ПАГАДНЕННЕ
АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ ПАМIЖ НАЦЫЯНАЛЬНЫМ СХОДАМ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I ЖАГОРКУ КЕНЕШАМ
КЫРГЫЗСКАЙ РЭСПУБЛIКI*
____________________________
*) Уступiла ў сiлу 28 лiстапада 1997 года.
Нацыянальны сход Рэспублiкi Беларусь i Жагорку Кенеш Кыргызскай
Рэспублiкi, якiя ў далейшым называюцца Бакамi,
надаючы важнае значэнне развiццю традыцыйных адносiн дружбы,
узаемаразумення i супрацоўнiцтва памiж народамi Рэспублiкi Беларусь
i Кыргызскай Рэспублiкi,
падкрэслiваючы важнасць i актуальнасць мiжпарламенцкага
супрацоўнiцтва, накiраванага на паглыбленне ўсебаковых адносiн памiж
дзвюма дзяржавамi ў палiтычнай, сацыяльна-эканамiчнай i гуманiтарнай
сферах,
iмкнучыся да далейшага ўдасканальвання канструктыўных сувязей i
кантактаў памiж органамi заканадаўчай улады абедзвюх дзяржаў,
пагадзiлiся аб наступным:
Артыкул 1
Бакi будуць развiваць мiжпарламенцкае супрацоўнiцтва Рэспублiкi
Беларусь i Кыргызскай Рэспублiкi ў iнтарэсах сацыяльнага i
эканамiчнага прагрэсу народаў.
Артыкул 2
Бакi будуць садзейнiчаць зблiжэнню i гарманiзацыi
заканадаўстваў Рэспублiкi Беларусь i Кыргызскай Рэспублiкi,
садзейнiчаць узаемадзеянню сваiх дэпутацый у Мiжпарламенцкай
Асамблеi дзяржаў - удзельнiц Садружнасцi Незалежных Дзяржаў i
Мiжпарламенцкiм Камiтэце Рэспублiкi Беларусь, Рэспублiкi Казахстан,
Кыргызскай Рэспублiкi i Расiйскай Федэрацыi па выпрацоўцы
рэкамендацыйных заканадаўчых актаў.
Артыкул 3
У мэтах забеспячэння каардынацыi парламенцкай дзейнасцi на
мiжнароднай арэне Бакi будуць праводзiць кансультацыi, аказваць
падтрымку i садзейнiчанне адзiн аднаму пры абмеркаваннi ў
мiжнародных парламенцкiх арганiзацыях пытанняў, якiя маюць узаемны
iнтарэс.
Артыкул 4
Бакi будуць садзейнiчаць устанаўленню пастаянных сувязей памiж
камiтэтамi i камiсiямi, дэпутацкiмi групамi органаў заканадаўчай
улады абедзвюх дзяржаў, абменьвацца дэлегацыямi парламентарыяў для
вывучэння практыкi распрацоўкi i прыняцця заканадаўчых актаў, вопыту
парламенцкай дзейнасцi.
Артыкул 5
Бакi будуць рэгулярна абменьвацца прававой iнфармацыяй, вопытам
парламенцкай дзейнасцi, практыкi распрацоўкi i прыняцця заканадаўчых
актаў, афiцыйнымi заканадаўчымi дакументамi i перыядычнымi
выданнямi, забяспечваць узаемны доступ да iнфармацыйных фондаў i баз
даных сваiх парламентаў.
Артыкул 6
Для арганiзацыi i каардынацыi ўзаемадзеяння Бакоў утвараецца
пастаянна дзеючая Мiжпалатная парламенцкая камiсiя па супрацоўнiцтву
памiж Нацыянальным сходам Рэспублiкi Беларусь i Жагорку Кенешам
Кыргызскай Рэспублiкi (далей - Мiжпалатная парламенцкая камiсiя).
Мiжпалатную парламенцкую камiсiю ўзначальваюць сустаршынi камiсii,
якiя зацвярджаюцца Бакамi.
Артыкул 7
Мiжпалатная парламенцкая камiсiя садзейнiчае развiццю
мiжпарламенцкiх сувязей, кансультацыям i абмену iнфармацыяй ва ўсiх
сферах мiжпарламенцкай дзейнасцi, аналiзуе стан супрацоўнiцтва памiж
Бакамi, уносiць адпаведныя прапановы ў парламенты абедзвюх дзяржаў.
Артыкул 8
Парадак арганiзацыi работы Мiжпалатнай парламенцкай камiсii
вызначаецца яе рэгламентам i iншымi актамi, якiя прымае камiсiя.
Артыкул 9
Бакi будуць садзейнiчаць устанаўленню пастаянных сувязей памiж
апаратамi Заканадаўчага сходу i Сходу народных прадстаўнiкоў
сакратарыятамi Савета Рэспублiкi i Палаты прадстаўнiкоў
Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь i Жагорку Кенеша Кыргызскай
Рэспублiкi ў мэтах вывучэння практыкi распрацоўкi i прыняцця
заканадаўчых актаў, вопыту заканатворчай дзейнасцi.
Артыкул 10
Пытаннi тлумачэння або прымянення гэтага Пагаднення, а таксама
пытаннi аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у яго вырашаюцца шляхам
перагавораў, узаемных кансультацый або iншымi спосабамi па
пагадненню Бакоў.
Артыкул 11
Гэта Пагадненне ўступае ў сiлу з дня яго падпiсання i дзейнiчае
да заканчэння шасцi месяцаў з даты накiравання другому Боку
пiсьмовага паведамлення аб сваiм намеры спынiць яго дзеянне.
Складзена ў горадзе Мiнску 28 лiстапада 1997 года ў двух
экземплярах, кожны на беларускай i кыргызскай мовах, прычым абодва
тэксты маюць аднолькавую сiлу.
За Нацыянальны сход За Жагорку Кенеш
Рэспублiкi Беларусь Кыргызскай Рэспублiкi
Павел Шыпук Усуп Мукамбаеў
|