Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Решение Минского городского исполнительного комитета от 02.02.1995 № 31 "Аб змяненнi тарыфаў на праезд пасажыраў i правоз багажу ў аўтобусах прыгарадных зносiн"Документ утратил силу
< Главная страница У адпаведнасцi з рэкамендацыямi Камiтэта цэн Мiнiстэрства эканомiкi Рэспублiкi Беларусь ад 17.01.95 г. N 81-6/8-39 для забеспячэння выканання Праграмы неадкладных мер па выхаду эканомiкi Рэспублiкi Беларусь з крызiсу i плана Кабiнета Мiнiстраў па арганiзацыi выканання гэтай Праграмы, згодна з якiмi на першае паўгоддзе 1995 года ўстаноўлены гранiчны памер пакрыцця з бюджэту затрат на паслугi грамадскага транспарту не больш як 50%, а таксама ўлiчваючы павышэнне фактычнага сабекошту перавозак, якi ўжо ў снежнi 1994 года складаў 94.2 руб. за 1 км праезду, Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ: 1. Зацвердзiць i ўвесцi ў дзеянне з 4 лютага 1995 г. тарыфы на прыгарадныя пасажырскiя перавозкi: 1.1. на праезд у аўтобусах рэгулярных маршрутаў у памеры 60 руб. за 1 км праезду ў аўтобусах агульнага тыпу i 70 руб. за 1 км праезду ў аўтобусах з мяккiмi адкiднымi сядзеннямi; 1.2. на праезд у аўтобусах сезонных i магiстральных маршрутаў выхаднога дня ў памеры 120 руб. за 1 км праезду ў аўтобусах агульнага тыпу i 130 руб. за 1 км праезду ў аўтобусах з мяккiмi адкiднымi сядзеннямi. 2. Зацвердзiць тарыф на правоз аднаго месца багажу ў аўтобусах прыгарадных маршрутаў у памеры 300 руб. на адну паездку. 3. Зацвердзiць наступныя вiды месячных праязных бiлетаў на праезд у аўтобусах прыгарадных зносiн: 3.1. для прадпрыемстваў, устаноў, арганiзацый - па поўнаму тарыфу зыходзячы з адлегласцi паездкi, выключаючы з разлiкаў выхадныя i святочныя днi; 3.2. для дарослага насельнiцтва, студэнтаў i навучэнцаў - па льготнаму тарыфу са скiдкай 40% ад зацверджанага тарыфу зыходзячы з адлегласцi паездкi, выключаючы з разлiкаў выхадныя i святочныя днi; 3.3. пасажырам прыгарадных зносiн для паездак у выхадныя i святочныя днi, уключаючы папярэднiя i наступныя за iмi днi, на рэгулярных маршрутах - зыходзячы з адлегласцi паездкi з разлiку 8 паездак у месяц па зацверджанаму тарыфу; 3.4. пасажырам прыгарадных зносiн для паездак у выхадныя i святочныя днi, уключаючы папярэднiя i наступныя за iмi днi, на сезонных i магiстральных маршрутах выхаднога дня - месячныя праязныя бiлеты выхаднога дня зыходзячы з разлiку 6 паездак у месяц па зацверджанаму для сезонных i магiстральных маршрутаў тарыфу; 3.5. для пад'езду навучэнцаў да агульнаадукацыйных, музычных i дзiцяча-юнацкiх спартыўных школ, размешчаных на адлегласцi звыш 2 км ад месца пражывання - у памеры 4000 рублёў. 4. Рашэнне Мiнгарвыканкома ад 10.11.94 г. N 833 лiчыць страцiўшым сiлу. 5. Кантроль за выкананнем гэтага рашэння ўскласцi на 1-га намеснiка старшынi Мiнгарвыканкома Сенькевiча Г.П. Старшыня выканкома У.В.Ярмошын Кiраўнiк спраў Л.М.Валодзькiна |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|