Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Решение Минского городского исполнительного комитета от 18.05.1995 № 299 "Аб кошце жылля пры заключэннi дагавораў куплi-продажу i мены памiж выканкамамi i грамадзянамi"

Документ утратил силу
Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на сентябрь 2013 года

< Главная страница


З мэтай выканання Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб прыватызацыi жыллёвага фонду ў Рэспублiцы Беларусь", пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 31.08.1993 г. N 589 "Аб устанаўленнi парадку куплi-продажу кватэр (дамоў)", грунтуючыся на "Метадычных указаннях па пераацэнцы жыллёвага фонду ў Рэспублiцы Беларусь", зацверджаных загадам Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ад 24.01.95 г. N 26, штомесячных даных Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу аб змяненнi кошту будынкаў i забудоў, Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:

1. Зацвердзiць Парадак разлiку кошту жылля пры заключэннi дагавораў куплi-продажу i мены памiж выканкамамi i грамадзянамi (дадаецца).

2. Абавязаць аддзел прыватызацыi жылля гарвыканкама (Дуброўскi С.Я.) даводзiць да райвыканкамаў штомесячна да 25 чысла каэфiцыенты Мiнстата Рэспублiкi Беларусь перамены кошту будынкаў i забудоў.

3. Гэта рашэнне дзейнiчае з моманту прыняцця да 30 чэрвеня 1995 г. i лiчыцца дзеючым на кожны наступны каляндарны месяц, калi гарвыканкам не вырашыць iншае.

4. Лiчыць страцiўшымi сiлу з моманту прыняцця гэтага рашэння:

- п. 2.1, п. 2.3, п. 4 рашэння Мiнгарвыканкама ад 19 лiстапада 1992 г. N 600.

- п. 1.1., п. 1.3. рашэння Мiнгарвыканкама ад 21 кастрычнiка 1993 г. N 587.

5. Кантроль за выкананнем гэтага рашэння ўскласцi на аддзел прыватызацыi жылля (Дуброўскi С.Я.).



Першы нам. старшынi выканкама Г.П.СЕНЬКЕВIЧ



Кiраўнiк спраў Л.М.ВАЛОДЗЬКIНА



                                            ЗАЦВЕРДЖАНА
                                            рашэннем Мiнгарвыканкама
                                            ад 18 мая 1995 г.
                                            N 299


1. Гэты Парадак сапраўдны для разлiку кошту вызваляемага i незаселенага жылля, а таксама жылля, якое выкупляецца выканкамамi на падставе артыкула 19 Закона "Аб прыватызацыi жыллёвага фонду ў Рэспублiцы Беларусь" для заключэння дагавораў куплi-продажу, а таксама дагавораў мены жылля памiж выканкамамi i грамадзянамi.

2. Для ацэнкi кошту кватэры за базавы кошт выкарыстоўваецца ацэначны кошт кватэры па стану на 31 снежня 1991 года з улiкам зносу на дзень ацэнкi, разлiчаны на падставе "Палажэння аб ацэнцы кошту жылля з улiкам яго спажывецкiх якасцей", якое зацверджана пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 25.11.92 г. N 710.

3. Базавы кошт кватэры, разлiчаны на п. 2 гэтага Парадку, памнажаецца на два каэфiцыенты:

- каэфiцыент (iндэкс) пералiку кошту жыллёвага фонду, якi зацверджаны загадам Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ад 24.01.95 г. N 26 у памеры:

- 17529 - для дамоў буйнапанельнага будавання,

- 16356 - для астатнiх дамоў,

а таксама

- каэфiцыент перамены кошту асноўных фондаў, якi разлiчваецца Мiнстатам Рэспублiкi Беларусь на першы дзень месяца, якi стаiць напярэдаднi месяца ацэнкi ў адносiнах да снежня 1994 года па артыкулу "Будынкi i забудовы" (гэты каэфiцыент для ацэнкi ў маi 1995 года роўны 2,2967).

4. Разлiчаны на п.п. 2, 3 гэтага Парадку кошт кватэры павялiчваецца на кошт работ, якiя грамадзянiн выканаў для павелiчэння добраўпарадкаванасцi i камфортнасцi жылога памяшкання, а таксама на кошт выдаткаў, якiя звязаны з афармленнем жылля ва ўласнасць.

5. Разлiчаны згодна з гэтым Парадкам кошт кватэры сапраўдны на працягу трох месяцаў з дня разлiку.



Кiраўнiк спраў Л.М.ВАЛОДЗЬКIНА






Архив документов

Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList