МЕМАРАНДУМ
АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ ПАМIЖ РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I
АРГАНIЗАЦЫЯЙ АБ'ЯДНАНЫХ НАЦЫЙ ПА ПЫТАННЯХ
АДУКАЦЫI, НАВУКI I КУЛЬТУРЫ (ЮНЕСКА)*
_____________________________
*Уступiў у сiлу 7 верасня 1998 г.
Рэспублiка Беларусь i Арганiзацыя Аб'яднаных Нацый па пытаннях
адукацыi, навукi i культуры (ЮНЕСКА),
улiчваючы iх агульнае iмкненне да iдэалаў мiру, перакананне ў
важнасцi мiжнацыянальнага супрацоўнiцтва праз адукацыю, навуку,
культуру, камунiкацыю i iнфарматыку ў мэтах далейшага развiцця
ўсеагульнага шанавання справядлiвасцi, вяршэнства закона, правоў
чалавека i асноўных свабод;
з задавальненнем адзначаючы, што Мемарандум, падпiсаны ў Мiнску
ў 1991 годзе памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i ЮНЕСКА значна
паспрыяў супрацоўнiцтву ў галiнах адукацыi, навукi, культуры i
камунiкацыi, у прыватнасцi, рэалiзацыi Праграмы ЮНЕСКА-Чарнобыль i
праекта па стварэннi цэнтраў сацыяльна-псiхалагiчнай рэабiлiтацыi;
усведамляючы жаданасць далейшага пашырэння ўдзелу Рэспублiкi
Беларусь у распрацоўцы i рэалiзацыi праграм i дзейнасцi ЮНЕСКА,
адзначаючы важную ролю Нацыянальнай камiсii Рэспублiкi Беларусь
па справах ЮНЕСКА ў каардынацыi выпрацоўкi ўкладу iнтэлектуальнай
супольнасцi Беларусi ў дзейнасць ЮНЕСКА i прызнаючы яе патэнцыял у
дачыненнi да рэалiзацыi дзейнасцi i праграм ЮНЕСКА ў краiне;
улiчваючы ўзрастанне ролi грамадзянскай супольнасцi i перавагi
ўзмацнення супрацоўнiцтва, у прыватнасцi, з няўрадавымi
арганiзацыямi;
падкрэслiваючы важнасць рэгiянальных стратэгiй у праграмнай
дзейнасцi ЮНЕСКА, якiя адпавядаюць патрэбам краiн Цэнтральнай i
Ўсходняй Еўропы;
зноў пацвярджаюць сваё iмкненне ўздымаць узровень i пашыраць
супрацоўнiцтва i пагадняюцца аб нiжэйвыкладзеным:
АДУКАЦЫЯ
1. Рэспублiка Беларусь падтрымлiвае дзейнасць ЮНЕСКА,
накiраваную на абнаўленне, дыверсiфiкацыю i пашырэнне сiстэм
адукацыi, адукацыйных праграм i працэсаў у межах адукацыi праз усё
жыццё i садзейнiчае наданню iм большай адпаведнасцi сацыяльным
пераўтварэнням i выклiкам ХХI стагоддзя. ЮНЕСКА ўзмоцнiць
садзейнiчанне Рэспублiцы Беларусь ў рэфармаваннi сiстэмы адукацыi,
яе iнтэграцыi ў сусветную адукацыйную прастору, а таксама ва
ўмацаваннi яе патэнцыялу ў мэтах развiцця i правядзення даследванняў
у галiне педагагiчных навук, што мае на мэце павелiчэнне ўкладу
адукацыi ў развiццё грамадства, а таксама ў правядзенне iншых вiдаў
дзейнасцi ў гэтых мэтах. ЮНЕСКА акажа садзейнiчанне ў арганiзацыi
рэгiянальнай канферэнцыi "Рэфармаванне сярэдняй школы: аналiз
адукацыйнай палiтыкi ў краiнах на пераходным этапе" (Мiнск, 1999
год).
2. З улiкам важнасцi экалагiчнай i прэвентыўнай адукацыi i
выхавання насельнiцтва ў духу экалагiчнай этыкi Рэспублiка Беларусь
мае намер уключыць педагагiчную адаптацыю i псiхалагiчную
рэабiлiтацыю дзяцей, што знаходзяцца пад уздзеяннем стрэса,
прычыненага прыроднымi i тэхналагiчнымi катастрофамi, у дзейнасць па
гэтым адукацыйным накiрунку. Рэспублiка Беларусь гатова падзялiцца з
мiжнароднай супольнасцю сваiм вопытам у гэтай сферы, у прыватнасцi,
вопытам стварэння цэнтраў сацыяльна-псiхалагiчнай рэабiлiтацыi для
пацярпелых у вынiку Чарнобыльскай катастрофы. ЮНЕСКА ўзмоцнiць
супрацоўнiцтва з кафедрай ЮНЕСКА па радыёэкалогii, адкрытай у
Мiжнародным iнстытуце радыёэкалогii iмя Сахарава ў Мiнску.
3. ЮНЕСКА будзе садзейнiчаць рэфармаванню прафесiйна-тэхнiчнай
адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь, галоўным чынам, праз Мiжнародны
праект прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi (ЮНЕВОК), i будзе аказваць
падтрымку дзейнасцi Урада Рэспублiкi Беларусь па абнаўленню i
ўдасканаленню навукова-тэхнiчнай адукацыi.
4. Рэспублiка Беларусь i ЮНЕСКА будуць пашыраць супрацоўнiцтва
для прымянення i развiцця мiжнародных нарматыўных iнструментаў, што
датычацца прызнання навучальных курсаў, ступеняў i дыпломаў.
5. Прымаючы да ўвагi значэнне, што надаецца адукацыi для
ўсталявання культуры мiру, талерантнасцi, умацавання дэмакратычных
прынцыпаў, мiжкультурнага паразумення i шанавання правоў чалавека,
ЮНЕСКА будзе падтрымлiваць дзейнасць кафедры ЮНЕСКА па культуры мiру
i дэмакратыi, створанай у Рэспублiканскiм iнстытуце вышэйшай школы,
i кафедры ЮНЕСКА па правах чалавека i дэмакратыi Беларускага
дзяржаўнага унiверсiтэта ў распрацоўцы навучальных праграм,
дапаможнiкаў для выкладчыкаў i падручнiкаў па культуры мiру i
дэмакратыi.
6. ЮНЕСКА будзе аказваць падтрымку Рэспублiцы Беларусь у
садзейнiчаннi развiццю i выкарыстанню новых iнфармацыйных i
камунiкацыйных тэхналогiй у адукацыi, у прыватнасцi, праз развiццё i
ўдасканальванне метадаў дыстанцыйнага навучання i выкарыстання ў
гэтых мэтах сiстэмы Iнтэрнет.
7. ЮНЕСКА будзе садзейнiчаць Рэспублiцы Беларусь ва ўмацаваннi
прэвентыўнай адукацыi ў галiне супрацьдзеяння злоўжыванню
наркотыкамi i прафiлактыкi СНIД у кантэксце выхавання разумення
неабходнасцi здаровага ладу жыцця i ўзмацнення грамадскага
ўсведамлення гэтай праблемы, у прыватнасцi, праз сродкi масавай
iнфармацыi.
8. Рэспублiка Беларусь будзе пашыраць супрацоўнiцтва з
Еўрапейскiм цэнтрам вышэйшай адукацыi ЮНЕСКА (СЕПЕС) для iнтэграцыi
яе сiстэмы вышэйшай адукацыi ў агульны еўрапейскi кантэкст.
Рэспублiка Беларусь, прызнаючы ролю СЕПЕС, што датычыцца
садзейнiчання пасрэднiцтва ў супрацоўнiцтве памiж краiнамi Еўропы ў
гэтай галiне, i пацвярджае гатоўнасць да пашырэння свайго ўдзелу ў
дзейнасцi, звязанай з развiццём акадэмiчнага супрацоўнiцтва i
мабiльнасцi ў Еўропе i з прызнаннем квалiфiкацый у вышэйшай
адукацыi.
9. У межах Праекта асацыяваных школ (АСП) ЮНЕСКА будзе
садзейнiчаць нацыянальным уладам у кансалiдацыi i пашырэннi
нацыянальнай сеткi асацыяваных школ.
10. Спецыялiзаваныя ўстановы ЮНЕСКА, такiя, як Мiжнароднае бюро
асветы (МБА, Жэнева), Мiжнародны iнстытут планавання адукацыi (МПА,
Парыж), Iнстытут iнфармацыйных тэхналогiй у адукацыi (IIТА, Масква)
i Iнстытут адукацыi (IАЮ, Гамбург, Германiя) будуць i надалей
развiваць супрацоўнiцтва з беларускiмi партнёрамi, а таксама спрыяць
актыўнаму ўдзелу адпаведных устаноў i квалiфiкаваных экспертаў
Беларусi.
НАВУКА
1. ЮНЕСКА будзе супрацоўнiчаць з Нацыянальнай акадэмiяй навук
Беларусi i беларускiмi унiверсiтэтамi, а таксама iншымi
спецыялiзаванымi ўстановамi, у прыватнасцi, з Асацыяваным цэнтрам па
хiмiчнай i навуковай адукацыi, у мэтах умацавання нацыянальнага
патэнцыялу на унiверсiтэцкiм узроўнi ў галiне выкладання i
даследванняў па агульнаадукацыйных iнжынерных дысцыплiнах,
умацавання рэгiянальнага супрацоўнiцтва ў гэтым накiрунку, а таксама
ў спрыяннi выкарыстанню экалагiчнабяспечных тэхналогiй i
аднаўляльных крынiц энергii i правядзенню навуковых эксперыментаў на
мiкраўзроўнi. У гэтым кантэксце кафедра ЮНЕСКА па энергазахаванню i
аднаўляльных крынiцах энергii Беларускай дзяржаўнай полiтэхнiчнай
акадэмii будзе i надалей атрымлiваць падтрымку з боку Рэспублiкi
Беларусь i ЮНЕСКА.
2. Рэспублiка Беларусь i ЮНЕСКА будуць супрацоўнiчаць ва
ўмацаваннi сувязей памiж унiверсiтэтамi i прамысловасцю ў галiне
iнжэнерных навук i садзейнiчаннi забеспячэнню адпаведнасцi тэхнiчнай
адукацыi i даследванняў патрэбам прамысловасцi ў межах Праграмы
УНIСПАР.
3. Рэспублiка Беларусь i ЮНЕСКА ўзмоцняць свае намаганнi дзеля
спрыяння актыўнаму ўдзелу Рэспублiкi Беларусь у рабоце мiжурадавых
навуковых праграм, разгорнутых пад эгiдай ЮНЕСКА, такiх, як Праграма
"Чалавек i бiясфера" (МАБ), Мiжнародная праграма геалагiчнай
карэляцыi (МПГК) i Праграма "Кiраванне сацыяльнымi пераўтварэннямi"
(МОСТ). А менавiта:
а). Рэспублiка Беларусь будзе працягваць мiжнароднае i
рэгiянальнае супрацоўнiцтва ў мiждысцыплiнарных экалагiчных
даследваннях у межах нацыянальнай i рэгiянальнай дзейнасцi па
Праграме (МАБ), а таксама ў прымяненнi Севiльскай стратэгii i
статутных палажэнняў Сусветнай сеткi бiясферных запаведнiкаў;
в). Рэспублiка Беларусь будзе паглыбляць супрацоўнiцтва памiж
спецыялiзаванымi ўстановамi i няўрадавымi арганiзацыямi ў рэалiзацыi
праектаў нацыянальнага i рэгiянальнага маштабу ў межах МПГК;
с). у кантэксце Праграмы МОСТ ЮНЕСКА забяспечыць сваё
iнтэлектуальнае садзейнiчанне прыярытэтным праблемам даследванняў у
галiне сацыяльных навук, а асаблiва ў галiнах сацыяльна-эканамiчных
i палiтычных зменаў, сацыяльнай выключанасцi i сацыяльнай згоды,
праблем мiжэтнiчных узаемаадносiн i развiцця гарадоў.
5. Рэспублiка Беларусь падтрымлiвае намаганнi ЮНЕСКА,
накiраваныя на распрацоўку прынцыпаў сусветнай этыкi i маральнай
адказнасцi навукоўцаў, у прыватнасцi, у адносiнах навакольнага
асяроддзя, генома чалавека, а таксама iнфармацыi i iнфарматыкi.
6. Нацыянальная акадэмiя навук Беларусi i ЮНЕСКА будуць
супрацоўнiчаць у падрыхтоўцы Сусветнай канферэнцыi па навуцы, якая
адбудзецца ў г.Будапешце ў 1999 годзе.
КУЛЬТУРА
1. Рэспублiка Беларусь у сваiх намаганнях па ўмацаванню працэсу
выпрацоўкi палiтыкi i дзейнасцi ў галiне культуры будзе прымаць пад
увагу План дзеянняў па культурнай палiтыцы дзеля развiцця, прыняты
на Мiжурадавай канферэнцыi па культурнай палiтыцы дзеля развiцця
(г.Стакгольм, 1998 г.), з мэтай iнтэгравання культурнай палiтыкi ў
стратэгii чалавечага развiцця.
2. У галiне аховы i зберажэння культурнай спадчыны ЮНЕСКА будзе
садзейнiчаць Рэспублiцы Беларусь у захаваннi рэвiталiзацыi яе
рухомай i нерухомай спадчыны, уключаючы яе гiстарычныя i
архiтэктурныя помнiкi, а таксама рэвiталiзацыi гiстарычнага цэнтра
г.Гродна. Рэспублiка Беларусь i ЮНЕСКА будуць супрацоўнiчаць ва
ўмацаваннi эфектыўнага прымянення Канвенцыi па ахове Сусветнай
культурнай i прыроднай спадчыны.
3. Будуць прымацца ўзмоцненыя намаганнi для iнтэграцыi працэсу
захавання культурнай спадчыны ў эканамiчнае i сацыяльнае жыццё
краiны. З улiкам iснуючых умоў у галiнах навакольнага асяроддзя,
культуры, сацыяльнай сферы i iнфраструктуры ў Рэспублiцы Беларусь
будуць праводзiцца i актыўна падтрымлiвацца праз ЮНЕСКА праекты
дзеля распрацоўкi стратэгii спалучэння развiцця турызму i
рэстаўрацыi культурных каштоўнасцей. ЮНЕСКА таксама акажа падтрымку
стварэнню цэнтра падрыхтоўкi ў галiне культурнага турызму ў Мiрскiм
замку.
4. Рэспублiка Беларусь i ЮНЕСКА будуць прымаць далейшыя
намаганнi дзеля прадухiлення i барацьбы супраць незаконнага
трансмежавага перамяшчэння культурных каштоўнасцей i будуць
садзейнiчаць вяртанню iх у краiны паходжання. З гэтаю мэтай будзе
заахвочвацца эфектыўнае прымяненне палажэнняў адпаведных мiжнародных
канвенцый. ЮНЕСКА будзе садзейнiчаць Рэспублiцы Беларусь ва
ўдасканаленнi мер бяспекi ў музеях, у захаваннi i пашырэннi музейных
калекцый, распрацоўцы нацыянальнага заканадаўства, прыняццi
адмiнiстратыўных мер i нацыянальнай стратэгii адносна прадухiлення i
барацьбы супраць незаконнага перамяшчэння культурных каштоўнасцей.
ЮНЕСКА будзе садзейнiчаць падрыхтоўцы нацыянальных экспертаў у гэтай
галiне.
5. ЮНЕСКА будзе працягваць садзейнiчаць папулярызацыi
беларускай культуры, у прыватнасцi, праз публiкацыю рэпрэзентатыўных
твораў беларускай лiтаратуры, падтрымку мiжнародных культурных
абменаў Беларусi, а таксама праз далучэнне да святкавання
двухсотгоддзя паэта Адама Мiцкевiча.
6. Рэспублiка Беларусь падтрымае намаганнi ЮНЕСКА па
арганiзацыi такiх значных мiжнародных форумаў, як Сусветны форум
культур у г.Барселоне ў 2004 годзе.
КАМУНIКАЦЫЯ, IНФАРМАЦЫЯ I IНФАРМАТЫКА
1. Рэспублiка Беларусь i ЮНЕСКА будуць супрацоўнiчаць у
садзейнiчаннi свабоднаму патоку iнфармацыi i развiццi незалежных i
плюралiстычных сродкаў масавай iнфармацыi. ЮНЕСКА акажа падтрымку ў
падрыхтоўцы кадраў, стварэннi сучасных iнфармацыйных iнфраструктур i
забеспячэннi доступу да мiжнародных камунiкацыйных сетак, у
прыватнасцi, да Iнтэрнет. Арганiзацыя таксама акажа дапамогу ў
распрацоўцы нацыянальнай палiтыкi i заканадаўства ў сферы
камунiкацыi i iнфармацыi.
2. ЮНЕСКА будзе падтрымлiваць намаганнi Рэспублiкi Беларусь у
далейшым актыўным удзеле ў Мiжнароднай праграме развiцця камунiкацый
(МПРК), Агульнай праграме па iнфармацыi (АПI) i Мiжурадавай праграме
па iнфарматыцы (МПI).
3. Установы i эксперты Рэспублiкi Беларусь будуць працягваць
актыўнае супрацоўнiцтва з ЮНЕСКА ў развiццi i распаўсюджваннi пакета
праграм IДАМС i актыўна ўдзельнiчаць у рабоце Праграмы "Памяць
свету".
4. На аснове канцэпцыi "вiртуальнай бiблiятэкi" будзе распачаты
сумесны пiлотны праект па падачы выбраных твораў беларускай
лiтаратуры праз "Iнтэрнет". ЮНЕСКА акажа падтрымку развiццю
iнфармацыйнай службы "Беларусiка" Нацыянальнай бiблiятэкi Беларусi,
у прыватнасцi, што датычыцца увядзення новых форм прымянення
iнфармацыйных i камунiкацыйных тэхналогiй.
5. Рэспублiка Беларусь i ЮНЕСКА будуць актыўна супрацоўнiчаць у
рэалiзацыi праекта "СТАКСIС", распачатага пад эгiдай ЮНЕСКА ў межах
Камiсii еўрапейскiх супольнасцей для сямi краiн Усходняй Еўропы, i
накiраванага на выкарыстанне тэлематыкi ў галiнах адукацыi i
навуковых даследванняў.
КЛУБЫ, ЦЭНТРЫ I АСАЦЫЯЦЫI ЮНЕСКА
Нацыянальная камiсiя Рэспублiкi Беларусь па справах ЮНЕСКА i
ЮНЕСКА будуць садзейнiчаць рэактывiзацыi значнай нефармальнай сеткi
клубаў ЮНЕСКА i будуць падтрымлiваць яе дзейнасць, звязаную з
развiццём выхавання ў мэтах мiру, правоў чалавека, дэмакратыi,
талерантнасцi, ненасiлля i мiжнароднага паразумення.
Нацыянальная камiсiя Рэспублiкi Беларусь па справах ЮНЕСКА
будзе цесна супрацоўнiчаць з Сакратарыятам ЮНЕСКА ў мэтах рэалiзацыi
вышэйназваных вiдаў дзейнасцi i праектаў.
Здейснена ў Мiнску 7 верасня 1998 года ў чатырох экземплярах,
два з якiх на беларускай i два на англiйскай мовах.
За Рэспублiку Беларусь ______________ подпiс
За Арганiзацыю Аб'яднаных Нацый
па пытаннях адукацыi, навукi i культуры ______________ подпiс
|