Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Решение Минского городского исполнительного комитета от 04.01.1996 № 1 "Аб змяненнi тарыфу на праезд у гарадскiм пасажырскiм транспарце"Документ утратил силу
< Главная страница Планам бюджету на 1996 год прадугледжваецца скарачэнне бюджэтных выдаткаў на ўтрыманне гарадскога пасажырскага транспарту ў першым паўгоддзi да 20%, а ў другiм паўгоддзi - да 10% ад эксплуатацыйных расходаў. Гэта значыць, што ўзровень даходаў ад перавозак пасажыраў павiнен быць павялiчаны на працягу 1996 года да 80-90% ад затрат на эксплуатацыю транспарту. Зыходзячы з гэтага, улiчваючы дасягнуты ўзровень даходаў (30,1% ад расходаў па вынiках работы за кастрычнiк 1995 г.), у мэтах далейшага паступовага павелiчэння ўзроўню даходаў i скарачэння бюджэтных выдаткаў Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ: 1. Зацвердзiць адзiны тарыф на праезд пасажыраў, а таксама правоз аднаго месца багажу ў г.Мiнску: 1.1. У метро, аўтобусе, трамваi, тралейбусе ў памеры 1500 рублей, а для пенсiянераў, студэнтаў i навучэнцаў - 800 руб. за адну паездку. 1.2. У аўтобусе з экспрэсным рэжымам руху ў памеры 3000 руб., а для пенсiянераў, студэнтаў i навучэнцаў - 1500 руб. за адну паездку. 2. Увесцi ў дзеянне зацверджаныя пунктам 1 гэтага рашэння адзiныя тарыфы: 2.1. На праезд у метро - з 5 студзеня 1996 г. 2.2. На праезд у гарадскiм аўтобусе, тралейбусе, трамваi - з 15 студзеня 1996 г. 3. Устанавiць, што з 1 студзеня 1996 г. пры рэалiзацыi бiлетаў на адну паездку вадзiцелямi ў рухомым саставе цана бiлета павялiчваецца на 200 руб. да зацверджанага тарыфу. 4. Зацвердзiць кошт месячных i дэкадных праязных бiлетаў на праезд у гарадскiм пасажырскiм транспарце згодна з дадаткам. 5. Устанавiць, што пры праезде ў гарадскiх аўтобусах з экспрэсным рэжымам руху, пасажыры, якiя маюць месячны праязны бiлет на права праезду ў аўтобусах гарадскiх маршрутаў, дадаткова аплачваць - 1500 руб., а пенсiянеры, студэнты i навучэнцы - 800 руб. за кожную паездку. 6. Прадаставiць пасажырам, якiя маюць праязны бiлет на гарадскi аўтобус з экспрэсным рэжымам руху, права на праезд у аўтобусах усiх гарадскiх маршрутаў. 7. Прадаставiць пасажырам, якiя маюць праязны бiлет на 4 вiды гарадскога транспарту (аўтобус-тралейбус-трамвай-метро), права на праезд у аўтобусах экспрэсных маршрутаў. 8. Вытворчаму ўпраўленню транспарту i сувязi Мiнгарвыканкама (Вавула М.В.): 8.1. Прыняць меры для забеспячэння бесперабойнай рэалiзацыi бiлетнай прадукцыi на праезд у гарадскiм пасажырскiм транспарце праз кiёскi, на дыспетчарскiх пунктах i ў спецыялiзаваных бiлетных касах, праз гандлёвую сетку i вадзiцелямi аўтобусаў, трамваяў, тралейбусаў. 8.2. Iнфармаваць насельнiцтва аб змяненнi тарыфаў праз сродкi масавай iнфармацыi i на транспарце. 8.3. Узмацнiць кантроль вадзiцелямi, кантралёрамi i iншымi работнiкамi пасажырскага транспарту за паўнатой аплаты праезду. 9. Абавязаць усе гандлёвые арганiзацыi, незалежна ад форм уласнасцi, распаўсюджваць бiлетную прадукцыю на праезд у гарадскiм транспарце на падставе заключаных з вытворчым упраўленнем транспарту i сувязi дагавароў. 10. УУС Мiгарвыканкама (Тарлецкi Б.К.) аказваць садзейнiчанне вытворчаму ўпраўленню транспарту i сувязi ў пытаннях праверкi паўнаты аплаты за праезд у гарадскiм пасажырскiм транспарце. 11. Рашэнне Мiнгарвыканкама ад 20.10.95 г. N 630 лiчыць страцiўшым сiлу. 12. Кантроль за выкананнем гэтага рашэння ўскласцi на намеснiка старшынi Мiнгарвыканкама Сямашку П.М. Старшыня выканкама У.В.ЯРМОШЫН Кiраўнiк спраў Л.Н.ВАЛОДЗЬКIНА Дадатак да рашэння КОШТ ПРАЯЗНЫХ БIЛЕТАЎ НА ПРАЕЗД У ГАРАДСКIМ ПАСАЖЫРСКIМ ТРАНСПАРЦЕ ПРЫ ТАРЫФЕ 1500 РУБ.(руб.) ----------------------------+-------------------+-------------- ¦ ¦ Для насельнiцтва, ¦ Iльготная для ¦ ¦ ¦ прадпрыемстваў, ¦ навучэнцаў, ¦ ¦ ¦ арганiзацый ¦ студэнтаў, ¦ ¦ ¦ ¦ пенсiянераў ¦ ¦ +---------+---------+---------+--------+ ¦ ¦месячныя ¦дэкадныя ¦месячныя ¦дэкадныя¦ +---------------------------+---------+---------+---------+--------+ ¦На адзiн вiд транспарту ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦(аўтобус, тралейбус, ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦трамвай, метро) ¦ 65000 ¦ 22000 ¦ 32500 ¦ 11000 ¦ +---------------------------+---------+---------+---------+--------+ ¦Аўтобус-экспрэс ¦ 90000 ¦ 30000 ¦ 45000 ¦ 15000 ¦ +---------------------------+---------+---------+---------+--------+ ¦На два вiды транспарту ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦(метро-аўтобус, ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦метро-тралейбус, ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦метро-трамвай, ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦аўтобус-тралейбус, ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦аўтобус-трамвай, ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦трамвай-тралейбус) ¦ 90000 ¦ 30000 ¦ 45000 ¦ 15000 ¦ +---------------------------+---------+---------+---------+--------+ ¦На тры вiды транспарту ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦(аўтобус-тралейбус-трамвай,¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦аўтобус-тралейбус-метро, ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦аўтобус-трамвай-метро, ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦трамвай-тралейбус-метро) ¦105000 ¦ 35000 ¦ 52500 ¦ 17500 ¦ +---------------------------+---------+---------+---------+--------+ ¦Адзiны на чатыры вiды ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦транспарту (аўтобус- ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦тралейбус-трамвай-метро) ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦- прыгодны для праезду ў ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦аўтобусе-экспрэсе ¦120000 ¦ 40000 ¦ 60000 ¦ 20000 ¦ ¦---------------------------+---------+---------+---------+--------- Кiраўнiк спраў Л.М.ВАЛОДЗЬКIНА |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|