Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Соглашение Правительства Республики Беларусь от 14 апреля 1997 г. "Гандлевае пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Кiпр"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Правовая библиотека
(архив)

 

ГАНДЛЁВАЕ ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI КIПР*

_____________________________
     *Уступiла ў сiлу 12 лiпеня 1997 г.

     Урад  Рэспублiкi  Беларусь  i  Урад  Рэспублiкi  Кiпр,  якiя  ў
далейшым называюцца Дагаворныя Бакi,
     кiруючыся    прынцыпамi     рыначнай    эканомiкi,    роўнасцi,
недыскрымiнацыi i ўзаемнай выгады;
     iмкнучыся ўмацоўваць   i развiваць  гандлёвыя адносiны памiж iх
краiнамi;
     прымаючы  пад увагу  абавязацельствы Рэспублiкi  Кiпр як  члена
Сусветнай  Гандлёвай  Арганiзацыi   (СГА),  i  намаганнi  Рэспублiкi
Беларусь  прытрымлiвацца  норм  i  правiлаў,  якiя агульнапрызнаны ў
сiстэме мiжнароднага гандлю, уключаючы нормы i правiлы СГА;

     ДАМОВIЛIСЯ АБ НIЖЭЙПАДАДЗЕНЫМ:

                             Артыкул 1

     Дагаворныя   Бакi   будуць    прымаць   неабходныя   меры   для
садзейнiчання  развiццю гандлю  памiж iх  краiнамi ў  адпаведнасцi з
заканадаўствам кожнай з дзяржаў.

                             Артыкул 2

     Дагаворныя  Бакi прадстаўляюць  адзiн аднаму  рэжым найбольшага
спрыяння ў адносiнах да:
     мытных пошлiн i збораў, якiя прымяняюцца ў адносiнах да iмпарту
i экспарту;
     спосабаў спагнання такiх пошлiн i збораў;
     правiлаў  i фармальнасцей,  якiя датычацца  мытнага афармлення,
транзiта, складзiравання i перагрузкi;
     падаткаў i  iншых унутраных збораў, якiя  спаганяюцца прама або
ўскосна з iмпартуемых або экспартуемых тавараў;
     спосабаў плацяжоў i пераводу такiх плацяжоў;
     правiлаў,  якiя закранаюць  продаж, пакупку,  транспарцiроўку i
выкарыстанне тавараў на ўнутраным рынку.
     Гэты рэжым не распаўсюджваецца, аднак, на перавагi, якiя:

     (а)  любы з  Дагаворных Бакоў  прадастаўляе суседнiм  краiнам у
мэтах развiцця прыгранiчнага гандлю;

     (б)  Дагаворныя Бакi  прадастаўляюць або  могуць прадаставiць у
межах   мытнага  саюза,   зоны  вольнага   гандлю  або  рэгiянальнай
эканамiчнай групiроўкi;

     (в) прадастаўляюцца  краiнам, якiя сталi  на шлях развiцця,  на
падставе мiжнародных пагадненняў.

                             Артыкул 3

     Кожны з Дагаворных Бакоў  не будзе прымаць дыскрымiнацыйных мер
у дачыненнi да тавараў, якiя паходзяць  з тэрыторыi або экспартуюцца
на  тэрыторыю другога  Дагаворнага Боку,  у адносiнах  да iмпарту  i
экспарту, а  таксама палажэнняў, што рэгулююць  абарачэнне валюты, у
тым лiку тых, якiя  датычацца валютных асiгнаванняў, што патрабуюцца
для  ўплаты па  iмпарце. Гэты  рэжым не  распаўсюджваецца, аднак, на
перавагi, якiя вынiкаюць з удзелу любога з Дагаворных Бакоў ў мытным
саюзе, зоне вольнага гандлю або рэгiянальнай эканамiчнай групiроўцы.

                             Артыкул 4

     1. У  мэтах пашырэння гандлю  памiж дзвюма краiнамi  Дагаворныя
Бакi  садзейнiчаюць   удзелу  iх  арганiзацый   i  прадпрыемстваў  у
гандлёвых  кiрмашах i  камерцыйных выставах,  якiя адбываюцца  на iх
тэрыторыях.

     2. Экспанаты,  якiя прызначаны для  такiх кiрмашоў i  выстаў, а
таксама  малыя  iнструменты  i  прылады,  якiя  выкарыстоўваюцца для
зборкi,  у адпаведнасцi  з  заканадаўствам  кожнай з  дзяржаў будуць
вызвалены  ад  абкладання  мытнымi  пошлiнамi,  але  не павiнны быць
выкарыстаны  ў iншых  мэтах, чым  кiрмашы i  выставы без папярэдняга
дазволу  кампетэнтнага органа  краiны-iмпарцёра i  ўплаты адпаведных
мытных пошлiн.

     3.  Згодна   з  адпаведным  заканадаўствам,   узоры,  каталогi,
прэйскуранты i  матэрыялы, якiя не  маюць камерцыйнай каштоўнасцi  i
прызначаны  для камерцыйнай  i турыстычнай  рэкламы, таксама  будуць
вызвалены ад мытных пошлiн.

                             Артыкул 5

     Плацяжы памiж  дзвюма краiнамi павiнны  ажыццяўляцца ў свабодна
канверсуемай валюце ў адпаведнасцi з заканадаўствам, што дзейнiчае ў
абедзвюх краiнах на момант ажыццяўлення плацяжоў.

                             Артыкул 6

     Для  забеспячэння   выканання  гэтага  Пагаднення   i  разгляду
пытанняў, якiя датычацца гандлю  памiж дзвюма краiнамi, прадстаўнiкi
абодвух  Дагаворных Бакоў  будуць сустракацца  па чарзе  ў Нiкасii i
Мiнску  па просьбе  любога з  iх, дзе  будзе разглядацца стан гандлю
памiж дзвюма краiнамi, унасiцца рэкамендацыi i прапановы з мэтай яго
актывiзацыi,  а  таксама  праекты  вырашэння  пытанняў,  якiя могуць
узнiкнуць у гэтай сувязi.

                             Артыкул 7

     Дагаворныя  Бакi  згадзiлiся,  што   Рэспублiка  Беларусь зможа
заснаваць  сваё  гандлёвае  прадстаўнiцтва   ў  Рэспублiке  Кiпр,  i
Рэспублiка  Кiпр  зможа  заснаваць  сваё  гандлёвае прадстаўнiцтва ў
Рэспублiке Беларусь.

                             Артыкул 8

     1. Спрэчкi памiж Дагаворнымi  Бакамi аб тлумачэннi i прымяненнi
гэтага Пагаднення будуць вырашацца шляхам перагавораў i кансультацый
памiж Дагаворнымi Бакамi.

     2.  Дагаворныя  Бакi  садзейнiчаюць  у  аказаннi  дапамогi  пры
ўрэгуляваннi  спрэчных пытанняў  па кантрактах,  якiя былi заключаны
памiж фiзiчнымi  або юрыдычнымi асобамi абедзвюх  краiн i прымяненню
арбiтражных  правiлаў, якiя  былi распрацаваны  Камiсiяй Арганiзацыi
Аб'яднаных  Нацый  па  праву  мiжнароднага  гандлю  (ЮНСIТРАЛ), праз
дзейнасць Гандлёва-Прамысловых Палат абедзвюх краiн у адпаведнасцi з
нацыянальным заканадаўствам.

                             Артыкул 9

     Гэта Пагадненне  можа быць зменена i/або  дапоўнена па ўзаемнай
згодзе Дагаворных Бакоў.

                            Артыкул 10

     Гэта Пагадненне  застаецца ў сiле пасля  заканчэння тэрмiну яго
дзеяння   ў   адносiнах   да   падпiсаных   кантрактаў  i  плацёжных
пагадненняў,  заключаных у  перыяд дзеяння  Пагаднення, пакуль такiя
кантракты i плацёжныя пагадненнi не будуць цалкам выкананы.

                            Артыкул 11

     Гэта  Пагадненне ўступае ў сiлу   праз 30  дзён пасля  таго, як
Дагаворныя  Бакi пiсьмова  паведамяць адзiн  аднаму па дыпламатычных
каналах аб выкананнi iмi  ўсiх унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных
для ўступлення ў сiлу гэтага Пагаднення.
     Гэта Пагадненне будзе заставацца ў сiле да таго, пакуль адзiн з
Дагаворных Бакоў  не дэнансуе яго, паведамiўшы  аб гэтым у пiсьмовай
форме другому Дагаворнаму Боку за шэсць месяцаў.

     ЗДЗЕЙСНЕНА ў г.Мiнску 14 красавiка  1997 г. в двух экзэмплярах,
кожны на беларускай, грэчаскай i  англiйскай мовах. Усе тэксты маюць
аднолькавую сiлу.  У выпадку разыходжання ў  тлумачэннi перавагу мае
тэкст на англiйскай мове.


 За Урад Рэспублiкi Беларусь                 За Урад Рэспублiкi Кiпр



Предыдущий | Следующий

< Содержание

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations