СУМЕСНАЕ КАМЮНIКЕ
АБ УСТАНАЎЛЕННI ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ АДНОСIН ПАМIЖ
РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I ДЭМАКРАТЫЧНАЙ РЭСПУБЛIКАЙ САН-ТАМЭ
I ПРЫНСIПI*
_____________________________
*Уступiла ў сiлу 11 снежня 2001 г.
Рэспублiка Беларусь i Дэмакратычная Рэспублiка Сан-Тамэ i
Прынсiпi,
3 мэтай развiцця ўзаемаразумення i ўмацавання дружбы i
супрацоўнiцтва памiж iх Народамi,
На аснове прынцыпаў i мэтаў Статута Арганiзацыi Аб'яднаных
Нацый i Мiжнароднага Права, якiя, у прыватнасцi, датычацца
мiжнароднага мiру i бяспекi, роўнасцi памiж дзяржавамi, павагi да
нацыянальнага суверэнiтэту, незалежнасцi, мiжнародных дагавораў,
тэрытарыяльнай цэласнасцi i неўмяшальнiцтва ва ўнутраныя справы
дзяржаў,
Вырашылi устанавiць дыпламатычныя адносiны ў адпаведнасцi з
палажэннямi Венскай канвенцыi аб дыпламатычных адносiнах ад 18
красавiка 1961 года, з уваходжаннем у сiлу з даты падпiсання
дадзенага Сумеснага Камюнiке.
У пасведчанне чаго, Прадстаўнiкi, якiя падпiсалiся нiжэй,
належным чынам упаўнаважаныя iх адпаведнымi Урадамi, падпiсалi
дадзенае Сумеснае Камюнiке ў двух экзэмплярах, на беларускай i
англiйскай мовах, усе тэксты якiх з'яўляюцца роўна аўтэнтычнымi.
Здзейснена ў г.Нью-Йорку 11 снежня 2001 года.
За Рэспублiку Беларусь За Дэмакратычную Рэспублiку
СЯРГЕЙ ЛIНГ Сан-Тамэ i Прынсiпi
Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол ДАМIНГАС ФЕРЭЙРА
Пастаянны прадстаўнiк Часовы Павераны ў справах
Рэспублiкi Беларусь Дэмакратычнай Рэспублiкi
пры Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый Сан-Тамэ i Прынсiпi
пры Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый
|