Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Решение Минского городского исполнительного комитета от 16.02.1995 № 49 "Аб стварэннi экалагiчных падраздзяленняў у структуры мiлiцыi грамадскай бяспекi УУС Мiнгарвыканкома"

Документ утратил силу
Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на сентябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 28 сентября 2001 г. N 9/1253



У мэтах паляпшэння экалагiчнага стану горада, аховы зялёных насаджэнняў, глебы, водных рэсурсаў i падтрымання санiтарнага стану горада, у адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб санiтарна-эпiдэмiчным дабрабыце насельнiцтва" i Палажэннем "Аб Дзяржаўтаiнспекцыi МУС РБ", Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:

1. Стварыць у структуры УУС Мiнгарвыканкома наступныя экалагiчныя падраздзяленнi мiлiцыi:

1.1. на базе аддзялення дарожна-патрульнай службы па прадухiленню забруджвання навакольнага асяроддзя транспартнымi сродкамi пры УУС Мiнгарвыканкома - экалагiчны аддзел мiлiцыi ДАI пры УУС Мiнгарвыканкома;

1.2. экалагiчныя групы мiлiцыi аддзелаў унутраных спраў райвыканкомаў.

2. Зацвердзiць Часовае палажэнне аб экалагiчных падраздзяленнях мiлiцыi (прыкладаецца).

3. Мiнскаму гарадскому камiтэту экалогii (Вастракнутаў А.I.) прафiнансаваць стварэнне i ўтрыманне экалагiчных падраздзяленняў мiлiцыi:

3.1. экалагiчны аддзел мiлiцыi ДАI пры УУС Мiнгарвыканкома (дадаткова - 10 адз. малодшага начскладу, 2 адз. аўтатранспарту, неабходную колькасць кантрольна-вымяральнай i дыягнастычнай апаратуры);

3.2. экалагiчныя групы мiлiцыi аддзелаў унутраных спраў райвыканкомаў (1 адз. сярэдняга начскладу i 5 адз. малодшага начскладу ў кожным РАУС, неабходную колькасць кантрольна-вымяральнай i дыягнастычнай апаратуры).

4. З улiкам вопыту работы вызначыць Заводскi раён як базавы для адпрацоўкi ўзаемадзеяння экалагiчных падраздзяленняў са службамi райвыканкомаў, звязанымi з аховай навакольнага асяроддзя, i гарадскiм камiтэтам экалогii.

5. УСС Мiнгарвыканкома (Тарлецкi Б.К.) выдзелiць службовыя памяшканнi для размяшчэння ўказаных падраздзяленняў.

6. Устанавiць, што сума штрафаў, спагнаная па матэрыялах экалагiчных падраздзяленняў мiлiцыi, накiроўваецца ў Мiнскi гарадскi пазабюджэтны фонд аховы прыроды.

7. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласцi на ўпраўленне ўнутраных спраў Мiнгарвыканкома (Тарлецкi Б.К.) i гарадскi камiтэт экалогii (Вастракнутаў А.I.).



Старшыня выканкома У.В.ЯРМОШЫН



Нам. кiраўнiка спраў А.А.ЛАШКО



                                           ЗАЦВЕРДЖАНА
                                           рашэннем Мiнгарвыканкома
                                           ад 16 лютага 1995 г. N 49


1. Агульныя палажэннi

1. Экалагiчнае падраздзяленне мiлiцыi ствараецца ў органах унутраных спраў з мэтай аператыўнага кантролю за выкананнем прыродаахоўнага i санiтарнага заканадаўства.

2. Экалагiчнае падраздзяленне мiлiцыi ўваходзiць у склад мiлiцыi грамадскай бяспекi, i яе супрацоўнiкi праходзяць службу ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб мiлiцыi".

3. Экалагiчнае падраздзяленне мiлiцыi ажыццяўляе сваю дзейнасць па экалагiчных i санiтарных пытаннях як самастойна, у рамках Закона "Аб мiлiцыi", так i сумесна з выканкомамi, а таксама службовымi асобамi ўстаноў Дзяржсаннагляду i Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя г.Мiнска.

4. Экалагiчнае падраздзяленне мiлiцыi не падмяняе службы прадпрыемстваў, устаноў, арганiзацый горада, дзяржаўных кантралюючых органаў у iх дзейнасцi па ахове прыроды. За органамi ведамаснага i дзяржаўнага кантролю захоўваецца ўскладзеная на iх адказнасць у дадзеным пытаннi.

5. Матэрыяльнае, фiнансавае, гаспадарчае забеспячэнне, а таксама пакрыццё раходаў, звязаных з прадастаўленнем iльгот работнiкам мiлiцыi, прадугледжаных арт. 28 i арт. 31 Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб мiлiцыi", экалагiчнага падраздзялення мiлiцыi праводзiцца за кошт сродкаў пазабюджэтнага гарадскога фонду аховы прыроды.

6. Экалагiчнае падраздзяленне мiлiцыi папаўняе фонд аховы прыроды за кошт штрафаў i iскаў з юрыдычных i фiзiчных асоб, з парушальнiкаў прыродаахоўнага заканадаўства.



II. Асноўные задачы экалагiчнага падраздзялення мiлiцыi

1. Асноўнымi задачамi экалагiчнага падраздзялення мiлiцыi з'яўляюцца:

1.1. ажыццяўленне дзяржаўнага кантролю за выкананнем дзеючага заканадаўства ў галiне аховы навакольнага асяроддзя i падтрымання санiтарнага парадку ўстановамi, арганiзацыямi, прадпрыемствамi ўсiх формаў уласнасцi, якiя знаходзяцца i дзейнiчаюць на тэрыторыi г.Мiнска, у тым лiку i сумесна з прадстаўнiкамi службы Дзяржсаннагляду i Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя;

1.2. правядзенне прафiлактычнай работы па папярэджванню парушэнняў экалагiчнага i санiтарнага заканадаўства;

1.3. выяўленне i прыцягненне ва ўстаноўленым законам парадку да адказнасцi юрыдычных i фiзiчных асоб, вiнаватых у парушэннi экалагiчнага i санiтарнага заканадаўства.



III. Асноўныя абавязкi экалагiчнага падраздзялення мiлiцыi

1. Асноўнымi абавязкамi экалагiчнага падраздзялення мiлiцыi з'яўляюцца:

1.1. ажыццяўленне кантролю:

- за эксплуатацыяй транспартных сродкаў i iншых перасовачных установак, у якiх утрыманне забруджваючых рэчываў у выкiдах у атмасферу, а таксама ўзровень шуму, выклiканага iх работай, перавышае ўстаноўленыя нарматывы;

- за выкананнем патрабаванняў па ахове атмасфернага паветра пры перавозцы смецця, лятучых, вадкiх, газападобных, пылячых матэрыялаў i будаўнiчых канструкцый на неабсталяваным транспарце цi спецыяльным транспарце з парушэннем правiл перавозкi;

- за выкананнем патрабаванняў па перавозцы небяспечных грузаў аўтамабiльным транспартам;

1.1.1. за выкананнем правiл аховы водных рэсурсаў, рэжыму ўтрымання водаахоўных зон i прыбярэжных палос;

- за арганiзацыяй без адпаведнага дазволу мыцця аўтатранспарту;

- за ўстройваннем звалак снегу, смецця i таксiчна-бытавых адходаў;

- за высечкай дрэў, кустоў;

- за размяшчэннем, будаўнiцтвам i эксплуатацыяй аб'ектаў аўтатранспартнага сэрвiсу сумесна з прадстаўнiкамi службаў Дзяржсаннагляду i Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя;

1.2. ажыццяўленне кантролю:

- за захаваннем санiтарнага парадку i чыстаты вулiц, тратуараў, у адпаведнасцi з санiтарнымi правiламi;

- за захаванасцю зялёных насаджэнняў i газонаў;

- за выкананнем рэжыму правядзення работ па санiтарнай ачыстцы горада, у тым лiку за незаконным спальваннем смецця;

- за выкананнем правiл захоўвання аўтамотатранспарту розных формаў уласнасцi ў начны час;

- па папярэджванню вывазу смецця i гразi на праезную частку з будаўнiчых пляцовак;

- за выкананнем правiл складзiравання прамысловых i бытавых адходаў суб'ектамi гаспадарання i грамадзянамi;

1.3. арганiзацыя рэйдаў-праверак сумесна са спецыялiстамi адпаведных дзяржаўных органаў па ўсiх пытаннях сваёй кампетэнцыi;

1.4. ажыццяўленне кантролю за станам тэрыторый, якiя прылягаюць да прадпрыемстваў, устаноў i iндывiдуальных домаўладанняў.



IV. Правы экалагiчнага падраздзялення мiлiцыi

1. Супрацоўнiкi экалагiчнага падраздзялення мiлiцыi пры выкананнi сваiх абавязкаў на тэрыторыi г.Мiнска кiруюцца Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб мiлiцыi", а таксама маюць права:

1.1. бесперашкодна наведваць у любы час сутак установы, прадпрыемствы, арганiзацыi ўсiх формаў уласнасцi;

1.2. забараняць або прыпыняць да ўстаранення парушэння эксплуатацыю аўтатранспартных i iншых перасовачных сродкаў i ўстановак, у выкiдах i скiдах якiх утрымлiваюцца звыш нормы шкодныя рэчывы;

1.3. ажыццяўляць кантроль за работай кантрольна-рэгулiровачных пастоў станцый тэхнiчнага абслугоўвання i спецiялiзаваных прадпрыемстваў i кааператываў;

1.4. складаць, разглядаць або накiроўваць у адпаведныя органы ва ўстаноўленым законам парадку пратаколы аб парушэннi заканадаўства аб ахове навакольнага асяроддзя i iншых парушэнняў адпаведна Кодэксу Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях;

1.5. уносiць у мясцовыя райвыканкомы, дзяржаўныя органы па ахове навакольнага асяроддзя прапановы па паляпшэнню санiтарна-экалагiчнага стану;

1.6. у неабходных выпадках уносiць у адпаведныя органы прапановы аб прыцягненнi да адказнасцi асоб, вiнаватых у парушэннi патрабаванняў экалагiчнага i санiтарнага заканадаўства;

1.7. пры правядзеннi праверак выпатрабаваць на прадпрыемствах, ва ўстановах, арганiзацыях неабходныя матэрыялы, дакументы ўстаноўленага ўзору, якiя характарызуюць экалагiчны стан на дадзеным гаспадарчым аб'екце;

1.8. назначаць пры неабходнасцi i прымаць удзел у правядзеннi экспертыз па вызначэнню матэрыяльнага i iншага ўрону, накiроўваць матэрыялы ў судова-следчыя органы ў межах сваёй кампетэнцыi.

2. Экалагiчнае падраздзяленне мiлiцыi будуе ўзаемаадносiны з нагляднымi органамi, установамi Дзяржсаннагляду i Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам, а таксама на аснове дадзенага Часовага палажэння.






Архів документів

Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList