![]() |
|
|
Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Решение Минского городского исполнительного комитета от 16.01.1997 № 14 "Аб змяненнi тарыфу на праезд у гарадскiм пасажырскiм транспарце"Документ утратил силу
< Главная страница Для забеспячэння пасажырскiх перавозак прадпрыемствам гарадскога транспарту неабходна на 1997 год 764,5 млрд.руб. бюджэтных сродкаў. Праектам бюджэту прадугледжваецца выдзяленне толькi 255,8 млрд.руб., або 33,5% ад неабходнай сумы. Улiчваючы недахоп бюджэтных сродкаў, а таксама павелiчэнне цэн на аўтамабiльнае палiва i iншых расходаў на эксплуатацыю пасажырскага транспарту, Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ: 1. Зацвердзiць адзiны тарыф на праезд пасажыраў, а таксама правоз аднаго месца багажу ў г. Мiнску: 1.1. У метро, аўтобусе, трамваi, тралейбусе ў памеры 2000 руб., а для пенсiянераў, студэнтаў i навучэнцаў - 1000 руб. за адну паездку. 1.2. У аўтобусе з экспрэсным рэжымам руху ў памеры 4000 руб., а для пенсiянераў, студэнтаў i навучэнцаў - 2000 руб. за адну паездку. 2. Увесцi ў дзеянне зацверджаныя пунктам 1 гэтага рашэння адзiныя тарыфы: 2.1. На праезд у метро - з 18 студзеня 1997 г. 2.2. На праезд у гарадскiм аўтобусе, тралейбусе, трамваi - з 1 лютага 1997 г. 3. Установiць, што з 1 лютага 1997 года пры рэалiзацыi бiлетаў на адну паездку вадзiцелямi ў рухомым саставе цана бiлета павялiчваецца на 300 руб. да зацверджанага тарыфу. 4. Зацвердзiць кошт месячных i дэкадных праязных бiлетаў на праезд у гарадскiм пасажырскiм транспарце згодна з дадаткам. 5. Устанавiць, што пры праездзе ў гарадскiх аўтобусах з экспрэсным рэжымам руху, пасажыры, якiя маюць месячны праязны бiлет на права праезду ў аўтобусах гарадскiх маршрутаў, дадаткова аплачваюць - 2000 руб., а пенсiянеры, студэнты i навучэнцы - 1000 руб. за кожную паездку. 6. Прадаставiць пасажырам, якiя маюць праязны бiлет на гарадскi аўтобус з экспрэсным рэжымам руху, права на праезд у аўтобусах усiх гарадскiх маршрутаў. 7. Прадаставiць пасажырам, якiя маюць праязны бiлет на 4 вiды гарадскога транспарту (аўтобус-тралейбус-трамвай-метро), права на праезд у аўтобусах экспрэсных маршрутаў. 8. Вытворчаму ўпраўленню транспарту i сувязi Мiнгарвыканкома (Вавула М.В.): 8.1. Прыняць меры для забеспячэння бесперабойнай рэалiзацыi бiлетнай прадукцыi на праезд у гарадскiм пасажырскiм транспарце праз кiёскi МГАРП "Белсаюздрук", гандлёвую сетку, у спецыялiзаваных бiлетных касах, на дыспетчарскiх пунктах, вадзiцелямi ў салонах аўтобусаў, трамваяў, тралейбусаў, грамадскiмi распаўсюджвальнiкамi. 8.2. Iнфармаваць насельнiцтва аб змяненнi тарыфаў праз сродкi масавай iнфармацыi i на транспарце. 8.3. Узмацнiць кантроль вадзiцелямi, кантралёрамi i iншымi работнiкамi пасажырскага транспарту за паўнатой аплаты праезду. 9. Абавязаць усе гандлёвыя арганiзацыi, незалежна ад форм уласнасцi, распаўсюджваць бiлетную прадукцыю на праезд у гарадскiм транспарце на падставе заключаных з вытворчым упраўленнем транспарту i сувязi дагавораў. 10. УУС Мiнгарвыканкома (Тарлецкi Б.К.) аказваць садзейнiчанне вытворчаму ўпраўленню транспарту i сувязi ў пытаннях праверкi паўнаты аплаты праезду у гарадскiм пасажырскiм транспарце. 11. Рашэнне Мiнгарвыканкома ад 04.01.96 N 1 лiчыць страцiўшым сiлу. 12. Кантроль за выкананнем гэтага рашэння ўскласцi на намеснiка старшынi гарвыканкама Сямашку П.М. Першы нам. старшынi выканкома Г.П.Сенькевiч Кiраўнiк спраў Л.М.Валодзькiна Дадатак ----------------------------+-----------------------+-----------------------
¦ Для насельнiцтва, ¦ Iльготныя для
¦ прадпрыемстваў, ¦навучэнцаў, студэнтаў,
¦ арганiзацый ¦ пенсiянераў
----------------------------+-----------+-----------+-----------+-----------
¦ месячныя ¦ дэкадныя ¦ месячныя ¦ дэкадныя
----------------------------+-----------+-----------+-----------+-----------
На адзiн вiд транспарту
/аўтобус, тралейбус,
трамвай, метро/ 85000 29000 42500 14000
Аўтобус-экспрэс 120000 40000 60000 20000
На два вiды транспарту
/метро-аўтобус,
метро-тралейбус,
метро-трамвай,
аўтобус-тралейбус,
аўтобус-трамвай,
трамвай-тралейбус/ 120000 40000 60000 20000
На тры вiды транспарту
/аўтобус-тралейбус-трамвай,
аўтобус-тралейбус-метро,
аўтобус-трамвай-метро,
трамвай-тралейбус-метро/ 140000 47000 70000 23000
Адзiны на чатыры вiды
транспарту /аўтобус-
тралейбус-трамвай-метро/ -
прыгодны для праезду ў
аўтобусе-экспрэсе 160000 54000 80000 26000
Кiраўнiк спраў Л.М.Валодзькiна |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|