Закон Республики Беларусь
29 июня 2006 г. № 132-З
О РАТИФИКАЦИИ СОГЛАШЕНИЯ МЕЖДУ РЕСПУБЛИКОЙ БЕЛАРУСЬ И
РОССИЙСКОЙ ФЕДЕРАЦИЕЙ ОБ ОБЕСПЕЧЕНИИ РАВНЫХ ПРАВ
ГРАЖДАН РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ И РОССИЙСКОЙ ФЕДЕРАЦИИ НА
СВОБОДУ ПЕРЕДВИЖЕНИЯ, ВЫБОР МЕСТА ПРЕБЫВАНИЯ И
ЖИТЕЛЬСТВА НА ТЕРРИТОРИЯХ ГОСУДАРСТВ - УЧАСТНИКОВ
СОЮЗНОГО ГОСУДАРСТВА
Принят Палатой представителей 6 июня 2006 года
Одобрен Советом Республики 16 июня 2006 года
Статья 1. Ратифицировать Соглашение между Республикой Беларусь
и Российской Федерацией об обеспечении равных прав граждан
Республики Беларусь и Российской Федерации на свободу передвижения,
выбор места пребывания и жительства на территориях государств -
участников Союзного государства, подписанное в г. Санкт-Петербурге
24 января 2006 года.
Статья 2. Определить Министерство внутренних дел Республики
Беларусь органом, ответственным за реализацию положений указанного
Соглашения.
Президент Республики Беларусь А.Лукашенко
ПАГАДНЕННЕ
паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй аб забеспячэнні
роўных правоў грамадзян Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі на
свабоду перамяшчэння, выбар месца прабывання і жыхарства на
тэрыторыях дзяржаў - удзельніц Саюзнай дзяржавы
Рэспубліка Беларусь і Расійская Федэрацыя, якія далей
называюцца Бакамі,
зыходзячы з узаемнай зацікаўленасці ў далейшым замацаванні
інтэграцыйных сувязяў паміж Бакамі,
кіруючыся імкненнем забяспечыць роўнасць правоў грамадзян
аднаго Боку на тэрыторыі другога Боку ў галіне свабоды перамяшчэння,
выбару месца прабывання і жыхарства,
маючы на ўвазе палажэнні Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы
ад 8 снежня 1999 г. і Дагавора паміж Рэспублікай Беларусь і
Расійскай Федэрацыяй аб роўных правах грамадзян ад 25 снежня
1998 г.,
пагадзіліся аб наступным:
Артыкул 1
Грамадзянам аднаго Боку, якія знаходзяцца на законных падставах
на тэрыторыі другога Боку, гарантуюцца роўныя правы з грамадзянамі
гэтага другога Боку на свабоду перамяшчэння, выбар месца прабывання
і жыхарства, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных гэтым
Пагадненнем.
Артыкул 2
1. Грамадзяне аднаго Боку незалежна ад месца прабывання
(пражывання) маюць права свабодна ўязджаць, выязджаць, прабываць,
следаваць транзітам, перамяшчацца і выбіраць месца жыхарства на
тэрыторыі другога Боку, за выключэннем месцаў, для наведвання якіх
згодна з заканадаўствам Бакоў патрабуецца спецыяльны дазвол, па
сапраўдных дакументах, вызначанных у дадатках 1 і 2 да гэтага
Пагаднення, без міграцыйнай карты.
2. Бакі пасля падпісання гэтага Пагаднення ў магчыма кароткі
тэрмін абменьваюцца па дыпламатычных каналах ўзорамі дакументаў,
пералічаных у дадатках 1 і 2 да гэтага Пагаднення, а таксама
інфармацыяй аб кампетэнтных органах, адказных за рэалізацыю гэтага
Пагаднення.
Артыкул 3
Грамадзяне аднаго Боку, якія прыбылі на тэрыторыю другога Боку,
на працягу 30 дзен з даты ўезду вызваляюцца ад рэгістрацыі у
кампетэнтных органах па месцы прабывання.
Артыкул 4
1. Факт прыналежнасці асобы да грамадзянства аднаго з Бакоў
з'яўляецца падставай для атрымання дазволу на сталае жыхарства
(падачы заявы аб выдачы пасведчання на жыхарства) без ўліку тэрмінаў
часовага прабывання і атрымання дазволу на часовае пражыванне на
тэрыторыі другога Боку.
2. Заявы грамадзян аднаго Боку аб атрыманні дазволу на сталае
жыхарства (выдачы пасведчання на жыхарства) на тэрыторыі другога
Боку разглядаюцца кампетэнтнымі органамі гэтага другога Боку ў
першачарговым парадку ў магчыма кароткія тэрміны.
Артыкул 5
Правы грамадзян аднаго Боку на свабоду перамяшчэння, выбар
месца прабывання і жыхарства на тэрыторыі другога Боку могуць быць
абмежаваны ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам гэтага другога
Боку, у інтарэсах забеспячэння нацыянальнай бяспекі, абароны
грамадскага парадку, аховы маральнасці, здароўя насельніцтва, правоў
і свабод грамадзян.
Артыкул 6
1. Грамадзяне аднаго Боку могуць выехаць у трэція дзяржавы з
тэрыторыі другога Боку пры наяўнасці сапраўдных і аформленых у
адпаведнасці з заканадаўствам дзяржавы грамадзянства дакументаў для
выезду за мяжу, калі іншае не прадугледжана міжнароднымі дагаворамі
Бакоў.
2. Кампетэнтныя органы Бакоў будуць прадпрымаць меры па
недапушчэнні выезду ў трэція дзяржавы грамадзян Бакоў, у дачыненні
да якіх дзейнічаюць абмежаванні на выезд, вызначаныя ў адпаведнасці
з заканадаўствам дзяржавы грамадзянства і/або дзяржавы прабывання
(пражывання).
Артыкул 7
Грамадзяне аднаго Боку ў час прабывання на тэрыторыі другога
Боку павінны выконваць заканадаўства гэтага другога Боку.
Артыкул 8
Гэтае Пагадненне не закранае правоў і абавязкаў Бакоў, якія
вынікаюць з іншых міжнародных дагавораў Бакоў, калі яны вызначаюць
больш шырокія правы для грамадзян Бакоў.
Артыкул 9
Спрэчныя пытанні, якія ўзнікаюць у сувязі з тлумачэннем і
прымяненнем гэтага Пагаднення, вырашаюцца шляхам правядзення
кансультацый і перагавораў.
Артыкул 10
Па ўзаемнай згодзе Бакоў у гэтае Пагадненне могуць быць унесены
змяненні і дапаўненні, аформленыя асобным пратаколам, які з'яўляецца
яго неад'емнай часткай, і ўступае ў сілу ў парадку, прадугледжаным
артыкулам 11 гэтага Пагаднення.
Артыкул 11
1. Гэтае Пагадненне падлягае ратыфікацыі і ўступае ў сілу з
даты абмену ратыфікацыйнымі граматамі.
2. Гэтае Пагадненне заключаецца на няпэўны тэрмін. Кожны з
Бакоў можа спыніць дзеянне гэтага Пагаднення, накіраваўшы другому
Боку паведамленне аб гэтым па дыпламатычных каналах. У гэтым выпадку
гэтае Пагадненне спыняецца праз дзевяноста дзён з даты атрымання
другім Бокам такога паведамлення.
Здзейснена ў горадзе Санкт-Пецярбургу 24 студзеня 2006 г. у
двух экземплярах, кожны на беларускай і рускай мовах, прычым абодва
тэксты маюць аднолькавую сілу.
Дадатак 1
да Пагаднення
паміж Рэспублікай Беларусь
і Расійскай Федэрацыяй
аб забеспячэнні роўных
правоў грамадзян
Рэспублікі Беларусь
і Расійскай Федэрацыі на
свабоду перамяшчэння, выбар
месца прабывання і жыхарства
на тэрыторыях дзяржаў -
удзельніц Саюзнай дзяржавы
ПЕРАЛІК
дакументаў грамадзян Рэспублікі Беларусь для ўезду, выезду,
транзітнага праезду, перамяшчэння і прабывання на тэрыторыі
Расійскай Федэрацыі
1. Пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.
2. Службовы пашпарт Рэспублікі Беларусь.
3. Дыпламатычны пашпарт Рэспублікі Беларусь.
4. Нацыянальнае пасведчанне асобы марака (пры наяўнасці
суднавай ролі або выпіскі з яе).
5. Пасведчанне на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь (толькі для
вяртання у Рэспубліку Беларусь).
Дадатак 2
да Пагаднення
паміж Рэспублікай Беларусь
і Расійскай Федэрацыяй
аб забеспячэнні роўных
правоў грамадзян
Рэспублікі Беларусь
і Расійскай Федэрацыі на
свабоду перамяшчэння, выбар
месца прабывання і жыхарства
на тэрыторыях дзяржаў -
удзельніц Саюзнай дзяржавы
ПЕРАЛІК
дакументаў грамадзян Расійскай Федэрацыі для ўезду, выезду,
транзітнага праезду, перамяшчэння і прабывання на тэрыторыі
Рэспублікі Беларусь
1. Пашпарт грамадзяніна Расійскай Федэрацыі.
2. Пашпарт грамадзяніна Расійскай Федэрацыі, які сведчыць асобу
грамадзяніна Расійскай Федэрацыі за межамі Расійскай Федэрацыі.
3. Службовы пашпарт.
4. Дыпламатычны пашпарт.
5. Пашпарт марака (пры наяўнасці суднавай ролі або выпіскі з
яе).
6. Пасведчанне аб нараджэнні для дзяцей, якія не дасягнулі 14
гадоў.
7. Пасведчанне на вяртанне у Расійскую Федэрацыю (толькі для
вяртання у Расійскую Федэрацыю).
|