Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Законы Беларуси

Закон Республики Беларусь от 7 февраля 1997 г. №2-З "Аб ратыфiкацыi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Чэшскай Рэспублiкi аб бязвiзавых паездках грамадзян"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на январь 2008 года

Архив

Правовая библиотека

       АБ РАТЫФIКАЦЫI  ПАГАДНЕННЯ  ПАМIЖ  УРАДАМ  РЭСПУБЛIКI
        БЕЛАРУСЬ  I УРАДАМ ЧЭШСКАЙ РЭСПУБЛIКI АБ БЯЗВIЗАВЫХ
                        ПАЕЗДКАХ ГРАМАДЗЯН

                               ЗАКОН
                        РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                     ад 7 лютага 1997 г. N 2-З
        (Ведамасцi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь,
                    1997 г., N 12, арт.230-231)



 Прыняты Палатай прадстаўнiкоў     9 студзеня 1997 года

 Адобраны Саветам Рэспублiкi      30 студзеня 1997 года


     Ратыфiкаваць Пагадненне  памiж  Урадам  Рэспублiкi  Беларусь  i
Урадам   Чэшскай   Рэспублiкi   аб  бязвiзавых  паездках  грамадзян,
падпiсанае ў г.Мiнску 12 сакавiка 1996 года.


 Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь                        А.ЛУКАШЭНКА


      ПАГАДНЕННЕ ПАМIЖ  УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I  УРАДАМ
        ЧЭШСКАЙ РЭСПУБЛIКI АБ БЯЗВIЗАВЫХ ПАЕЗДКАХ ГРАМАДЗЯН 
         -----------------------------------------------------------
         Соглашение прекратило действие с 29 мая 2000 г.  

     Урад Рэспублiкi  Беларусь  i Урад Чэшскай Рэспублiкi (надалей -
"Бакi"),

     кiруючыся жаданнем развiваць дружалюбныя адносiны памiж  дзвюма
дзяржавамi,

     ПАГАДЗIЛIСЯ АБ НАСТУПНЫМ:

                             Артыкул 1

     Грамадзяне дзяржавы аднаго  Боку, якiя з'яўляюцца ўладальнiкамi
сапраўдных   дакументаў,  што   пералiчаны  ў   Дадатку  да   гэтага
Пагаднення,  могуць  заязджаць,  выязджаць,  праязджаць  транзiтам i
знаходзiцца на  тэрыторыi дзяржавы другога Боку  без вiз тэрмiнам да
трыццацi  дзён,  калi  мэтай  знаходжання  не з'яўляецца аплачваемая
працоўная дзейнасць.

                             Артыкул 2

     Грамадзяне дзяржавы аднаго Боку,  якiя заязджаюць на  тэрыторыю
дзяржавы  другога  Боку  з  мэтай ажыццяўлення аплачваемай працоўнай
дзейнасцi або на тэрмiн больш за трыццаць дзён,  павiнны  мець  вiзу
дзяржавы гэтага Боку.

                             Артыкул 3

     1. Грамадзяне  дзяржавы  аднаго  Боку  - уладальнiкi сапраўдных
дыпламатычных або службовых пашпартоў,  якiя з'яўляюцца  работнiкамi
дыпламатычнага   прадстаўнiцтва   або   консульскай   установы,  што
знаходзiцца на тэрыторыi дзяржавы другога Боку,  могуць  знаходзiцца
на  тэрыторыi  дзяржавы гэтага Боку без вiз на працягу ўсяго тэрмiну
акрэдытавання.

     2. Грамадзяне  дзяржавы  аднаго  Боку  -  члены  сем'яў,   якiя
пражываюць  сумесна  з  асобамi,  пералiчанымi  ў  пункце  1  гэтага
артыкула,  i маюць сапраўдныя дыпламатычныя або службовыя  пашпарты,
могуць  знаходзiцца  на  тэрыторыi  дзяржавы другога Боку без вiз на
працягу ўсяго тэрмiну акрэдытавання гэтых асоб.

                             Артыкул 4

     Уезд грамадзян  дзяржавы  аднаго  Боку  на  тэрыторыю  дзяржавы
другога   Боку   i   iх  выезд  з  тэрыторыi  дзяржавы  гэтага  Боку
ажыццяўляюцца  праз  пагранiчныя  пункты  пропуску,   адкрытыя   для
мiжнародных зносiн.

                             Артыкул 5

     Бакi будуць    неадкладна    iнфармаваць    адзiн   аднаго   па
дыпламатычных каналах  аб  змяненнях  ва  ўнутрыдзяржаўных  прававых
прадпiсаннях, якiя рэгулююць парадак уезду, знаходжання i выезду.

                             Артыкул 6

     Грамадзяне дзяржавы аднаго Боку падчас знаходжання на тэрыторыi
дзяржавы другога Боку абавязаны выконваць законы i правiлы  дзяржавы
гэтага Боку.

                             Артыкул 7

     1. Гэта  Пагадненне  не закранае права кожнага з Бакоў адмовiць
ва ўездзе або знаходжаннi на тэрыторыi  сваёй  дзяржавы  непажаданым
асобам  i  iншым  грамадзянам  дзяржавы  другога  Боку  ў  iнтарэсах
забеспячэння дзяржаўнай  бяспекi  i  аховы  грамадскага  парадку,  а
таксама   грамадзянам,   якiя   не  маюць  дастатковых  сродкаў  для
забеспячэння свайго знаходжання на тэрыторыi дзяржавы другога Боку.

     2. Кожны з Бакоў будзе без асаблiвых фармальнасцей  прымаць  на
сваю тэрыторыю грамадзян сваёй дзяржавы.

                             Артыкул 8

     1. Бакi  могуць  прыпынiць поўнасцю або часткова дзеянне гэтага
Пагаднення  ў  iнтарэсах  забеспячэння  дзяржаўнай  бяспекi,   аховы
грамадскага  парадку  або  здароўя насельнiцтва,  а таксама па iншых
важкiх прычынах,  за  выключэннем  выпадкаў,  указаных  у  пункце  2
артыкула 7 гэтага Пагаднення.

     2. Аб  прыпыненнi  дзеяння  гэтага  Пагаднення  кожны  з  Бакоў
неадкладна iнфармуе другi Бок па дыпламатычных каналах.

     3. Дзеянне Пагаднення лiчыцца прыпыненым з дня паведамлення або
з iншай даты,  указанай у такiм паведамленнi,  у залежнасцi ад таго,
якая дата з'яўляецца больш позняй.

                             Артыкул 9

     1. Бакi абмяняюцца па дыпламатычных каналах узорамi  сапраўдных
дакументаў,  указаных у Дадатку да гэтага Пагаднення,  не пазней чым
праз пятнаццаць дзён з дня яго падпiсання.

     2. У  выпадку  змянення  дзеючых  або  ўвядзення  новых   вiдаў
дакументаў  Бакi  абмяняюцца  па дыпламатычных каналах узорамi гэтых
дакументаў i iнфармуюць аб парадку iх прымянення не  пазней  чым  за
трыццаць дзён да ўвядзення гэтых дакументаў у дзеянне.

                            Артыкул 10

     У гэта Пагадненне i ў Дадатак да яго могуць уносiцца дапаўненнi
i змяненнi па ўзаемнай згодзе Бакоў.

                            Артыкул 11

     1. Гэта Пагадненне набывае  сiлу  праз  трыццаць  дзён  з  даты
атрымання    апошняй    ноты,    што    паведамляе   пра   выкананне
ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для яго ўступлення ў сiлу.

     2. З дня ўступлення ў сiлу гэтага Пагаднення ў адносiнах  памiж
Рэспублiкай  Беларусь  i  Чэшскай  Рэспублiкай  спыняе  сваё дзеянне
Пагадненне памiж Урадам Саюза Савецкiх  Сацыялiстычных  Рэспублiк  i
Урадам  Чэхаславацкай  Сацыялiстычнай  Рэспублiкi аб умовах узаемных
паездак грамадзян абедзвюх дзяржаў,  падпiсанае ў  Празе  17  снежня
1981  года,  i  Пратакол да гэтага Пагаднення,  падпiсаны ў Празе 17
снежня 1981 года.

                            Артыкул 12

     Гэта Пагадненне заключаецца  на  нявызначаны  тэрмiн.  Кожны  з
Бакоў  можа  спынiць  дзеянне  гэтага  Пагаднення шляхам накiравання
другому  Боку  пiсьмовага  паведамлення  па  дыпламатычных  каналах.
Дзеянне  Пагаднення  спыняецца  праз  трыццаць дзён з даты атрымання
такога паведамлення другiм Бокам.

     Учынена ў  горадзе  Мiнску  12  сакавiка  1996  года   ў   двух
экземплярах, кожны на беларускай, чэшскай i рускай мовах, прычым усе
тэксты з'яўляюцца роўна аўтэнтычнымi. У выпадку рознiцы ў тлумачэннi
перавагу мае тэкст на рускай мове.


 За Урад Рэспублiкi Беларусь                              М.ХВАСТОЎ


                              ДАДАТАК
      да Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам
      Чэшскай   Рэспублiкi   аб бязвiзавых паездках грамадзян


     Сапраўднымi дакументамi для мэт гэтага Пагаднення з'яўляюцца:

     1. Для грамадзян Рэспублiкi Беларусь:

     дыпламатычны пашпарт;

     службовы пашпарт;

     пашпарт грамадзянiна Рэспублiкi Беларусь;

     агульнаграмадзянскi замежны   пашпарт   СССР   з   адзнакай  аб
прыналежнасцi да грамадзянства Рэспублiкi Беларусь;

     пасведчанне асобы марака;

     пасведчанне на вяртанне ў Рэспублiку Беларусь.

     2. Для грамадзян Чэшскай Рэспублiкi:

     дыпламатычны пашпарт;

     службовы пашпарт;

     замежны пашпарт;

     мараходная кнiжка;

     пасведчанне асобы для паездак за мяжу.  






Предыдущий | Следующий

< Содержание

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations