ПРАТАКОЛ
АБ ДАМОЎЛЕНАСЦI АБ ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ АДНОСIНАХ ПАМIЖ
РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I НАЙСВЯЦЕЙШЫМ ПРАСТОЛАМ*
_____________________________
*Уступiў у сiлу 11 лiстапада 1992 г.
Рэспублiка Беларусь, прадстаўленая Мiнiстрам замежных спраў
Рэспублiкi Беларусь, Яго Найвышэйшасцю Панам Пятром Краўчанка, i
Найсвяцейшы Прастол, прадстаўлены яго Спецыяльным Пасланнiкам,
Апостальскiм Нунцыям, Яго Найвышэйшасцю Архiепiскапам Франчэска
Каласуона,
жадаючы развiваць сувязi ўзаемнай дружбы i супрацоўнiцтва,
вырашылi пры сумеснай згодзе ўстанавiць дыпламатычныя адносiны
на ўзроўнi Пасольства з боку Рэспублiкi Беларусь i Апостальскай
Нунцыятуры з боку Найсвяцейшага Прастола.
Гэты Пратакол уступае ў сiлу з даты яго падпiсання.
Падпiсана ў Мiнску 11 лiстапада 1992 года ў двух экземплярах,
кожны на беларускай i англiйскай мовах, прычым абодва тэксты маюць
аднолькавую сiлу.
За Рэспублiку Беларусь За Найсвяцейшы Прастол
Пётр Краўчанка Франчэска Каласуона
Мiнiстр замежных спраў Тытулярны Архiепiскап Трэнцкi
Рэспублiкi Беларусь Апостальскi Нунцый,
Спецыяльны Пасланнiк
|