Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Решение Минского городского исполнительного комитета от 20.04.1995 № 255 "Аб арганiзацыi рынку па пр. Партызанскаму, 99"< Главная страница У раёне магазiна "Камiсiйныя аўтамабiлi i запасныя часткi" па пр. Партызанскаму, 99 стварыўся стыхiйны рынак па гандлю аўтамабiлямi i запаснымi часткамi да iх. У сувязi з будаўнiцтвам метро, непрыстасаванасцю пляцоўкi пад такi продаж узнiклi складанасцi з рухам грамадскага транспарту i грамадзян у раёне магазiна. Шляхi да магазiна не добраўпарадкаваны i праходзяць па зяленай зоне, што прывяло да яе знiшчэння, тэрыторыя, якая прылягае да магазiна, забруджана бытавым смеццем i практычна не прыбiраецца. Улiчваючы тое, што ў горадзе адкрыты i працуе аўтарынак, i на падставе вышэйпададзенага Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ: 1. Забаранiць ЗАТ "Камiсiйныя аўтамабiлi i запасныя часткi" выкарыстанне тэрыторыi, якая прылягае да магазiна па пр. Партызанскаму, 99, пад арганiзацыю продажу аўтамабiляў або правядзенне iх камiсii. 2. Упраўленню "Галоўмiнскархiтэктура" па заказу Заводскага райвыканкама выканаць схему арганiзацыi таварнага рынку да 01.06.1995. 3. Заводскаму райвыканкаму ва ўстаноўленым парадку правесцi неабходную работу па добраўпарадкаванню тэрыторыi, вызначэнню спецыялiзацыi рынку i яго адкрыццю да 01.09.1995. 4. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласцi на намеснiка старшынi гарвыканкама Ляха М.А. Старшыня выканкама У.В.ЯРМОШЫН Кiраўнiк спраў Л.М.ВАЛОДЗЬКIНА |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|