Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Законы Беларуси

Закон Республики Беларусь от 28 декабря 2002 г. №169-З "О ратификации Соглашения между Правительством Республики Беларусь и Правительством Латвийской Республики об упрощенном порядке выдачи виз приграничному населению"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на январь 2008 года

Архив

Правовая библиотека

                     Закон Республики Беларусь
                     28 декабря 2002 г. № 169-З

О РАТИФИКАЦИИ СОГЛАШЕНИЯ МЕЖДУ ПРАВИТЕЛЬСТВОМ
РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ И ПРАВИТЕЛЬСТВОМ ЛАТВИЙСКОЙ РЕСПУБЛИКИ
ОБ УПРОЩЕННОМ ПОРЯДКЕ ВЫДАЧИ ВИЗ ПРИГРАНИЧНОМУ НАСЕЛЕНИЮ

Принят Палатой представителей 12 декабря 2002 года
Одобрен Советом Республики 20 декабря 2002 года

     Ратифицировать Соглашение   между   Правительством   Республики
Беларусь   и  Правительством  Латвийской  Республики  об  упрощенном
порядке выдачи виз приграничному населению,  подписанное в г.Риге 27
ноября 2002 года.

Президент Республики Беларусь                            А.ЛУКАШЕНКО

                             ПАГАДНЕННЕ
  памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Латвiйскай Рэспублiкi
    аб спрошчаным парадку выдачы вiз прыгранiчнаму насельнiцтву

     Урад  Рэспублiкi  Беларусь  i  Урад Латвiйскай Рэспублiкi, якiя
далей называюцца Бакамi,
     выконваючы Дэкларацыю аб прынцыпах добрасуседскiх адносiн памiж
Рэспублiкай  Беларусь  i  Латвiйскай  Рэспублiкай  ад 16 снежня 1991
года,
     зыходзячы з жадання развiцця i паглыблення супрацоўнiцтва памiж
народамi абедзвюх дзяржаў,
     улiчваючы сваяцкiя, гаспадарчыя i iншыя сувязi, якiя склалiся ў
прыгранiчнага насельнiцтва,
     пагадзiлiся аб наступным:

                             Артыкул 1

     Тэрмiны,  якiя  ўжываюцца  ў  гэтым  Пагадненнi, маюць наступны
сэнс:
     "прыгранiчныя  тэрыторыi"  -  тэрыторыi  сельскiх  i пасялковых
Саветаў    дэпутатаў  Рэспублiкi  Беларусь  i  валасцей   Латвiйскай
Рэспублiкi, якiя прылягаюць да беларуска-латвiйскай гранiцы;
     "прыгранiчныя  населеныя  пункты" - размешчаныя на прыгранiчных
тэрыторыях  хутары,  вёскi,  сёлы,  пасёлкi  i  (альбо)  iншыя месцы
пастаяннага жыхарства людзей;
     "прыгранiчнае  насельнiцтва" - грамадзяне Рэспублiкi Беларусь i
Латвii,  а  таксама  асобы без грамадзянства, у тым лiку асобы, якiя
маюць  статус  неграмадзянiна  Латвii,  якiя  пастаянна пражываюць у
прыгранiчных населеных пунктах не менш чым шэсць месяцаў;
     "сваякi"  - частка прыгранiчнага насельнiцтва, якая знаходзiцца
адносна  да  прыгранiчнага  насельнiцтва  сумежнай  дзяржавы ў такiх
сямейных  адносiнах,  як  бацькi,  дзецi,  родныя  i зводныя браты i
сёстры,  мужы,  жонкi,  бабкi,  прабабкi,  дзяды,  прадзеды,  унукi,
праўнукi,  дзядзькi, цёткi, пляменнiкi (пляменнiцы), зяцi, нявесткi,
швагеры,  цесцi (цёшчы), свёкры (свякровi), усыноўленыя (удачароныя)
дзецi, прыёмныя бацькi;
     "кампетэнтныя  органы  прыгранiчных  тэрыторый"  -  сельскiя  i
пасялковыя  Саветы  дэпутатаў  Рэспублiкi Беларусь i валасныя саветы
Латвiйскай Рэспублiкi;
     "органы   выдачы  вiз"  -  Пасольства  Рэспублiкi  Беларусь   у
Латвiйскай Рэспублiцы, Пасольства Латвiйскай Рэспублiкi ў Рэспублiцы
Беларусь, Генеральнае консульства Рэспублiкi Беларусь у Даўгаўпiлсе,
Консульства Латвiйскай Рэспублiкi ў Вiцебску.

                             Артыкул 2

     Гэта  Пагадненне  ўстанаўлiвае  спрошчаны  парадак  выдачы  вiз
прыгранiчнаму  насельнiцтву  для  яго  знаходжання  на  прыгранiчнай
тэрыторыi    сумежнай    дзяржавы    па    прычыне       правядзення
культурна-масавых,    спартыўных    i  iншых  мерапрыемстваў,   якiя
арганiзуюцца   навучальнымi  i  дашкольнымi  ўстановамi,   валодання
нерухомай  маёмасцю на прыгранiчнай тэрыторыi, спаткання з сваякамi,
цяжкай  хваробы  або  смерцi  сваякоў,  наведвання  месца  захавання
сваякоў,  аказання медыцынскай i iншай дапамогi, выканання абрадаў i
мясцовых  звычаяў,  iншых  прычынах,  якiя абумоўлiваюць патрэбнасць
насельнiцтва  ў  знаходжаннi  на  прыгранiчнай  тэрыторыi   сумежнай
дзяржавы.
     Кожны  з  Бакоў  мае  права адказаць прадстаўнiку прыгранiчнага
насельнiцтва  дзяржавы iншага Боку ў дазволе на ўезд альбо скарацiць
тэрмiн  яго  знаходжання  на тэрыторыi сваёй дзяржавы без тлумачэння
матываў свайго рашэння.

                             Артыкул 3

     Перасячэнне  гранiцы  прыгранiчным  насельнiцтвам ажыццяўляецца
праз  пункты,  якiя  ўстаноўлены Пагадненнем памiж Урадам Рэспублiкi
Беларусь  i  Урадам  Латвiйскай  Рэспублiкi  па  пытанню  аб пунктах
пропуску  ад 18 жнiўня 1993 года, па сапраўдных для замежных паездак
дакументах i пры наяўнасцi вiз.

                             Артыкул 4

     Выдача  вiз  для  прыгранiчнага  насельнiцтва  ў адпаведнасцi з
гэтым  Пагадненнем  ажыццяўляецца  органамi  выдачы  вiз на падставе
спiскаў  асоб  прыгранiчнага  насельнiцтва  (далей - спiскi), у якiх
называецца  мэта  выезду  на  тэрыторыю  сумежнай  дзяржавы.  Спiскi
складаюцца  кампетэнтнымi  органамi  прыгранiчных тэрыторый дзяржавы
аднаго  Боку  i  пасля  ўзгаднення з кампетэнтнымi органамi дзяржавы
другога Боку перадаюцца ў органы выдачы вiз.
     У  асобных  выпадках вiза можа быць выдадзена пры прадстаўленнi
непасрэдна  ў  органы  выдачы вiз дакументаў, якiя пацвярджаюць мэту
паездкi i пражыванне на прыгранiчнай тэрыторыi.
     Прыгранiчнаму    насельнiцтву    выдаюцца   аднаразовыя   альбо
шматразовыя  бясплатныя  вiзы. Тэрмiн дзеяння вiз устанаўлiваецца на
прынцыпе ўзаемнасцi.

                             Артыкул 5

     Для  атрымання  вiзы  ў  органы  выдачы  вiз падаюцца наступныя
дакументы:
     1. Для грамадзян Рэспублiкi Беларусь:
     пашпарт    грамадзянiна    Рэспублiкi  Беларусь,  аформлены   ў
адпаведным парадку для выезду за мяжу.
     Для  асоб  без  грамадзянства,  якiя  пастаянна  пражываюць   у
Рэспублiцы Беларусь:
     праязны  дакумент  Рэспублiкi  Беларусь, што выдаецца замежнаму
грамадзянiну  i асобе без грамадзянства, якiя пастаянна пражываюць у
Рэспублiцы Беларусь.
     Для грамадзян Латвii:
     пашпарт грамадзянiна Латвiйскай Рэспублiкi.
     Для неграмадзян Латвii:
     пашпарт неграмадзянiна Латвiйскай Рэспублiкi.
     Для  асоб  без  грамадзянства,  якiя  пастаянна  пражываюць   у
Латвiйскай Рэспублiцы:
     праязны дакумент для асоб без грамадзянства.
     2. Запоўненая вiзавая анкета.
     3. Фотаздымак.
     У  выпадку  неабходнасцi  органы  выдачы вiз могуць патрабаваць
дакументы, якiя пацвярджаюць мэту паездкi.

                             Артыкул 6

     Прыгранiчныя   тэрыторыi,  пастаянным  жыхарам  якiх   дазволен
спрошчаны  парадак  выдачы  вiз,  прыведзены  ў  Дадатку  да  гэтага
Пагаднення.

                             Артыкул 7

     Бакi  даручаюць  сваiм  адказным  органам  самастойна вызначаць
парадак  прымянення  часткi  першай артыкула 4 гэтага Пагаднення. Аб
сваiх  адказных  органах  Бакi iнфармуюць адзiн аднаго шляхам абмену
дыпламатычнымi нотамi.

                             Артыкул 8

     Па  ўзаемнай  згодзе  Бакоў  у  гэта Пагадненне могуць уносiцца
дапаўненнi i змяненнi шляхам абмену дыпламатычнымi нотамi.

                             Артыкул 9

     У    выключных  выпадках  у  iнтарэсах  нацыянальнай   бяспекi,
грамадзянскага парадку цi здароўя грамадзян Бакi захоўваюць за сабой
права    часова   цалкам  або  часткова  прыпынiць  дзеянне   гэтага
Пагаднення. Бок, якi прыняў такое рашэнне, у магчыма кароткi тэрмiн,
але  не пазней 24 гадзiн з моманту прыняцця такога рашэння, iнфармуе
па дыпламатычных каналах другi Бок аб прыняццi гэтых мер i адпаведна
аб адмене.

                             Артыкул 10

     Гэта  Пагадненне  ўступае  ў  сiлу з моманту атрымання апошняга
пiсьмовага    паведамлення  аб  выкананнi  Бакамi   ўнутрыдзяржаўных
працэдур,  неабходных  для ўступлення яго ў сiлу, i будзе дзейнiчаць
яшчэ  на  працягу шасцi месяцаў з дня, калi адзiн з Бакоў паведамiць
другому Боку аб сваiм намеры дэнансаваць гэта Пагадненне.
     Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Латвiйскай
Рэспублiкi аб спрошчаным парадку пропуску прыгранiчнага насельнiцтва
праз гранiцу,  якое падпiсана ў г.Мiнску 21 лютага 1994 года, спыняе
сваё дзеянне з 1 студзеня 2003 года.

     Учынена ў  г.Рызе  27  лiстапада  2002 года ў двух экземплярах,
кожны на беларускай,  латышскай i рускай мовах,  прычым  усе  тэксты
маюць   аднолькавую   сiлу.  У  выпадку  рознагалосся  ў  тлумачэннi
палажэнняў гэтага Пагаднення  перавага  аддаецца  тэксту  на  рускай
мове.

                                      Дадатак
                                      да Пагаднення памiж Урадам
                                      Рэспублiкi Беларусь i Урадам
                                      Латвiйскай Рэспублiкi аб
                                      спрошчаным парадку выдачы
                                      вiз прыгранiчнаму насельнiцтву

                              ПЕРАЛIК
    сельскiх i пасялковых Саветаў дэпутатаў Рэспублiкi Беларусь
    i валасцей Латвiйскай Рэспублiкi, тэрыторыi якiх прылягаюць
                  да беларуска-латвiйскай гранiцы

                        Рэспублiка Беларусь

     Сенькаўскi,  Бiгосаўскi,  Чапаеўскi  сельскiя  Саветы дэпутатаў
Верхнядзвiнскага раёна
     Павятскi сельскi Савет дэпутатаў Мёрскага раёна
     Друйскi пасялковы, Друйскi, Плюскi, Мяжанскi, Зарацскi сельскiя
Саветы дэпутатаў Браслаўскага раёна.

                       Латвiйская Рэспублiка

     Воласцi  Краслаўскага  раёна  - Шкяўнэ, Берзiнi, Кепова, Асунэ,
Робежнiекi, Iндра, Пiедруя, Каплава
     Воласцi Даўгаўпiлскага раёна - Салiена, Скрудалiена, Дземенэ
     Воласць Лудзенскага раёна - Пасiенэ.



Предыдущий | Следующий

< Содержание

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations