Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Указы Президента РБ

Указ Президента Республики Беларусь от 9 июня 2000 г. №331 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб парадку прысваення звання "Нацыянальны" творчым саюзам Рэспублiкi Беларусь"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на январь 2008 года

Архив

Правовая библиотека

                УКАЗ ПРЭЗIДЭНТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                        9 чэрвеня 2000 г. N 331

 АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ ПАРАДКУ ПРЫСВАЕННЯ ЗВАННЯ 
 "НАЦЫЯНАЛЬНЫ" ТВОРЧЫМ САЮЗАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

     1. Зацвердзiць прыкладзенае  Палажэнне  аб  парадку  прысваення
звання "Нацыянальны" творчым саюзам Рэспублiкi Беларусь.

     2. Дадзены   Указ   уступае   ў   сiлу  з  дня  яго  афiцыйнага
апублiкавання.
 
 Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь                           А.ЛУКАШЭНКА

                                                 ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                 Указ Прэзiдэнта
                                                 Рэспублiкi Беларусь
                                                 09.06.2000 N 331

                             ПАЛАЖЭННЕ
             аб парадку прысваення звання "Нацыянальны"
                 творчым саюзам Рэспублiкi Беларусь
 
     1. Званне  "Нацыянальны"  прысвойваецца  творчаму  саюзу Указам
Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь за  асаблiвы  ўклад  гэтага  саюза  ў
развiццё нацыянальнай культуры i мастацтва Рэспублiкi Беларусь.

     2. Званне "Нацыянальны" можа прысвойвацца творчаму саюзу, якi:

     2.1. мае:
     адметныя  дасягненнi ў сферы культуры i мастацтва на працягу не
менш чым пятнаццаць гадоў яго дзейнасцi;
     грамадскае прызнанне дасягненняў у сферы культуры i мастацтва ў
Рэспублiцы Беларусь i за яе межамi;
     структурныя падраздзяленнi, што актыўна дзейнiчаюць ва ўсiх або
ў большасцi абласцей Рэспублiкi Беларусь;
     у сваiм складзе членаў  (удзельнiкаў)  з  ганаровымi  званнямi,
лаўрэатаў   айчынных  i  мiжнародных  прэмiй  у  галiне  культуры  i
мастацтва;
     шматгадовы станоўчы вопыт падрыхтоўкi творчай моладзi;

     2.2. уносiць   дзейсны   ўклад   у   распрацоўку  i  рэалiзацыю
прыярытэтных напрамкаў дзяржаўнай культурнай палiтыкi;

     2.3. ажыццяўляе  актыўную   статутную   дзейнасць   (прапаганда
вынiкаў  працы,  сустрэчы з працоўнымi калектывамi i рознымi групамi
насельнiцтва, мiжнародныя кантакты i iнш.).

     3. Рашэнне аб прадстаўленнi творчага саюза да прысваення звання
"Нацыянальны"  прымаецца  калегiяй  Мiнiстэрства  культуры сумесна з
каардынацыйнай радай асацыяцыi  грамадскiх  аб'яднанняў  "Беларуская
канфедэрацыя  творчых  саюзаў".  Адпаведныя  матэрыялы накiроўваюцца
Мiнiстэрствам культуры  на  разгляд  у  Савет  Мiнiстраў  Рэспублiкi
Беларусь  для наступнага ўнясення ва ўстаноўленым парадку Прэзiдэнту
Рэспублiкi Беларусь.



Предыдущий | Следующий

< Содержание

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations