны год ва ўзгодненыя тэрмiны.
Пасяджэннi Камiсii будуць праводзiцца па чарзе ў Мiнску i Дэлi
i будуць узначальвацца сустаршынёй ад прымаючай дзяржавы.
Камiсiя будзе праводзiць свае пасяджэннi ў адпаведнасцi з
узгодненым працоўным графiкам i па дамоўленасцi памiж сустаршынямi.
На пасяджэннях Камiсii можа прысутнiчаць неабходная колькасць
саветнiкаў i экспертаў кожнага Дагаворнага Боку.
Артыкул 5
Графiк рэгулярных пасяджэнняў i папярэднi парадак дня Камiсii
будзе зацверджаны сустаршынямi шляхам кансультацый загадзя за 30
дзён да пачатку пасяджэння.
На пасяджэннях будуць разгледжаны загадзя вызначаныя пункты
парадку дня i пункты, якiя па ўзгадненню памiж сустаршынямi могуць
быць уключаны ў парадак дня ў пачатку пасяджэння.
Артыкул 6
Па патрабаванню аднаго з сустаршыняў можа быць склiкана
спецыяльнае пасяджэнне Камiсii.
Па iнiцыятыве аднаго з Дагаворных Бакоў могуць быць
арганiзаваны дадатковыя сустрэчы сустаршыняў цi iх намеснiкаў у
тэрмiновым парадку ў магчыма кароткiя тэрмiны.
Артыкул 7
Рашэннi на пасяджэннях Камiсii будуць прымацца аднагалосна.
Рашэннi Камiсii ўступаюць у сiлу з даты iх падпiсання, калi
гэтымi рашэннямi не прадугледжваецца iншае.
Тыя рашэннi, якiя згодна заяве аднаго з сустаршыняў, павiнны
быць адобраны упаўнаважанымi органамi яго дзяржавы, уступяць у сiлу
з даты паведамлення адпаведным сустаршынёй аб iх адабрэннi.
Артыкул 8
Вынiкi i рашэннi пасяджэнняў Камiсii будуць адлюстраваны ў
пратаколах, якiя будуць падпiсаны сустаршынямi.
Пратаколы пасяджэнняў Камiсii павiнны быць складзены на
беларускай, хiндзi i англiйскай мовах, прычым усе тэксты павiнны
мець аднолькавую сiлу.
Артыкул 9
Пры ўзнiкненнi тэрмiновых пытанняў сустаршынi па ўзгадненню
будуць мець права прымаць рашэннi ў перыяды памiж пасяджэннямi
Камiсii. Рашэннi сустаршыняў будуць уключацца ў пратакол наступнага
пасяджэння Камiсii.
Артыкул 10
Для выканання сваiх задач Камiсiя можа ствараць пастаянныя i
часовыя падкамiсii або рабочыя групы па канкрэтных напрамках
супрацоўнiцтва, калi гэта будзе прызнана неабходным. Падкамiсii
ажыццяўляюць сваю дзейнасць у адпаведнасцi з планамi i рашэннямi,
прынятымi Камiсiяй, i павiнны прадстаўляць справаздачы аб
праведзенай рабоце на кожнае пасяджэнне Камiсii.
Камiсiя i яе падкамiсii могуць прымаць такiя правiлы i
працэдуры, якiя могуць быць неабходны для iх функцыянавання ў
адпаведнасцi з палажэннямi гэтага Пагаднення.
Артыкул 11
Выканаўчы сакратар Камiсii ў Рэспублiцы Беларусь i выканаўчы
сакратар Камiсii ў Iндыi будуць мець адказнасць за арганiзацыю
дзейнасцi адпаведнага боку, каардынацыю працы iх выканаўчых органаў,
падрыхтоўку дакументаў для пасяджэнняў Камiсii, а таксама за iншыя
арганiзацыйныя пытаннi, звязаныя з дзейнасцю Камiсii. З гэтай мэтай
выканаўчыя сакратары будуць пастаянна падтрымлiваць кантакт адзiн з
адным.
Артыкул 12
Выдаткi па арганiзацыi пасяджэнняў Камiсii i працы яе
пастаянных i часовых органаў будуць аплачвацца за кошт прымаючага
Дагаворнага Боку.
Выдаткi на камандзiраванне ўдзельнiкаў пасяджэнняў Камiсii,
уключаючы аплату праезду i пражывання, будуць аплачвацца за кошт
Дагаворнага Боку, якi накiроўвае сваiх прадстаўнiкоў.
Артыкул 13
Гэта Пагадненне ўступiць у сiлу з даты яго падпiсання i будзе
дзейнiчаць на працягу пяцi гадоў.
Тэрмiн дзеяння гэтага Пагаднення будзе аўтаматычна падоўжаны на
наступныя пяцiгадовыя перыяды, калi любы з Дагаворных Бакоў не
накiруе пiсьмовае паведамленне iншаму Дагаворнаму Боку аб намеры
спынiць яго дзеянне за шэсць месяцаў да даты сканчэння гэтага
перыяду.
Па ўзаемнай згодзе Дагаворных Бакоў у гэта Пагадненне могуць
быць унесены змяненнi i дапаўненнi, якiя будуць аформлены ў
пiсьмовым выглядзе.
Падпiсана ў Дэлi 27 верасня 1997 года ў двух сапраўдных
экзэмплярах, кожны на беларускай, хiндзi i англiйскай мовах, прычым
усе тэксты маюць аднолькавую сiлу. У выпадку разыходжанняў перавагу
мае тэкст на англiйскай мове.
За Урад Рэспублiкi Беларусь М.Марынiч
|