Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Решение Минского городского исполнительного комитета от 03.11.1993 № 626 "Аб Часовым палажэннi аб плошчы Незалежнасцi"Документ утратил силу
< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 28 сентября 2001 г. N 9/1230 У сувязi з тым, што плошча Незалежнасцi з'яўляецца архiтэктурным комплексам, якi фармiруе культурную i гiсторыка-архiтэктурную зоны, уключае ў сябе буйны транспартны вузел горада i ўяўляе асобую дзяржаўную каштоўнасць Рэспублiкi Беларусь, кiруючыся пастановай Савета Мiнiстраў N 675 ад 06.10.93 г. "Аб статусе плошчы Незалежнасцi ў г.Мiнску", рашэннем пастаяннай камiсii гарсавета па ахове правапарадку, пытаннях барацьбы са злачыннасцю ад 27.10.1993 г., выканкам Мiнскага гарадскога Савета народных дэпутатаў ВЫРАШЫЎ: 1. Зацвердзiць Часовае палажэнне аб плошчы Незалежнасцi. 2. Даручыць забяспечыць: - УУС Мiнгарвыканкама (Пiлiпенка Б.З.) ахову грамадскага парадку; - трэсту "Гардармеханiзацыя" (Гурыновiч I.В.), арэнднаму прадпрыемству "Мiнскзелянбуд" (Сямашка П.М.) належнае санiтарна-тэхнiчнае ўтрыманне аб'ектаў добраўпарадкавання на плошчы Незалежнасцi. Старшыня гарсавета А.ГЕРАСIМЕНКА Кiраўнiк спраў Л.ВАЛОДЗЬКIНА 1. Плошча Незалежнасцi з'яўляецца архiтэктурным комплексам якi фармiруе культурную i гiсторыка-архiтэктурную зоны, уключае ў сябе буйны транспартны вузел горада i ўяўляе асобую дзяржаўную каштоўнасць Рэспублiкi Беларусь. 2. Межы плошчы Незалежнасцi вызначаюцца прылеглымi да плошчы будынкамi гасцiнiцы "Мiнск", Галоўмiнскархiтэктурны, касцёла святой Алены i Сымона, Дома ўрада, педагагiчнага унiверсiтэта, Белдзяржунiверсiтэта, Мiнгарвыканкама, Галоўпаштамта. 3. Плошча Незалежнасцi выкарыстоўваецца як транспартны вузел горада. На плошчы дазваляецца: - правядзенне па рашэнню Мiнгарвыканкама дзяржаўных рытуалаў, мерапрыемстваў, прысвечаных дзяржаўным святам; - стаянка службовага аўтатранспарта ўрада, Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь i службовых асоб, якiя прыбываюць па справах у Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, i Мiнгарсавета. 4. На плошчы Незалежнасцi забараняецца: - праводзiць мерапрыемствы, не прадугледжаныя п. 3 сапраўднага Палажэння: - устанаўлiваць iнфармацыйныя стэнды, кiёскi i iншыя збудаваннi; - займацца iндывiдуальнай камерцыйнай i гандлёвай дзейнасцю. 5. За парушэнне дадзенага Палажэння аб плошчы Незалежнасцi службовыя асобы i грамадзяне прыцягваюцца да адмiнiстрацыйнай адказнасцi ва ўстаноўленным законам парадку. 6. Забеспячэнне рэалiзацыi Палажэння аб плошчы Незалежнасцi ўскладваецца на УУС Мiнгарвыканкама. |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|