Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Законы Беларуси

Закон Республики Беларусь от 16 мая 2006 г. №108-З "Аб ратыфiкацыi Канвенцыi памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Iсламскай Рэспублiкi Пакiстан аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання i папярэджаннi ўхiлення ад выплаты падаткаў у дачыненнi да падаткаў на даходы"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на январь 2008 года

Архив

Правовая библиотека

                      ЗАКОН РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
                       16 мая 2006 г. № 108-З

АБ РАТЫФІКАЦЫІ КАНВЕНЦЫІ ПАМІЖ УРАДАМ 
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ І УРАДАМ ІСЛАМСКАЙ
РЭСПУБЛІКІ ПАКІСТАН АБ ПАЗБЯГАННІ ДВАЙНОГА
ПАДАТКААБКЛАДАННЯ І ПАПЯРЭДЖАННІ ЎХІЛЕННЯ 
АД ВЫПЛАТЫ ПАДАТКАЎ У ДАЧЫНЕННІ 
ДА ПАДАТКАЎ НА ДАХОДЫ

Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 3 красавіка 2006 года
Адобраны Саветам Рэспублiкi 24 красавіка 2006 года

     Ратыфiкаваць  Канвенцыю  паміж  Урадам  Рэспублікі  Беларусь  і
Урадам   Ісламскай   Рэспублікі  Пакістан  аб  пазбяганні   двайнога
падаткаабкладання  і  папярэджанні ўхілення ад  выплаты  падаткаў  у
дачыненні  да падаткаў на даходы, падпісаную ў г. Мінску  23  ліпеня
2004 года.
     
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь                            А.Лукашэнка
                                  
                              КАНВЕНЦЫЯ
   памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь і Урадам Iсламскай Рэспублiкi
  Пакiстан аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання i папярэджаннi
   ўхiлення ад выплаты падаткаў у дачыненнi да падаткаў на даходы
                                  
     Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Iсламскай Рэспублiкi Пакiстан,
     жадаючы    заключыць    Канвенцыю   аб   пазбяганнi    двайнога
падаткаабкладання  i  папярэджаннi ўхiлення ад  выплаты  падаткаў  у
дачыненнi   да  падаткаў  на  даходы  i  садзейнiчаць  i  ўмацоўваць
эканамiчныя сувязi памiж дзвюма краiнамi,
     пагадзiлiся аб наступным:
                                  
                              Артыкул 1
                Асобы, да якiх прымяняецца Канвенцыя
                                  
     Дадзеная   Канвенцыя  прымяняецца  да  асоб,  якiя   з’яўляюцца
рэзiдэнтамi адной або абедзвюх Дагаворных Дзяржаў.
                                  
                              Артыкул 2
             Падаткi, на якiя распаўсюджваецца Канвенцыя
                                  
     1.  Дадзеная Канвенцыя прымяняецца да падаткаў на даходы,  якiя
збiраюцца  ад  iмя  Дагаворнай Дзяржавы,  незалежна  ад  спосабу  iх
збiрання.
     2.  Падаткамi на даходы лiчацца ўсе падаткi, якiя  збiраюцца  з
агульнай  сумы даходаў або з элементаў даходу, уключаючы  падаткi  з
даходаў ад адчужэння маёмасцi.
     3.  Iснуючымi  падаткамi,  на  якiя  распаўсюджваецца  дадзеная
Канвенцыя, з’яўляюцца:
     a) у выпадку Iсламскай Рэспублiкi Пакiстан:
     (i) падаходны падатак;
     (ii) звышпадатак на высокiя даходы, i
     (iii) дадатковы падатак
(далей называны «пакiстанскi падатак») i
     b) у выпадку Рэспублiкi Беларусь:
     (i) падатак на даходы i прыбытак; i
     (ii) падаходны падатак з фiзiчных асоб
(далей называны «беларускi падатак»).
     4.   Дадзеная  Канвенцыя  распаўсюджваецца  таксама  на   любыя
iдэнтычныя  або,  па сутнасцi, аналагiчныя падаткi,  якiя  збiраюцца
любой  з Дагаворных Дзяржаў пасля даты падпiсання дадзенай Канвенцыi
ў  дадатак  да  падаткаў,  упамянутых у пункце  3,  або  замест  iх.
Кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў паведамляюць адзiн аднаму  аб
любых iстотных змяненнях, унесеных у iх падатковае заканадаўства.
                                  
                              Артыкул 3
                         Агульныя вызначэннi
                                  
     1.  Для  мэт  дадзенай Канвенцыi, калi з кантэксту  не  вынiкае
iншае:
     a)  тэрмiны  «адна  Дагаворная Дзяржава» i  «другая  Дагаворная
Дзяржава»  абазначаюць  у  залежнасцi  ад  кантэксту  Пакiстан   або
Беларусь;
     b)  тэрмiн  «асоба» ўключае фiзiчную асобу,  кампанiю  i  любое
iншае аб’яднанне асоб;
     c) тэрмiн «кампанiя» абазначае:
     (i)  у  Пакiстане - любую карпаратыўную арганiзацыю  або  любую
арганiзацыю,  якая разглядаецца ў якасцi кампанii або  карпаратыўнай
арганiзацыi для мэт падаткаабкладання;
     (ii)  у Беларусi - любую юрыдычную асобу або любую арганiзацыю,
якая   разглядаецца   ў   якасцi   асобнай   арганiзацыi   для   мэт
падаткаабкладання;
     d)   тэрмiны   «прадпрыемства  адной  Дагаворнай  Дзяржавы»   i
«прадпрыемства  другой  Дагаворнай Дзяржавы»  абазначаюць  адпаведна
прадпрыемства,  якiм  кiруе рэзiдэнт адной  Дагаворнай  Дзяржавы,  i
прадпрыемства, якiм кiруе рэзiдэнт другой Дагаворнай Дзяржавы;
     e)  тэрмiн  «мiжнародная перавозка» абазначае  любую  перавозку
марскiм  або  паветраным  суднам, якое эксплуатуецца  прадпрыемствам
адной Дагаворнай Дзяржавы, за выключэннем выпадкаў, калi марское або
паветранае  судна  эксплуатуецца выключна памiж  пунктамi  ў  другой
Дагаворнай Дзяржаве;
     f) тэрмiн «грамадзянiн» абазначае:
     (i)  любую  фiзiчную  асобу, якая мае грамадзянства  Дагаворнай
Дзяржавы;
     (ii)  любую  юрыдычную асобу або асацыяцыю,  якiя  атрымлiваюць
свой  статус  як  такi  паводле  заканадаўства,  якое  дзейнiчае   ў
Дагаворнай Дзяржаве;
     g) тэрмiн «кампетэнтны орган» абазначае:
     (i)  у  Пакiстане  -  Цэнтральнае ўпраўленне  даходаў  або  яго
паўнамоцнага прадстаўнiка; i
     (ii)  у  Беларусi - Мiнiстэрства па падатках i зборах  або  яго
паўнамоцнага прадстаўнiка;
     h)  тэрмiн  «Пакiстан»  пры выкарыстаннi ў  геаграфiчным  сэнсе
абазначае  Пакiстан, як вызначана ў Канстытуцыi Iсламскай Рэспублiкi
Пакiстан,  i  ўключае  любую вобласць за межамi  тэрытарыяльных  вод
Пакiстана,  якая паводле заканадаўства Пакiстана i ў адпаведнасцi  з
мiжнародным правам з’яўляецца вобласцю, у адносiнах да якой Пакiстан
ажыццяўляе  суверэнныя  правы  i выключную  юрысдыкцыю  ў  адносiнах
прыродных рэсурсаў марскога дна, нетраў i прылягаючых вод;
     (i)  тэрмiн  «Беларусь»  абазначае Рэспублiку  Беларусь  i  пры
выкарыстаннi   ў   геаграфiчным  сэнсе  абазначае  тэрыторыю,   якая
знаходзiцца  пад  суверэнiтэтам  Рэспублiкi  Беларусь   i   якая   ў
адпаведнасцi   з   заканадаўствам  Беларусi  i  мiжнародным   правам
знаходзiцца пад юрысдыкцыяй Рэспублiкi Беларусь; i
     j)   тэрмiн   «падатак»  абазначае  пакiстанскi   падатак   або
беларускi падатак у залежнасцi ад кантэксту.
     2.   Што  датычыць  прымянення  дадзенай  Канвенцыi  Дагаворнай
Дзяржавай, то любы тэрмiн, не вызначаны ў ёй, мае, калi з  кантэксту
не  вынiкае  iншае, тое значэнне, якое ён мае паводле  заканадаўства
гэтай  Дзяржавы  ў  прымяненнi да падаткаў, на якiя распаўсюджваецца
дадзеная Канвенцыя.
                                  
                              Артыкул 4
                              Рэзiдэнт
                                  
     1.   Для   мэт   дадзенай  Канвенцыi  тэрмiн  «рэзiдэнт   адной
Дагаворнай   Дзяржавы»   абазначае   любую   асобу,   якая   паводле
заканадаўства  гэтай  Дзяржавы падлягае падаткаабкладанню  ў  ёй  на
падставе свайго месцазнаходжання, пастаяннага месцапрабывання, месца
кiравання  або месца рэгiстрацыi або любой другой адзнакi  падобнага
характару,  гэты тэрмiн, аднак, не распаўсюджваецца на  асобу,  якая
падлягае  падаткаабкладанню  ў гэтай  Дзяржаве  толькi  ў  адносiнах
даходаў з крынiц у гэтай Дзяржаве.
     2.  Калi  ў адпаведнасцi з палажэннямi пункта 1 фiзiчная  асоба
з’яўляецца  рэзiдэнтам  абедзвюх Дагаворных Дзяржаў,  яе  становiшча
вызначаецца наступным чынам:
     a)  яна лiчыцца рэзiдэнтам толькi той Дзяржавы, у якой яна  мае
пастаяннае   жыллё;  калi  яна  мае  пастаяннае  жыллё  ў   абедзвюх
Дзяржавах, яна лiчыцца рэзiдэнтам толькi той Дзяржавы,  у  якой  яна
мае  больш  цесныя  асабiстыя i эканамiчныя сувязi  (цэнтр  жыццёвых
iнтарэсаў);
     b)   калi  Дзяржава,  у  якой  знаходзiцца  цэнтр  яе  жыццёвых
iнтарэсаў,  не  можа быць вызначана або калi яна не мае  пастаяннага
жылля  нi  ў  адной  з  Дзяржаў, яна лiчыцца рэзiдэнтам  толькi  той
Дзяржавы, у якой яна звычайна пражывае;
     c)  калi  яна звычайна пражывае ў абедзвюх Дзяржавах  або  калi
яна  звычайна  не  пражывае нi ў адной з iх, яна лiчыцца  рэзiдэнтам
толькi той Дзяржавы, грамадзянiнам якой яна з’яўляецца;
     d)  калi кожная Дзяржава лiчыць яе сваiм грамадзянiнам або калi
яна  не  з’яўляецца  грамадзянiнам нi адной з  iх,  то  кампетэнтныя
органы Дагаворных Дзяржаў вырашаюць пытанне па ўзаемнай згодзе.
     3.  Калi  ў адпаведнасцi з палажэннямi пункта 1 асоба, якая  не
з’яўляецца   фiзiчнай   асобай,   з’яўляецца   рэзiдэнтам   абедзвюх
Дагаворных  Дзяржаў, яна лiчыцца рэзiдэнтам толькi той  Дзяржавы,  у
якой размешчаны яе фактычны кiруючы орган.
                                  
                              Артыкул 5
                      Пастаяннае прадстаўнiцтва
                                  
     1.    Для    мэт    дадзенай   Канвенцыi   тэрмiн   «пастаяннае
прадстаўнiцтва»  абазначае  пастаяннае месца  дзейнасцi,  праз  якое
поўнасцю    або   часткова   ажыццяўляецца   камерцыйная   дзейнасць
прадпрыемства.
     2. Тэрмiн «пастаяннае прадстаўнiцтва» ўключае, у прыватнасцi:
     a) месца кiравання;
     b) аддзяленне;
     c) кантору:
     d) фабрыку;
     e) майстэрню;
     f) склад;
     g)  памяшканне,  якое выкарыстоўваецца для  збыту  тавараў  або
вырабаў; i
     i)  руднiк, нафтавую або газавую свiдравiну, кар’ер  або  любое
iншае месца здабычы або распрацоўкi прыродных рэсурсаў.
     3.   Тэрмiн   «пастаяннае   прадстаўнiцтва»   таксама   ўключае
будаўнiчую  пляцоўку, будаўнiчы, мантажны або  зборачны  аб’ект  або
любую  звязаную з такой пляцоўкай або аб’ектам наглядную  дзейнасць,
толькi  калi  такая пляцоўка, аб’ект або дзейнасць  прадаўжаецца  на
працягу перыяду, якi перавышае шэсць месяцаў.
     4.  Нягледзячы  на  папярэднiя  палажэннi  дадзенага  артыкула,
тэрмiн «пастаяннае прадстаўнiцтва» не разглядаецца як уключаючы:
     a)  выкарыстанне  збудаванняў выключна для  мэт  захавання  або
дэманстрацыi  або  пастаўкi без продажу тавараў  або  вырабаў,  якiя
належаць прадпрыемству;
     b)   утрыманне  запасаў  тавараў  або  вырабаў,  якiя  належаць
прадпрыемству,  выключна  ў  мэтах захавання  або  дэманстрацыi  або
пастаўкi без продажу;
     c)  утрыманне  пастаяннага  месца дзейнасцi  выключна  для  мэт
закупкi   тавараў   або  вырабаў  або  для  збору   iнфармацыi   для
прадпрыемства;
     d)  утрыманне  пастаяннага  месца дзейнасцi  выключна  для  мэт
ажыццяўлення  для прадпрыемства любой другой дзейнасцi падрыхтоўчага
або дапаможнага характару;
     e)   утрыманне  запасаў  тавараў  або  вырабаў,  якiя  належаць
прадпрыемству,  выключна для мэт перапрацоўкi другiм прадпрыемствам;
i
     f)  утрыманне пастаяннага месца дзейнасцi выключна  для  любога
спалучэння  вiдаў  дзейнасцi, упамянутых у падпунктах  «а»-«е»,  пры
ўмове, што такая дзейнасць у цэлым пастаяннага месца дзейнасцi, якая
вынiкае з гэтага спалучэння, мае падрыхтоўчы або дапаможны характар.
     5.  Нягледзячы на палажэннi пунктаў 1 i 2, калi асоба -  iншая,
чым  агент  з  незалежным  статусам, да якой  прымяняецца  пункт  6,
дзейнiчае  ад  iмя  прадпрыемства i мае i звычайна  выкарыстоўвае  ў
Дагаворнай   Дзяржаве  паўнамоцтвы  заключаць   кантракты   ад   iмя
прадпрыемства,  то  лiчыцца, што гэта прадпрыемства  мае  пастаяннае
прадстаўнiцтва  ў гэтай Дзяржаве ў адносiнах любой  дзейнасцi,  якую
гэта  асоба ажыццяўляе для прадпрыемства, калi дзейнасць такой асобы
не  абмежавана той, якая прадстаўлена ў пункце 4, i якая,  калi  яна
ажыццяўляецца  праз  пастаяннае  месца  дзейнасцi,  не  робiць  гэта
пастаяннае  месца  дзейнасцi  пастаянным  прадстаўнiцтвам  згодна  з
палажэннямi гэтага пункта.
     6.   Прадпрыемства   не  разглядаецца  як   маючае   пастаяннае
прадстаўнiцтва ў Дагаворнай Дзяржаве толькi на той падставе, што яно
ажыццяўляе  камерцыйную  дзейнасць у гэтай  Дзяржаве  праз  брокера,
камiсiянера  або  любога  другога агента з незалежным  статусам  пры
ўмове,   што  гэтыя  асобы  дзейнiчаюць  у  рамках  сваёй  звычайнай
прафесiянальнай дзейнасцi.
     7.  Той  факт,  што кампанiя, якая з’яўляецца рэзiдэнтам  адной
Дагаворнай  Дзяржавы,  кантралюе або  кантралюецца  кампанiяй,  якая
з’яўляецца рэзiдэнтам другой Дагаворнай Дзяржавы або якая ажыццяўляе
камерцыйную  дзейнасць  у  гэтай другой  Дагаворнай  Дзяржаве  (праз
пастаяннае  прадстаўнiцтва  або  iншым  чынам),  сам  па   сабе   не
ператварае адну з гэтых кампанiй у пастаяннае прадстаўнiцтва другой.
                                  
                              Артыкул 6
                    Даходы ад нерухомай маёмасцi
                                  
     1.  Даходы,  якiя  атрымлiваюцца  рэзiдэнтам  адной  Дагаворнай
Дзяржавы  ад  нерухомай маёмасцi (уключаючы даход  ад  сельскай  або
лясной  гаспадаркi),  што знаходзiцца ў другой Дагаворнай  Дзяржаве,
могуць абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.
     2.  Тэрмiн «нерухомая маёмасць» мае тое значэнне, якое  ён  мае
паводле   заканадаўства  Дагаворнай  Дзяржавы,  у  якой  знаходзiцца
дадзеная  маёмасць.  Гэты тэрмiн у любым выпадку  ўключае  маёмасць,
дапаможную  ў адносiнах да нерухомасцi, жывёлу i абсталяванне,  якiя
выкарыстоўваюцца  ў  сельскай i лясной гаспадарцы,  правы,  да  якiх
прымяняюцца  палажэннi  агульнага права  ў  адносiнах  да  зямельнай
уласнасцi,  узуфрукт нерухомай маёмасцi i правы  на  пераменныя  або
фiксаваныя  плацяжы  як  кампенсацыя за  распрацоўку  або  права  на
распрацоўку мiнеральных запасаў, крынiц i другiх прыродных рэсурсаў.
Вышэйпамянёная  прапанова  прымяняецца  толькi,  калi  заканадаўства
Дагаворнай  Дзяржавы  прадугледжвае адпаведныя  палажэннi.  Марскiя,
рачныя  i  паветраныя  судны  не  разглядаюцца  ў  якасцi  нерухомай
маёмасцi.
     3.   Палажэннi   пункта   1  прымяняюцца   да   даходаў,   якiя
атрымлiваюцца   ад  прамога  выкарыстання,  здачы   ў   арэнду   або
выкарыстання нерухомай маёмасцi ў любой другой форме.
     4.  Палажэннi пунктаў 1 i 3 прымяняюцца таксама да  даходаў  ад
нерухомай маёмасцi прадпрыемства i да даходаў ад нерухомай маёмасцi,
якая выкарыстоўваецца для аказання незалежных асабiстых паслуг.
                                  
                              Артыкул 7
                  Прыбытак ад камерцыйнай дзейнасцi
                                  
     1.    Прыбытак   прадпрыемства   адной   Дагаворнай    Дзяржавы
абкладаецца  падаткам  толькi ў гэтай  Дзяржаве,  калi  толькi  гэта
прадпрыемства   не   ажыццяўляе  камерцыйную  дзейнасць   у   другой
Дагаворнай  Дзяржаве праз размешчанае там пастаяннае прадстаўнiцтва.
Калi  прадпрыемства ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць,  як  зазначана
вышэй,  прыбытак  гэтага прадпрыемства можа  абкладацца  падаткам  у
другой  Дзяржаве, але толькi ў той частцы, якая адносiцца да  гэтага
пастаяннага прадстаўнiцтва.
     2.  З  улiкам  палажэнняў  пункта 3  дадзенага  артыкула,  калi
прадпрыемства  адной  Дагаворнай  Дзяржавы  ажыццяўляе   камерцыйную
дзейнасць   у  другой  Дагаворнай  Дзяржаве  праз  размешчанае   там
пастаяннае  прадстаўнiцтва, то ў кожнай Дагаворнай  Дзяржаве  гэтаму
пастаяннаму  прадстаўнiцтву залiчваецца прыбытак, якi  яно  магло  б
атрымаць   у  выпадку,  калi  б  яно  было  адасобленым  i   асобным
прадпрыемствам, занятым такой жа або аналагiчнай дзейнасцю  ў  такiх
жа   або   аналагiчных  умовах  i  дзейнiчала  зусiм  незалежна   ад
прадпрыемства, пастаянным прадстаўнiцтвам якога яно з’яўляецца.
     3.   Пры   вызначэннi   прыбытку   пастаяннага   прадстаўнiцтва
дапускаецца вылiк расходаў, панесеных для мэт камерцыйнай  дзейнасцi
гэтага  пастаяннага прадстаўнiцтва, уключаючы расходы на кiраўнiцтва
i  агульнаадмiнiстрацыйныя расходы, панесеныя  як  у  Дзяржаве,  дзе
размешчана пастаяннае прадстаўнiцтва, так i за яе межамi. Аднак такi
вылiк  не  дапускаецца  ў  адносiнах сум, калi  такiя  маюцца,  якiя
выплачваюцца (iншым чынам, чым шляхам пакрыцця сапраўдных  расходаў)
пастаянным  прадстаўнiцтвам галаўному офiсу  прадпрыемства  або  яго
любому  другому  офiсу  ў  выглядзе  роялцi,  ганарараў  або  другiх
падобных  выплат за выкарыстанне патэнтаў або другiх правоў,  або  ў
выглядзе  камiсiйных за аказаныя асобыя паслугi, або  за  кiраванне,
або,  за выключэннем банкаўскага прадпрыемства, у выглядзе працэнтаў
за  крэдыты, дадзеныя пастаяннаму прадстаўнiцтву. Падобным чынам пры
вызначэннi прыбытку пастаяннага прадстаўнiцтва не прымаюцца ў разлiк
сумы, якiя выстаўляюцца (iншым чынам, чым шляхам пакрыцця сапраўдных
расходаў)  пастаянным прадстаўнiцтвам галаўному офiсу  прадпрыемства
або яго любому другому офiсу ў выглядзе роялцi, ганарараў або другiх
падобных  выплат за выкарыстанне патэнтаў або другiх правоў,  або  ў
выглядзе  камiсiйных за аказаныя асобыя паслугi, або  за  кiраванне,
або,  за выключэннем банкаўскага прадпрыемства, у выглядзе працэнтаў
за крэдыты, якiя дадзены галаўному офiсу прадпрыемства або любому  з
яго другiх офiсаў.
     4.  Паколькi  вызначэнне  ў Дагаворнай Дзяржаве  прыбытку,  якi
адносiцца  да пастаяннага прадстаўнiцтва на аснове прапарцыянальнага
размеркавання  агульнай  сумы  прыбытку  прадпрыемства  яго   розным
падраздзяленням, з’яўляецца звычайнай практыкай, нiшто ў пункце 2 не
перашкаджае  гэтай  Дагаворнай Дзяржаве вызначаць  падаткаабкладаемы
прыбытак  пры  дапамозе такога размеркавання,  як  гэта  прынята  на
практыцы.   Аднак   выбраны  метад  размеркавання   павiнен   даваць
рэзультаты,  якiя  адпавядаюць прынцыпам,  што  змяшчаюцца  ў  гэтым
артыкуле.
     5.  Нiякi  прыбытак не адносiцца да пастаяннага  прадстаўнiцтва
на  аснове  простай закупкi пастаянным прадстаўнiцтвам  вырабаў  або
тавараў для прадпрыемства.
     6.  Для  мэт  папярэднiх  пунктаў прыбытак,  якi  адносiцца  да
пастаяннага  прадстаўнiцтва,  вызначаецца  штогод  адным  i  тым  жа
метадам, калi толькi не будзе дастатковай i важкай прычыны  для  яго
змянення.
     7.  Калi  прыбытак  уключае  вiды  даходаў,  якiя  разглядаюцца
асобна  ў  другiх  артыкулах  дадзенай  Канвенцыi,  палажэннi  гэтых
артыкулаў не закранаюцца палажэннямi дадзенага артыкула.
                                  
                              Артыкул 8
                    Марскi i паветраны транспарт
                                  
     1.   Прыбытак   прадпрыемства  адной  Дагаворнай  Дзяржавы   ад
эксплуатацыi марскiх або паветраных суднаў у мiжнародных  перавозках
абкладаецца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве.
     2.  Для мэт дадзенага артыкула прыбытак ад эксплуатацыi марскiх
або  паветраных  суднаў у мiжнародных перавозках  уключае  прыбытак,
атрыманы  ад  арэнды  на  аснове  судна  без  экiпажа  марскiх   або
паветраных суднаў, якiя эксплуатуюцца ў мiжнародных перавозках, калi
такi   прыбытак  другарадны  ў  адносiнах  да  прыбытку,  да   якога
прымяняюцца палажэннi пункта 1.
     3.   Палажэннi  папярэднiх  пунктаў  прымяняюцца   таксама   да
прыбытку  ад  удзелу  ў  пуле, сумеснай  дзейнасцi  або  мiжнародным
транспартным агенцтве.
                                  
                              Артыкул 9
                     Асацыiраваныя прадпрыемствы
                                  
     1. У выпадку, калi
     a)  прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы прама  або  ўскосна
ўдзельнiчае ў кiраваннi, кантролi або капiтале прадпрыемства  другой
Дагаворнай Дзяржавы, або
     b)  адны  i  тыя  ж  асобы  прама або ўскосна  ўдзельнiчаюць  у
кiраваннi,  кантролi  або  капiтале прадпрыемства  адной  Дагаворнай
Дзяржавы i прадпрыемства другой Дагаворнай Дзяржавы,
     i   ў   кожным  выпадку  памiж  двума  прадпрыемствамi   ў   iх
камерцыйных   або   фiнансавых   узаемаадносiнах   ствараюцца    або
ўстанаўлiваюцца ўмовы, што адрознiваюцца ад тых, якiя мелi  б  месца
памiж двума незалежнымi прадпрыемствамi, тады любы прыбытак, якi мог
бы  быць налiчаны аднаму з iх, але з-за наяўнасцi гэтых умоў не  быў
яму налiчаны, можа быць уключаны ў прыбытак гэтага прадпрыемства  i,
адпаведна, абкладзены падаткам.
     2.  У выпадку, калi адна Дагаворная Дзяржава ўключае ў прыбытак
прадпрыемства гэтай Дзяржавы i адпаведна абкладае падаткам прыбытак,
па  якiм  прадпрыемства другой Дагаворнай Дзяржавы  было  абкладзена
падаткам  у гэтай другой Дзяржаве, i прыбытак, такiм чынам уключаны,
з’яўляецца  прыбыткам,  якi  быў  бы налiчаны  прадпрыемству  першай
упамянутай   Дзяржавы,  калi  б  умовы  ўзаемаадносiн  памiж   двума
прадпрыемствамi   былi  ўмовамi,  якiя  iснуюць  памiж   незалежнымi
прадпрыемствамi,  тады гэта другая Дзяржава можа зрабiць  адпаведную
карэкцiроўку  ў  суме  падатку, якi бярэцца з гэтага  прыбытку.  Пры
вызначэннi  такой  карэкцiроўкi  належная  ўвага  ўдзяляецца  другiм
палажэнням  дадзенай  Канвенцыi,  а кампетэнтныя  органы  Дагаворных
Дзяржаў пры неабходнасцi пракансультуюцца адзiн з адным.
                                  
                             Артыкул 10
                              Дывiдэнды
                                  
     1.  Дывiдэнды,  што  выплачваюцца  кампанiяй,  якая  з’яўляецца
рэзiдэнтам  адной  Дагаворнай Дзяржавы, рэзiдэнту другой  Дагаворнай
Дзяржавы, могуць абкладацца падаткамi ў гэтай другой Дзяржаве.
     2. Аднак такiя дывiдэнды могуць таксама абкладацца падаткамi  ў
той  Дагаворнай Дзяржаве, рэзiдэнтам якой з’яўляецца кампанiя,  якая
выплачвае  дывiдэнды,  i  ў  адпаведнасцi  з  заканадаўствам   гэтай
Дзяржавы,   але  калi  сапраўдны  ўладальнiк  дывiдэндаў  з’яўляецца
рэзiдэнтам   другой   Дагаворнай  Дзяржавы,  збiраемы   падатак   не
перавышае:
     a)  10  працэнтаў  валавой  сумы  дывiдэндаў,  калi  сапраўдным
уладальнiкам з’яўляецца фiзiчная асоба або кампанiя, якая валодае не
менш чым 25 працэнтамi капiталу кампанii, што выплачвае дывiдэнды;
     b)   15  працэнтаў  валавой  сумы  дывiдэндаў  ва  ўсiх  другiх
выпадках.
     Дадзены   пункт  не  закранае  падаткаабкладання   кампанii   ў
адносiнах прыбытку, з якога выплачваюцца дывiдэнды.
     3.  Тэрмiн  «дывiдэнды» пры выкарыстаннi  ў  дадзеным  артыкуле
абазначае  даход  ад акцый або другiх правоў, якiя  даюць  права  на
ўдзел  у  прыбытку (якiя не з’яўляюцца даўгавымi патрабаваннямi),  а
таксама  даход  ад другiх правоў, якi падлягае такому ж  падатковаму
рэжыму,  як  даходы  ад акцый, у адпаведнасцi з  заканадаўствам  той
Дагаворнай  Дзяржавы,  рэзiдэнтам  якой  з’яўляецца  кампанiя,  якая
размяркоўвае прыбытак.
     4.  Палажэннi  пунктаў  1  i 2 не прымяняюцца,  калi  сапраўдны
ўладальнiк дывiдэндаў, будучы рэзiдэнтам адной Дагаворнай  Дзяржавы,
ажыццяўляе  камерцыйную  дзейнасць  у  другой  Дагаворнай  Дзяржаве,
рэзiдэнтам якой з’яўляецца кампанiя, якая выплачвае дывiдэнды,  праз
размешчанае там пастаяннае прадстаўнiцтва або аказвае ў гэтай другой
Дзяржаве  незалежныя асабiстыя паслугi з размешчанай там  пастаяннай
базы  i  холдынг, у адносiнах якога выплачваюцца дывiдэнды, сапраўды
звязаны  з такiм пастаянным прадстаўнiцтвам або пастаяннай базай.  У
такiм  выпадку  прымяняюцца палажэннi артыкула 7 або артыкула  14  у
залежнасцi ад абставiн.
     5.  У  выпадку, калi кампанiя, якая з’яўляецца рэзiдэнтам адной
Дагаворнай  Дзяржавы,  атрымлiвае  прыбытак  або  доходы  з   другой
Дагаворнай  Дзяржавы,  гэта  другая Дзяржава  не  абкладае  падаткам
дывiдэнды,  якiя выплачваюцца гэтай кампанiяй, за выключэннем,  калi
такiя  дывiдэнды  выплачваюцца рэзiдэнту гэтай другой  Дзяржавы  або
калi  холдынг,  у  адносiнах якога выплачваюцца дывiдэнды,  сапраўды
звязаны   з   пастаянным  прадстаўнiцтвам  або   пастаяннай   базай,
размешчанымi  ў гэтай другой Дзяржаве, i не падвяргае неразмеркаваны
прыбытак кампанii падатку на неразмеркаваны прыбытак кампанii, нават
калi  выплачваемыя дывiдэнды або неразмеркаваны прыбытак  складаюцца
поўнасцю або часткова з прыбытку або даходу, якiя ўзнiкаюць у  такой
другой Дзяржаве.
                                  
                             Артыкул 11
                              Працэнты
                                  
     1.  Працэнты,  якiя  ўзнiкаюць у адной  Дагаворнай  Дзяржаве  i
выплачваюцца рэзiдэнту другой Дагаворнай Дзяржавы, могуць абкладацца
падаткамi ў гэтай другой Дзяржаве.
     2.  Аднак такiя працэнты могуць таксама абкладацца падаткамi  ў
той  Дагаворнай  Дзяржаве, у якой яны ўзнiкаюць, i ў адпаведнасцi  з
заканадаўствам   гэтай  Дзяржавы,  але  калi  сапраўдны   ўладальнiк
працэнтаў з’яўляецца рэзiдэнтам другой Дагаворнай Дзяржавы, збiраемы
падатак   не   перавышае  10  працэнтаў  валавой   сумы   працэнтаў.
Кампетэнтныя   органы   Дагаворных  Дзяржаў   па   ўзаемнай   згодзе
ўстанаўлiваюць спосаб прымянення гэтага абмежавання.
     3. Нягледзячы на палажэннi пункта 2:
     a)  працэнты,  якiя  ўзнiкаюць  у  адной  Дагаворнай  Дзяржаве,
вызваляюцца  ад  падатку ў гэтай Дзяржаве, калi iх  атрымальнiкам  i
сапраўдным  уладальнiкам з’яўляецца Урад другой Дагаворнай  Дзяржавы
або  Дзяржаўны банк у выпадку Пакiстана i Нацыянальны банк у выпадку
Беларусi;
     b)  працэнты,  якiя  ўзнiкаюць  у  адной  Дагаворнай  Дзяржаве,
вызваляюцца  ад  падатку  ў  гэтай  Дзяржаве,  калi  iх   сапраўдным
уладальнiкам  з’яўляецца рэзiдэнт другой Дагаворнай Дзяржавы  i  яны
атрыманы  ў  сувязi з пазыкай або крэдытам, дадзеным, адобраным  або
гарантаваным Урадам першай упамянутай Дзяржавы.
     4.  Тэрмiн  «працэнты»  пры выкарыстаннi  ў  дадзеным  артыкуле
абазначае  даход ад даўгавых трэбаванняў любога вiду без  залежнасцi
ад  iпатэчнага забеспячэння i без залежнасцi ад валодання правам  на
ўдзел  у  прыбытках  даўжнiка, i, у прыватнасцi, даход  ад  урадавых
каштоўных    папераў   i   даход   ад   аблiгацый    або    даўгавых
абавязацельстваў,  уключаючы прэмii i выйгрышы  па  гэтых  каштоўных
паперах,   аблiгацыях  або  даўгавых  абавязацельствах.  Штрафы   за
нясвоечасовыя  выплаты не разглядаюцца ў якасцi  працэнтаў  для  мэт
дадзенага артыкула.
     5.  Палажэннi  пунктаў  1  i 2 не прымяняюцца,  калi  сапраўдны
ўладальнiк  працэнтаў, будучы рэзiдэнтам адной Дагаворнай  Дзяржавы,
ажыццяўляе  камерцыйную  дзейнасць у другой Дагаворнай  Дзяржаве,  у
якой   узнiкаюць   працэнты,   праз   размешчанае   там   пастаяннае
прадстаўнiцтва  або  аказвае  ў  гэтай  другой  Дзяржаве  незалежныя
асабiстыя  паслугi  з  размешчанай там пастаяннай  базы  i  даўгавое
патрабаванне,  на  аснове  якога  выплачваюцца  працэнты,   сапраўды
звязана  з такiм пастаянным прадстаўнiцтвам або пастаяннай базай.  У
такiм  выпадку  прымяняюцца палажэннi артыкула 7 або артыкула  14  у
залежнасцi ад абставiн.
     6.  Лiчыцца, што працэнты ўзнiкаюць у Дагаворнай Дзяржаве, калi
плацельшчыкам  з’яўляецца  рэзiдэнт  гэтай  Дзяржавы.  Калi,  аднак,
асоба,  якая  выплачвае працэнты незалежна ад таго,  з’яўляецца  яна
рэзiдэнтам  Дагаворнай  Дзяржавы або не, мае ў  Дагаворнай  Дзяржаве
пастаяннае  прадстаўнiцтва або пастаянную базу,  у  сувязi  з  якiмi
ўзнiкла  запазычанасць, па якой выплачваюцца працэнты, i расходы  па
выплаце  гэтых  працэнтаў нясе такое пастаяннае  прадстаўнiцтва  або
пастаянная  база,  то лiчыцца, што такiя працэнты  ўзнiкаюць  у  той
Дзяржаве, у якой размешчана пастаяннае прадстаўнiцтва або пастаянная
база.
     7.   Калi  ў  вынiку  асобых  адносiн  памiж  плацельшчыкам   i
сапраўдным уладальнiкам або памiж iмi абодвума i якой-небудзь трэцяй
асобай  сума  працэнтаў, што адносiцца да даўгавога патрабавання,  у
сувязi  з  якiм  яны  выплачваюцца,  перавышае  суму,  якая  была  б
узгоднена   памiж   плацельшчыкам  i  сапраўдным  уладальнiкам   пры
адсутнасцi   такiх   адносiн,   то  палажэннi   дадзенага   артыкула
прымяняюцца  толькi  да  апошняй упамянутай сумы.  У  такiм  выпадку
залiшняя   частка  плацяжу  па-ранейшаму  абкладаецца   падаткам   у
адпаведнасцi  з  заканадаўствам кожнай Дзяржавы  з  належным  улiкам
другiх палажэнняў дадзенай Канвенцыi.
                                  
                             Артыкул 12
                               Роялцi
                                  
     1.  Роялцi,  якiя  ўзнiкаюць  у  адной  Дагаворнай  Дзяржаве  i
выплачваюцца рэзiдэнту другой Дагаворнай Дзяржавы, могуць абкладацца
падаткам у гэтай другой Дзяржаве.
     2.  Аднак такiя роялцi могуць таксама абкладацца падаткам у той
Дагаворнай  Дзяржаве,  у  якой яны ўзнiкаюць,  i  ў  адпаведнасцi  з
заканадаўствам гэтай Дзяржавы, але калi сапраўдны ўладальнiк  роялцi
з’яўляецца  рэзiдэнтам другой Дагаворнай Дзяржавы, збiраемы  падатак
не перавышае 15 працэнтаў валавой сумы роялцi.
     3.   Тэрмiн  «роялцi»  пры  выкарыстаннi  ў  дадзеным  артыкуле
абазначае плацяжы любога вiду, атрыманыя ў якасцi ўзнагароджання  за
выкарыстанне або прадастаўленне права выкарыстання любога аўтарскага
права   на   творы  лiтаратуры,  мастацтва  або  навукi,   уключаючы
кiнафiльмы  або фiльмы або плёнкi для радыёвяшчання або тэлебачання,
любога  патэнта, гандлёвай маркi, чарцяжа або мадэлi, схемы, формулы
цi   працэсу,   або   за   выкарыстанне  або  прадастаўленне   права
выкарыстання  прамысловага, камерцыйнага або навуковага абсталявання
або  транспартных  сродкаў, або за iнфармацыю адносна  прамысловага,
камерцыйнага або навуковага вопыту.
     4.  Палажэннi  пунктаў  1  i 2 не прымяняюцца,  калi  сапраўдны
ўладальнiк  роялцi,  будучы  рэзiдэнтам адной  Дагаворнай  Дзяржавы,
ажыццяўляе  камерцыйную  дзейнасць у другой Дагаворнай  Дзяржаве,  у
якой    узнiкаюць   роялцi,   праз   размешчанае   там    пастаяннае
прадстаўнiцтва  або  аказвае  ў  гэтай  другой  Дзяржаве  незалежныя
асaбiстыя  паслугi з размешчанай там пастаяннай  базы  i  права  або
маёмасць,  у адносiнах якiх выплачваюцца роялцi, сапраўды звязаны  з
такiм  пастаянным  прадстаўнiцтвам або  пастаяннай  базай.  У  такiм
выпадку  прымяняюцца  палажэннi  артыкула  7  або  артыкула   14   у
залежнасцi ад абставiн.
     5.  Лiчыцца,  што роялцi ўзнiкаюць у Дагаворнай Дзяржаве,  калi
плацельшчыкам  з’яўляецца  рэзiдэнт  гэтай  Дзяржавы.  Калi,  аднак,
асоба,  якая  выплачвае роялцi, незалежна ад  таго,  з’яўляецца  яна
рэзiдэнтам  Дагаворнай  Дзяржавы або не, мае ў  Дагаворнай  Дзяржаве
пастаяннае  прадстаўнiцтва або пастаянную  базу,  з  якiмi  сапраўды
звязана  права, маёмасць або кантракт або другое абавязацельства,  у
адносiнах  якiх  выплачваюцца роялцi, i  такiя  роялцi  выплачваюцца
гэтым пастаянным прадстаўнiцтвам або пастаяннай базай, тады лiчыцца,
што  такiя  роялцi  ўзнiкаюць  у той  Дзяржаве,  у  якой  размешчана
пастаяннае прадстаўнiцтва або пастаянная база.
     6.   Калi  ў  вынiку  асобых  адносiн  памiж  плацельшчыкам   i
сапраўдным уладальнiкам або памiж iмi абодвума i якой-небудзь трэцяй
асобай  сума  роялцi,  якая  адносiцца да  выкарыстання,  права  або
iнфармацыi,  на аснове якiх яны выплачваюцца, перавышае  суму,  якая
была б узгоднена памiж плацельшчыкам i сапраўдным уладальнiкам,  пры
адсутнасцi  такiх адносiн, палажэннi дадзенага артыкула  прымяняюцца
толькi  да апошняй упамянутай сумы. У такiм выпадку залiшняя  частка
плацяжу   па-ранейшаму  абкладаецца  падаткам   у   адпаведнасцi   з
заканадаўствам кожнай Дагаворнай Дзяржавы, з належным улiкам  другiх
палажэнняў дадзенай Канвенцыi.
                                  
                             Артыкул 13
                          Прырост капiталу
                   (Даходы ад адчужэння маёмасцi)
                                  
     1.  Даходы,  якiя  атрымлiваюцца  рэзiдэнтам  адной  Дагаворнай
Дзяржавы  ад  адчужэння нерухомай маёмасцi,  аб  якой  гаварылася  ў
артыкуле  6,  размешчанай  у  другой  Дагаворнай  Дзяржаве,   могуць
абкладацца падаткамi ў гэтай другой Дзяржаве.
     2.   Даходы   ад  адчужэння  маёмасцi,  iншай,  чым   нерухомая
маёмасць,  што  складае частку маёмасцi пастаяннага  прадстаўнiцтва,
якую прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы мае ў другой Дагаворнай
Дзяржаве,   або  маёмасцi,  iншай,  чым  нерухомая  маёмасць,   якая
адносiцца  да пастаяннай базы, даступнай рэзiдэнту адной  Дагаворнай
Дзяржавы  ў  другой  Дагаворнай  Дзяржаве  для  аказання  незалежных
асабiстых  паслуг,  уключаючы  такiя  даходы  ад  адчужэння   такога
пастаяннага  прадстаўнiцтва  (асобна  або  ў  сукупнасцi   з   цэлым
прадпрыемствам)   або  такой  пастаяннай  базы,  могуць   абкладацца
падаткамi ў гэтай другой Дзяржаве.
     3.  Даходы прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы ад адчужэння
марскiх  або  паветраных  суднаў, якiя эксплуатуюцца  ў  мiжнародных
перавозках,  або  маёмасцi,  iншай,  чым  нерухомая  маёмасць,  якая
адносiцца  да  эксплуатацыi  такiх марскiх  або  паветраных  суднаў,
абкладаюцца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве.
     4.  Даходы  ад  адчужэння любой маёмасцi, акрамя пералiчанай  у
пунктах  1,  2  i  3, абкладаюцца падаткам толькi ў  той  Дагаворнай
Дзяржаве, рэзiдэнтам якой з’яўляецца асоба, што адчужае маёмасць.
                                  
                             Артыкул 14
                    Незалежныя асабiстыя паслугi
                                  
     1.  Даход,  што атрымлiваецца фiзiчнай асобай, якая  з’яўляецца
рэзiдэнтам  адной  Дагаворнай Дзяржавы, ад аказання  прафесiянальных
паслуг  або  другой  дзейнасцi  незалежнага  характару,  абкладаецца
падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве, за выключэннем выпадкаў,  калi  ён
мае рэгулярна даступную пастаянную базу ў другой Дагаворнай Дзяржаве
для ажыццяўлення гэтай дзейнасцi. Калi ён мае такую пастаянную базу,
даход  можа абкладацца падаткам у другой Дзяржаве, але толькi ў  той
частцы,  якая  адносiцца да гэтай пастаяннай базы. Для мэт  дадзенай
Канвенцыi,  калi  фiзiчная асоба, якая з’яўляецца  рэзiдэнтам  адной
Дагаворнай  Дзяржавы,  знаходзiцца ў другой Дагаворнай  Дзяржаве  на
працягу  перыяду або перыядаў, якiя перавышаюць увогуле  183  днi  ў
любым дванаццацiмесячным перыядзе, што пачынаецца або заканчваецца ў
адпаведным   падатковым  годзе,  лiчыцца,  што  яна  мае   рэгулярна
даступную пастаянную базу ў гэтай другой Дзяржаве, i даход, атрыманы
ад  яе  дзейнасцi,  якая  ажыццяўляецца  ў  гэтай  другой  Дзяржаве,
адносiцца да гэтай пастаяннай базы.
     2.  Тэрмiн  «прафесiянальныя паслугi» ўключае,  у  прыватнасцi,
незалежную  навуковую,  лiтаратурную, артыстычную,  адукацыйную  або
выкладчыцкую  дзейнасць, таксама як i незалежную  дзейнасць  урачоў,
адвакатаў, iнжынераў, архiтэктараў, зубных урачоў i бухгалтараў.
                                  
                             Артыкул 15
                     Залежныя асабiстыя паслугi
                                  
     1.  З  улiкам палажэнняў артыкулаў 16, 18 i 19 заработная плата
i  другое  падобнае  ўзнагароджанне, якiя  атрымлiваюцца  рэзiдэнтам
адной  Дагаворнай Дзяржавы за работу па найме, абкладаюцца  падаткам
толькi   ў   гэтай  Дзяржаве,  калi  толькi  работа  па   найме   не
ажыццяўляецца  ў  другой Дагаворнай Дзяржаве. Калi работа  па  найме
ажыццяўляецца такiм чынам, атрыманае ў сувязi з гэтым узнагароджанне
можа абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.
     2.  Нягледзячы  на  палажэннi пункта  1,  узнагароджанне,  якое
атрымлiваецца  рэзiдэнтам адной Дагаворнай  Дзяржавы  за  работу  па
найме,  ажыццяўляемую  ў  другой  Дагаворнай  Дзяржаве,  абкладаецца
падаткам толькi ў першай упамянутай Дзяржаве, калi:
     a)   атрымальнiк  знаходзiцца  ў  другой  Дзяржаве  на  працягу
перыяду  або перыядаў, якiя не перавышаюць увогуле 183 дзён у  любым
дванаццацiмесячным  перыядзе,  што  пачынаецца  або  заканчваецца  ў
адпаведным падатковым годзе; i
     b)   узнагароджанне  выплачваецца  наймальнiкам  або   ад   iмя
наймальнiка, якi не з’яўляецца рэзiдэнтам другой Дзяржавы; i
     c)   расходы  па  выплаце  ўзнагароджання  не  нясе  пастаяннае
прадстаўнiцтва  або пастаянная база, якiя наймальнiк  мае  ў  другой
Дзяржаве.
     3.  Нягледзячы  на  папярэднiя  палажэннi  дадзенага  артыкула,
узнагароджанне, што атрымлiваецца за работу па найме,  ажыццяўляемую
на  борце  марскога  або  паветранага судна,  якое  эксплуатуецца  ў
мiжнародных  перавозках  прадпрыемствам адной  Дагаворнай  Дзяржавы,
можа абкладацца падаткам у гэтай Дзяржаве.
                                  
                             Артыкул 16
                         Ганарары дырэктараў
                                  
     1.    Ганарары   дырэктараў   i   аналагiчныя   выплаты,    што
атрымлiваюцца  рэзiдэнтам адной Дагаворнай Дзяржавы ў  якасцi  члена
савета   дырэктараў  кампанii,  якая  з’яўляецца  рэзiдэнтам  другой
Дагаворнай  Дзяржавы,  могуць абкладацца падаткамi  ў  гэтай  другой
Дзяржаве.
     2.   Узнагароджанне,  iншае,  чым  заработная  плата,  аб  якой
гаворыцца   ў  артыкуле  15,  што  атрымлiваецца  рэзiдэнтам   адной
Дагаворнай  Дзяржавы ў якасцi службовай асобы, якая  займае  высокую
адмiнiстрацыйную  пасаду  ў  кампанii,  якая  з’яўляецца  рэзiдэнтам
другой  Дагаворнай Дзяржавы, можа абкладацца падаткам у гэтай другой
Дзяржаве.
                                  
                             Артыкул 17
                        Артысты i спартсмены
                                  
     1.  Нягледзячы  на  палажэннi артыкулаў 14  i  15,  даход,  якi
атрымлiваецца   рэзiдэнтам  адной  Дагаворнай  Дзяржавы   ў   якасцi
работнiка  мастацтваў,  такога, як артыст тэатра,  кiно,  радыё  або
тэлебачання,  або  музыканта,  або  ў  якасцi  спартсмена,  ад   яго
асабiстай  дзейнасцi  як такой, ажыццяўляемай  у  другой  Дагаворнай
Дзяржаве, можа абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.
     2.  У  выпадку,  калi  даход у адносiнах  асабiстай  дзейнасцi,
ажыццяўляемай  работнiкам мастацтваў або  спартсменам  у  такой  яго
якасцi, налiчваецца не самому работнiку мастацтваў або спартсмену, а
другой  асобе, гэты даход, нягледзячы на палажэннi артыкулаў 7,  14,
15,  можа  абкладацца  падаткам у той Дагаворнай  Дзяржаве,  у  якой
ажыццяўляецца дзейнасць работнiка мастацтваў або спартсмена.
     3.  Даход, якi атрымлiвае рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы ад
дзейнасцi,   ажыццяўляемай   у  другой   Дагаворнай   Дзяржаве,   як
прадугледжана  пунктамi  1  i 2 дадзенага артыкула,  вызваляецца  ад
падаткаў  у  гэтай  другой  Дзяржаве, калi наведванне  гэтай  другой
Дзяржавы   адбываецца  ў  рамках  пагаднення  або  дамоўленасцi   аб
культурным супрацоўнiцтве памiж урадамi Дагаворных Дзяржаў.
                                  
                             Артыкул 18
                           Пенсii i рэнта
                                  
     1.  З  улiкам палажэнняў пункта 2 артыкула 19 пенсii  i  другое
падобнае  ўзнагароджанне i рэнта, якiя ўзнiкаюць у адной  Дагаворнай
Дзяржаве i выплачваюцца рэзiдэнту другой Дагаворнай Дзяржавы, могуць
абкладацца падаткам у першай упамянутай Дзяржаве.
     2.   Нягледзячы  на  палажэннi  пункта  1,  пенсii   i   другiя
аналагiчныя    выплаты,   якiя   праводзяцца   ў   адпаведнасцi    з
заканадаўствам  па  сацыяльным  забеспячэнні  Дагаворнай   Дзяржавы,
абкладаюцца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве.
     3.  Тэрмiн  «рэнта»  абазначае  пэўную  суму,  якая  перыядычна
выплачваецца  праз  пэўны  час  на  працягу  жыцця  або  на  працягу
агаворанага   або  ўстаноўленага  перыяду  часу  ў  адпаведнасцi   з
абавязацельствам рабiць плацяжы за адпаведную i поўную грашовую  або
эквiвалентную кампенсацыю.
                                  
                             Артыкул 19
                          Дзяржаўная служба
                                  
     1.  а)  Заработная плата i падобнае ўзнагароджанне, iншае,  чым
пенсiя,  што  выплачваецца Дагаворнай Дзяржавай  фiзiчнай  асобе  за
паслугi, якiя аказваюцца гэтай Дзяржаве, абкладаецца падаткам толькi
ў гэтай Дзяржаве.
     b)  Аднак  такая  заработная  плата i  падобнае  ўзнагароджанне
абкладаюцца  падаткам  толькi  ў другой  Дагаворнай  Дзяржаве,  калi
паслугi  аказваюцца  ў  гэтай Дзяржаве i фiзiчная  асоба  з’яўляецца
рэзiдэнтам гэтай Дзяржавы, якая:
     (i) з’яўляецца грамадзянiнам гэтай Дзяржавы; або
     (ii)  не  стала  рэзiдэнтам  гэтай Дзяржавы  выключна  ў  мэтах
аказання паслуг.
     2.  а) Любая пенсiя, якая выплачваецца Дагаворнай Дзяржавай або
з  фондаў, створаных ёю, фiзiчнай асобе за паслугi, аказваемыя гэтай
Дзяржаве, абкладаецца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве.
     b)  Аднак  такая  пенсiя абкладаецца падаткам толькi  ў  другой
Дагаворнай  Дзяржаве,  калi фiзiчная асоба з’яўляецца  рэзiдэнтам  i
грамадзянiнам гэтай Дзяржавы.
     3.   Палажэннi  артыкулаў  15,  16,  17  i  18  прымяняюцца  да
заработнай платы i падобнага ўзнагароджання i да пенсiй за  паслугi,
аказаныя  ў  сувязi  з  камерцыйнай  дзейнасцю,  якая  ажыццяўляецца
Дагаворнай Дзяржавай.
                                  
                             Артыкул 20
                  Студэнты, навучэнцы i практыканты
                                  
     Студэнт,  навучэнец  або практыкант, якiя знаходзяцца  ў  адной
Дагаворнай   Дзяржаве  выключна  з  мэтай  атрымання  адукацыi   або
праходжання  практыкi  i якiя з’яўляюцца або  з’яўляліся  рэзiдэнтам
другой   Дагаворнай  Дзяржавы  непасрэдна  перад   такiм   прыездам,
вызваляюцца ад падаткаў у першай упамянутай Дзяржаве ў адносiнах  да
выплат,  атрымлiваемых з-за межаў гэтай першай  упамянутай  Дзяржавы
для мэт яго ўтрымання, адукацыi або практыкi.
                                  
                             Артыкул 21
                            Іншыя даходы
                                  
     1.  Вiды  даходаў  рэзiдэнта Дагаворнай Дзяржавы  незалежна  ад
таго,  дзе  яны  ўзнiкаюць,  не агавораныя  ў  папярэднiх  артыкулах
дадзенай  Канвенцыi,  падлягаюць падаткаабкладанню  толькi  ў  гэтай
Дзяржаве.
     2.  Палажэннi  пункта 1 не прымяняюцца да даходаў,  iншых,  чым
даход ад нерухомай маёмасцi, вызначанай у пункце 2 артыкула 6,  калi
атрымальнiк  такiх  даходаў,  будучы  рэзiдэнтам  адной   Дагаворнай
Дзяржавы,  ажыццяўляе  камерцыйную  дзейнасць  у  другой  Дагаворнай
Дзяржаве праз размешчанае там пастаяннае прадстаўнiцтва або  аказвае
ў  гэтай  другой Дзяржаве незалежныя асабiстыя паслугi з размешчанай
там   пастаяннай  базы,  i  права  або  маёмасць  у  адносiнах  якiх
выплачваецца   даход,   сапраўды   звязаны   з   такiм    пастаянным
прадстаўнiцтвам  або  пастаяннай базай. У такiм выпадку  прымяняюцца
палажэннi артыкула 7 або артыкула 14 у залежнасцi ад абставін.
     3.  Нягледзячы  на  палажэннi  пунктаў  1  i  2,  вiды  даходаў
рэзiдэнта  адной  Дагаворнай Дзяржавы, не  агавораныя  ў  папярэднiх
артыкулах  дадзенай  Канвенцыi  i  ўзнiкаючыя  ў  другой  Дагаворнай
Дзяржаве,   могуць  таксама  абкладацца  падаткам  у  гэтай   другой
Дзяржаве.
     4.  Нягледзячы  на  палажэннi пунктаў 1,  2  i  3,  плацяжы  за
тэхнiчныя  паслугi,  што  ўзнiкаюць у адной  Дагаворнай  Дзяржаве  i
выплачваюцца рэзiдэнту другой Дзяржавы, могуць абкладацца падаткам у
першай упамянутай Дзяржаве.
     Аднак  збiраемы такiм чынам падатак не перавышае  15  працэнтаў
валавой сумы плацяжу за тэхнiчныя паслугi.
     5.  Лiчыцца,  што  плацяжы  за тэхнiчныя  паслугi  ўзнiкаюць  у
Дагаворнай  Дзяржаве, калi плацельшчыкам з’яўляецца  рэзiдэнт  гэтай
Дзяржавы.
     Калi,   аднак,  асоба,  якая  выплачвае  плацяжы  за  тэхнiчныя
паслугi,  незалежна  ад  таго, з’яўляецца яна рэзiдэнтам  Дагаворнай
Дзяржавы або не, мае ў Дагаворнай Дзяржаве пастаяннае прадстаўнiцтва
або  пастаянную базу, з якiмi ў сапраўднасцi звязана права, маёмасць
або  кантракт, у адносiнах якога выплачваюцца плацяжы  за  тэхнiчныя
паслугi,  i  такiя  плацяжы за тэхнiчныя паслугi выплачваюцца  такiм
пастаянным  прадстаўнiцтвам або пастаяннай базай, тады лiчыцца,  што
такiя плацяжы за тэхнiчныя паслугi ўзнiкаюць у той Дзяржаве, у  якой
размешчана пастаяннае прадстаўнiцтва або пастаянная база.
     6.  Тэрмiн  «плацяжы за тэхнiчныя паслугi» пры  выкарыстаннi  ў
пунктах  4  i  5  абазначае  любое ўзнагароджанне  (уключаючы  любое
аднаразовае  выплачваемае  ўзнагароджанне)  за  прадастаўленне   або
аказанне  любых  кiраўнiцкiх, тэхнiчных або  кансультацыйных  паслуг
рэзiдэнтам  адной Дагаворнай Дзяржавы ў другой Дагаворнай  Дзяржаве,
аднак ён не ўключае ўзнагароджанне за любую дзейнасць, упамянутую  ў
пункце 3 артыкула 5, артыкуле 14 або артыкуле 15.
     7.   Калi  ў  вынiку  асобых  адносiн  памiж  плацельшчыкам   i
сапраўдным уладальнiкам або памiж iмi абодвума i якой-небудзь трэцяй
асобай  сума  плацяжоў  за  тэхнiчныя  паслугi,  што  адносiцца   да
выкарыстання, права або iнфармацыi, на аснове якiх яны выплачваюцца,
перавышае  суму,  якая  была  б  узгоднена  памiж  плацельшчыкам   i
сапраўдным  уладальнiкам  пры адсутнасцi  такiх  адносiн,  палажэннi
дадзенага артыкула прымяняюцца толькi да апошняй упамянутай сумы.  У
такiм  выпадку  залiшняя  частка  плацяжу  па-ранейшаму  абкладаецца
падаткам  у адпаведнасцi з заканадаўствам кожнай Дагаворнай Дзяржавы
з належным улiкам другiх палажэнняў дадзенай Канвенцыi.
                                  
                             Артыкул 22
               Устараненне двайнога падаткаабкладання
                                  
     Двайное падаткаабкладанне ўстараняецца наступным чынам:
     a)  У  Пакiстане, калi рэзiдэнт Пакiстана атрымлiвае даход (або
прыбытак), якi ў адпаведнасцi з палажэннямi дадзенай Канвенцыi  можа
абкладацца  падаткам  у Беларусi, тады Пакiстан  дазваляе  ў  якасцi
вылiку  з  падатку  на даход (або прыбытак) гэтага  рэзiдэнта  суму,
роўную  заплачанаму  беларускаму  падатку.  Такi  вылiк,  аднак,  не
павiнен  перавышаць той часткi падатку з даходу (або  прыбытку),  як
было падлiчана да прад’яўлення вылiку, якая адносiцца да даходу (або
прыбытку), што можа абкладацца падаткам у Беларусi.
     b)  У  Беларусi, калi рэзiдэнт Беларусi атрымлiвае  даход  (або
прыбытак), якi ў адпаведнасцi з палажэннямi дадзенай Канвенцыi  можа
абкладацца  падаткам у Пакiстане, тады Беларусь  дазваляе  ў  якасцi
вылiку  з  падатку  на даход (або прыбытак) гэтага  рэзiдэнта  суму,
роўную падатку на даход, заплачанаму ў Пакiстане.
     Такое  вылiчэнне, аднак, у любым выпадку не павiнна  перавышаць
той  часткi  падатку  з  даходу, як было падлiчана  да  прад’яўлення
вылiку,  якая  адносiцца  ў залежнасцi ад абставін  да  даходу  (або
прыбытку), якi можа абкладацца падаткам у Пакiстане.
                                  
                             Артыкул 23
                           Недыскрымiнацыя
                                  
     1.  Грамадзяне адной Дагаворнай Дзяржавы не падлягаюць у другой
Дагаворнай Дзяржаве любому падаткаабкладанню або любому звязанаму  з
iм  патрабаванню, iншаму або больш цяжкаму, чым падаткаабкладанне  i
звязаныя  з  iм  патрабаваннi, якiм падлягаюць або могуць  падлягаць
грамадзяне   гэтай  другой  Дзяржавы  пры  тых  жа   абставiнах,   у
праватнасцi  ў  адносiнах  пастаяннага  месцазнаходжання.   Дадзенае
палажэнне  таксама прымяняецца, нягледзячы на палажэннi артыкула  1,
да   асоб,   якiя  не  з’яўляюцца  рэзiдэнтамi  адной  або  абедзвюх
Дагаворных Дзяржаў.
     2.    Падаткаабкладанне   пастаяннага   прадстаўнiцтва,    якое
прадпрыемства  адной  Дагаворнай Дзяржавы мае  ў  другой  Дагаворнай
Дзяржаве,  не павiнна быць менш спрыяльным у гэтай другой  Дзяржаве,
чым   падаткаабкладанне   прадпрыемстваў  гэтай   другой   Дзяржавы,
выконваючых  падобную дзейнасць. Дадзенае палажэнне не  разглядаецца
як  абавязваючае  адну Дагаворную Дзяржаву даваць рэзiдэнтам  другой
Дагаворнай  Дзяржавы  якiя-небудзь асабiстыя  льготы,  вызваленнi  i
скiдкi  ў  падаткаабкладаннi  на аснове грамадзянскага  статуса  або
сямейных абавязацельстваў, якiя яна дае сваiм уласным рэзiдэнтам.
     3.   Прадпрыемствы  адной  Дагаворнай  Дзяржавы,  капiтал  якiх
поўнасцю  або  часткова  належыць аднаму  або  некалькiм  рэзiдэнтам
другой Дагаворнай Дзяржавы або прама цi ўскосна кантралюецца iмi, не
падлягаюць у першай упамянутай Дзяржаве любому падаткаабкладанню або
любому  звязанаму з iм патрабаванню, iншаму або больш  цяжкаму,  чым
падаткаабкладанне i звязаныя з iм патрабаваннi, якiм падвяргаюцца цi
могуць   падвяргацца   падобныя  прадпрыемствы   першай   упамянутай
Дзяржавы.
     4.  За  выключэннем выпадкаў, калi прымяняюцца палажэннi пункта
1  артыкула 9, пункта 7 артыкула 11, пункта 6 артыкула 12 або пункта
7  артыкула  21,  працэнты, роялцi, плацяжы за тэхнiчныя  паслугi  i
другiя  выплаты,  што  праводзяцца прадпрыемствам  адной  Дагаворнай
Дзяржавы  рэзiдэнту другой Дагаворнай Дзяржавы, падлягаюць  у  мэтах
вызначэння падаткаабкладаемага прыбытку такога прадпрыемства вылiкам
на  тых  жа  ўмовах,  як  яны  былi  б  выплачаны  рэзiдэнту  першай
упамянутай Дзяржавы.
                                  
                             Артыкул 24
                   Працэдура ўзаемнага пагаднення
                                  
     1.   Калi   асоба  лiчыць,  што  дзеяннi  адной  або   абедзвюх
Дагаворных Дзяржаў прыводзяць або прывядуць да падаткаабкладання  яе
не  ў  адпаведнасцi  з дадзенай Канвенцыяй, яна  можа  незалежна  ад
сродкаў  абароны,  прадугледжаных нацыянальным заканадаўствам  гэтых
Дзяржаў,  прадставiць сваю справу для разгляду ў  кампетэнтны  орган
той  Дагаворнай Дзяржавы, рэзiдэнтам якой яна з’яўляецца, або,  калi
яе выпадак падпадае пад дзеянне пункта 1 артыкула 23, той Дагаворнай
Дзяржавы,  грамадзянiнам  якой яна з’яўляецца.  Заява  павiнна  быць
прадстаўлена  на  працягу  трох гадоў  ад  першага  паведамлення  аб
дзеяннях,  якiя прыводзяць да падаткаабкладання не ў адпаведнасцi  з
палажэннямi дадзенай Канвенцыi.
     2.   Кампетэнтны   орган  iмкнецца,  калi  ён  палiчыць   заяву
абгрунтаванай  i  калi ён сам не ў стане прыйсцi  да  здавальняючага
рашэння, вырашыць пытанне па ўзаемнай згодзе з кампетэнтным  органам
другой Дагаворнай Дзяржавы з мэтай пазбягання падаткаабкладання,  не
адпавядаючага  дадзенай  Канвенцыi.  Любая  дасягнутая  дамоўленасць
выконваецца,  нягледзячы на якiя-небудзь абмежаваннi  ў  часе,  якiя
маюцца ў нацыянальных заканадаўствах Дагаворных Дзяржаў.
     3.  Кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў iмкнуцца вырашаць па
ўзаемнай  згодзе  любыя  цяжкасцi або сумненнi,  што  ўзнiкаюць  пры
тлумачэннi  або  прымяненнi дадзенай Канвенцыi. Яны  могуць  таксама
кансультавацца   адзiн   з  адным  для  мэт   устаранення   двайнога
падаткаабкладання ў выпадках, не прадугледжаных дадзенай Канвенцыяй.
     4.  Кампетэнтныя  органы Дагаворных Дзяржаў могуць  уступаць  у
прамыя кантакты адзiн з адным у мэтах дасягнення пагаднення ў  сэнсе
папярэднiх   пунктаў.  Кампетэнтныя  органы  ў  ходзе   кансультацый
распрацоўваюць  адпаведныя двухбаковыя працэдуры,  умовы,  метады  i
прыёмы для выканання ўзаемапагаджальнай працэдуры, прадугледжанай  у
дадзеным артыкуле.
                                  
                             Артыкул 25
                          Абмен iнфармацыяй
                                  
     1.  Кампетэнтныя  органы Дагаворных Дзяржаў абменьваюцца  такой
iнфармацыяй,  якая  неабходна  для  выканання  палажэнняў   дадзенай
Канвенцыi  або  ўнутранага  заканадаўства  Дагаворных  Дзяржаў,  што
датычыць  падаткаў, на якiя распаўсюджваецца дадзеная  Канвенцыя,  у
той  ступенi,  у  якой падаткаабкладанне па гэтым  заканадаўстве  не
супярэчыць  дадзенай Канвенцыi. Абмен iнфармацыяй  не  абмяжоўваецца
артыкулам  1.  Любая  iнфармацыя,  атрыманая  Дагаворнай  Дзяржавай,
лiчыцца  канфiдэнцыяльнай такiм жа чынам, як i iнфармацыя, атрыманая
ў  рамках нацыянальнага заканадаўства гэтай Дзяржавы, i раскрываецца
толькi   асобам  або  органам  (уключаючы  суды  i  адмiнiстрацыйныя
органы),  звязаным  з вызначэннем, збiраннем, прымусовым  спагнаннем
або    выкананнем   рашэнняў   у   адносiнах   падаткаў,   на   якiя
распаўсюджваецца дадзеная Канвенцыя, або разборам заяў  у  адносiнах
такiх  падаткаў.  Такiя асобы або органы выкарыстоўваюць  iнфармацыю
толькi  для  такiх  мэт. Яны могуць раскрываць  iнфармацыю  ў  ходзе
адкрытага судовага пасяджэння або пры прыняццi судовых рашэнняў.
     2.  Нi  ў  якiм  выпадку палажэннi пункта 1 не разглядаюцца  як
абавязваючыя адну Дагаворную Дзяржаву:
     a)    праводзiць   адмiнiстрацыйныя   меры,   якiя   супярэчаць
заканадаўству   i   адмiнiстрацыйнай  практыцы  гэтай   або   другой
Дагаворнай Дзяржавы;
     b)  даваць  iнфармацыю, якую нельга атрымаць  па  заканадаўстве
або  ў  ходзе звычайнай адмiнiстрацыйнай практыкi гэтай  або  другой
Дагаворнай Дзяржавы;
     c)   даваць   iнфармацыю,   якая  раскрывала   б   якую-небудзь
гандлёвую,    прадпрымальнiцкую,   прамысловую,   камерцыйную    або
прафесiянальную тайну або гандлёвы працэс, або iнфармацыю, раскрыццё
якой супярэчыла б дзяржаўнай палiтыцы.
                                  
                             Артыкул 26
      Члены дыпламатычных прадстаўнiцтваў i консульскiх устаноў
                                  
     Нiякiя  палажэннi  дадзенай Канвенцыi не закранаюць  падатковых
прывiлей   членаў  дыпламатычных  прадстаўнiцтваў  або   консульскiх
устаноў,   дадзеных   агульнымi  нормамi  мiжнароднага   права   або
палажэннямi спецыяльных пагадненняў.
                                  
                             Артыкул 27
                          Уступленне ў сiлу
                                  
     1.  Кожная  з  Дагаворных  Дзяржаў  паведамляе  адна  адной  аб
завяршэннi  працэдур, неабходных па яе заканадаўстве для  ўступлення
дадзенай Канвенцыi ў сiлу. Дадзеная Канвенцыя ўступае ў сiлу ад даты
атрымання апошняга з гэтых паведамленняў.
     2. Палажэннi Канвенцыi прымяняюцца:
     a) у Пакiстане:
     (i)  адносна падаткаў, утрыманых у крынiцы, у адносiнах да сум,
якiя  выплачваюцца або налiчваюцца першага або пасля першага  лiпеня
года, што следуе за датай, ад якой Канвенцыя ўступае ў сiлу; i
     (ii)   адносна   другiх   падаткаў,  у  адносiнах   да   любога
падатковага  года, якi пачынаецца першага або пасля  першага  лiпеня
года, што следуе за датай, ад якой Канвенцыя ўступае ў сiлу;
     b) у Беларусi:
     (i)  у  адносiнах да падаткаў, утрыманых у крынiцы  з  даходаў,
атрыманых першага або пасля першага студзеня каляндарнага года,  што
следуе за годам, у якiм Канвенцыя ўступае ў сiлу;
     (ii)   у  адносiнах  да  другiх  падаткаў,  да  падаткаў,  якiя
збiраюцца за любы падатковы перыяд, што пачынаецца першага або пасля
першага  студзеня  каляндарнага года, што следуе за  годам,  у  якiм
Канвенцыя ўступае ў сiлу.
                                  
                             Артыкул 28
                          Спыненне дзеяння
                                  
     1.   Дадзеная   Канвенцыя   застаецца   ў   сiле   на   працягу
нявызначанага перыяду, аднак любая з Дагаворных Дзяржаў можа спынiць
дзеянне  Канвенцыi па дыпламатычных каналах шляхам  перадачы  другой
Дагаворнай  Дзяржаве пiсьмовага паведамлення аб спыненнi дзеяння  не
пазней  30  чэрвеня любога каляндарнага года, якi  пачынаецца  пасля
пяцi гадоў ад года ўступлення Канвенцыi ў сiлу.
     2. У такiм выпадку дзеянне Канвенцыi спыняецца:
     (а) у Пакiстане:
     (i)  адносна падаткаў, утрыманых у крынiцы, у адносiнах да сум,
што выплачваюцца або налiчваюцца пасля заканчэння каляндарнага года,
у якiм перададзена такое паведамленне;
     (ii)   адносна   другiх   падаткаў,  у  адносiнах   да   любога
падатковага года, што пачынаецца пасля заканчэння каляндарнага года,
у якiм перададзена такое паведамленне;
     (b) у Беларусi:
     (i)  у  адносiнах да падаткаў, утрыманых у крынiцы  з  даходаў,
атрыманых першага або пасля першага студзеня каляндарнага года,  што
следуе за годам, у якiм перададзена паведамленне:
     (ii)   у  адносiнах  да  другiх  падаткаў,  да  падаткаў,   што
збiраюцца за любы падатковы перыяд, якi пачынаецца першага або пасля
першага  студзеня  каляндарнага года, што следуе за  годам,  у  якiм
перададзена паведамленне.
     У  сведчанне  чаго нiжэйпадпiсаныя, адпаведным  чынам  на  гэта
ўпаўнаважаныя, падпiсалi дадзеную Канвенцыю.

     Здзейснена  ў  горадзе  Мінску  23  ліпеня  2004  года  ў  двух
экземплярах  на беларускай i англiйскай мовах. Абодва  тэксты  маюць
аднолькавую сiлу.
                                  
                              ПРАТАКОЛ
                                  
     Урад  Рэспублiкi Беларусь i Урад Iсламскай Рэспублiкi  Пакiстан
пры  падпiсаннi ў Мінску 23 ліпеня 2004 года Канвенцыi памiж  дзвюма
дзяржавамi  аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання i  папярэджаннi
ўхiлення   ад  уплаты  падаткаў  у  адносiнах  падаткаў  на   даходы
пагадзiлiся  аб  наступных  палажэннях,  якiя  складаюць  неад’емную
частку дадзенай Канвенцыi.
     1.  У  адносiнах  артыкула 4 разумеецца, што  пры  ўстанаўленнi
«фактычнага кiруючага органа», пры выкарыстаннi ў пункце 3  артыкула
4  акалiчнасцямi, якiя, акрамя ўсяго iншага, могуць быць прыняты пад
увагу, з’яўляюцца: месца, адкуль ажыццяўляецца фактычнае кiраванне i
кантроль кампанii, месца, дзе прымаюцца рашэннi на вышэйшым  узроўнi
па  важных  пытаннях, iстотных для кiравання кампанii,  месца,  якое
адыгрывае  асноўную  ролю  ў кiраваннi кампанiяй  з  эканамiчнага  i
функцыянальнага пункту гледжання, i месца, у якiм знаходзяцца важныя
бухгалтарскiя кнiгi.
     2.   Для   мэт   дадзенай  Канвенцыi  разумеецца,  што   тэрмiн
«пастаянная  база» ўключае пастаяннае месца, такое, як  кабiнет  або
офiс, або любое другое рэгулярна даступнае месца, праз якое поўнасцю
або  часткова ажыццяўляецца дзейнасць асобы, якая аказвае незалежныя
асабiстыя паслугi.
     У  сведчанне  чаго нiжэйпадпiсаныя, адпаведным  чынам  на  гэта
ўпаўнаважаныя, падпiсалi дадзены Пратакол.

     Здзейснена  ў  горадзе  Мінску  23  ліпеня  2004  года  ў  двух
экземплярах  на беларускай i англiйскай мовах. Абодва  тэксты  маюць
аднолькавую сiлу.



Предыдущий | Следующий

< Содержание

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations