Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Решение Минского городского исполнительного комитета от 02.02.1995 № 15 "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у рашэнне выканкома гарсавета ад 14 студзеня 1994 года № 15"Документ утратил силу
< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 28 сентября 2001 г. N 9/1252 У мэтах паскарэння работ па перадачы у прыватную уласнасць грамадзянам зямельных участкаў Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ: 1. Унесцi наступныя змяненнi i дапаўненнi у "Палажэнне аб парадку перадачы ў прыватную уласнасць зямельных участкаў, прадастаўленых грамадзянам для будаўнiцтва i абслугоўвання жылога дома у г.Мiнску", зацверджанае рашэннем выканкома гарсавета ад 14 студзеня 1994 года N 15: 1.1. Пункт 7 дапоўнiць абзацам наступнага зместу: "У выпадку, калi грамадзянiн жадае пасля прыняцця рашэння гарвыканкама аб перадачы яму ў прыватную ўласнасць зямельнага участка аформiць Дзяржаўны акт на права прыватнай уласнасцi, то ў заяве грамадзянiн робiць адпаведны запiс". 1.2. У пункце 8: - дапоўнiць абзац другi сказам наступнага зместу: "Бюро тэхнiчнай iнвентарызацыi у выпадку жадання грамадзянiна аформiць Дзяржаўны акт на права прыватнай уласнасцi, а таксама пры перадачы грамадзянiну зямельнага ўчастка у прыватную ўласнасць па нарматыўнай цане для выканання вымярэнняў на мясцовасцi прыцягвае на дагаворнай аснове цэнтр "Землепраект" упраўлення землекарыстання i землеўпарадкавання Мiнгарвыканкама"; - дапоўнiць чацверты абзац сказам наступнага зместу: "Калi пры выкананнi вымярэнняў на мясцовасцi прыцягваўся цэнтр "Земпраект", то план зямельнага ўчастка падпiсвае i кiраўнiк указанага цэнтра". 1.3. Пункт 18 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "У выпадках, калi пасля вызначэння гранiц перададзенага ў прыватную ўласнасць зямельнага ўчастка па iльготнай цане ў натуры яго плошча акажацца больш цi менш на велiчыню да 50 м-2 указанай у рашэннi гарвыканкама, то грамадзянiн не даплачвае адпаведныя сумы за дадатковую плошчу, а зварот гарвыканкамам грамадзянiну адпаведных сум за плошчу, якой не хапае, праводзiцца па заяве ўласнiка зямельнага ўчастка. У Дзяржаўным акце на права прыватнай уласнасцi ўказваецца фактычная плошча зямельнага ўчастка". 1.4. Дапоўнiць палажэнне пунктам 19 наступнага зместу: "У выпадках, калi пасля ўстанаўлення гранiц перададзенага ў прыватную ўласнасць зямельнага ўчастка ў натуры яго плошча акажацца больш чым на 50 м-2 указанай у рашэннi гарвыканкама аб перадачы зямель у прыватную ўласнасць, уласнiк даплачвае за дадатковую плошчу, якая не перавышае вызначаных заканадаўствам памераў, калi менш на велiчыню звыш 50 м-2 - гарвыканкам вяртае ўласнiку суму за плошчу, якой не хапае, па цане на зямлю, якая дзейнiчала на момант перадачы зямельнага ўчастка ў прыватную ўласнасць. Пры гэтым прымаецца адпаведнае рашэнне гарвыканкама". 1.5. Устанавiць тэрмiн дзеянняў падпунктаў 1.3, 1.4 да 31 снежня 1995 года. Старшыня выканкома У.В.ЯРМОШЫН Кiраўнiк спраў Л.М.ВАЛОДЗЬКIНА |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|