СУМЕСНАЕ КАМЮНIКЕ
АБ УСТАЛЯВАННI ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ АДНОСIН ПАМIЖ
РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I РЭСПУБЛIКАЙ МАЗАМБIК*
_____________________________
*Уступiла ў сiлу 29 лютага 2000 г.
Рэспублiка Беларусь i Рэспублiка Мазамбiк у мэтах паглыблення
ўзаемаразумення i ўмацавання дружбы i супрацоўнiцтва памiж двума
народамi i дзяржавамi ў палiтычнай, эканамiчнай, сацыяльнай,
гуманiтарнай i iншых галiнах вырашылi ўсталяваць дыпламатычныя
адносiны з даты падпiсання гэтага Сумеснага Камюнiке.
Дзве краiны пагадзiлiся ўсталяваць дыпламатычныя адносiны ў
адпаведнасцi з Венскай канвенцыяй аб дыпламатычных зносiнах ад 18
красавiка 1961 года i адпаведнымi прынцыпамi, мэтамi i нормамi
Статута Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый i мiжнароднага права.
Рэспублiка Беларусь i Рэспублiка Мазамбiк цалкам ўпэўненыя, што
ўсталяванне дыпламатычных адносiн адпавядае iнтарэсам двух Дзяржаў i
паспрыяе далейшаму ўзмацненню мiжнароднага мiра i бяспекi.
З гэтай мэтай прадстаўнiкi, што падпiсалiся нiжэй,
упаўнаважаныя адпаведнымi Дзяржавамi, падпiсалi гэтае Сумеснае
Камюнiке ў трох экзэмплярах, кожны на беларускай, партугальскай i
англiйскай мовах, тэксты якiх з'яўляюцца аднолькава сапраўднымi.
Здзейснена ў Нью-Йорку 29 лютага 2000 г.
За Рэспублiку Беларусь За Рэспублiку Мазамбiк
Аляксандр Сычоў Карлас дос Сантас
Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол
Пастаянны прадстаўнiк Пастаянны прадстаўнiк
пры Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый пры Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый
|