СУМЕСНАЕ КАМЮНIКЕ
АБ УСТАЛЯВАННI ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ АДНОСIН ПАМIЖ
РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I РЭСПУБЛIКАЙ ГАIЦI*
_____________________________
*Уступiла ў сiлу 29 кастрычнiка 1999 г.
Рэспублiка Беларусь i Рэспублiка Гаiцi,
iмкнучыся да развiцця ўзаемаразумення i ўмацавання адносiн
дружбы i супрацоўнiцтва памiж двума народамi,
на падставе мэтаў i прынцыпаў Статута Арганiзацыi Аб'яднаных
Нацый i мiжнароднага права, у прыватнасцi ў сферы мiжнароднага мiра
i бяспекi, роўнасцi дзяржаў, павагi да нацыянальнага суверэнiтэта,
незалежнасцi, мiжнародных дагавораў, тэрытарыяльнай цэласнасцi i
неўмяшальнiцтва ва ўнутраныя справы дзяржаў,
вырашылi ўсталяваць дыпламатычныя адносiны на ўзроўнi паслоў у
адпаведнасцi з палажэннямi Венскай канвенцыi аб дыпламатычных
зносiнах ад 18 красавiка 1961 года з даты падпiсання гэтага
Сумеснага Камюнiке.
3 гэтай мэтай прадстаўнiкi, што падпiсалiся нiжэй,
упаўнаважаныя адпаведнымi Дзяржавамi, падпiсалi гэтае Сумеснае
Камюнiке ў двух экзэмплярах, кожны на беларускай i французскай
мовах, тэксты якiх з'яўляюцца аднолькава сапраўднымi.
Здзейснена ў г.Нью-Йорку 29 кастрычнiка 1999 года.
За Рэспублiку Беларусь За Рэспублiку Гаiцi
Аляксандр Сычоў П'ер Лэлонг
Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол, Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол,
Пастаянны прадстаўнiк Пастаянны прадстаўнiк
Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Гаiцi
пры Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый пры Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый
|