Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Решение Минского городского исполнительного комитета от 16.12.1999 № 1317 "Аб рабоце адмiнiстрацыi Першамайскага раёна па выкананнi праграмы "Дзецi г.Мiнска"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на сентябрь 2013 года

< Главная страница


Адмiнiстрацыя Першамайскага раёна праводзiць пэўную работу па выкананнi гарадской праграмы "Дзецi г.Мiнска". Распрацавана праграма "Дзецi Першамайскага раёна", у склад якой увайшлi падпраграмы "Дзецi - сiроты", "Дзецi - iнвалiды", "Дзецi Чарнобыля", "Развiццё спецыяльнага абслугоўвання сям'i i дзяцей". У адпаведнасцi з рашэннем Мiнгарвыканкама ад 7 лiпеня 1999 года N 713 праведзена карэкцiроўка дадзеных праграм.

Ход выканання праграмм сiстэматычна аналiзуецца. 26 кастрычнiка 1999 года адбылося пасяджэнне выканкама адмiнiстрацыi Першамайскага раёна, на якiм было абмеркавана пытанне "Аб рабоце аддзелаў i службаў адмiнiстрацыi Першамайскага раёна па рэалiзацыi дзяржаўнай праграмы "Дзецi Беларусi".

Складзены банкi даных аб дзецях - iнвалiдах, дзецях - сiротах, дзецях, пацярпелых ад чарнобыльскай катастрофы, мнагадзетных сем'ях, сем'ях, якiя патрабуюць асаблiвай увагi.

Прымаюцца меры па фiзiчнай i сацыяльнай рэабiлiтацыi дзяцей - iнвалiдаў з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця.

Рэалiзуецца права дзяцей з асаблiвымi патрэбнасцямi на атрыманне адукацыi. Створана сетка спецыяльных навучальных устаноў, адкрыты спецыяльныя класы для дзяцей з ЗПР, iнтэграваныя класы. Арганiзавана навучанне 120 дзяцей-iнвалiдаў i дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця дома. У 22 сярэднiх школах i 3 дашкольных установах працуюць дэфекталагiчныя пункты. Адкрыта 29 лагапедычных груп у дашкольных установах.

Ажыццяўляецца медыцынская рэабiлiтацыя дзяцей - iнвалiдаў, праводзiцца iх дыспансэрызацыя. Арганiзавана дзейнасць псiхолага-педагагiчнага цэнтра "Крынiца".

Праводзiцца работа па своечасовым выяўленнi дзяцей, якiм неабходна дзяржаўная падтрымка. Забяспечваецца выкананне заканадаўства па пытаннях рэалiзацыi правоў дзяцей, усынаўлення i перадачы iх на выхоўванне ў сем'i.

Ажыццяўляецца работа па абароне жыллёвых i маемасных правоў непаўналетнiх, арганiзацыi iх адпачынку i аздараўлення, аказваецца адрасная дапамога дзецям, пацярпелым ад аварыi на ЧАЭС, сем'ям, што страцiлi кармiльца, мнагадзетным сем'ям.

Выконваецца праграма "Бяспечнае мацярынства".

Прымаюцца меры па ўмацаваннi матэрыяльнай базы спецыяльных навучальных устаноў, устаноў, дзе выхоўваюцца дзецi - сiроты, лячэбна-прафiлактычных устаноў.

Разам з тым у дзейнасцi адмiнiстрацыi Першамайскага раёна па выкананнi праграмы "Дзецi горада Мiнска" ёсць недахопы, нявырашаныя пытаннi: банк даных аб дзецях - iнвалiдах, дзецях з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця з'яўляецца няпоўным; не створаны школы для бацькоў дзяцей - iнвалiдаў. Марудна iдзе работа па адкрыццi класаў iнтэграванага навучання.

У значнай ступенi вышэй адзначаныя недахопы тлумачацца адсутнасцю ў раёне Цэнтра карэкцыйна-развiваючага навучання i рэабiлiтацыi.

Патрабуе ўдасканалення работа па аздараўленнi дзяцей - сiрот, арганiзацыя фiзкультурна-спартыўнай работы.

Маюць месца выпадкi несвоечасовага ўладкавання дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, у дзяржаўныя ўстановы. Наяўнасць у раёне аднаго дзiцячага дома для дзяцей - сiрот не дазваляе аператыўна вырашаць праблемы ўладкавання дзяцей гэтай катэгорыi. Патрабуе ўдасканалення вучэбна-матэрыяльная база спецыяльных навучальных устаноў. Не вырашана пытанне забеспячэння санаторнай школы-iнтэрната N 2 i спецшколы N 14 аўтатранспартам.

Не заўжды своечасова выяўляюцца i ставяцца на ўлiк цяжкiя сем'i. У раёне не распрацавана адладжаная сiстэма аказання адраснай дапамогi сем'ям, якiя маюць у гэтым патрэбу.

На падставе вышэй адзначанага Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:

1. Iнфармацыю аб рабоце адмiнiстрацыi Першамайскага раёна па выкананнi праграмы "Дзецi г.Мiнска" прыняць да ведама.

2. Адмiнiстрацыi Першамайскага раёна (Мацкевiч I.Ф.):

2.1. да 01.01.2000 г. вывучыць пытанне аб адкрыццi ў раёне дзiцячага дома змешанага тыпу;

2.2. адкрыць у II квартале 2000 года школу для бацькоў, якiя маюць дзяцей - iнвалiдаў з бранхiяльнай астмай, на базе гарадской дзiцячай палiклiнiкi N 19, у 2001 г. - раённы дыягнастычны цэнтр на базе дзiцячай палiклiнiкi N 11 у межах колькасцi медперсанала палiклiнiк;

2.3. адкрыць дзённыя стацыянары для дзяцей на базе дзiцячай палiклiнiкi N 19 (I квартал 2000 года), на базе гарадской палiклiнiкi N 28 (III квартал 2000 года);

2.4. з 01.01.2000 вывесцi дзiцячы сад N 123 з сеткi дзiцячых дашкольных устаноў i перадаць на баланс аддзела сацыяльнай абароны для размяшчэння тэрытарыяльнага цэнтра абслугоўвання насельнiцтва;

2.5. да 01.09.2000 г. прыняць меры па ўмацаваннi матэрыяльнай базы спецыяльнай школы N 14 у частцы набыцця прыбораў iндывiдуальнага i калектыўнага карыстання для дзяцей з парушэннямi слыху.

3. Упраўленню адукацыi (Савасценя У.У.):

3.1. да 01.01.2000 г прааналiзаваць стан спецыяльнай адукацыi ў г.Мiнску, вынiкi абмеркаваць на калегii ўпраўлення;

3.2. узмацнiць кантроль за выкананнем праграмы "Дзецi - сiроты".

4. Камiтэту аховы здароўя за кошт сродкаў на цэнтралiзаванае набыццё абсталявання набыць для дзiцячай палiклiнiкi N 19 апарат "УГА" з ультрафiялетавым сканерам для абследавання сардэчна-сасудзiстай сiстэмы дзяцей.

5. Кiраўнiкам адмiнiстрацый раёнаў унесцi на разгляд выканкамаў пытанне "Аб выкананнi гарадской праграмы "Дзецi г.Мiнска" ў I квартале 2000 года.

6. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласцi на намеснiкаў старшынi Мiнгарвыканкама Гурына В.В. i Балакiрава А.В.



Старшыня выканкама У.В.ЯРМОШЫН



Кiраўнiк спраў Л.М.ВАЛОДЗЬКIНА






Archive documents

Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList