Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Указы Президента РБ

Указ Президента Республики Беларусь от 23 апреля 2003 г. №168 "Аб зацвярджэннi апiсанняў нацыянальных квалiфiкацыйных дакументаў аб вучоных ступенях i вучоных званнях"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на январь 2008 года

Архив

Правовая библиотека

                УКАЗ ПРЭЗIДЭНТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                     23 красавiка 2003 г. № 168

АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI АПIСАННЯЎ НАЦЫЯНАЛЬНЫХ КВАЛIФIКАЦЫЙНЫХ
ДАКУМЕНТАЎ АБ ВУЧОНЫХ СТУПЕНЯХ I ВУЧОНЫХ ЗВАННЯХ

     1. Зацвердзiць  прыкладзеныя  апiсаннi  нацыянальнага   дыплома
доктара  навук, нацыянальнага дыплома кандыдата навук, нацыянальнага
дыплома  кандыдата  навук, якi выдаецца па вынiках пераатэстацыi (на
падставе  настрыфiкацыi),  нацыянальнага  дыплома доктара фiласофii,
нацыянальнага атэстата прафесара i нацыянальнага атэстата дацэнта.
     2. Савету  Мiнiстраў  Рэспублiкi  Беларусь у двухмесячны тэрмiн
забяспечыць   прывядзенне  актаў  заканадаўства  ў  адпаведнасць   з
дадзеным Указам.
     3. Вышэйшай  атэстацыйнай  камiсii  Рэспублiкi Беларусь прыняць
меры, накiраваныя на выкананне дадзенага Указа.
     4. Дадзены    Указ   уступае  ў  сiлу  з  дня  яго   афiцыйнага
апублiкавання.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь                            А.ЛУКАШЭНКА

                                                 ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                 Указ Прэзiдэнта
                                                 Рэспублiкi Беларусь
                                                 23.04.2003 № 168

                              АПIСАННЕ
                нацыянальнага дыплома доктара навук

     Дыплом  доктара  навук  уяўляе сабой лiст са спецыяльнай паперы
памерам 105х160 мм у складзеным выглядзе.
     На  вонкавым  баку  дыплома  ўверсе ў цэнтры размешчаны вiдарыс
Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь, нiжэй у два радкi надрукаваны
словы    "ВЫШЭЙШАЯ    АТЭСТАЦЫЙНАЯ  КАМIСIЯ  РЭСПУБЛIКI   БЕЛАРУСЬ",
пасярэдзiне  на  фоне  вянка  з  галiнак  лаўра  ў два радкi - словы
"ДЫПЛОМ ДОКТАРА НАВУК".
     На  левым унутраным баку дыплома ўверсе ў два радкi надрукаваны
словы    "ПАСТАНОВАЙ    ПРЭЗIДЫУМА  ВЫШЭЙШАЙ  АТЭСТАЦЫЙНАЙ   КАМIСII
РЭСПУБЛIКI  БЕЛАРУСЬ",  нiжэй  знаходзiцца  месца для запiсу ў адзiн
радок  даты  i  нумара  пастановы  Прэзiдыума  Вышэйшай атэстацыйнай
камiсii  Рэспублiкi  Беларусь,  нумара пратакола, яшчэ нiжэй - месца
для  запiсу  ў  два  радкi прозвiшча, iмя, iмя па бацьку ўладальнiка
дыплома.
     У  цэнтры на фоне вянка з галiнак лаўра ў два радкi надрукаваны
словы  "ПРЫСУДЖАНА ВУЧОНАЯ СТУПЕНЬ ДОКТАРА", нiжэй знаходзiцца месца
для  запiсу  ў  адзiн  радок назвы галiны навукi, па якой прысуджана
вучоная  ступень  доктара  навук,  пасля яго - месца для дадатковага
запiсу  ў  адзiн  радок  слоў  "па  вынiках  пераатэстацыi"  або "на
падставе  настрыфiкацыi"  ў  тых выпадках, калi пастанова Прэзiдыума
Вышэйшай  атэстацыйнай  камiсii  Рэспублiкi  Беларусь  прымаецца  па
вынiках пераатэстацыi або на падставе настрыфiкацыi.
     У  левым  нiжнiм  вугле ў два радкi надрукаваны словы "Старшыня
Вышэйшай  атэстацыйнай  камiсii  Рэспублiкi  Беларусь",  нiжэй у два
радкi - словы "Галоўны вучоны сакратар Вышэйшай атэстацыйнай камiсii
Рэспублiкi  Беларусь",  справа  ад  гэтых слоў знаходзiцца месца для
адпаведных подпiсаў i iх расшыфроўкi.
     Нiжэй злева ўказаны серыя "ДН" i рэгiстрацыйны  нумар  дыплома,
сiметрычна  справа  надрукаваны  словы  "г.Мiнск",  унiзе ў цэнтры ў
адзiн радок - словы "РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ".
     На  правым унутраным баку дыплома размешчаны такiм жа чынам, як
i  на  левым  баку,  адпаведныя друкаваныя тэксты i запiсы на рускай
мове.

                                                 ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                 Указ Прэзiдэнта
                                                 Рэспублiкi Беларусь
                                                 23.04.2003 № 168

                              АПIСАННЕ
               нацыянальнага дыплома кандыдата навук

     Дыплом  кандыдата навук уяўляе сабой лiст са спецыяльнай паперы
памерам 105х160 мм у складзеным выглядзе.
     На  вонкавым  баку  дыплома  ўверсе ў цэнтры размешчаны вiдарыс
Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь, нiжэй у два радкi надрукаваны
словы    "ВЫШЭЙШАЯ    АТЭСТАЦЫЙНАЯ  КАМIСIЯ  РЭСПУБЛIКI   БЕЛАРУСЬ",
пасярэдзiне ў два радкi - словы "ДЫПЛОМ КАНДЫДАТА НАВУК".
     На    левым  унутраным  баку  дыплома  ўверсе  ў  адзiн   радок
надрукаваны  словы  "РАШЭННЕМ  САВЕТА  ПА АБАРОНЕ ДЫСЕРТАЦЫЙ", нiжэй
знаходзiцца  месца для запiсу ў чатыры радкi шыфру савета па абароне
дысертацый,  назвы  навуковай  арганiзацыi  або вышэйшай навучальнай
установы,  пры  якой  ён  створаны,  даты i нумара рашэння ўказанага
савета,  нумара пратакола, яшчэ нiжэй - месца для запiсу ў два радкi
прозвiшча, iмя, iмя па бацьку ўладальнiка дыплома.
     У  цэнтры  на  фоне  вiньеткi  са  словам  "ВАК"  у  два  радкi
надрукаваны  словы  "ПРЫСУДЖАНА  ВУЧОНАЯ  СТУПЕНЬ  КАНДЫДАТА", нiжэй
знаходзiцца  месца  для запiсу ў адзiн радок назвы галiны навукi, па
якой прысуджана вучоная ступень кандыдата навук.
     У  левым  нiжнiм  вугле ў два радкi надрукаваны словы "Старшыня
савета  па  абароне  дысертацый",  нiжэй у два радкi - словы "Вучоны
сакратар  савета  па  абароне  дысертацый",  справа  ад  гэтых  слоў
знаходзiцца месца для адпаведных подпiсаў i iх расшыфроўкi.
     Нiжэй злева ўказаны серыя "КН" i рэгiстрацыйны  нумар  дыплома,
сiметрычна  справа  надрукаваны  словы  "г.Мiнск",  унiзе ў цэнтры ў
адзiн радок - словы "РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ".
     На  правым унутраным баку дыплома размешчаны такiм жа чынам, як
i  на  левым  баку,  адпаведныя друкаваныя тэксты i запiсы на рускай
мове.

                                                 ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                 Указ Прэзiдэнта
                                                 Рэспублiкi Беларусь
                                                 23.04.2003 № 168

                              АПIСАННЕ
        нацыянальнага дыплома кандыдата навук, якi выдаецца
        па вынiках пераатэстацыi (на падставе настрыфiкацыi)

     Дыплом  кандыдата  навук, якi выдаецца па вынiках пераатэстацыi
(на падставе настрыфiкацыi), уяўляе сабой лiст са спецыяльнай паперы
памерам 105х160 мм у складзеным выглядзе.
     На  вонкавым  баку  дыплома  ўверсе ў цэнтры размешчаны вiдарыс
Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь, нiжэй у два радкi надрукаваны
словы    "ВЫШЭЙШАЯ    АТЭСТАЦЫЙНАЯ  КАМIСIЯ  РЭСПУБЛIКI   БЕЛАРУСЬ",
пасярэдзiне ў два радкi - словы "ДЫПЛОМ КАНДЫДАТА НАВУК".
     На  левым унутраным баку дыплома ўверсе ў два радкi надрукаваны
словы    "ПАСТАНОВАЙ    ПРЭЗIДЫУМА  ВЫШЭЙШАЙ  АТЭСТАЦЫЙНАЙ   КАМIСII
РЭСПУБЛIКI  БЕЛАРУСЬ",  нiжэй  знаходзiцца  месца для запiсу ў адзiн
радок  даты  i  нумара  пастановы  Прэзiдыума  Вышэйшай атэстацыйнай
камiсii  Рэспублiкi  Беларусь,  нумара пратакола, яшчэ нiжэй - месца
для  запiсу  ў  два  радкi прозвiшча, iмя, iмя па бацьку ўладальнiка
дыплома.
     У  цэнтры  на  фоне  вiньеткi  са  словам  "ВАК"  у  два  радкi
надрукаваны  словы  "ПРЫСУДЖАНА  ВУЧОНАЯ  СТУПЕНЬ  КАНДЫДАТА", нiжэй
знаходзiцца  месца  для запiсу ў адзiн радок назвы галiны навукi, па
якой  прысуджана  вучоная ступень кандыдата навук, пасля яго - месца
для дадатковага запiсу ў адзiн радок слоў "па вынiках пераатэстацыi"
або "на падставе настрыфiкацыi".
     У  левым  нiжнiм  вугле ў два радкi надрукаваны словы "Старшыня
Вышэйшай  атэстацыйнай  камiсii  Рэспублiкi  Беларусь",  нiжэй у два
радкi - словы "Галоўны вучоны сакратар Вышэйшай атэстацыйнай камiсii
Рэспублiкi  Беларусь",  справа  ад  гэтых слоў знаходзiцца месца для
адпаведных подпiсаў i iх расшыфроўкi.
     Нiжэй  злева ўказаны серыя "КНП" i рэгiстрацыйны нумар дыплома,
сiметрычна  справа  надрукаваны  словы  "г.Мiнск",  унiзе ў цэнтры ў
адзiн радок - словы "РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ".
     На  правым унутраным баку дыплома размешчаны такiм жа чынам, як
i  на  левым  баку,  адпаведныя друкаваныя тэксты i запiсы на рускай
мове.

                                                 ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                 Указ Прэзiдэнта
                                                 Рэспублiкi Беларусь
                                                 23.04.2003 № 168

                              АПIСАННЕ
              нацыянальнага дыплома доктара фiласофii

     Дыплом  доктара  фiласофii  ўяўляе  сабой  лiст  са спецыяльнай
паперы памерам 105х160 мм у складзеным выглядзе.
     На  вонкавым  баку  дыплома  ўверсе ў цэнтры размешчаны вiдарыс
Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь, нiжэй у два радкi надрукаваны
словы    "ВЫШЭЙШАЯ    АТЭСТАЦЫЙНАЯ  КАМIСIЯ  РЭСПУБЛIКI   БЕЛАРУСЬ",
пасярэдзiне  на  фоне  вiньеткi  са словам "ВАК" у два радкi - словы
"ДЫПЛОМ ДОКТАРА ФIЛАСОФII (Рh.D)".
     На  левым унутраным баку дыплома ўверсе ў два радкi надрукаваны
словы "REPUBLIC OF BELARUS SUPREME ACCREDITATION СОММIТТЕЕ", нiжэй у
адзiн  радок - словы "Ву decision of the Dissertation Counсil", яшчэ
нiжэй  знаходзiцца  месца  для запiсу ў чатыры радкi шыфру савета па
абароне дысертацый, назвы (на англiйскай мове) навуковай арганiзацыi
або  вышэйшай  навучальнай  установы,  пры  якой ён створаны, даты i
нумара рашэння ўказанага савета, нумара пратакола.
     У  цэнтры  на  фоне  вiньеткi  са  словам  "ВАК"  у адзiн радок
надрукаваны  словы  "Hereby confers on", нiжэй знаходзiцца месца для
запiсу  ў  адзiн  радок  поўнага  прозвiшча  ўладальнiка  дыплома на
англiйскай мове.
     Нiжэй  у  два  радкi надрукаваны словы "the degree of DOCTOR OF
PHILOSOPHY  (Ph.D)",  пасля  iх знаходзiцца месца для запiсу ў адзiн
радок назвы галiны навукi, яшчэ нiжэй - месца для дадатковага запiсу
ў  два  радкi (у выпадках неабходнасцi такога запiсу згодна з заявай
уладальнiка    дыплома)  назвы  спецыяльнасцi,  па  якой   абаронена
дысертацыя.
     Нiжэй  злева  ўказаны серыя "РD" i рэгiстрацыйны нумар дыплома,
унiзе   ў  цэнтры  ў  адзiн  радок  надрукаваны  словы   "РЭСПУБЛIКА
БЕЛАРУСЬ".
     На правым  унутраным  баку  дыплома  ўверсе на фоне вiньеткi са
словам "ВАК" у шэсць радкоў надрукаваны словы "in recognition of his
(her)  proficiency  and  qualification  in  the  general and special
sciences and research defined by the above  stated  institution  for
this  type of degree.  Awarded and sealed by the Committee at Minsk,
Republic of Belarus", нiжэй злева надрукавана слова "Chairman", яшчэ
нiжэй  -  словы "Chief Secretary",  справа ад гэтых слоў знаходзiцца
месца для подпiсаў,  iнiцыялаў i  прозвiшчаў  Старшынi  i  галоўнага
вучонага   сакратара   Вышэйшай   атэстацыйнай   камiсii  Рэспублiкi
Беларусь.
     Нiжэй  знаходзiцца месца для запiсу ў адзiн радок з левага боку
серыi  i  нумара  дыплома  кандыдата  навук, з правага - даты выдачы
(месяц,  дзень  месяца  i  год)  дадзенага дыплома, унiзе ў цэнтры ў
адзiн радок надрукаваны словы "РЕСПУБЛИКА БЕЛАРУСЬ".

                                                 ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                 Указ Прэзiдэнта
                                                 Рэспублiкi Беларусь
                                                 23.04.2003 № 168

                              АПIСАННЕ
                  нацыянальнага атэстата прафесара

     Атэстат  прафесара  ўяўляе  сабой  лiст  са  спецыяльнай паперы
памерам 105х160 мм у складзеным выглядзе.
     На  вонкавым  баку  атэстата ўверсе ў цэнтры размешчаны вiдарыс
Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь, нiжэй у два радкi надрукаваны
словы    "ВЫШЭЙШАЯ    АТЭСТАЦЫЙНАЯ  КАМIСIЯ  РЭСПУБЛIКI   БЕЛАРУСЬ",
пасярэдзiне  на  фоне  галiнкi  лаўра  ў  два радкi - словы "АТЭСТАТ
ПРАФЕСАРА".
     На левым унутраным баку атэстата ўверсе ў два радкi надрукаваны
словы   "ПАСТАНОВАЙ   ПРЭЗIДЫУМА   ВЫШЭЙШАЙ   АТЭСТАЦЫЙНАЙ   КАМIСII
РЭСПУБЛIКI  БЕЛАРУСЬ",  нiжэй  знаходзiцца  месца для запiсу ў адзiн
радок даты  i  нумара  пастановы  Прэзiдыума  Вышэйшай  атэстацыйнай
камiсii  Рэспублiкi Беларусь,  нумара пратакола,  яшчэ нiжэй - месца
для запiсу ў два радкi прозвiшча,  iмя,  iмя па  бацьку  ўладальнiка
атэстата.
     У  цэнтры  на  фоне галiнкi лаўра надрукаваны ў два радкi словы
"ПРЫСВОЕНА  ВУЧОНАЕ  ЗВАННЕ  ПРАФЕСАРА", нiжэй у адзiн радок - словы
"па  спецыяльнасцi", яшчэ нiжэй знаходзiцца месца для запiсу ў адзiн
радок   назвы  спецыяльнасцi,  па  якой  прысвоена  вучонае   званне
прафесара,  пасля  яго  - месца для дадатковага запiсу ў адзiн радок
слоў  "па  вынiках  пераатэстацыi" або "на падставе настрыфiкацыi" ў
тых  выпадках,  калi  пастанова  Прэзiдыума  Вышэйшай   атэстацыйнай
камiсii  Рэспублiкi  Беларусь прымаецца па вынiках пераатэстацыi або
на падставе настрыфiкацыi.
     У  левым  нiжнiм  вугле ў два радкi надрукаваны словы "Старшыня
Вышэйшай  атэстацыйнай  камiсii  Рэспублiкi  Беларусь",  нiжэй у два
радкi  -словы "Галоўны вучоны сакратар Вышэйшай атэстацыйнай камiсii
Рэспублiкi  Беларусь",  справа  ад  гэтых слоў знаходзiцца месца для
адпаведных подпiсаў i iх расшыфроўкi.
     Нiжэй злева ўказаны серыя "АП" i рэгiстрацыйны нумар  атэстата,
сiметрычна  справа  надрукаваны  словы  "г.Мiнск",  унiзе ў цэнтры ў
адзiн радок - словы "РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ".
     На правым унутраным баку атэстата размешчаны такiм жа чынам, як
i  на  левым  баку,  адпаведныя друкаваныя тэксты i запiсы на рускай
мове.

                                                 ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                 Указ Прэзiдэнта
                                                 Рэспублiкi Беларусь
                                                 23.04.2003 № 168

                              АПIСАННЕ
                   нацыянальнага атэстата дацэнта

     Атэстат дацэнта ўяўляе сабой лiст са спецыяльнай паперы памерам
105х160 мм у складзеным выглядзе.
     На  вонкавым  баку  атэстата ўверсе ў цэнтры размешчаны вiдарыс
Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь, нiжэй у два радкi надрукаваны
словы    "ВЫШЭЙШАЯ    АТЭСТАЦЫЙНАЯ  КАМIСIЯ  РЭСПУБЛIКI   БЕЛАРУСЬ",
пасярэдзiне на фоне вiньеткi са словам "ВАК" i вянка з галiнак лаўра
ў два радкi - словы "АТЭСТАТ ДАЦЭНТА".
     На левым унутраным баку атэстата ўверсе ў два радкi надрукаваны
словы    "ПАСТАНОВАЙ    ПРЭЗIДЫУМА  ВЫШЭЙШАЙ  АТЭСТАЦЫЙНАЙ   КАМIСII
РЭСПУБЛIКI  БЕЛАРУСЬ",  нiжэй  знаходзiцца  месца для запiсу ў адзiн
радок  даты  i  нумара  пастановы  Прэзiдыума  Вышэйшай атэстацыйнай
камiсii  Рэспублiкi  Беларусь,  нумара пратакола, яшчэ нiжэй - месца
для  запiсу  ў  два  радкi прозвiшча, iмя, iмя па бацьку ўладальнiка
атэстата.
     У  цэнтры  памiж  вiньеткамi  са  словам  "ВАК"  у  два   радкi
надрукаваны  словы "ПРЫСВОЕНА ВУЧОНАЕ ЗВАННЕ ДАЦЭНТА", нiжэй у адзiн
радок  -  словы "па спецыяльнасцi", яшчэ нiжэй знаходзiцца месца для
запiсу  ў адзiн радок назвы спецыяльнасцi, па якой прысвоена вучонае
званне  дацэнта,  пасля  яго  - месца для дадатковага запiсу ў адзiн
радок    слоў    "па    вынiках  пераатэстацыi"  або  "на   падставе
настрыфiкацыi"  ў  тых  выпадках, калi пастанова Прэзiдыума Вышэйшай
атэстацыйнай  камiсii  Рэспублiкi  Беларусь  прымаецца  па   вынiках
пераатэстацыi або на падставе настрыфiкацыi.
     У  левым  нiжнiм  вугле ў два радкi надрукаваны словы "Старшыня
Вышэйшай  атэстацыйнай  камiсii  Рэспублiкi  Беларусь",  нiжэй у два
радкi - словы "Галоўны вучоны сакратар Вышэйшай атэстацыйнай камiсii
Рэспублiкi  Беларусь",  справа  ад  гэтых слоў знаходзiцца месца для
адпаведных подпiсаў i iх расшыфроўкi.
     Нiжэй злева ўказаны серыя "АД" i рэгiстрацыйны нумар  атэстата,
сiметрычна  справа  надрукаваны  словы  "г.Мiнск",  унiзе ў цэнтры ў
адзiн радок - словы "РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ".
     На правым унутраным баку атэстата размешчаны такiм жа чынам, як
i  на  левым  баку,  адпаведныя друкаваныя тэксты i запiсы на рускай
мове.



Предыдущий | Следующий

< Содержание

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations