ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I КАРАЛЕЎСТВАМ НIДЭРЛАНДАЎ
АБ МIЖНАРОДНЫХ АЎТАМАБIЛЬНЫХ ЗНОСIНАХ*
_____________________________
*Уступiла ў сiлу 1 лiстапада 1995 г.
Рэспублiка Беларусь i Каралеўства Нiдэрландаў, якiя далей
называюцца "Дагаворныя Бакi", жадаючы садзейнiчаць развiццю, з
улiкам iнтарэсаў эканамiчных адносiн, мiжнародных аўтамабiльных
грузавых i пасажырскiх перавозак памiж абедзвюма дзяржавамi i
транзiтам праз iх тэрыторыi
ДАМОВIЛIСЯ АБ НIЖЭЙПАДАДЗЕНЫМ:
Артыкул 1
1. Палажэннi гэтага Пагаднення будуць прымяняцца да мiжнародных
аўтамабiльных грузавых i пасажырскiх перавозак за кошт трэцiх асоб
цi за асабiсты кошт памiж Дагаворнымi Бакамi, транзiтам праз iх
тэрыторыi, у/з трэцiх дзяржаў, а таксама да грузавых i пасажырскiх
перавозак па тэрыторыi аднаго з Дагаворных Бакоў, якiя далей
называюцца "кабатаж" i ажыццяўляюцца перавозчыкамi на транспартных
сродках, вызначаных у Артыкуле 2.
2. Дагаворныя Бакi забяспечваюць захаванне правоў i абавязкаў,
якiя вынiкаюць з Пагаднення, калi гэтакiя будуць заключаны памiж
Еўрапейскiм Саюзам i Рэспублiкай Беларусь.
Гэта Пагадненне не закранае правоў i абавязкаў Дагаворных
Бакоў, якiя вынiкаюць з iншых мiжнародных Пагадненняў, удзельнiкамi
якiх яны з'яўляюцца, уключаючы Пагадненнi, якiя засноўваюць
Еўрапейскi Саюз, з унесенымi змяненнямi i дапаўненнямi.
Артыкул 2
Азначэннi
У мэтах гэтага Пагаднення:
1. Пад тэрмiнам "перавозчык" трэба разумець асобу (у тым лiку i
юрыдычную асобу), зарэгiстраваную ў другiм Дагаворным Баку i
юрыдычна дапушчаную ў дзяржаве рэгiстрацыi да мiжнародных
аўтамабiльных грузавых i пасажырскiх перавозак за кошт трэцiх асоб,
або за асабiсты кошт у адпаведнасцi з нацыянальным заканадаўствам i
правiламi.
2. Пад тэрмiнам "транспартны сродак" належыць разумець
аўтатранспартны сродак або групу транспартных сродкаў, з каторых
аўтатранспартны сродак з'яўляецца зарэгiстраваным у адным з
Дагаворных Бакоў, i якi спецыяльна абсталяваны i выкарыстоўваецца
выключна для выканання грузавых перавозак цi пасажырскiх перавозак
аўтобусамi.
3. Пад тэрмiнам "кабатаж" належыць разумець выкананне
транспартных паслуг у межах тэрыторыi аднаго Дагаворнага Боку
перавозчыкам, зарэгiстраваным у другiм Дагаворным Баку.
4. Пад тэрмiнам "транспартная перавозка" належыць разумець
перамяшчэнне транспартнага сродка з грузам цi без яго па
аўтамабiльнай дарозе, нават калi на якiм-небудзь адрэзку шляху
транспартны сродак, прычэп цi паўпрычэп выкарыстоўвае чыгунку цi
водныя шляхi.
Артыкул 3
Доступ да рынку
1. Адзiн з Дагаворных Бакоў можа дазволiць любому перавозчыку,
зарэгiстраванаму ў другiм Дагаворным Баку, ажыццяўляць грузавыя i
пасажырскiя перавозкi:
а) памiж любым пунктам на сваёй тэрыторыi i любым пунктам, якi
знаходзiцца па-за межамi гэтай тэрыторыi i
б) транзiтам праз яе тэрыторыю;
пры ўмове атрымання дазволаў, якiя выдаюцца кампетэнтнымi органамi
кожнага Дагаворнага Боку.
2, Дазвол не патрабуецца на выкананне наступных вiдаў перавозак
або для парожнiх рэйсаў, якiя выконваюцца ў сувязi з такiмi
перавозкамi:
- перавозка паштовых адпраўленняў;
- перавозка пашкоджаных або пацярпеўшых аварыю транспартных
сродкаў;
- перавозка грузаў аўтатранспартнымi сродкамi, дапушчальная
маса якiх з грузам, уключаючы масу прычэпаў з грузам, не перавышае
6 тон цi дапушчальная грузападымальнасць якiх, уключаючы
грузападымальнасць прычэпаў, не перавышае 3,5 тоны;
- перавозка медыцынскiх грузаў i абсталявання цi грузаў,
неабходных для аказання неадкладнай дапамогi, у прыватнасцi, у час
стыхiйных бедстваў;
- пераезд, якi ажыццяўляецца па кантрактах пры дапамозе
спецыяльнага персанала i абсталявання, прызначанага для гэтай мэты;
- перавозка экспанатаў i прадметаў мастацтва для кiрмашоў i
выстаў;
- перавозка коней для спаборнiцтваў спецыяльнымi транспартнымi
сродкамi;
- перавозка маёмасцi, рэквiзiту i жывёл для тэатральных,
музычных, спартыўных цi цыркавых паказаў i для запiсаў радыёперадач,
здымання стужак або тэлевiзiйных перадач;
- перавозка астанкаў нябожчыкаў.
3. У дапаўненне да перавозак, указаных у п.1 гэтага Артыкула,
перавозчык можа выконваць кабатаж, калi ён спецыяльна ўпаўнаважаны
на гэта кампетэнтным органам кожнага Дагаворнага Боку.
Артыкул 4
Маса i габарыты
1. Маса i габарыты транспартных сродкаў павiнны адпавядаць
афiцыйнаму рэгiстрацыйнаму дакументу транспартнага сродку i не
могуць перавышаць нормы, якiя дзейнiчаюць у Дагаворным Баку, па
тэрыторыi якога ажыццяўляюцца перавозкi.
2. У тым выпадку, калi маса i/цi габарыты транспартнага сродка,
з грузам цi без яго, якi выконвае перавозку ў адпаведнасцi з
дадзеным Пагадненнем, перавышае дапушчальныя максiмальныя нормы,
якiя дзейнiчаюць на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку, патрабуецца
спецыяльны дазвол.
Артыкул 5
Захаванне нацыянальнага заканадаўства
1. Перавозчыкi Дагаворнага Боку i экiпажы iх транспартных
сродкаў, якiя знаходзяцца на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку,
павiнны выконваць заканадаўства, якое дзейнiчае на гэтым Дагаворным
Баку.
2. У выпадку кабатажу Аб'яднаны Камiтэт, якi ствараецца ў
адпаведнасцi з Артыкулам 8, даводзiць да ведама перавозчыка
заканадаўства, якое прымяняецца на тэрыторыi Дагаворнага Боку, дзе
выконваюцца перавозкi.
3. Дагаворныя Бакi прымаюць адпаведныя меры з мэтай выключэння
дыскрымiнацыi перавозчыкаў на падставе нацыянальнай прыналежнасцi цi
дзяржавы рэгiстрацыi.
Артыкул 6
Парушэннi
У выпадку якiх-небудзь парушэнняў палажэнняў дадзенага
Пагаднення перавозчыкам Дагаворнага Боку, Дагаворны Бок, на
тэрыторыi якога адбылося парушэнне, без шкоды для сваiх асабiстых
прававых працэдур, даводзiць да ведама другога Дагаворнага Боку, якi
прадпрымае дзеяннi, прадугледжаныя яго нацыянальным заканадаўствам.
Дагаворныя Бакi iнфармуюць адзiн аднаго аб санкцыях, якiя
прымянялiся.
Артыкул 7
Налогавыя пытаннi
1. Транспартныя сродкi, што ажыццяўляюць перавозку, у тым лiку
i iх запасныя часткi, у адпаведнасцi з гэтым Пагадненнем, павiнны
ўзаемна вызваляцца ад усiх падаткаў i збораў, што збiраюцца з
абароту або ўладання транспартнымi сродкамi, а таксама ад усiх
спецыяльных падаткаў i збораў, якiя збiраюцца з транспартных
аперацый на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку.
2. Не вызваляюцца ад аплаты падаткаў i збораў на палiва,
падатка на дабаўленую вартасць за транспартныя паслугi, дарожныя
зборы i зборы з карыстальнiкаў.
3. Палiва, якое змяшчаецца ў стандартных баках транспартных
сродкаў, а таксама змазачныя матэрыялы, неабходныя толькi для працы,
павiнны завочна вызваляцца ад мытных пошлiн i любых iншых падаткаў i
плацяжоў.
Артыкул 8
Аб'яднаны Камiтэт
1. Кампетэнтныя органы абодвух Дагаворных Бакоў будуць
рэгуляваць усе пытаннi, звязаныя з выкананнем i прымяненнем
дадзенага Пагаднення.
2. З гэтай мэтай Дагаворныя Бакi ствараюць Аб'яднаны Камiтэт.
3. Аб'яднаны Камiтэт рэгулярна склiкаецца па просьбе аднаго з
Дагаворных Бакоў. У яго састаў уваходзяць прадстаўнiкi кампетэнтных
органаў Дагаворных Бакоў, якiя могуць запрашаць прадстаўнiкоў
аўтамабiльнай прамысловасцi. Аб'яднаны Камiтэт распрацоўвае свае
асабiстыя правiлы i працэдуры. Рашэннi кожнага пасяджэння
афармляюцца пратаколам, якi падпiсваецца старшынямi дэлегацый
Дагаворных Бакоў.
4. У адпаведнасцi з пунктамi 1 i 3 Артыкула 3 Аб'яднаны Камiтэт
прымае рашэнне адносна формы i колькасцi дазволаў i ўмоў доступу да
рынку, уключаючы аспекты рынку рабочай сiлы. У дапаўненне да пункту
2 Артыкула 3 Аб'яднаны Камiтэт можа вызначаць iншыя вiды перавозак,
для якiх не патрабуецца дазвол.
5. Аб'яднаны Камiтэт будзе ўдзяляць асабiстую ўвагу наступным
пытанням:
- гарманiчнае развiццё перавозак памiж Дагаворнымi Бакамi з
улiкам, сярод iншых, i экалагiчных аспектаў;
- каардынацыя аўтатранспартнай палiтыкi, транспартнага
заканадаўства i яго выканання Дагаворнымi Бакамi на нацыянальным i
мiжнародным узроўнях;
- выпрацоўка праектаў рашэнняў для адпаведных нацыянальных
органаў у выпадку ўзнiкнення праблем, у прыватнасцi, у фiнансавай,
сацыяльнай, мытнай i экалагiчнай сферах, у тым лiку пытаннi
грамадскага парадку;
- абмен неабходнай iнфармацыяй;
- методыка ўстанаўлення масы i габарытаў транспартных сродкаў,
з грузам цi без груза;
- садзейнiчанне развiццю супрацоўнiцтва памiж прадпрыемствамi i
арганiзацыямi Дагаворных Бакоў;
- садзейнiчанне развiццю камбiнаваных перавозак, уключаючы ўсе
пытаннi доступу да рынку.
Артыкул 9
Змяненнi
Любыя змяненнi гэтага Пагаднення, узгодненыя Дагаворнымi
Бакамi, уступяць у сiлу ў той дзень, калi Дагаворныя Бакi паведамяць
адзiн аднаму ў пiсьмовым выглядзе аб выкананнi сваiх адпаведных
патрабаванняў заканадаўстваў.
Артыкул 10
Уступленне ў сiлу i тэрмiн дзеяння
1. Дадзенае Пагадненне ўступае ў сiлу ў першы дзень другога
месяца таго дня, калi Дагаворныя Бакi ў пiсьмовым выглядзе
паведамiлi адзiн аднаму, што працэдуры, прадугледжаныя iх
нацыянальнымi заканадаўствамi, неабходныя для ўступлення ў сiлу
Пагаднення, былi выкананы.
2. Пагадненне будзе дзейнiчаць на працягу аднаго года пасля
ўступлення ў сiлу. У далейшым Пагадненне будзе аўтаматычна
працягвацца з года ў год да той пары, пакуль адзiн з Дагаворных
Бакоў у пiсьмовым выглядзе не паведамiць другому Дагаворнаму Боку аб
сваiм намеры спынiць яго дзеянне за шэсць месяцаў да заканчэння
адпаведнага тэрмiну.
Артыкул 11
Прымяненне Пагаднення ў Каралеўстве Нiдэрландаў
Прымяняльна да Каралеўства Нiдэрландаў дадзенае Пагадненне
дзейнiчае толькi на тэрыторыi Каралеўства ў Еўропе.
У доказ чаго нiжэйпадпiсаныя, якiя маюць належныя паўнамоцтвы,
падпiсалi дадзенае Пагадненне.
Здзейснена ў г.Мiнску 10 красавiка 1995 года ў двух
экземплярах, кожны на беларускай, галандскай i англiйскай мовах,
прычым усе тэксты маюць аднолькавую сiлу. У выпадку ўзнiкнення
рознагалоссяў, перавага аддаецца тэксту на англiйскай мове.
За Рэспублiку Беларусь ______________ подпiс
За Каралеўства Нiдэрландаў ______________ подпiс
|