Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Решение Минского городского исполнительного комитета от 03.06.1993 № 303 "Аб зацвярджэннi Правiл прыродакарыстання i аховы навакольнага асяроддзя на тэрыторыi г.Мiнска"Документ утратил силу
< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 28 сентября 2001 г. N 9/1224 У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях" ад 25 лiстапада 1992 г. i рашэннем сесii Мiнскага гарадскога Савета ад 12 мая 1993 г. N 309 "Аб унясеннi змяненняў у Кодэкс аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях Рэспублiкi Беларусь i аб устанаўленнi новых вiдаў адмiнiстрацыйнай адказнасцi ў г.Мiнску", на падставе раздзела 2 п.1 сапраўднага рашэння выканкам Мiнскага гарадскога Савета народных дэпутатаў ВЫРАШЫЎ: 1. Зацвердзiць Правiлы прыродакарыстання i аховы навакольнага асяроддзя на тэрыторыi г.Мiнска. 2. Гарадскому камiтэту экалогii (Вастракнутаў А.I.) у лiстападзе 1993 года далажыць выканкаму аб эфектыўнасцi прымянення дадзеных Правiл. 3. Рашэнне выканкама гарсавета апублiкаваць у сродках масавай iнфармацыi i ўвесцi ў дзеянне з 10 чэрвеня 1993 г. 4. Кантроль за выкананнем гэтага рашэння ўскласцi на гарадскi камiтэт экалогii. Старшыня гарсавета А.ГЕРАСIМЕНКА Кiраўнiк спраў Л.ВАЛОДЗЬКIНА ЗАЦВЕРДЖАНА Рашэнне выканкама Мiнскага гарадскога Савета народных дэпутатаў 03.06.1993 N 303 Сапраўдныя Правiлы ўводзяцца ў мэтах урэгулявання адносiн памiж фiзiчнымi асобамi i органамi экалагiчнага нагляду ў пытаннях прытрымлiвання ўстанаўлiваемых нормаў прыродакарыстання i аховы навакольнага асяроддзя. Адмiнiстрацыйныя меры ўздзеяння да службовых асоб i грамадзян прымяняюцца ў выпадках: 1. выдачы заказчыкам недакладных зыходных даных, што вядуць да скажэння праектнай дакументацыi; 2. прадастаўлення праектнымi арганiзацыямi пры правядзеннi экалагiчнай экспертызы недакладных або няпоўных звестак, што ўплываюць на яе вынiкi; 3. адступленняў ад праектнай дакументацыi пры будаўнiцтве, мантажы, наладцы i рамонце ачышчальных збудаванняў, што вядуць да пагаршэння праектных паказчыкаў ачысткi; 4. парушэння службовымi асобамi нормаў i патрабаванняў экалагiчнай бяспекi пры ўзгадненнi праектнай дакументацыi; 5. выдачы дазволаў на выкiды рэчываў, якiя забруджваюць, вышэй праектных; 6. уводу ў эксплуатацыю аб'ектаў з выкiдамi рэчываў, якiя забруджваюць, вышэй праектных; 7. прыёмкi ў эксплуатацыю членамi дзяржаўнай камiсii аб'ектаў, што не адпавядаюць нормам i патрабаванням экалагiчнай бяспекi; 8. змянення тэхналогii або абсталявання, якiя прыводзяць да павелiчэння выкiдаў рэчываў, што забруджваюць, без узгаднення з Мiнскiм гарадскiм камiтэтам экалогii; 9. эксплуатацыi гальванiчнага абсталявання (лiнiй) без ачышчальных збудаванняў; 10. невыканання будаўнiчымi арганiзацыямi праекта арганiзацыi будаўнiцтва (ПАБ), што прыводзiць да забруджвання тэрыторыi. Адсутнасцi ў ПАБах экалагiчнага раздзела; 11. адсутнасцi экалагiчных пашпартаў на прадпрыемствах цi недакладнае iх запаўненне; 12. парушэння правiл вядзення дзяржаўнага ўлiку шкодных уздзеянняў на навакольнае асяроддзе, скажэння ўстаноўленай дзяржаўнай статыстычнай справаздачы па пытаннях прыродакарыстання i аховы навакольнага асяроддзя, а таксама адмовы ад прадастаўлення iнфармацыi цi прадастаўлення недакладнай, няпоўнай iнфармацыi аб выкарыстаннi прыродных рэсурсаў i ахове навакольнага асяроддзя; 13. невыканання прадпiсанняў органаў, якiя ажыццяўляюць дзяржаўны экалагiчны кантроль, аб устараненнi парушэнняў правiл па ахове навакольнага асяроддзя, абмежаванню, прыпыненню цi спыненню шкодных уздзеянняў на навакольнае асяроддзе; 14. перашкоды службовым асобам, якiя ажыццяўляюць дзяржаўны экалагiчны кантроль, у выкананнi iх абавязкаў; 15. зрыву пломбы (пячаткi), устаноўленай службовай асобай, якая ажыццяўляе дзяржаўны кантроль за аховай прыроды, у сувязi з прыпыненнем вытворчай дзейнасцi аб'екта, а таксама самавольнага аднаўлення яго работы; 16. невыканання патрабаванняў камiтэта экалогii аб пераводзе прадпрыемстваў i транспартных сродкаў на спецыяльны рэжым работы, аб часовым прыпыненнi iх дзейнасцi цi абмежаваннi выкiдаў у выпадку неспрыяльных метэаралагiчных абставiн; 17. рэалiзацыi транспартных сродкаў, якiя не адпавядаюць устаноўленым дзяржаўным стандартам па выкiдах шкодных рэчываў; 18. парушэння ўстаноўленых нормаў i правiл пры вытворчасцi, захаваннi, транспарцiроўцы, прымяненнi, абясшкоджваннi i складзiраваннi таксiчных i iншых шкодных для здароўя насельнiцтва i навакольнага асяроддзя рэчываў i абсталявання; 19. устройвання звалак без выдадзенага ва ўстаноўленым парадку дазволу, а таксама парушэння правiл устройвання i ўтрымання звалак, адвалаў, палiгонаў, накапляльнiкаў прамысловых адходаў; 20. невыканання правiл абуладкавання будаўнiчых пляцовак, якое прыводзiць да забруджвання гарадскiх тэрыторый i пагаршэння санiтарна-гiгiенiчных абставiн; 21. перавозкi смецця, лятучых, вадкiх, газападобных, пылячых матэрыялаў i будаўнiчых канструкцый на неабсталяваным транспарце цi спецыяльным транспарце з парушэннем правiл перавозкi; 22. рэалiзацыi для транспартных сродкаў i цеплаэнергетычных установак палiва, якое не адпавядае ўстаноўленым дзяржаўным i прыродаахоўным стандартам i нормам; 23. перавышэння нарматыўных тэрмiнаў устаранення аварый камунальнымi службамi города, вывазу смецця i прыбiрання тэрыторыi; 24. скiдання ў сiстэму гарадской каналiзацыi смецця, прамысловых i бытавых адходаў; 25. самавольнага змянення цi парушэння зацверджаных ва ўстаноўленым парадку гранiц водаахоўных зон, зон санiтарнай аховы крынiц водазабеспячэння, санiтарна-ахоўных зон прамысловых прадпрыемстваў, а таксама выкарыстання гэтых зон для гаспадарчай дзейнасцi. Невыканання Палажэння аб водаахоўных палосах (зонах) водных аб'ектаў, звязанага з неправядзеннем прыродаахоўных мерапрыемстваў па вынасу цi рэканструкцыi збудаванняў, незаконным размяшчэннем у iх межах прамысловых прадпрыемстваў i арганiзацый, невыкананнем ўстаноўленых рэжымаў выкарыстання водаахоўных палос (зон), iх узворваннем; 26. правядзення будаўнiчых, лесанарыхтоўчых i iншых работ на тэрыторыi лесапаркавай i зялёнай зон без належнага дазволу; 27. невыканання праектных патрабаванняў па азеляненню i добраўпарадкаванню тэрыторыi прадпрыемства i санiтарна-ахоўных зон; 28. незаконнага пашкоджання i знiшчэння ахоўных насаджэнняў на палосах адводу чыгунак i аўтамабiльных дарог, уздоўж каналаў; зялёных насаджэнняў (дрэў, кустоў, травянога покрыва) у парках i скверах; 29. засмечвання лясоў, паркаў, сквераў, водаахоўных палос будаўнiчымi, бытавымi, прамысловымi адходамi i выкiдамi; 30. самавольнага выпальвання сухой раслiннасцi (выжарын), спальвання смецця i адходаў на будаўнiчых i прамысловых пляцоўках, у дварах, непрыняцця мер па прадухiленню i лiквiдацыi гэтых запальванняў; 31. выпасу сельскагаспадарчых жывёл на тэрыторыi гарадскiх паркаў, сквераў i зон адпачынку; 32. невыканання мерапрыемстваў гарадской праграмы "Экалогiя"; 33. утойвання ад насельнiцтва службовымi асобамi звестак аб стане навакольнага асяроддзя, а таксама адмовы ў прадастаўленнi грамадзянам i iх грамадскiм аб'яднанням iнфармацыi аб стане навакольнага асяроддзя i выкарыстаннi прыродных рэсурсаў; 34. невыканання рашэнняў гарадскiх i раённых выканаўчых камiтэтаў па адсяленню грамадзян з дамоў, што знаходзяцца ў санiтарна-ахоўнай зоне будуемых i дзеючых прадпрыемстваў. |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|