ПРАТАКОЛ
АБ УСТАНАЎЛЕННI ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ АДНОСIН*
_____________________________
*Уступiў у сiлу 25 студзеня 1992 г.
Рэспублiка Беларусь i Французская Рэспублiка,
кiруючыся ўзаемным жаданнем развiваць адносiны партнёрства i
супрацоўнiцтва ў палiтычнай, эканамiчнай, культурнай, гуманiтарнай i
iншых галiнах,
жадаючы поўнасцю выконваць свае абавязательствы, якiя вынiкаюць
з мiжнароднага права, у прыватнасцi з Статута Арганiзацыi Аб'яднаных
Нацый, а таксама палажэннi Хельсiнкскага Заключнага Акта i Парыжскай
Хартыi,
пагадзiлiся аб устанаўленнi дыпламатычных адносiн i абмене
дыпламатычнымi мiсiямi на ўзроўнi Пасольстваў ў адпаведнасцi з
Венскай Канвенцыяй аб дыпламатычных зносiнах ад 18 красавiка 1961
года.
Рэспублiка Беларусь i Французская Рэспублiка ўпэўнены ў тым,
што ўстанаўленне ў адпаведнасцi з iх нацыянальнымi iнтарэсамi
дыпламатычных адносiн памiж iмi аблегчыць умацаванне мiжнароднага
супрацоўнiцтва i сусветнага мiру.
Аформлена ў горадзе Мiнску 25 студзеня 1992 года, у двух
экземплярах, кожны на беларускай i французскай мовах, прычым абодва
тэксты маюць аднолькавую сiлу.
За Рэспублiку Беларусь За Французскую Рэспублiку
Мiнiстр Замежных спраў Дзяржаўны Мiнiстр,
Пётр Краўчанка Мiнiстр Замежных Спраў
Ралан Дзюма
|