ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I РЭСПУБЛIКАЙ СЛАВЕНIЯ
АБ УСТАНАЎЛЕННI ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ АДНОСIН*
_____________________________
*Усупiла ў сiлу 23 лiпеня 1992 г.
Рэспублiка Беларусь i Рэспублiка Славенiя,
кiруючыся жаданнем умацоўваць i развiваць адносiны памiж дзвюма
краiнамi ў адпаведнасцi з мэтамi i прынцыпамi Статута Арганiзацыi
Аб'яднаных Нацый i прынцыпамi Заключнага акта Нарады па бяспецы i
супрацоўнiцтву ў Еўропе, дамовiлiся аб наступным:
Артыкул 1
Рэспублiка Беларусь i Рэспублiка Славенiя ўстановяць
дыпламатычныя адносiны памiж iмi з дня ўступлення ў сiлу гэтага
Пагаднення i абмяняюцца дыпламатычнымi прадстаўнiкамi як мага
хутчэй.
Артыкул 2
Бакi гэтага Пагаднення пагаджаюцца з тым, што палажэннi Венскай
канвенцыi аб дыпламатычных зносiнах ад 18 красавiка 1961 года
прымяняюцца ў дыпламатычных адносiнах памiж iмi.
Артыкул 3
Бакi гэтага Пагаднення пагаджаюцца з тым, што палажэннi Венскай
канвенцыi аб консульскiх зносiнах ад 24 красавiка 1963 года
прымяняюцца ў консульскiх адносiнах памiж iмi.
Артыкул 4
Гэта Пагадненне ўступае ў сiлу з моманту падпiсання.
Гэта Пагадненне падпiсана на беларускай, славенскай i
англiйскай мовах, усе тэксты маюць аднолькавую сiлу.
Мiнск, 23 лiпеня 1992 г.
За Рэспублiку Беларусь За Рэспублiку Славенiя
Подпiс Подпiс
|