УКАЗ ПРЭЗIДЭНТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
23 лютага 2001 г. № 106
АБ УНЯСЕННI ДАПАЎНЕННЯЎ ВА УКАЗ ПРЭЗIДЭНТА РЭСПУБЛIКI
БЕЛАРУСЬ АД 15 КРАСАВIКА 1998 г. № 211
-----------------------------------------------------------
Утратил силу Указом Президента Республики Беларусь от 13
февраля 2007 г. № 78 (Национальный реестр правовых актов
Республики Беларусь, 2007 г., № 43, 1/8352)
![Изменения и дополнения:
Указ Президента Республики Беларусь от 30 мая 2002 г.
№ 279 (Национальный реестр правовых актов Республики
Беларусь, 2002 г., № 64, 1/3728) ]
1. Унесцi ва Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 15
красавiка 1998 г. № 211 "Аб фондзе Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па
падтрымцы культуры i мастацтва" (Збор дэкрэтаў, указаў Прэзiдэнта i
пастаноў Урада Рэспублiкi Беларусь, 1998 г., № 11, арт.292)
наступныя дапаўненнi:
1.1. у Палажэннi аб фондзе Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па
падтрымцы культуры i мастацтва, зацверджаным гэтым Указам:
абзац трэцi пункта 2 дапоўнiць словамi ", адлiчэнняў ад
прыбыткаў, атрыманых пры выкарыстаннi гiсторыка-культурных
каштоўнасцей у камерцыйных мэтах i ў вынiку дзейнасцi, якая
непасрэдна ўздзейнiчае на каштоўнасцi, кампенсацый i штрафаў, што
спаганяюцца за дзейнасць, якая прама цi ўскосна шкодзiць
гiсторыка-культурным каштоўнасцям, за абмежаванне доступу
насельнiцтва да каштоўнасцей або за парушэнне рэжымаў зон аховы
нерухомых матэрыяльных каштоўнасцей, якiя паступаюць на спецыяльны
пазабюджэтны рахунак Мiнiстэрства культуры";
у пункце 5:
дапоўнiць частку першую пасля слоў "праграм развiцця культуры i
мастацтва" словамi "аховы, зберажэння, аднаўлення i вяртання
гiсторыка-культурнай спадчыны народа Беларусi,";
дапоўнiць пункт часткай наступнага зместу:
"У выпадку, калi асобы, якiя ажыццяўляюць ахвяраваннi на мэты
аховы, зберажэння, аднаўлення i вяртання гiсторыка-культурнай
спадчыны народа Беларусi, абумоўлiваюць выкарыстанне ўносiмых iмi
сродкаў на правядзенне канкрэтных мерапрыемстваў i праграм, iх
дабрачынныя ўзносы выкарыстоўваюцца ў адпаведнасцi з вызначанымi iмi
ўмовамi.";
пункт 6 дапоўнiць абзацамi наступнага зместу:
"мэты, звязаныя з захаваннем гiсторыка-культурных
каштоўнасцей;
выплату ўзнагарод юрыдычным цi фiзiчным асобам за найбольш
значны ўклад у захаванне гiсторыка-культурных каштоўнасцей, якiя
паступаюць ад iх выкарыстання.";
1.2. Утратил силу.
-----------------------------------------------------------
Подпункт 1.2 пункта 2 - утратил силу Указом Президента
Республики Беларусь от 30 мая 2002 г. № 279
1.2. увесцi ў склад савета фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi
Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва, зацверджаны
названым Указам, Бубноўскага Дзмiтрыя Сямёнавiча, старшыню
Камiтэта па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны пры
Мiнiстэрстве культуры, старшыню Беларускай рэспублiканскай
навукова-метадычнай рады па пытаннях гiсторыка-культурнай
спадчыны, i Марцэлева Станiслава Вiктаравiча,
члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi,
галоўнага навуковага супрацоўнiка Iнстытута
мастацтвазнаўства, этнаграфii i фальклору iмя К.Крапiвы,
старшыню Рэспублiканскага савета Беларускага добраахвотнага
таварыства аховы помнiкаў гiсторыi i культуры, доктара
гiстарычных навук, прафесара.
-----------------------------------------------------------
2. Дадзены Указ уступае ў сiлу з дня яго падпiсання.
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.ЛУКАШЭНКА
-----------------------------------------------------------
|