Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Решение Минского городского исполнительного комитета от 21.12.1995 № 752 "Аб змяненнi тарыфаў на праезд пасажыраў i правоз багажу ў аўтобусах прыгарадных зносiн"Документ утратил силу
< Главная страница У адпаведнасцi з рэкамендацыямi Камiтэта цэн Мiнiстэрства эканомiкi Рэспублiкi Беларусь ад 11.12.95 г. N 81-6/8-867 у мэтах павелiчэння даходаў ад прагарадных аўтобусных перавозак i абмежавання бюджэтных выдаткаў Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ: 1. Зацвердзiць i ўвесцi ў дзеянне з 23 снежня 1995 года тарыфы на прыгарадныя пасажырскiя перавозкi: 1.1. На праезд у аўтобусах рэгулярных маршрутаў у памеры 150 руб. за 1 км праезду ў аўтобусах агульнага тыпу i 170 руб. за 1 км праезду ў аўтобусах з мяккiмi адкiднымi сядзеннямi. 1.2. На праезд у аўтобусах сезонных i магiстральных маршрутаў выхаднога дня ў памеры 220 руб. за 1 км праезду ў аўтобусах агульнага тыпу i 240 руб. за 1 км праезду ў аўтобусах з мяккiмi адкiднымi сядзеннямi. 1.3. Iльготы на праезд у аўтобусах прыгарадных зносiн асобным катэгорыям пасажыраў прадастаўляць у адпаведнасцi з дзеючым заказадаўствам. 2. Зацвердзiць тарыф на правоз аднаго месяца багажу ў аўтобусах прыгарадных маршрутаў у памеры 500 руб. за адну паездку. 3. Зацвердзiць наступныя вiды месячных праязных бiлетаў на праезд у аўтобусах прыгарадных зносiн: 3.1. Для прадпрыемстваў, устаноў, арганiзацый - па поўнаму тарыфу, зыходзячы з адлегласцi паездкi, выключаючы з разлiкаў выхадныя i святочныя днi. 3.2. Для насельнiцтва - па льготнаму тарыфу са скiдкай 40% ад зацверджанага тарыфу, зыходзячы з адлегласцi паездкi, выключаючы з разлiкаў выхадныя i святочныя днi. 3.3. Пасажырам прыгарадных зносiн для паездак у выхадныя i святочныя днi, уключаючы папярэднiя i наступныя з iмi днi: 3.3.1. На рэгулярных маршрутах - месячныя праязныя бiлеты выхаднога дня, зыходзячы з адлегласцi паездкi з разлiку 8 паездак у месяц па зацверджанаму тарыфу. 3.3.2. На сезонных i магiстральных маршрутах выхаднога дня - месячныя праязныя бiлеты выхаднога дня, зыходзячы з разлiку 6 паездак у месяц па зацверджанаму для сезонных i магiстральных маршрутаў тарыфу. 4. Начальнiку вытворчага ўпраўлення транспарту i сувязi Мiнгарвыканкама (Вавула М.В.), генеральнаму дырэктару МДП "Мiнскпасажыраўтатранс" (Сiкорскi В.У.) iнфармаваць пасажыраў аб памерах платы за праезд i прыняць меры па забеспячэнню паўнаты збору выручкi. 5. Рашэнне Мiнгарвыканкама ад 07.09.95 г. N 558 лiчыць страцiўшым сiлу. 6. Кантроль за выкананнем гэтага рашэння ўскласцi на намеснiка старшынi Мiнгарвыканкама Сямашку П.М. Старшыня выканкама У.В.ЯРМОШЫН Кiраўнiк спраў Л.М.ВАЛОДЗЬКIНА |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|