Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Решение Минского городского исполнительного комитета от 23.12.1999 № 1392 "Аб прыёме на баланс Аддзела адукацыi Партызанскага раёна дашкольных устаноў NN 120, 88, 50 дзяржаўнага прадпрыемства "Мiнскi завод аўтаматычных лiнiй iмя П.М.Машэрава"< Главная страница Згодна з распараджэннем Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 12 кастрычнiка 1996 года N 1067р "Аб зацвярджэннi графiка перадачы на бюджэтнае фiнансаванне аб'ектаў сацыяльнага прызначэння, што знаходзяцца на балансе прадпрыемстваў i арганiзацый, на 1997 - 2000 годы" i ў сувязi са зваротам дзяржаўнага прадпрыемства "Мiнскi завод аўтаматычных лiнiй iмя П.М.Машэрава" аб перадачы дзiцячых садоў Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ: 1. Прыняць бязвыплатна ў камунальную ўласнасць з 01.01.2000 г. дашкольныя ўстановы N 120 (вул. Даўгабродская, 5, к. 2), N 88 (вул. Уральская, 11а), N 50 (вул. Уральская, 9а) дзяржаўнага прадпрыемства "Мiнскi завод аўтаматычных лiнiй iмя П.М.Машэрава" з перадачай на баланс Аддзела адукацыi адмiнiстрацыi Партызанскага раёна на правах аператыўнага кiравання. 2. Аддзелу адукацыi Партызанскага раёна (Босая С.А.) прыняць будынкi i матэрыяльную базу дзiцячых садоў ва ўстаноўленным парадку. 3. Утрыманне дашкольных устаноў праводзiць у памеры сродкаў, прадугледжаных у каштарысе адмiнiстрацыi. 4. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласцi на адмiнiстрацыю Партызанскага раёна (Буко С.I.). Старшыня выканкама У.В.ЯРМОШЫН Нам. кiраўнiка спраў М.Ф.САВАНОВIЧ |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|