![]() |
|
|
Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Решение Минского городского исполнительного комитета от 06.01.1998 № 3 "Аб змяненнi тарыфаў на праезд i правоз багажу ў пасажырскiм транспарце г. Мiнска"Документ утратил силу
< Главная страница У адпаведнасцi з рэкамендацыямi Мiнiстэрства эканомiкi Рэспублiкi Беларусь ад 30.12.97 N 80-7/1-5609 у мэтах скарачэння страт транспартных прадпрыемстваў i паэтапнага наблiжэння платы за праезд да фактычных затрат Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ: 1. Зацвердзiць адзiны тарыф на праезд пасажыраў, а таксама правоз аднаго месца багажу ў Мiнску: 1.1. у метро, аўтобусе, трамваi, тралейбусе ў памеры 2600 руб., а для пенсiянераў, студэнтаў i навучэнцаў - 1300 руб. за адну паездку; 1.2. у аўтобусе з экспрэсным рэжымам руху ў памеры 5200 руб., а для пенсiянераў, студэнтаў i навучэнцаў - 2600 руб. за адну паездку. 2. Увесцi ў дзеянне зацверджаныя пунктам 1 гэтага рашэння адзiныя тарыфы: 2.1. на праезд у метро - з 9 студзеня 1998 года; 2.2. на праезд у гарадскiм аўтобусе, тралейбусе, трамваi - з 1 лютага 1998 года; З. Устанавiць, што з 1 лютага 1998 года пры рэалiзацыi бiлетаў на адну паездку вадзiцелямi ў рухомым саставе кошт бiлета павялiчваецца на 400 руб. да зацверджанага тарыфу. 4. Зацвердзiць кошт месячных i дэкадных праязных бiлетаў на праезд у гарадскiм транспарце згодна с дадаткам. 5. Устанавiць, што пры праездзе ў гарадскiх аўтобусах з экспрэсным рэжымам руху пасажыры, якiя маюць месячны праязны бiлет на права праезду ў аўтобусах гарадскiх маршрутаў, дадаткова аплачваюць 2600 руб., а пенсiянеры, студэнты i навучэнцы - 1300 руб. за кожную паездку. 6. Прадаставiць пасажырам, якiя маюць праязны бiлет на гарадскi аўтобус з экспрэсным рэжымам руху, права на праезд у аўтобусах усiх гарадскiх маршрутаў. 7. Прадаставiць пасажырам, якiя маюць праязны бiлет на 4 вiды гарадскога транспарту (аўтобус-тралейбус-трамвай-метро), права на праезд у аўтобусах экспрэсных маршрутаў. 8. Вытворчаму ўпраўленню транспарту i сувязi Мiнгарвыканкома (Вавула М.В.): 8.1. Прыняць меры для забеспячэння бесперабойнай рэалiзацыi бiлетнай прадукцыi на праезд у гарадскiм пасажырскiм транспарце праз кiёскi МГАРП "Белсаюздрук", гандлёвую сетку, у спецыялiзаваных бiлетных касах, на дыспетчарскiх пунктах, вадзiцелямi ў салонах аўтобусаў, трамваяў, тралейбусаў, грамадскiмi распаўсюджвальнiкамi; 8.2. Iнфармаваць насельнiцтва аб змяненнi тарыфаў праз сродкi масавай iнфармацыi i на транспарце; 8.З. Узмацнiць кантроль вадзiцелямi, кантралёрамi i iншымi работнiкамi пасажырскага транспарту за паўнатой аплаты праезду. 9. Абавязаць усе гандлёвыя арганiзацыi, незалежна ад форм уласнасцi, распаўсюджваць бiлетную прадукцыю на праезд у гарадскiм транспарце на падставе заключаных з вытворчым упраўленнем транспарту i сувязi дагавораў. 10. ГУУС Мiнгарвыканкома (Тарлецкi Б.К.) аказваць садзейнiчанне вытворчаму ўпраўленню транспарту i сувязi ў пытаннях праверкi паўнаты аплаты праезду ў гарадскiм пасажырскiм транспарце. 11. Рашэнне Мiнгарвыканкома ад 16.01.97 N 14 лiчыць страцiўшым сiлу. 12. Кантроль за выкананнем гэтага рашэння ўскласцi на намеснiка старшынi гарвыканкома Сямашку П.М. Першы нам. старшынi выканкома Г.П.Сенькевiч Кiраўнiк спраў Л.М.Валодзькiна Дадатак /руб./ ---------------------------+------------------+---------------------
¦ Для насельнiцтва,¦ Iльготныя для
¦ прадпрыемстваў, ¦ навучэнцаў,
¦ арганiзацый ¦ студэнтаў,
¦ ¦ пенсiянераў
+---------+--------+----------+----------
¦месячныя ¦дэкадныя¦ месячныя ¦дэкадныя
---------------------------+---------+--------+----------+----------
На адзiн вiд транспарту 110000 40000 55000 20000
/аўтобус, тралейбус,
трамвай, метро/
Аўтобус-экспрэс 156000 54000 78000 27000
На два вiды транспарту 156000 54000 78000 27000
/метро-аўтобус, метро-
тралейбус, метро-трамвай,
аўтобус-тралейбус,
аўтобус-трамвай,
трамвай-тралейбус/
На тры вiды транспарту 182000 64000 91000 32000
/аўтобус-тралейбус-
трамвай, аўтобус-
тралейбус-метро,
аўтобус-трамвай-метро,
трамвай-тралейбус-метро
Адзiны на чатыры вiды 210000 74000 105000 37000
транспарту /аўтобус-
тралейбус-трамвай-
метро/ - прыгодны для
праезду ў аўтобусе-
экспрэсе
Кiраўнiк спраў Л.М.Валодзькiна |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|