ПРАТАКОЛ
АБ УСТАНАЎЛЕННI ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ АДНОСIН ПАМIЖ
РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I РЭСПУБЛIКАЙ ТУРЦЫЯЙ*
_____________________________
*Уступiў у сiлу 25 сакавiка 1992 г.
Рэспублiка Беларусь i Рэспублiка Турцыя,
жадаючы i далей развiваць адносiны ў палiтычнай, эканамiчнай,
культурнай i другiх галiнах на карысць сваiх народаў,
будучы прыхiльнымi прынцыпам, якiя прадугледжаны ў Статуце ААН,
Хельсiнкскiм Заключным Акце, Парыжскай Хартыi для новай Еўропы i
другiх дакументах, прынятых на Нарадзе па бяспецы i супрацоунiцтве ў
Еўропе,
усведамляючы агульныя iнтарэсы i адказнасць, што ускладзена на
абодва Бакi па будаунiцтве новай Еўропы, аб'яднанай iдэямi правоў
чалавека, дэмакратыi i законнасцi,
поўныя рашучасцi прытрымлiвацца добрасуседскiх традыцый, дружбы
i супрацоунiцтва, што звязваюць абедзве краiны i iх народы на
працягу гiсторыi,
пацвярджаючы свае абавязацельствы паважаць незалежнасць,
тэрытарыяльную цэласнасць i суверэнiтэт адзiн аднаго i не ўмешвацца
ва ўнутраныя справы адзiн аднаго,
вырашылi ўстанавiць дыпламатычныя адносiны з дня падпiсання
гэтага Пратаколу ў адпаведнасцi з Венскай канвенцыяй аб
дыпламатычных зносiнах 1961 года на ўзроунi Пасольстваў.
Аформлена ў двух экзэмплярах кожны на беларускай i турэцкай
мовах, прычым абодва тэксты маюць аднолькавую сiлу.
Падпiсана ў Хельсiнкi 25 сакавiка 1992 года.
За Рэспублiку Беларусь За Рэспублiку Турцыя
Подпiс Подпiс
|