Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Решение Минского городского исполнительного комитета от 18.01.1996 № 28 "Аб прысваеннi назваў вулiцам у мiкрараенах Сухарава-4, 5, 6, Чырвоны Бор"< Главная страница Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ: 1. Вулiцы, якая праектуецца ў мiкрараёне Чырвоны Бор на ўчастку ад вул. Сухараўскай да вул. Прытыцкага, прысвоiць iмя народнага паэта Беларусi, Героя Сацыялiстычнай Працы Максiма Танка /Скурко Яўгена Iванавiча/ i надалей называць яе "вулiца Максiма Танка". 2. Вулiцы, якая праектуецца ў мiкрараёне Сухарава-4, 5, 6 на ўчастку ад МБР /магiстраль бесперапыннага руху/ да вул. Максiма Гарэцкага паралельна МКАД /Мiнская кальцавая дарога/, прысвоiць iмя народнага паэта Беларусi Пiмена Емельянавiча Панчанкi i надалей называць яе "вулiца Пiмена Панчанкi". 3. Вулiцы, якая праектуецца ў мiкрараёне Сухарава-4, 5, 6 на ўчастку ад МКАД /Мiнская кальцавая дарога/ да вул. Сухараўскай, прысвоiць iмя заслужанага дзеяча навукi, лаўрэата Дзяржаўных прэмiй СССР i БССР, Героя Сацыялiстычнай Працы, акадэмiка Фёдарава Фёдара Iванавiча i надалей называць яе "вулiца акадэмiка Ф.I.Фёдарава". 4. Трэсту "Гардармеханiзацыя" /Гурыновiч I.В./ аншлагi з назвамi вулiц выканаць на беларускай мове ў строгай адпаведнасцi па свайму зместу з дадзеным рашэннем. 5. Галоўнаму вытворчаму ўпраўленню жыллёвай гаспадаркi /Лук'яновiч Л.М./ вырабiць нумарныя знакi i ўстанавiць iх на дамах. 6. Кантроль за выкананнем дадзеннага рашэння ўскласцi на намеснiка старшынi выканаўчага камiтэта Сасноўскага А.У. Першы нам. старшынi выканкама Г.П.Сенькевiч Кiраўнiк спраў Л.М.Валодзькiна |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|