УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
25 ліпеня 2006 г. № 467
АБ УНЯСЕННІ ЗМЯНЕННЯЎ ВА УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ АД 1 ЛІСТАПАДА 2005 Г.
№ 512
1. У назве, пункце 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1
лістапада 2005 г. № 512 «Аб зацвярджэнні пераліку матэрыяльных і
гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, уключаных у
Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі
Беларусь, якія вызваляюцца ад абкладання падаткам на нерухомасць»
(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2005 г.,
№ 173, 1/6905) і назве пераліку матэрыяльных і гісторыка-культурных
каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, уключаных у Дзяржаўны спіс
гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, якія
вызваляюцца ад абкладання падаткам на нерухомасць, зацверджанага
гэтым Указам, словы «матэрыяльных і гісторыка-культурных
каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь» замяніць словамі «матэрыяльных
гісторыка-культурных каштоўнасцей».
2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь забяспечыць
прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з дадзеным Указам.
3. Дадзены Указ уступае ў сілу з дня яго падпісання.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка
|