ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ МIНIСТЭРСТВАМ СУВЯЗI I IНФАРМАТЫКI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
I МIНIСТЭРСТВАМ СУВЯЗI КIТАЙСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСПУБЛIКI
АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ ПАШТОВАЙ I ЭЛЕКТРЫЧНАЙ СУВЯЗI*
____________________________
*Уступiла ў сiлу 30 чэрвеня 1994 г.
Мiнiстэрства сувязi i iнфарматыкi Рэспублiкi Беларусь i
Мiнiстэрства сувязi Кiтайскай Народнай Рэспублiкi, якiя называюцца
"Бакi", iмкнучыся развiваць i ўмацоўваць супрацоўнiцтва ў галiне
сувязi на карысць палiтычнага i сацыяльнага развiцця сваiх краiн,
пагадзiлiся аб наступным:
Паштовая сувязь
Артыкул 1
Бакi ажыццяўляюць паштовую сувязь памiж Рэспублiкай Беларусь i
Кiтайскай Народнай Рэспублiкай у адпаведнасцi з дадзеным
Пагадненнем, а таксама ў адпаведнасцi са Статутам Сусветнага
паштовага саюза, Сусветнай паштовай канвенцыяй, Пагадненнем аб
паштовых пасылках Сусветнага паштовага саюза i з выкарыстаннем
прызнаных абодвума Бакамi правiлаў, распрацаваных на падставе гэтых
дакументаў.
Артыкул 2
Памiж Рэспублiкай Беларусь i Кiтайскай Народнай Рэспублiкай
ажыццяўляецца абмен простай i заказной пiсьмовай карэспандэнцыяй
(пiсьмы, паштовыя карткi, авiяпiсьмы, друкаваныя выданнi,
спецыяльныя пакеты з друкаванай прадукцыяй, дробныя пакеты, выданнi
з выпуклым шрыфтам для сляпых), пiсьмамi з аб'яўленай каштоўнасцю, а
таксама паштовымi пасылкамi - простымi i з аб'яўленай каштоўнасцю.
Бакi будуць ажыццяўляць таксама супрацоўнiцтва ў аказаннi клiентуры
паслуг мiжнароднай паскоранай пошты.
Артыкул 3
Бакi пры дапамозе перапiскi будуць вызначаць установы абмену
поштай i своечасова паведамляць адзiн аднаму аб змяненнях, якiя
прапануюцца.
Артыкул 4
Бакi будуць своечасова паведамляць адзiн аднаму аб
абмежаваннях, што тычацца ўмоў адпраўкi i ўручэння, а таксама зместу
паштовых адпраўленняў i якаснай стандартнасцi, вызначаных унутранымi
правiламi Бакоў.
Артыкул 5
Бакi будуць аказваць узаемнае садзейнiчанне транзiту пiсьмовай
карэспандэнцыi i паштовых пасылак назначэннем у iншыя краiны, з
якiмi яны ажыццяўляюць паштовы абмен, для паскарэння перавозак пошты
i забеспячэння яе захаванасцi.
Электрасувязь
Артыкул 6
Электрасувязь памiж Рэспублiкай Беларусь i Кiтайскай Народнай
Рэспублiкай ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з палажэннямi Мiжнароднай
канвенцыi электрасувязi i радыёсувязi Мiжнароднага саюза
электрасувязi.
Артыкул 7
Памiж Рэспублiкай Беларусь i Кiтайскай Народнай Рэспублiкай
будуць аказвацца мiждзяржаўныя i транзiтныя паслугi тэлефоннай i
тэлеграфнай сувязi, а таксама паслугi для перадачы i прыёму
тэлевiзiйных i радыёвяшчальных праграм на ўмовах, прадугледжаных
асобнымi пагадненнямi. Бакi могуць умовiцца аб аказаннi iншых вiдаў
паслуг у патрэбны момант.
Артыкул 8
Бакi будуць абменьвацца адзiн з адным эксплуатацыйнымi
матэрыяламi, патрэбнымi службам электрасувязi абодвух Бакоў, а
таксама своечасова паведамляць адзiн аднаму аб змяненнi гэтых
матэрыялаў.
Разлiкi за паслугi сувязi
Артыкул 9
Рахункi за паслугi мiжнароднай паштовай i электрычнай сувязi
будуць устанаўлiвацца, зыходзячы з палажэнняў Статута Сусветнага
паштовага саюза i Мiжнароднага саюза электрычнай сувязi.
Iншыя пытаннi
Артыкул 10
Паштовая i тэлеграфная перапiска i тэлефонныя размовы па
службовых пытаннях памiж Бакамi i iх прадпрыемствамi ажыццяўляюцца
бясплатна i вядуцца на англiйскай або французскай мовах.
Артыкул 11
Бакi i iх прадпрыемствы будуць бясплатна абменьвацца адзiн з
адным рабочымi матэрыяламi.
Артыкул 12
Зыходзячы з неабходнасцi далейшага развiцця супрацоунiцтва ў
галiне паштовай i электрычнай сувязi памiж Рэспублiкай Беларусь i
Кiтайскай Народнай Рэспублiкай, Бакi могуць на аснове ўзаемнай згоды
праводзiць змяненнi або дапаўненнi да палажэнняў артыкулаў дадзенага
Пагаднення з дапамогай перапiскi.
Артыкул 13
Бакi будуць вырашаць спрэчныя пытаннi, якiя могуць узнiкнуць у
сувязi з тлумачэннем i прымяненнем дадзенага Пагаднення, шляхам
перагавораў або кансультацый.
Дадзенае Пагадненне ўступае ў сiлу з дня яго падпiсання i
дзейнiчае на працягу 5 гадоў. Калi нi адзiн з Бакоў не заявiць аб
спыненнi дзеяння Пагаднення ў пiсьмовым выглядзе за шэсць месяцаў да
сканчэння тэрмiну яго дзеяння, то яно працягваецца аўтаматычна на
чарговыя пяць гадоў i надалей будзе ўзнаўляцца ў аналагiчным
парадку.
Аформлена ў г.Мiнску 30 чэрвеня 1994 года ў двух экзэмплярах,
кожны на беларускай i кiтайскай мовах, прычым абодва тэксты маюць
аднолькавую сiлу.
Ад iмя Мiнiстэрства сувязi Ад iмя Мiнiстэрства сувязi
i iнфарматыкi Кiтайскай Народнай Рэспублiкi
Рэспублiкi Беларусь Подпiс
Подпiс
|