ЗАКОН РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
8 лістапада 2006 г. № 177-З
АБ УНЯСЕННІ ЗМЯНЕННЯ І ДАПАЎНЕННЯ Ў ЗАКОН РЭСПУБЛІКІ
БЕЛАРУСЬ «АБ КУЛЬТУРЫ Ў РЭСПУБЛІЦЫ БЕЛАРУСЬ»
Прыняты Палатай прадстаўнікоў 5 кастрычніка 2006 года
Адобраны Саветам Рэспублікі 20 кастрычніка 2006 года
Артыкул 1. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 4 чэрвеня
1991 года «Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь» у рэдакцыі Закона
Рэспублікі Беларусь ад 18 мая 2004 года (Ведамасці Вярхоўнага Савета
Беларускай ССР, 1991 г., № 20, арт. 291; Национальный реестр
правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., № 87, 2/1031; 2006 г.,
№ 78, 2/1202) наступныя змяненне i дапаўненне:
1. Абзац дваццаць чацвёрты артыкула 12 выкласці ў наступнай
рэдакцыі:
«вядуць дзяржаўную статыстыку па формах нецэнтралізаваных
дзяржаўных статыстычных назіранняў i ўказаннях па ix запаўненню,
якія распрацоўваюцца iмi і зацвярджаюцца рэспубліканскім органам
дзяржаўнага кіравання ў галіне дзяржаўнай статыстыкі;».
2. Пункт 3 артыкула 37 дапоўніць словамі «, ці iншых выпадкаў,
прадугледжаных заканадаўчымі актамі».
Артыкул 2. Гэты Закон уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага
апублікавання.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка
|