СУМЕСНАЕ КАМЮНIКЕ
АБ УСТАЛЯВАННI ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ АДНОСIН ПАМIЖ
РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I РЭСПУБЛIКАЙ ГАЯНА*
_____________________________
*Уступiла ў сiлу 25 лютага 2000 г.
Рэспублiка Беларусь i Рэспублiка Гаяна,
у мэтах развiцця i ўмацавання сувязяў дружбы i супрацоўнiцтва
памiж дзвюма краiнамi i народамi на падставе роўнасцi, узаемнай
павагi да суверэнiтэту адзiн аднаго, незалежнасцi i тэрытарыяльнай
цэласнасцi, а таксама неўмяшальнiцтва ва ўнутраныя справы адзiн
аднаго,
кiруючыся прынцыпамi i мэтамi Статута Арганiзацыi Аб'яднаных
Нацый i Венскай канвенцыi аб дыпламатычных зносiнах ад 1961 года,
вырашылi ўсталяваць дыпламатычныя адносiны на ўзроўнi паслоў з
даты падпiсання гэтага Сумеснага Камюнiке.
Акрэдытацыя iх адпаведных паслоў будзе прадметам дадатковага
пагаднення.
Здзейснена ў Нью-Йорку 25 лютага 2000 года ў двух экзэмплярах
на беларускай i англiйскай мовах, тэксты якiх з'яўляюцца аднолькава
сапраўднымi.
За Рэспублiку Беларусь За Рэспублiку Гаяна
Аляксандр Сычоў Самуэль Р.Iнсаналi
Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол
Пастаянны прадстаўнiк Пастаянны прадстаўнiк
пры Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый пры Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый
|