ЗАКОН РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
18 ліпеня 2007 г. № 268-З
АБ ПРЫНЯЦЦІ ПРАТАКОЛА ПАМІЖ УРАДАМ РЭСПУБЛІКІ
БЕЛАРУСЬ І УРАДАМ ЛАТВІЙСКАЙ РЭСПУБЛІКІ АБ УНЯСЕННІ
ЗМЯНЕННЯЎ У ПАГАДНЕННЕ ПАМІЖ УРАДАМ РЭСПУБЛІКІ
БЕЛАРУСЬ І УРАДАМ ЛАТВІЙСКАЙ РЭСПУБЛІКІ ПА ПЫТАННЮ АБ
ПУНКТАХ ПРОПУСКУ АД 18 ЖНІЎНЯ 1993 ГОДА
Прыняты Палатай прадстаўнікоў 25 чэрвеня 2007 года
Адобраны Саветам Рэспублікі 29 чэрвеня 2007 года
Артыкул 1. Прыняць Пратакол паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і
Урадам Латвійскай Рэспублікі аб унясенні змяненняў у Пагадненне
паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Латвійскай Рэспублікі па
пытанню аб пунктах пропуску ад 18 жніўня 1993 года (далей -
Пратакол), падпісаны ў г. Мінску 19 студзеня 2007 года.
Артыкул 2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь прыняць меры,
неабходныя для рэалізацыі палажэнняў Пратакола.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка
ПРАТАКОЛ
паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Латвійскай Рэспублікі аб
унясенні змяненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і
Урадам Латвійскай Рэспублікі па пытанню аб пунктах пропуску ад 18
жніўня 1993 года
Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Латвійскай Рэспублікі, якія
называюцца далей Бакамі,
у мэтах стварэння спрыяльных умоў для перасячэння граніцы
жыхарамі прыгранічных тэрыторый Рэспублікі Беларусь і Латвійскай
Рэспублікі,
улічваючы неабходнасць удасканалення арганізацыі перасячэння
граніцы аўтамабільнымі транспартнымі сродкамі,
кіруючыся нормамі міжнароднага права,
пагадзіліся аб ніжэйпададзеным:
1. Унесці ў Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і
Урадам Латвійскай Рэспублікі па пытанню аб пунктах пропуску ад 18
жніўня 1993 года (далей - Пагадненне) наступныя змяненні:
1.1. Выключыць з пункта першага артыкула 1 Пагаднення словы
«Друя - Піедруя».
1.2. Выкласці пункт чацвёрты артыкула 1 Пагаднення ў наступнай
рэдакцыі:
«Для перасячэння граніцы жыхарамі прыгранічных тэрыторый
Рэспублікі Беларусь і Латвійскай Рэспублікі, якія накіроўваюцца на
прыгранічныя тэрыторыі дзяржавы другога Боку пяшком альбо з
ужываннем транспартных сродкаў, што знаходзяцца ў іх асабістым
карыстанні, вагой не больш за 3,5 тоны, без тавара, які належыць
дэклараванню, будуць адкрыты наступныя пункты пропуску:
Ліпаўка - Ворзава;
Плюсы - Каплава;
Гаўрыліна - Мейкшаны;
Друя - Піедруя.
Парадак вызначэння рэжыму работы і перасячэння граніцы ў
дадзеных пунктах пропуску ўстанаўліваецца асобнымі пагадненнямі
паміж Бакамі.».
2. Гэты Пратакол з’яўляецца неад’емнай часткай Пагаднення і
ўступае ў сілу з даты атрымання па дыпламатычных каналах апошняга
пісьмовага паведамлення аб выкананні Бакамі ўнутрыдзяржаўных
працэдур, якія неабходны для яго ўступлення ў сілу.
Здзейснена ў г. Мінску 19 студзеня 2007 года ў двух
экзэмплярах, кожны на беларускай і латышскай мовах, пры гэтам абодва
тэксты маюць аднолькавую сілу.
|