ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I ЭСТОНСКАЙ РЭСПУБЛIКАЙ
АБ ПАЗБЯГАННI ДВАЙНОГА ПАДАТКААБКЛАДАННЯ I ПАПЯРЭДЖАННI
ЎХIЛЕННЯ АД ВЫПЛАТЫ ПАДАТКАЎ У ДАЧЫНЕННI ДА ПАДАТКАЎ НА ДАХОДЫ*
_____________________________
*Уступiла ў сiлу 22 лiпеня 1998 г.
Ратыфiкавана: Закон Рэспублiкi Беларусь ад 13 лiстапада 1997 г.
№ 85-З "О ратыфiкацыi Пагаднення памiж Рэспублiкай Беларусь i
Эстонскай Рэспублiкай аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання i
папярэджаннi ўхiлення ад выплаты падаткаў у дачыненнi да падаткаў на
даходы" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1998 г., N
16, ст. 197).
Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Эстонскай Рэспублiкi, жадаючы
заключыць Пагадненне аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання i
папярэджаннi ўхiлення ад выплаты падаткаў у дачыненнi да падаткаў на
даходы,
ПАГАДЗIЛIСЯ АБ НАСТУПНЫМ:
Артыкул 1
Асобы, да якiх прымяняецца Пагадненне
Дадзенае Пагадненне прымяняецца да асоб, якiя з'яўляюцца
рэзiдэнтамi адной або абедзвюх Дагаворных Дзяржаў.
Артыкул 2
Падаткi, на якiя распаўсюджваецца Пагадненне
1. Дадзенае Пагадненне прымяняецца да падаткаў на даходы, якiя
спаганяюцца ад iмя Дагаворнай Дзяржавы або яе мясцовых органаў
улады, незалежна ад спосабу iх спагнання.
2. Падаткамi на даход лiчацца ўсе падаткi, што спаганяюцца з
агульнай сумы даходаў або з элементаў даходу, уключаючы падаткi на
даходы ад адчужэння маёмасцi.
3. Iснуючымi падаткамi, на якiя распаўсюджваецца дадзенае
Пагадненне, з'яўляюцца ў прыватнасцi:
а) у Эстонii:
(i) падаходны падатак (tulumaks);
(ii) мясцовы падаходны падатак (kohalik tulumaks); (далей
"падатак Эстонii");
b) у Беларусi:
(i) падатак на даходы i прыбытак юрыдычных асоб;
(ii) падаходны падатак з грамадзян (далей "падатак Беларусi").
4. Дадзенае Пагадненне распаўсюджваецца таксама на любыя
iдэнтычныя або па сутнасцi аналагiчныя падаткi, якiя спаганяюцца
пасля даты падпiсання дадзенага Пагаднення ў дапаўненне да iснуючых
падаткаў, або замест iх. Кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў
паведамляюць адзiн аднаму аб любых iстотных змяненнях, якiя ўнесены
ў iх падатковае заканадаўства.
Артыкул 3
Агульныя азначэннi
1. У дадзеным Пагадненнi, калi з кантэксту не вынiкае iншае:
а) тэрмiн "Эстонiя" абазначае Эстонскую Рэспублiку i пры
выкарыстаннi ў геаграфiчным сэнсе абазначае тэрыторыю Эстонii i
любую iншую вобласць, якая прылягае да тэрытарыяльных водаў Эстонii,
над якой па заканадаўству Эстонii i ў адпаведнасцi з мiжнародным
правам могуць ажыццяўляцца правы Эстонii ў дачыненнi да марскога
дна, яго нетраў i iх прыродных рэсурсаў;
b) тэрмiн "Беларусь" абазначае Рэспублiку Беларусь i пры
выкарыстаннi ў геаграфiчным сэнсе абазначае тэрыторыю, якая
знаходзiцца пад суверэнiтэтам Рэспублiкi Беларусь, i якая ў
адпаведнасцi з заканадаўствам Беларусi i мiжнародным правам
знаходзiцца пад юрысдыкцыяй Рэспублiкi Беларусь;
с) тэрмiны "адна Дагаворная Дзяржава" i "другая Дагаворная
Дзяржава" абазначаюць, у залежнасцi ад кантэксту, Эстонiю або
Беларусь:
d) тэрмiн "асоба" уключае фiзiчную асобу, кампанiю i любое
iншае аб'яднанне асоб;
е) тэрмiн "кампанiя" абазначае любую юрыдычную асобу або любую
арганiзацыю, якая разглядаецца ў якасцi юрыдычнай асобы для
падатковых мэт;
f) тэрмiны "прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы" i
"прадпрыемства другой Дагаворнай Дзяржавы" абазначаюць адпаведна
прадпрыемства, якiм кiруе рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы, i
прадпрыемства, якiм кiруе рэзiдэнт другой Дагаворнай Дзяржавы;
g) тэрмiн "грамадзянiн" абазначае:
(i) любую фiзiчную асобу, якая мае грамадзянства Дагаворнай
Дзяржавы;
(ii) любую юрыдычную асобу, таварыства i асацыяцыю, якiя
атрымлiваюць свой статус як такi па заканадаўству, што дзейнiчае ў
Дагаворнай Дзяржаве;
h) тэрмiн "мiжнародная перавозка" абазначае любую перавозку
марскiм або паветраным суднам, што ажыццяўляецца прадпрыемствам
адной Дагаворнай Дзяржавы, за выключэннем выпадкаў, калi марское або
паветранае судна эксплуатуецца выключна памiж пунктамi ў другой
Дагаворнай Дзяржаве;
i) тэрмiн "кампетэнтны орган" абазначае:
(i) у Эстонii - Мiнiстра фiнансаў або яго паўнамоцнага
прадстаўнiка;
(ii) у Беларусi - Галоўную дзяржаўную падатковую iнспекцыю пры
Кабiнеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь або яе паўнамоцнага
прадстаўнiка.
2. Што датычыцца прымянення дадзенага Пагаднення Дагаворнай
Дзяржавай, то любы тэрмiн, не вызначаны ў iм, мае, калi з кантэксту
не вынiкае iншае, тое значэнне, якое ён мае па заканадаўству гэтай
Дзяржавы ў адносiнах да падаткаў, на якiя распаўсюджваецца дадзенае
Пагадненне.
Артыкул 4
Рэзiдэнт
1. Пры прымяненнi дадзенага Пагаднення тэрмiн "рэзiдэнт адной
Дагаворнай Дзяржавы" абазначае асобу, якая па заканадаўству гэтай
Дзяржавы падлягае падаткаабкладанню ў ёй на падставе месцажыхарства,
пастаяннага месцазнаходжання, месца кiравання, месца рэгiстрацыi або
любой iншай аналагiчнай прыкметы. Гэты тэрмiн уключае таксама Урад
самой гэтай Дзяржавы i яе мясцовыя органы ўлады. Гэты тэрмiн, аднак,
не ўключае асобу, якая падлягае падаткаабкладанню ў гэтай Дзяржаве
толькi ў дачыненнi да даходаў з крынiц у гэтай Дзяржаве.
2. Калi ў адпаведнасцi з палажэннямi пункта 1 фiзiчная асоба
з'яўляецца рэзiдэнтам абедзвюх Дагаворных Дзяржаў, яе становiшча
вызначаецца наступным чынам:
а) яна лiчыцца рэзiдэнтам той Дзяржавы, у якой яна мае
пастаяннае жыллё; калi яна мае пастаяннае жыллё ў абедзвюх
Дзяржавах, яна лiчыцца рэзiдэнтам той Дзяржавы, у якой яна мае больш
цесныя асабiстыя i эканамiчныя сувязi (цэнтр жыццёвых iнтарэсаў);
b) калi Дзяржава, у якой знаходзiцца цэнтр яе жыццёвых
iнтарэсаў, не можа быць вызначана, або калi яна не мае пастаяннага
жылля нi ў адной з Дзяржаў, яна лiчыцца рэзiдэнтам той Дзяржавы, у
якой яна звычайна пражывае;
c) калi яна звычайна пражывае ў абедзвюх Дзяржавах, або калi
яна звычайна не пражывае нi ў адной з iх, яна лiчыцца рэзiдэнтам той
Дзяржавы, грамадзянiнам якой яна з'яўляецца;
d) калi статус рэзiдэнта не можа быць вызначаны ў адпаведнасцi
з падпунктамi а)-с), кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў
вырашаюць пытанне па ўзаемнай згодзе.
3. Калi ў адпаведнасцi з палажэннямi пункта 1 асоба, якая не
з'яўляецца фiзiчнай асобай, з'яўляецца рэзiдэнтам абедзвюх
Дагаворных Дзяржаў, тады кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў
iмкнуцца вырашыць пытанне па ўзаемнай згодзе i вызначыць спосаб
прымянення Пагаднення да такой асобы.
Артыкул 5
Пастаяннае прадстаўнiцтва
1. Для мэт дадзенага Пагаднення тэрмiн "пастаяннае
прадстаўнiцтва" абазначае пастаяннае месца дзейнасцi, праз якое
поўнасцю або часткова ажыццяўляецца камерцыйная дзейнасць
прадпрыемства.
2. Тэрмiн "пастаяннае прадстаўнiцтва" уключае, у прыватнасцi:
а) месца кiравання;
b) аддзяленне;
c) кантору;
d) фабрыку;
e) майстэрню i
f) руднiк, нафтавую або газавую свiдравiну, кар'ер або любое
iншае месца разведкi або здабычы прыродных рэсурсаў.
3. Будаўнiчая пляцоўка, будаўнiчы, мантажны або зборачны аб'ект
або звязаная з iмi наглядальная або кансультацыйная дзейнасць
з'яўляюцца пастаянным прадстаўнiцтвам, толькi калi такая пляцоўка,
аб'ект або дзейнасць iснуюць на працягу перыяду больш шасцi месяцаў.
4. Нягледзячы на папярэднiя палажэннi гэтага артыкула, тэрмiн
"пастаяннае прадстаўнiцтва" не разглядаецца як уключаючы:
а) выкарыстанне збудаванняў выключна для мэт захоўвання,
дэманстрацыi або пастаўкi тавараў або вырабаў, якiя належаць
прадпрыемству;
b) утрыманне запасаў тавараў або вырабаў, якiя належаць
прадпрыемству, толькi ў мэтах захоўвання, дэманстрацыi або пастаўкi;
c) утрыманне запасаў тавараў або вырабаў, якiя належаць
прадпрыемству, выключна для мэт перапрацоўкi другiм прадпрыемствам;
d) утрыманне пастаяннага месца дзейнасцi выключна для мэт
закупкi тавараў або вырабаў або для збору iнфармацыi для
прадпрыемства;
e) утрыманне пастаяннага месца дзейнасцi выключна для мэт
ажыццяўлення для прадпрыемства любой iншай дзейнасцi падрыхтоўчага
або дапаможнага характару;
f) утрыманне пастаяннага месца дзейнасцi выключна для любога
спалучэння вiдаў дзейнасцi, названых у падпунктах а)-е), пры ўмове,
што такая дзейнасць у цэлым пастаяннага месца дзейнасцi, якая
вынiкае з гэтага спалучэння, мае падрыхтоўчы або дапаможны характар.
5. Нягледзячы на палажэннi пунктаў 1 i 2, калi асоба - iншая,
чым агент з незалежным статусам, да якой прымяняецца пункт 6 -
дзейнiчае ад iмя прадпрыемства i мае, i звычайна выкарыстоўвае ў
Дагаворнай Дзяржаве паўнамоцтвы заключаць кантракты ад iмя
прадпрыемства, то лiчыцца, што гэта прадпрыемства мае пастаяннае
прадстаўнiцтва ў гэтай Дзяржаве ў дачыненнi да любой дзейнасцi, якую
гэта асоба ажыццяўляе для прадпрыемства, калi дзейнасць такой асобы
не абмежавана той, якая прадстаўлена ў пункце 4, i якая, калi яна
ажыццяўляецца праз пастаяннае месца дзейнасцi, не робiць гэта
пастаяннае месца дзейнасцi пастаянным прадстаўнiцтвам згодна
палажэнням гэтага пункта.
6. Прадпрыемства не разглядаецца як тое, якое мае пастаяннае
прадстаўнiцтва ў Дагаворнай Дзяржаве толькi на той падставе, што яно
ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць у гэтай Дзяржаве праз брокера,
камiсiянера або любога iншага агента з незалежным статусам пры
ўмове, што гэтыя асобы дзейнiчаюць у рамках сваёй звычайнай
прафесiянальнай дзейнасцi. Аднак калi дзейнасць такога агента
поўнасцю праводзiцца ад iмя гэтага прадпрыемства, ён не разглядаецца
ў якасцi агента з незалежным статусам у рамках гэтага пункта.
7. Той факт, што кампанiя, якая з'яўляецца рэзiдэнтам адной
Дагаворнай Дзяржавы, кантралюе або кантралюецца кампанiяй, якая
з'яўляецца рэзiдэнтам другой Дагаворнай Дзяржавы, або якая
ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць у гэтай другой Дзяржаве (праз
пастаяннае прадстаўнiцтва або iншым чынам), сам па сабе не
пераўтварае адну з гэтых кампанiй у пастаяннае прадстаўнiцтва
другой.
Артыкул 6
Даходы ад нерухомай маёмасцi
1. Даходы, якiя атрымлiвае рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы
ад нерухомай маёмасцi (уключаючы даход ад сельскай або лясной
гаспадаркi), што знаходзiцца ў другой Дагаворнай Дзяржаве, могуць
абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.
2. Тэрмiн "нерухомая маёмасць" мае тое значэнне, якое ён мае па
заканадаўству Дагаворнай Дзяржавы, у якой знаходзiцца гэта маёмасць.
Марскiя i паветраныя судны не разглядаюцца ў якасцi нерухомай
маёмасцi.
3. Палажэннi пункта 1 прымяняюцца да даходаў, якiя
атрымлiваюцца ад прамога выкарыстання, здачы ўнаём або выкарыстання
нерухомай маёмасцi ў любой iншай форме, а таксама да даходу ад
адчужэння нерухомай маёмасцi.
4. Калi валоданне акцыямi або iншымi правамi кампанii дае права
ўладальнiку такiх акцый або правоў карыстання нерухомай маёмасцю,
якой валодае кампанiя, даходы ад прамога выкарыстання, здачы ў
арэнду або выкарыстання ў любой iншай форме такога права карыстання
могуць абкладацца падаткам у той Дагаворнай Дзяржаве, у якой
знаходзiцца нерухомая маёмасць.
5. Палажэннi пунктаў 1 i 3 прымяняюцца таксама да даходаў ад
нерухомай маёмасцi прадпрыемства i да даходаў ад нерухомай маёмасцi,
якая выкарыстоўваецца для выканання незалежных асабiстых паслуг.
Артыкул 7
Прыбытак ад камерцыйнай дзейнасцi
1. Прыбытак прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы абкладаецца
падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве, калi толькi гэта прадпрыемства не
ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць у другой Дагаворнай Дзяржаве праз
размешчанае там пастаяннае прадстаўнiцтва. Калi прадпрыемства
ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць, як зазначана вышэй, прыбытак
дадзенага прадпрыемства можа абкладацца падаткам у другой Дзяржаве,
але толькi ў той частцы, якая адносiцца да гэтага пастаяннага
прадстаўнiцтва.
2. З улiкам палажэнняў пункта 3, калi прадпрыемства адной
Дагаворнай Дзяржавы ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць у другой
Дагаворнай Дзяржаве праз пастаяннае прадстаўнiцтва, якое там
знаходзiцца, то ў кожнай Дагаворнай Дзяржаве гэтаму пастаяннаму
прадстаўнiцтву залiчваецца прыбытак, якi яно магло б атрымаць у
выпадку, калi б яно было адасобленым i асобным прадпрыемствам, што
ажыццяўляе такую ж або аналагiчную дзейнасць у такiх жа або
аналагiчных умовах i дзейнiчае цалкам незалежна ад прадпрыемства,
пастаянным прадстаўнiцтвам якога яно з'яўляецца.
3. Пры вызначэннi прыбытку пастаяннага прадстаўнiцтва
дапускаецца вылiчэнне расходаў, панесеных для мэт такога пастаяннага
прадстаўнiцтва, уключаючы кiраўнiцкiя i агульнаадмiнiстрацыйныя
расходы, панесеныя як у Дзяржаве, дзе размешчана пастаяннае
прадстаўнiцтва, так i за яе межамi. Расходы, якiя дапускаюцца
Дагаворнай Дзяржавай у якасцi вылiчэння, уключаюць толькi расходы,
якiя ўтрымлiваюцца ў адпаведнасцi з унутраным заканадаўствам гэтай
Дзяржавы.
4. Паколькi вызначэнне прыбытку ў Дагаворнай Дзяржаве, якi
адносiцца да пастаяннага прадстаўнiцтва, на аснове прапарцыянальнага
размеркавання агульнай сумы прыбытку прадпрыемства яго розным
падраздзяленням з'яўляецца звычайнай практыкай, нiшто ў пункце 2 не
перашкаджае гэтай Дагаворнай Дзяржаве вызначаць падаткаабкладаемы
прыбытак з дапамогай такога размеркавання, як прынята на практыцы;
аднак, выбраны метад размеркавання павiнен даваць вынiкi, якiя
адпавядаюць прынцыпам, змешчаным у гэтым артыкуле.
5. Нiякi прыбытак не адносiцца да пастаяннага прадстаўнiцтва на
падставе простай закупкi пастаянным прадстаўнiцтвам тавараў або
вырабаў для прадпрыемства.
6. Для мэт папярэднiх пунктаў прыбытак, якi адносiцца да
пастаяннага прадстаўнiцтва, вызначаецца кожны год адным i тым жа
метадам, калi толькi не будзе дастатковай i важкай прычыны для яго
змянення.
7. Калi прыбытак уключае вiды даходаў, якiя разглядаюцца асобна
ў iншых артыкулах дадзенага Пагаднення, палажэннi гэтых артыкулаў не
закранаюцца палажэннямi дадзенага артыкула.
8. Нiякiя палажэннi гэтага артыкула не перашкаджаюць Дагаворнай
Дзяржаве прымяняць сваё заканадаўства ў дачыненнi да
падаткаабкладання любой асобы, якая ажыццяўляе дзейнасць па
страхаванню.
Артыкул 8
Марскi i паветраны транспарт
1. Прыбытак прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы ад
эксплуатацыi марскiх або паветраных суднаў у мiжнародных перавозках
абкладаецца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве.
2. Палажэннi пункта 1 прымяняюцца таксама да прыбытку ад удзелу
ў пуле, сумеснай дзейнасцi або мiжнародным транспартным агенцтве.
Артыкул 9
Асацыiраваныя прадпрыемствы
1. У выпадку, калi
а) прадпрыемства Дагаворнай Дзяржавы прама або ўскосна
ўдзельнiчае ў кiраваннi, кантролi або капiтале прадпрыемства другой
Дагаворнай Дзяржавы, або
b) адны i тыя ж асобы прама або ўскосна ўдзельнiчаюць у
кiраваннi, кантролi або капiтале прадпрыемства адной Дагаворнай
Дзяржавы i прадпрыемства другой Дагаворнай Дзяржавы,
i ў кожным выпадку памiж двума прадпрыемствамi ў iх камерцыйных
або фiнансавых узаемаадносiнах ствараюцца або ўстанаўлiваюцца ўмовы,
адрозныя ад тых, якiя мелi б месца памiж двума незалежнымi
прадпрыемствамi, тады любы прыбытак, якi мог бы быць налiчаны аднаму
з iх, але з-за наяўнасцi гэтых умоў не быў яму налiчаны, можа быць
уключаны ў прыбытак гэтага прадпрыемства i адпаведна абкладзены
падаткам.
2. У выпадку, калi адна Дагаворная Дзяржава ўключае ў прыбытак
прадпрыемства гэтай Дзяржавы - i адпаведна абкладае падаткам -
прыбытак, па якому прадпрыемства другой Дагаворнай Дзяржавы
абкладаецца падаткам у гэтай другой Дзяржаве, i прыбытак, такiм
чынам уключаны, з'яўляецца прыбыткам, якi быў бы налiчаны
прадпрыемству першай названай Дзяржавы, калi б умовы ўзаемаадносiн
памiж двума прадпрыемствамi былi б умовамi, якiя iснуюць памiж
незалежнымi прадпрыемствамi, тады гэта другая Дзяржава робiць
адпаведную ўступку ў суме падатку, спаганяемага з гэтага прыбытку.
Пры вызначэннi такой папраўкi павiнны быць разгледжаны iншыя
палажэннi дадзенага Пагаднення, а кампетэнтныя органы Дагаворных
Дзяржаў павiнны пракансультавацца адзiн з адным пры неабходнасцi.
Артыкул 10
Дывiдэнды
1. Дывiдэнды, выплачваемыя кампанiяй, якая з'яўляецца
рэзiдэнтам адной Дагаворнай Дзяржавы, рэзiдэнту другой Дагаворнай
Дзяржавы, могуць абкладацца падаткамi ў гэтай другой Дзяржаве.
2. Аднак, такiя дывiдэнды могуць таксама абкладацца падаткамi ў
той Дагаворнай Дзяржаве, рэзiдэнтам якой з'яўляецца кампанiя, што
выплачвае дывiдэнды, у адпаведнасцi з заканадаўствам гэтай Дзяржавы,
але калi атрымальнiк з'яўляецца сапраўдным уладальнiкам дывiдэндаў,
спаганяемы падатак не перавышае 10 працэнтаў валавой сумы
дывiдэндаў.
Гэты пункт не закранае падаткаабкладання кампанii ў дачыненнi
да прыбытку, з якога выплачваюцца дывiдэнды.
3. Тэрмiн "дывiдэнды" пры выкарыстаннi ў гэтым артыкуле
абазначае даход ад акцый або iншых правоў, якiя не з'яўляюцца
даўгавымi патрабаваннямi, што даюць права на ўдзел у прыбытку, а
таксама даход ад iншых правоў, якi падлягае такому ж падатковаму
рэжыму, як даходы ад акцый, у адпаведнасцi з заканадаўствам той
Дзяржавы, рэзiдэнтам якой з'яўляецца кампанiя, што размяркоўвае
прыбытак.
4. Палажэннi пунктаў 1 i 2 не прымяняюцца, калi сапраўдны
ўладальнiк дывiдэндаў, як рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы,
ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць у другой Дагаворнай Дзяржаве,
рэзiдэнтам якой з'яўляецца кампанiя, што выплачвае дывiдэнды, праз
пастаяннае прадстаўнiцтва, што знаходзiцца ў ёй, або ажыццяўляе ў
гэтай другой Дзяржаве незалежныя асабiстыя паслугi з пастаяннай
базы, якая знаходзiцца там, i холдынг, у дачыненнi да якога
выплачваюцца дывiдэнды, сапраўды адносiцца да такога пастаяннага
прадстаўнiцтва або пастаяннай базы. У такiм выпадку прымяняюцца
палажэннi артыкула 7 або артыкула 14 у залежнасцi ад абставiн.
5. У выпадку, калi кампанiя, якая з'яўляецца рэзiдэнтам адной
Дагаворнай Дзяржавы, атрымлiвае прыбытак або даходы з другой
Дагаворнай Дзяржавы, гэта другая Дзяржава можа поўнасцю вызвалiць ад
падаткаў дывiдэнды, выплачваемыя гэтай кампанiяй, за выключэннем,
калi гэтыя дывiдэнды выплачваюцца рэзiдэнту гэтай другой Дзяржавы
або калi холдынг, у дачыненнi да якога выплачваюцца дывiдэнды,
сапраўды адносiцца да пастаяннага прадстаўнiцтва або пастаяннай
базы, што знаходзяцца ў гэтай другой Дзяржаве, i з неразмеркаванага
прыбытку кампанii не спаганяюцца падаткi на неразмеркаваны прыбытак,
нават калi выплачваемыя дывiдэнды або неразмеркаваны прыбытак
складаюцца поўнасцю або часткова з прыбытку або даходу, якiя
ўзнiкаюць у такой другой Дзяржаве.
Артыкул 11
Працэнты
1. Працэнты, якiя ўзнiкаюць у адной Дагаворнай Дзяржаве i
выплачваюцца рэзiдэнту другой Дагаворнай Дзяржавы, могуць абкладацца
падаткамi ў гэтай другой Дзяржаве.
2. Аднак такiя працэнты могуць таксама абкладацца падаткамi ў
той Дагаворнай Дзяржаве, у якой яны ўзнiкаюць i ў адпаведнасцi з
заканадаўствам гэтай Дзяржавы, але калi атрымальнiк з'яўляецца
сапраўдным уладальнiкам працэнтаў, спаганяемы падатак не перавышае
10 працэнтаў валавой сумы працэнтаў.
3. Нягледзячы на палажэннi пункта 2, працэнты, якiя ўзнiкаюць у
адной Дагаворнай Дзяржаве, што атрыманы i фактычна належаць Ураду
другой Дагаворнай Дзяржавы, уключаючы яе мясцовыя органы ўлады,
Цэнтральны (Нацыянальны) банк або любую фiнансавую арганiзацыю, якая
поўнасцю належыць гэтаму Ураду, або працэнты, атрыманыя па пазыках,
гарантаваных гэтым Урадам, вызваляюцца ад падатку ў першай названай
Дагаворнай Дзяржаве.
4. Тэрмiн "працэнты" пры выкарыстаннi ў гэтым артыкуле
абазначае даход ад даўгавых патрабаванняў любога вiду без залежнасцi
ад iпатэчнага забеспячэння i, у прыватнасцi, даход ад урадавых
каштоўных папер, i даход ад аблiгацый i даўгавых абавязацельстваў,
уключаючы прэмii i ўзнагароды па гэтых каштоўных паперах, аблiгацыях
або даўгавых абавязацельствах. Штрафы за несвоечасовыя выплаты не
разглядаюцца ў якасцi працэнтаў для мэт гэтага артыкула.
5. Палажэннi пунктаў 1 i 2 не прымяняюцца, калi сапраўдны
ўладальнiк працэнтаў, як рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы,
ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць у другой Дагаворнай Дзяржаве, у
якой узнiкаюць працэнты, праз размешчанае ў ёй пастаяннае
прадстаўнiцтва, або ажыццяўляе ў гэтай другой Дзяржаве незалежныя
асабiстыя паслугi з пастаяннай базы, якая знаходзiцца там, i
даўгавое патрабаванне, на падставе якога выплачваюцца працэнты,
сапраўды адносiцца да такога пастаяннага прадстаўнiцтва або да
пастаяннай базы. У такiм выпадку прымяняюцца палажэннi артыкула 7
або артыкула 14 у залежнасцi ад абставiн.
6. Лiчыцца, што працэнты ўзнiкаюць у Дагаворнай Дзяржаве, калi
плацельшчыкам з'яўляецца рэзiдэнт гэтай Дзяржавы. Калi, аднак,
асоба, якая выплачвае працэнты, незалежна ад таго, цi з'яўляецца яна
рэзiдэнтам Дагаворнай Дзяржавы цi не, мае ў Дагаворнай Дзяржаве
пастаяннае прадстаўнiцтва або пастаянную базу, у сувязi з якiмi
ўзнiкла запазычанасць, па якой выплачваюцца працэнты, i расходы па
выплаце гэтых працэнтаў нясе гэта пастаяннае прадстаўнiцтва або
пастаянная база, то лiчыцца, што такiя працэнты ўзнiкаюць у той
Дзяржаве, у якой знаходзiцца пастаяннае прадстаўнiцтва або
пастаянная база.
7. Калi па прычыне асаблiвых адносiн памiж плацельшчыкам i
сапраўдным уладальнiкам працэнтаў, або памiж iмi абодвума i трэцяй
асобай сума працэнтаў, што адносiцца да даўгавога патрабавання, у
сувязi з якiм яны выплачваюцца, перавышае суму, якая была б
узгоднена памiж плацельшчыкам i сапраўдным уладальнiкам працэнтаў,
пры адсутнасцi такiх адносiн, то палажэннi гэтага артыкула
прымяняюцца толькi да апошняй названай сумы. У такiм выпадку
залiшняя частка плацяжу па-ранейшаму абкладаецца падаткам у
адпаведнасцi з заканадаўствам кожнай Дагаворнай Дзяржавы з належным
улiкам iншых палажэнняў дадзенага Пагаднення.
Артыкул 12
Роялцi
1. Роялцi, якiя ўзнiкаюць у адной Дагаворнай Дзяржаве i
выплачваюцца рэзiдэнту другой Дагаворнай Дзяржавы, могуць абкладацца
падаткам у гэтай другой Дзяржаве.
2. Аднак, такiя роялцi могуць таксама абкладацца падаткам у той
Дагаворнай Дзяржаве, у якой яны ўзнiкаюць, i ў адпаведнасцi з
заканадаўствам гэтай Дзяржавы, але калi атрымальнiк з'яўляецца
сапраўдным уладальнiкам роялцi, спаганяемы падатак не перавышае 10
працэнтаў валавой сумы роялцi.
3. Тэрмiн "роялцi" пры выкарыстаннi ў гэтым артыкуле абазначае
плацяжы любога вiду, атрыманыя ў якасцi ўзнагароджання за
выкарыстанне або за прадастаўленне права выкарыстання аўтарскiх
правоў на творы лiтаратуры, мастацтва або навукi, уключаючы
кiнафiльмы i фiльмы або плёнкi, якiя выкарыстоўваюцца для
радыёвяшчання або тэлебачання, любога патэнта, гандлёвай маркi,
дызайна або мадэлi, схемы, сакрэтнай формулы або працэсу, або за
выкарыстанне, або прадастаўленне права выкарыстання прамысловага,
камерцыйнага або навуковага абсталявання, або за iнфармацыю адносна
прамысловага, камерцыйнага або навуковага вопыту.
4. Палажэннi пунктаў 1 i 2 не прымяняюцца, калi сапраўдны
ўладальнiк роялцi, як рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы, ажыццяўляе
камерцыйную дзейнасць у другой Дагаворнай Дзяржаве, у якой узнiкаюць
роялцi, праз размешчанае ў ёй пастаяннае прадстаўнiцтва, або
выконвае ў гэтай другой Дзяржаве незалежныя асабiстыя паслугi з
пастаяннай базы, што там знаходзiцца, i права або маёмасць, у
дачыненнi да якiх выплачваюцца роялцi, сапраўды звязаны з такiм
пастаянным прадстаўнiцтвам або пастаяннай базай. У такiм выпадку
прымяняюцца палажэннi артыкула 7 або 14 у залежнасцi ад абставiн.
5. Лiчыцца, што роялцi ўзнiкаюць у Дагаворнай Дзяржаве, калi
плацельшчыкам з'яўляецца рэзiдэнт гэтай Дзяржавы. Калi, аднак,
асоба, якая выплачвае роялцi, незалежна ад таго, цi з'яўляецца яна
рэзiдэнтам Дагаворнай Дзяржавы цi не, мае ў Дагаворнай Дзяржаве
пастаяннае прадстаўнiцтва або пастаянную базу, у сувязi з якiмi
ўзнiкла абавязацельства выплачваць роялцi, i такiя роялцi
выплачваюцца гэтым пастаянным прадстаўнiцтвам або пастаяннай базай,
тады лiчыцца, што такiя роялцi ўзнiкаюць у той Дзяржаве, у якой
знаходзiцца пастаяннае прадстаўнiцтва або пастаянная база.
6. Калi па прычыне асаблiвых адносiн памiж плацельшчыкам i
сапраўдным уладальнiкам роялцi або памiж iмi абодвума i якой-небудзь
трэцяй асобай сума роялцi, якая адносiцца да выкарыстання, права або
iнфармацыi, на падставе якiх яны выплачваюцца, перавышае суму, якая
была б узгоднена памiж плацельшчыкам i сапраўдным уладальнiкам
роялцi, пры адсутнасцi такiх адносiн, палажэннi гэтага артыкула
прымяняюцца толькi да апошняй названай сумы. У такiм выпадку
залiшняя частка плацяжу па-ранейшаму абкладаецца падаткам у
адпаведнасцi з заканадаўствам кожнай Дагаворнай Дзяржавы з належным
улiкам iншых палажэнняў дадзенага Пагаднення.
Артыкул 13
Даходы ад адчужэння маёмасцi
1. Даходы, якiя атрымлiвае рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы
ад адчужэння нерухомай маёмасцi, аб якой гаварылася ў артыкуле 6,
размешчанай у другой Дагаворнай Дзяржаве, або акцый у кампанii,
актывы якой складаюцца ў асноўным з такой маёмасцi, могуць
абкладацца падаткамi ў гэтай другой Дзяржаве.
2. Даходы ад адчужэння маёмасцi, iншай, чым нерухомая маёмасць,
якая складае частку камерцыйнай маёмасцi пастаяннага прадстаўнiцтва,
якое прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы мае ў другой Дагаворнай
Дзяржаве, або маёмасцi, iншай, чым нерухомая маёмасць, што адносiцца
да пастаяннай базы, даступнай рэзiдэнту адной Дагаворнай Дзяржавы ў
другой Дагаворнай Дзяржаве для прадастаўлення незалежных асабiстых
паслуг, уключаючы такiя даходы ад адчужэння такога пастаяннага
прадстаўнiцтва (асобна або ў сукупнасцi з цэлым прадпрыемствам) або
такой пастаяннай базы, могуць абкладацца падаткамi ў гэтай другой
Дзяржаве.
3. Даходы, якiя атрымлiвае прадпрыемства адной Дагаворнай
Дзяржавы ад адчужэння марскiх або паветраных суднаў, якiя
эксплуатуюцца ў мiжнародных перавозках, або маёмасцi, iншай, чым
нерухомая маёмасць, звязанай з эксплуатацыяй такiх паветраных або
марскiх суднаў, абкладаюцца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве.
4. Даходы ад адчужэння любой маёмасцi, акрамя пералiчанай у
пунктах 1, 2 i 3, абкладаюцца падаткам толькi ў той Дагаворнай
Дзяржаве, рэзiдэнтам якой з'яўляецца асоба, якая адчужае маёмасць.
Артыкул 14
Незалежныя асабiстыя паслугi
1. Даход, атрымлiваемы фiзiчнай асобай, якая з'яўляецца
рэзiдэнтам адной Дагаворнай Дзяржавы, у дачыненнi да прафесiянальных
паслуг або iншай дзейнасцi незалежнага характару, абкладаецца
падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве, за выключэннем выпадкаў, калi яна
мае пастаянную базу (пастаяннае месца рэгулярна даступнае ёй для
мэт ажыццяўлення яе дзейнасцi) у другой Дагаворнай Дзяржаве. Калi
яна мае такую пастаянную базу, даход можа абкладацца падаткам у
другой Дзяржаве, але толькi па даходу, якi прыпiсваецца да гэтай
пастаяннай базы. Для гэтай мэты, калi фiзiчная асоба, якая
з'яўляецца рэзiдэнтам адной Дагаворнай Дзяржавы, знаходзiцца ў
другой Дагаворнай Дзяржаве на працягу перыяду або перыядаў, што
перавышаюць у сукупнасцi 183 днi ў любым дванаццацiмесячным
перыядзе, якi пачынаецца або заканчваецца ў адпаведным фiнансавым
годзе, яна разглядаецца як тая, што мае рэгулярна даступную ёй
пастаянную базу ў гэтай другой Дзяржаве i даход, атрымлiваемы ад яе
дзейнасцi, аб якой гаворыцца вышэй, што ажыццяўляецца ў гэтай другой
Дзяржаве, адносiцца да гэтай пастаяннай базы.
2. Тэрмiн "прафесiянальныя паслугi" уключае, у прыватнасцi,
незалежную навуковую, лiтаратурную, артыстычную, адукацыйную або
выкладчыцкую дзейнасць, таксама як i незалежную дзейнасць урачоў,
адвакатаў, iнжынераў, архiтэктараў, зубных урачоў i бухгалтараў.
Артыкул 15
Залежныя асабiстыя паслугi
1. З улiкам палажэнняў артыкулаў 16, 18 i 19 заработная плата i
iншыя падобныя ўзнагароджаннi, якiя атрымлiвае рэзiдэнт адной
Дагаворнай Дзяржавы ў дачыненнi да работы па найму, абкладаюцца
падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве, калi толькi работа па найму не
ажыццяўляецца ў другой Дагаворнай Дзяржаве. Калi работа па найму
ажыццяўляецца такiм чынам, атрыманыя ў сувязi з гэтым узнагароджаннi
могуць абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.
2. Нягледзячы на палажэннi пункта 1, узнагароджанне, якое
атрымлiвае рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы ў дачыненнi да работы
па найму, што ажыццяўляецца ў другой Дагаворнай Дзяржаве,
абкладаецца падаткам толькi ў першай названай Дзяржаве, калi:
а) атрымальнiк знаходзiцца ў другой Дзяржаве на працягу перыяду
або перыядаў, якiя не перавышаюць увогуле 183 днi ў любым
12-месячным перыядзе, што пачынаецца або заканчваецца ў адпаведным
фiнансавым годзе, i
b) узнагароджанне выплачваецца наймальнiкам або ад iмя
наймальнiка, якi не з'яўляецца рэзiдэнтам другой Дзяржавы, i
с) расходы па выплаце ўзнагароджанняў не нясе пастаяннае
прадстаўнiцтва або пастаянная база, якiя наймальнiк мае ў другой
Дзяржаве.
3. Нягледзячы на папярэднiя палажэннi гэтага артыкула,
узнагароджанне, якое атрымлiваецца ў дачыненнi да работы па найму,
што ажыццяўляецца на борце марскога або паветранага судна, якiя
выкарыстоўваюцца ў мiжнародных перавозках прадпрыемствам адной
Дагаворнай Дзяржавы, могуць абкладацца падаткам у гэтай Дзяржаве.
Артыкул 16
Ганарары дырэктараў
Ганарары дырэктараў i iншыя падобныя выплаты, якiя атрымлiвае
рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы ў якасцi члена савета дырэктараў
кампанii, якая з'яўляецца рэзiдэнтам другой Дагаворнай Дзяржавы,
могуць абкладацца падаткамi ў гэтай другой Дзяржаве.
Артыкул 17
Работнiкi мастацтва i спартсмены
1. Нягледзячы на палажэннi артыкулаў 14 i 15, даход, якi
атрымлiвае рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы ў якасцi работнiка
мастацтваў, такога як артыст тэатра, кiно, радыё або тэлебачання,
або музыканта, або ў якасцi спартсмена, ад яго асабiстай дзейнасцi
як такой, што ажыццяўляецца ў другой Дагаворнай Дзяржаве, можа
абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.
2. У выпадку, калi даход у дачыненнi да асабiстай дзейнасцi,
ажыццяўляемай работнiкам мастацтваў або спартсменам у такой яго
якасцi, налiчваецца не самому работнiку мастацтваў або спартсмену, а
другой асобе, гэты даход, нягледзячы на палажэннi артыкулаў 7, 14 i
15, можа абкладацца падаткам у той Дагаворнай Дзяржаве, у якой
ажыццяўляецца дзейнасць работнiка мастацтваў або спартсмена.
Артыкул 18
Пенсii
З улiкам палажэнняў пункта 2 артыкула 19 пенсii i iншыя
падобныя выплаты, якiя выплачваюцца рэзiдэнту Дагаворнай Дзяржавы ў
сувязi з работай па найму ў мiнулым, абкладаюцца падаткам толькi ў
гэтай Дзяржаве.
Артыкул 19
Дзяржаўная служба
1. а) Заработная плата i другое падобнае ўзнагароджанне, iншыя,
чым пенсiя, якiя выплачваюцца Дагаворнай Дзяржавай або яе мясцовым
органам улады фiзiчнай асобе ў дачыненнi да паслуг, якiя аказваюцца
гэтай Дзяржаве або органу ўлады, абкладаюцца падаткам толькi ў гэтай
Дзяржаве.
b) Аднак такая заработная плата i другое падобнае
ўзнагароджанне абкладаюцца падаткам толькi ў другой Дагаворнай
Дзяржаве, калi паслугi аказваюцца ў гэтай другой Дзяржаве i фiзiчная
асоба з'яўляецца рэзiдэнтам гэтай Дзяржавы, якая:
(i) з'яўляецца грамадзянiнам гэтай Дзяржавы, або
(ii) не стала рэзiдэнтам гэтай Дзяржавы толькi з мэтай аказання
паслуг.
2. а) Любая пенсiя, якая выплачваецца Дагаворнай Дзяржавай або
яе мясцовым органам улады або з фондаў, створаных iмi, фiзiчнай
асобе ў дачыненнi да паслуг, аказаных гэтай Дзяржаве або органу
ўлады, абкладаецца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве.
b) Аднак такая пенсiя абкладаецца падаткам толькi ў другой
Дагаворнай Дзяржаве, калi фiзiчная асоба з'яўляецца рэзiдэнтам i
грамадзянiнам гэтай Дзяржавы.
3. Палажэннi артыкулаў 15, 16 i 18 прымяняюцца да заработнай
платы i другога падобнага ўзнагароджання i пенсiй у дачыненнi да
паслуг, аказваемых у сувязi з камерцыйнай дзейнасцю, ажыццяўляемай
Дагаворнай Дзяржавай або яе мясцовым органам улады.
4. Для мэт гэтага артыкула тэрмiн "мясцовы орган улады"
прымяняецца толькi ў выпадку Эстонii.
Артыкул 20
Студэнты
Плацяжы, што атрымлiвае студэнт або практыкант, якi з'яўляецца
або з'яўляўся непасрэдна да прыезду ў адну Дагаворную Дзяржаву
рэзiдэнтам другой Дагаворнай Дзяржавы i якi знаходзiцца ў першай
названай Дзяржаве выключна для мэт атрымання адукацыi або
праходжання практыкi, вызваляюцца ад падаткаў у гэтай Дзяржаве ў
дачыненнi да плацяжоў, атрыманых з крынiц за межамi гэтай Дзяржавы
для мэт яго ўтрымання, навучання або практыкi.
Артыкул 21
Iншыя даходы
1. Вiды даходаў рэзiдэнта Дагаворнай Дзяржавы, незалежна ад
месца iх узнiкнення, не названыя ў папярэднiх артыкулах дадзенага
Пагаднення, абкладаюцца падаткамi толькi ў гэтай Дзяржаве.
2. Палажэннi пункта 1 не прымяняюцца да даходаў, iншых, чым
даходы ад нерухомай маёмасцi, вызначанай у пункце 2 артыкула 6, калi
атрымальнiк такiх даходаў як рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы
ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць у другой Дагаворнай Дзяржаве праз
размешчанае там пастаяннае прадстаўнiцтва або аказвае ў гэтай другой
Дзяржаве незалежныя асабiстыя паслугi праз пастаянную базу, якая там
знаходзiцца, i права або маёмасць, у дачыненнi да якiх выплачваецца
даход, сапраўды звязаны з такiм пастаянным прадстаўнiцтвам або
пастаяннай базай. У такiм выпадку прымяняюцца палажэннi артыкула 7
або артыкула 14, у залежнасцi ад абставiн.
Артыкул 22
Устараненне двайнога падаткаабкладання
1. У выпадку рэзiдэнта Эстонii двайное падаткаабкладанне
ўстараняецца наступным чынам:
а) калi рэзiдэнт Эстонii атрымлiвае даход, якi ў адпаведнасцi з
дадзеным Пагадненнем можа абкладацца падаткам у Беларусi, калi больш
спрыяльны рэжым не прадугледжваецца яе нацыянальным заканадаўствам,
тады Эстонiя дазваляе ў якасцi вылiчэння з падатку на даход гэтага
рэзiдэнта суму, роўную падаходнаму падатку, якi аплачаны ў Беларусi.
Аднак такi вылiк не павiнен перавышаць той часткi падатку з
даходу ў Эстонii, як было падлiчана да прадастаўлення вылiчэння,
якая адносiцца да даходу, што можа абкладацца падаткам у Беларусi.
b) для мэт падпункта а), калi кампанiя, якая з'яўляецца
рэзiдэнтам Эстонii, атрымлiвае дывiдэнды ад кампанii, якая
з'яўляецца рэзiдэнтам Беларусi, у якой яна валодае не менш чым 10
працэнтамi яе акцый з рашаючым правам голасу, падатак, якi аплачаны
ў Беларусi, уключае не толькi падатак, аплачаны па дывiдэндах, а
таксама падатак, якi аплачаны па асноўным прыбытку кампанii, з якога
былi выплачаны дывiдэнды.
2. У выпадку Беларусi двайное падаткаабкладанне ўстараняецца
наступным чынам:
Калi рэзiдэнт Беларусi атрымлiвае даход, якi ў адпаведнасцi з
палажэннямi дадзенага Пагаднення можа абкладацца падаткам у Эстонii,
тады Беларусь дазваляе ў якасцi вылiчэння з падатку на даход гэтага
рэзiдэнта суму, роўную падатку з даходу, якi аплачаны ў Эстонii.
Аднак такi вылiк не павiнен перавышаць той часткi падатку з
даходу, як было падлiчана да прадастаўлення вылiчэння, якая
адносiцца да даходу, якi можа абкладацца падаткам у Эстонii.
Артыкул 23
Недыскрымiнацыя
1. Грамадзяне адной Дагаворнай Дзяржавы не падлягаюць у другой
Дагаворнай Дзяржаве iншаму або больш цяжкаму падаткаабкладанню або
звязанаму з iм патрабаванню, чым падаткаабкладанне i звязаныя з iм
патрабаваннi, якiм падлягаюць або могуць падлягаць грамадзяне гэтай
другой Дзяржавы пры тых жа абставiнах, у прыватнасцi ў дачыненнi да
рэзiдэнцтва. Гэта палажэнне таксама прымяняецца незалежна ад
палажэнняў артыкула 1, да асоб, якiя не з'яўляюцца рэзiдэнтамi адной
або абедзвюх Дагаворных Дзяржаў.
2. Падаткаабкладанне пастаяннага прадстаўнiцтва, якое
прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы мае ў другой Дагаворнай
Дзяржаве, не павiнна быць менш спрыяльным у гэтай другой Дзяржаве,
чым падаткаабкладанне прадпрыемстваў гэтай другой Дзяржавы, якiя
ажыццяўляюць падобную дзейнасць. Гэта палажэнне не павiнна
тлумачыцца як тое, якое абавязвае адну Дагаворную Дзяржаву
прадастаўляць рэзiдэнтам другой Дагаворнай Дзяржавы якiя-небудзь
асабiстыя льготы, вызваленнi i скiдкi ў падаткаабкладаннi на аснове
iх грамадзянскага статуса або сямейных абавязацельстваў, якiя яна
прадастаўляе сваiм уласным рэзiдэнтам.
3. За выключэннем выпадкаў, калi прымяняюцца палажэннi пункта 1
артыкула 9, пункта 6 артыкула 11 або пункта 6 артыкула 12, працэнты,
роялцi i iншыя выплаты, якiя выконвае прадпрыемства адной Дагаворнай
Дзяржавы, падлягаюць у мэтах вызначэння падаткаабкладаемага прыбытку
такога прадпрыемства, вылiчэнням на тых жа ўмовах, як калi б яны
былi выплачаны рэзiдэнту першай названай Дзяржавы.
4. Прадпрыемствы адной Дагаворнай Дзяржавы, капiтал якiх
поўнасцю або часткова належыць аднаму або некалькiм рэзiдэнтам
другой Дагаворнай Дзяржавы, або прама цi ўскосна кантралюецца iмi,
не падлягаюць у першай Дагаворнай Дзяржаве iншаму або больш цяжкаму
падаткаабкладанню або звязанаму з iм патрабаванню, чым
падаткаабкладанне i звязаныя з iм патрабаваннi, якiм падвяргаюцца
або могуць падвяргацца падобныя прадпрыемствы першай названай
Дзяржавы.
5. Палажэннi гэтага артыкула незалежна ад палажэнняў артыкула 2
прымяняюцца да падаткаў любога роду i вiду.
Артыкул 24
Працэдура ўзаемнага пагаднення
1. Калi асоба лiчыць, што дзеяннi адной або абедзвюх Дагаворных
Дзяржаў прыводзяць або прывядуць да падаткаабкладання яе не ў
адпаведнасцi з палажэннямi дадзенага Пагаднення, яна можа,
нягледзячы на сродкi абароны, прадугледжаныя нацыянальным
заканадаўствам гэтых Дзяржаў, прадставiць сваю справу для разгляду ў
кампетэнтны орган Дагаворнай Дзяржавы, рэзiдэнтам якой яна
з'яўляецца, або, калi яе выпадак падпадае пад дзеянне пункта 1
артыкула 23 той Дзяржавы, грамадзянiнам якой яна з'яўляецца. Заява
павiнна быць прадстаўлена на працягу трох гадоў з даты першага
паведамлення аб дзеяннях, якiя прыводзяць да падаткаабкладання не ў
адпаведнасцi з палажэннямi дадзенага Пагаднення.
2. Кампетэнтны орган iмкнецца, калi ён палiчыць заяву
абгрунтаванай i калi ён сам не ў стане прыйсцi да здавальняючага
рашэння, вырашыць пытанне па ўзаемнай згодзе з кампетэнтным органам
другой Дагаворнай Дзяржавы з мэтай пазбягання падаткаабкладання,
якое не адпавядае дадзенаму Пагадненню. Любая дасягнутая
дамоўленасць выконваецца незалежна ад якiх-небудзь часовых
абмежаванняў, якiя ёсць у нацыянальных заканадаўствах Дагаворных
Дзяржаў.
3. Кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў iмкнуцца вырашаць па
ўзаемнай згодзе любыя цяжкасцi або сумненнi, якiя ўзнiкаюць пры
тлумачэннi або прымяненнi дадзенага Пагаднення. Яны таксама могуць
праводзiць сумесныя кансультацыi ў мэтах устаранення двайнога
падаткаабкладання ў выпадках, не прадугледжаных дадзеным
Пагадненнем.
4. Кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў могуць уступаць у
прамыя кантакты адзiн з адным у мэтах дасягнення згоды ў разуменнi
папярэднiх пунктаў. Калi выявiцца пажаданым для дасягнення згоды
правесцi вусны абмен думкамi, такi абмен думкамi можа мець месца ў
камiсii, якая складаецца з прадстаўнiкоў кампетэнтных органаў
Дагаворных Дзяржаў.
Артыкул 25
Абмен iнфармацыяй
1. Кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў абменьваюцца такой
iнфармацыяй, якая неабходна для выканання палажэнняў дадзенага
Пагаднення або нацыянальных заканадаўстваў Дагаворных Дзяржаў, што
датычыцца падаткаў, на якiя распаўсюджваецца дадзенае Пагадненне, у
той ступенi, у якой падаткаабкладанне па гэтаму заканадаўству не
супярэчыць дадзенаму Пагадненню. Абмен iнфармацыяй не абмяжоўваецца
артыкулам 1. Любая iнфармацыя, атрыманая Дагаворнай Дзяржавай, будзе
лiчыцца канфiдэнцыяльнай так, як i iнфармацыя, атрыманая па
нацыянальнаму заканадаўству гэтай Дзяржавы, i паведамляецца толькi
асобам або органам (уключаючы суды i адмiнiстрацыйныя органы), якiя
звязаны з вызначэннем, сысканнем, прымусовым спагнаннем або
выкананнем рашэнняў у дачыненнi да падаткаў, на якiя
распаўсюджваецца дадзенае Пагадненне або разборам заяў у дачыненнi
да такiх падаткаў. Такiя асобы або органы выкарыстоўваюць гэту
iнфармацыю толькi для такiх мэт. Яны могуць раскрываць iнфармацыю ў
ходзе адкрытага судовага пасяджэння або пры прыняццi юрыдычных
рашэнняў.
2. Нi ў якiм выпадку палажэннi пункта 1 не павiнны тлумачыцца
як тыя, што абавязваюць адну Дагаворную Дзяржаву:
а) праводзiць адмiнiстрацыйныя меры, якiя супярэчаць
заканадаўству або адмiнiстрацыйнай практыцы гэтай або другой
Дагаворнай Дзяржавы;
b) прадастаўляць iнфармацыю, якую нельга атрымаць па
заканадаўству або ў ходзе звычайнай адмiнiстрацыйнай практыкi гэтай
або другой Дагаворнай Дзяржавы;
c) прадастаўляць iнфармацыю, якая раскрывала б якую-небудзь
гандлёвую, дзелавую, прамысловую, камерцыйную або прафесiянальную
тайну або гандлёвы працэс, або iнфармацыю, раскрыццё якой
супярэчыла б дзяржаўнай палiтыцы (грамадзянскаму парадку).
Артыкул 26
Члены дыпламатычных прадстаўнiцтваў
i консульскiх устаноў
Нiякiя палажэннi дадзенага Пагаднення не закранаюць падатковых
прывiлей членаў дыпламатычных прадстаўнiцтваў або консульскiх
устаноў, прадастаўленых агульнымi нормамi мiжнароднага права або
палажэннямi спецыяльных пагадненняў.
Артыкул 27
Уваходжанне ў сiлу
1. Дадзенае Пагадненне падлягае ратыфiкацыi i выконваецца абмен
ратыфiкацыйнымi граматамi ў магчыма кароткi тэрмiн.
2. Пагадненне ўваходзiць у сiлу ў дзень абмену ратыфiкацыйнымi
граматамi i яго палажэннi прымяняюцца:
а) у дачыненнi да падаткаў, утрыманых у крынiцы з даходаў,
атрыманых першага або пасля першага студзеня каляндарнага года,
наступнага за годам, у якiм Пагадненне ўваходзiць у сiлу;
b) у дачыненнi да iншых падаткаў, да падаткаў, што спаганяюцца
за любы падатковы перыяд, якi пачынаецца першага або пасля першага
студзеня каляндарнага года, наступнага за годам, у якiм Пагадненне
ўваходзiць у сiлу.
Артыкул 28
Спыненне дзеяння
Дадзенае Пагадненне застаецца ў сiле да той пары, пакуль яго
дзеянне не будзе спынена Дагаворнай Дзяржавай. Любая Дагаворная
Дзяржава можа спынiць дзеянне Пагаднення па дыпламатычных каналах,
шляхам пiсьмовага паведамлення аб спыненнi дзеяння не менш чым за 6
месяцаў да заканчэння любога каляндарнага года. У гэтым выпадку
дзеянне Пагаднення спыняецца ў абедзвюх Дзяржавах:
а) у дачыненнi да падаткаў, утрыманых у крынiцы з даходаў,
атрыманых першага або пасля першага студзеня каляндарнага года,
наступнага за годам, у якiм дадзена такое паведамленне;
b) у дачыненнi да iншых падаткаў, па падаткам, спаганяемым за
любы падатковы перыяд, якi пачынаецца першага або пасля першага
студзеня каляндарнага года, наступнага за годам, у якiм дадзена
паведамленне.
У сведчанне чаго нiжэйпадпiсаныя, адпаведным чынам на тое
ўпаўнаважаныя, падпiсалi дадзенае Пагадненне.
Здзейснена ў двух экземплярах у горадзе Мiнску 21.01.1997 года
на эстонскай, беларускай i англiйскай мовах, прычым усе тры тэксты
маюць аднолькавую сiлу. У выпадку разыходжання ў тлумачэннi перавагу
мае англiйскi тэкст.
За Урад Рэспублiкi Беларусь _______________ подпiс
За Урад Эстонскай Рэспублiкi _______________ подпiс
|