СУМЕСНАЕ КАМЮНIКЕ
АБ УСТАНАЎЛЕННI ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ АДНОСIН ПАМIЖ
РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I ДАМIНIКАНСКАЙ РЭСПУБЛIКАЙ*
_____________________________
*Уступiла ў сiлу 18 красавiка 2001 г.
Рэспублiка Беларусь i Дамiнiканская Рэспублiка, кiруючыся
жаданнем умацоўваць i развiваць адносiны дружбы i супрацоўнiцтва
памiж дзвюма Краiнамi, вырашылi ўстанавiць дыпламатычныя адносiны на
ўзроўнi Паслоў.
Абодва Дагаворныя Бакi выказваюць сваю ўпэўненасць, што
ўстанаўленне дыпламатычных адносiн i абмен Пасламi памiж iх дзвюма
Краiнамi будзе спрыяць развiццю двухбаковага супрацоўнiцтва i
ўмацаванню мiжнароднага мiру.
Рэспублiка Беларусь i Дамiнiканская Рэспублiка зноў
пацвярджаюць сваю прыхiльнасць да развiцця сваiх двухбаковых адносiн
у адпаведнасцi са Статутам Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый i на аснове
прынцыпаў мiрнага суiснавання, роўнасцi i ўзаемнай павагi да
нацыянальнага суверэнiтэту, тэрытарыяльнай цэласнасцi i
неўмяшальнiцтва ў iх унутраныя справы.
Падпiсана ў г.Нью-Йорку 18 красавiка дзве тысячы першага года
(2001), у двух экзэмплярах, кожны на беларускай, iспанскай i
англiйскай мовах, тэксты якiх з'яўляюцца аднолькава сапраўднымi.
За Рэспублiку Беларусь За Дамiнiканскую Рэспублiку
СЯРГЕЙ ЛIНГ ПЕДРА ПАДЗIЯ ТОНАС
Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол
Пастаянны прадстаўнiк Пастаянны прадстаўнiк
Рэспублiкi Беларусь Дамiнiканскай Рэспублiкi
пры Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый пры Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый
|