Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Указы Президента РБ

Указ Президента Республики Беларусь от 9 апреля 2002 г. №202 "Аб заснаваннi юбiлейнага медаля "80 год Пракуратуры Рэспублiкi Беларусь"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на январь 2008 года

Архив

Правовая библиотека

                УКАЗ ПРЭЗIДЭНТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                     9 красавiка 2002 г. № 202

АБ ЗАСНАВАННI ЮБIЛЕЙНАГА МЕДАЛЯ "80 ГОД ПРАКУРАТУРЫ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ"

     У сувязi з 80-годдзем утварэння Пракуратуры Рэспублiкi Беларусь
пастанаўляю:
     1. Заснаваць  юбiлейны  медаль  "80  год Пракуратуры Рэспублiкi
Беларусь".
     2. Зацвердзiць  прыкладзеныя  Палажэнне аб юбiлейным медалi "80
год Пракуратуры Рэспублiкi Беларусь" i яго апiсанне.
     3. Дадзены Указ уступае ў сiлу з дня яго падпiсання.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь                            А.ЛУКАШЭНКА

                                                 ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                 Указ Прэзiдэнта
                                                 Рэспублiкi Беларусь
                                                 09.04.2002 № 202

                             ПАЛАЖЭННЕ
    аб юбiлейным медалi "80 год Пракуратуры Рэспублiкi Беларусь"

     1. Юбiлейным медалём "80 год Пракуратуры  Рэспублiкi  Беларусь"
узнагароджваюцца:
     пракурорскiя    работнiкi    за  ўзорнае  выкананне   службовых
абавязкаў;
     ветэраны органаў  пракуратуры,   службовыя   асобы   дзяржаўных
органаў  Рэспублiкi Беларусь,  а таксама iншых дзяржаў,  якiя ўнеслi
значны ўклад ва ўмацаванне законнасцi ў Рэспублiцы Беларусь.
     2. Узнагароджванне   юбiлейным  медалём  "80  год   Пракуратуры
Рэспублiкi Беларусь" праводзiцца загадам Генеральнага пракурора.
     3. Юбiлейны  медаль  "80  год  Пракуратуры Рэспублiкi Беларусь"
уручаецца  Генеральным  пракурорам  або па яго даручэнню намеснiкамi
Генеральнага  пракурора,  пракурорамi абласцей, г.Мiнска, Беларускiм
ваенным пракурорам i Беларускiм транспартным пракурорам ва ўрачыстай
абстаноўцы.
     4. Асобам,    узнагароджаным    юбiлейным    медалём   "80  год
Пракуратуры Рэспублiкi Беларусь", выдаецца пасведчанне ўстаноўленага
ўзору.
     5. Юбiлейны  медаль  "80  год  Пракуратуры Рэспублiкi Беларусь"
носiцца  на левым баку грудзей i размяшчаецца пасля медаля "У памяць
10-годдзя вываду савецкiх войскаў з Афганiстана".

                                                 ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                 Указ Прэзiдэнта
                                                 Рэспублiкi Беларусь
                                                 09.04.2002 № 202

                              АПIСАННЕ
     юбiлейнага медаля "80 год Пракуратуры Рэспублiкi Беларусь"

     Юбiлейны  медаль  "80  год  Пракуратуры  Рэспублiкi   Беларусь"
вырабляецца з латунi i мае форму круга дыяметрам 32 мм.
     На  вонкавым  баку  медаля ў цэнтры размешчаны геральдычны знак
- эмблема Пракуратуры  Рэспублiкi  Беларусь.  У нiжняй частцы медаля
паўкругам размешчана гiрлянда з лаўровых галiнак.
     На  адваротным  баку  медаля ў цэнтры размешчаны надпiс "80 год
Пракуратуры  Рэспублiкi  Беларусь"  у  чатыры  радкi, пад iм - лiчбы
"1922-2002"  у  адзiн  радок.  У  нiжняй  частцы  медаля   паўкругам
размешчана гiрлянда з лаўровых галiнак.
     Краi  медаля  абведзены  борцiкам.  Усе  надпiсы  i вiдарысы на
медалi выпуклыя.
     Медаль  пры  дапамозе  вушка i кольца злучаецца з пяцiвугольнай
калодкай,  абцягнутай  сiняй  муаравай  стужкай, краi якой абведзены
падоўжнымi палоскамi жоўтага колеру шырынёй 1 мм. Пасярэдзiне стужкi
размешчана падоўжная паласа зялёнага колеру шырынёй 6 мм, абведзеная
падоўжнымi палоскамi жоўтага колеру шырынёй 1 мм.





Предыдущий | Следующий

< Содержание

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations