Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Решение Минского городского исполнительного комитета от 25.01.2002 № 75 "Аб змяненнi тарыфаў на перавозку пасажыраў транспартам агульнага карыстання"

Документ утратил силу
Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на сентябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 1 марта 2002 г. N 9/1813



У адпаведнасцi з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 19 мая 1999 г. N 285 "Аб некаторых мерах па стабiлiзацыi цэн (тарыфаў) у Рэспублiцы Беларусь" i ў мэтах забеспячэння выканання Закона Рэспублiкi Беларусь ад 29 снежня 2001 г. N 72-З "Аб бюджэце Рэспублiкi Беларусь на 2002 год" у частцы пакрыцця затрат транспартных арганiзацый, ажыццяўляючых гарадскiя перавозкi пасажыраў транспартам агульнага карыстання, Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:

1. Зацвердзiць тарыф на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання ў горадзе Мiнску:

1.1. у аўтобусе, трамваi, тралейбусе, метро - у памеры 120 рублёў, а для пенсiянераў, студэнтаў i навучэнцаў - 60 рублёў за адну паездку;

1.2. у аўтобусах гарадскiх рэгулярных экспрэсных маршрутаў - у памеры 240 рублёў, а для пенсiянераў, студэнтаў i навучэнцаў - 120 рублёў за адну паездку.

2. Права бясплатнага праезду на ўсiх вiдах гарадскога транспарту агульнага карыстання прадастаўляецца асобным катэгорыям пасажыраў у адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.

3. Пры распаўсюджваннi бiлетаў на адну паездку вадзiцелямi ў гарадскiм транспарце агульнага карыстання кошт бiлета павялiчваецца на 30 рублёў да зацверджанага тарыфу.

4. Зацвердзiць кошт месячных i дэкадных праязных бiлетаў на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання згодна з дадаткам.

5. Утратил силу. - Решение Мингорисполкома от 02.05.202 N 575.

6. Утратил силу. - Решение Мингорисполкома от 02.05.202 N 575.

7. Утратил силу. - Решение Мингорисполкома от 02.05.202 N 575.

8. Камунальнаму унiтарнаму прадпрыемству "Упраўленне транспарту i сувязi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта" (Сасноўскi У.Г.):

8.1. прыняць меры для забеспячэння бесперабойнага распаўсюджвання бiлетнай прадукцыi на праезд пасажыраў у гарадскiм транспарце агульнага карыстання праз кiёскi Мiнскага гарадскога аптова-рознiчнага прадпрыемства "Белсаюздрук", гандлёвую сетку, спецыялiзаваныя бiлетныя касы, на дыспетчарскiх пунктах, вадзiцелямi ў аўтобусах, трамваях, тралейбусах, грамадскiмi распаўсюджвальнiкамi;

8.2. iнфармаваць насельнiцтва аб змяненнi тарыфаў на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання праз сродкi масавай iнфармацыi i на транспарце;

8.3. узмацнiць кантроль за паўнатой аплаты праезду пасажырамi ў гарадскiм транспарце агульнага карыстання.

9. Гандлёвыя арганiзацыi незалежна ад форм уласнасцi распаўсюджваюць бiлетную прадукцыю на праезд пасажыраў у гарадскiм транспарце агульнага карыстання на падставе заключаных з камунальным унiтарным прадпрыемствам "Упраўленне транспарту i сувязi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта" дагавораў.

10. Галоўнаму ўпраўленню ўнутраных спраў Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта (Рак А.I.) аказваць садзейнiчанне камунальнаму унiтарнаму прадпрыемству "Упраўленне транспарту i сувязi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта" ў пытаннях праверкi паўнаты аплаты праезду ў гарадскiм транспарце агульнага карыстання.

11. Кантроль за выкананнем сапраўднага рашэння ўскласцi на намеснiка старшынi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта Сямашку П.М.



Старшыня М.Я.ПАЎЛАЎ



Кiраўнiк спраў Л.М.ВАЛОДЗЬКIНА



УЗГОДНЕНА

Пастанова

Мiнiстэрства эканомiкi

Рэспублiкi Беларусь

24.01.2002 N 16



Дадатак
да рашэння Мiнскага
гарадскога выканаўчага
камiтэта
25.01.2002 N 75



КОШТ МЕСЯЧНЫХ I ДЭКАДНЫХ ПРАЯЗНЫХ БIЛЕТАЎ НА ПЕРАВОЗКУ ПАСАЖЫРАЎ ГАРАДСКIМ ТРАНСПАРТАМ АГУЛЬНАГА КАРЫСТАННЯ

(руб.)

--------------------------------------------------------+---------+-----
¦                      Вiды бiлетаў                     ¦Месячныя ¦Дэкадныя ¦
+-------------------------------------------------------+----+----+----+----+
¦                                                       ¦100%¦ 50%¦100%¦ 50%¦
+-------------------------------------------------------+----+----+----+----+
¦На адзiн вiд транспарту (аўтобус, тралейбус, трамвай,  ¦    ¦    ¦    ¦    ¦
¦метро)                                                 ¦5400¦2700¦1890¦ 945¦
+-------------------------------------------------------+----+----+----+----+
¦Экспрэсны аўтобус                                      ¦7200¦3600¦2530¦1265¦
+-------------------------------------------------------+----+----+----+----+
¦На два вiды транспарту (аўтобус-тралейбус,             ¦    ¦    ¦    ¦    ¦
¦ аўтобус-трамвай, трамвай-тралейбус)                   ¦7200¦3600¦2530¦1265¦
+-------------------------------------------------------+----+----+----+----+
¦На тры вiды транспарту (аўтобус-тралейбус-трамвай)     ¦8400¦4200¦2950¦1475¦
+-------------------------------------------------------+----+----+----+----+
¦Исключена                                              ¦    ¦    ¦    ¦    ¦
¦-------------------------------------------------------+----+----+----+-----





Архіў дакументаў

Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList