У К А З
Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
19 кастрычнiка 1995 г. N 429 г. Мiнск
Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Палажэнне
аб Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампанii
Рэспублiкi Беларусь, зацверджанае Указам Прэзiдэнта
Рэспублiкi Беларусь ад 28 верасня 1994 г. N 128
===
-----------------------------------------------------------
Указ утратил силу Указом Президента Республики Беларусь от
24 апреля 2003 г. № 174 (Национальный реестр правовых актов
Республики Беларусь, 2003 г., № 50, 1/4572)
У адпаведнасцi з Заключэннем Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi
Беларусь ад 14 красавiка 1995 г. N 3-12/95 пастанаўляю:
Унесцi ў Палажэнне аб Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампанii
Рэспублiкi Беларусь, зацверджанае Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi
Беларусь ад 28 верасня 1994 г. N 128, наступныя змяненнi i
дапаўненнi:
1. Пункт 1 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"1. Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанiя Рэспублiкi
Беларусь (Белтэлерадыёкампанiя) выступае ў якасцi цэнтральнага
органа дзяржаўнага кiравання, створанага на базе маёмасцi
скасаванага Дзяржаўнага камiтэта Рэспублiкi Беларусь па тэлебачанню
i радыёвяшчанню, i падпарадкоўваецца Прэзiдэнту Рэспублiкi
Беларусь".
2. Пункт 4 выключыць.
3. Пункт 5 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"5. Сiстэму Белтэлерадыёкампанii ўтвараюць яе цэнтральны
апарат, непасрэдна падпарадкаваныя яму абласныя тэлерадыёаб'яднаннi,
творча-вытворчыя падраздзяленнi (рэдакцыi, студыi, творчыя
аб'яднаннi), прадпрыемствы.
Белтэлерадыёкампанiя ажыццяўляе сваю дзейнасць у рэгiёнах
рэспублiкi самастойна, а таксама праз абласныя тэлерадыёаб'яднаннi".
4. У пункце 9:
абзац дваццаць пяты часткi першай выключыць;
дапоўнiць пункт часткай наступнага зместу:
"Белтэлерадыёкампанiя ажыццяўляе свае паўнамоцтвы толькi ў
адносiнах да падведамных ёй структурных падраздзяленняў,
прадпрыемстваў, аб'яднанняў i арганiзацый".
5. У пункце 18:
абзац другi выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"карыстацца тэлерадыётрансляцыйнымi сродкамi ў адпаведнасцi з
дагаворамi, заключанымi з Мiнiстэрствам сувязi i iнфарматыкi";
абзац трэцi выключыць;
абзац сёмы пасля слова "работнiкаў" дапоўнiць словам
"Белтэлерадыёкампанii";
абзац адзiнаццаты пасля слова "арганiзацыi" дапоўнiць словамi:
"з iх згоды".
6. Абзац чацвёрты пункта 19 выключыць.
7. У абзацы шостым пункта 24 словы: "назначае супрацоўнiкаў
падведамных Белтэлерадыёкампанii прадпрыемстваў, устаноў i
арганiзацый, кiраўнiкоў i намеснiкаў кiраўнiкоў абласных
тэлерадыёаб'яднанняў" замянiць словамi: "назначае на пасады i
вызваляе ад пасад кiраўнiкоў i намеснiкаў кiраўнiкоў абласных
тэлерадыёаб'яднанняў i падведамных Белтэлерадыёкампанii
прадпрыемстваў, устаноў i арганiзацый".
8. Пункт 30 дапоўнiць часткай наступнага зместу:
"На служачых цэнтральнага апарату Белтэлерадыёкампанii, акрамя
асоб, якiя ажыццяўляюць тэхнiчнае абслугоўванне i забяспечваюць
функцыянаванне гэтага апарату, распаўсюджваецца дзеянне
заканадаўства аб службе ў дзяржаўным апараце".
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.Лукашэнка
|