Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Решение Минского городского исполнительного комитета от 24.07.2002 № 1057 "Аб змяненнi тарыфаў на перавозку пасажыраў транспартам агульнага карыстання"

Документ утратил силу
Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на сентябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 29 июля 2002 г. N 9/2064



У адпаведнасцi з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 19 мая 1999 г. N 285 "О некоторых мерах по стабилизации цен (тарифов) в Республике Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 1999 г., N 40, 1/371) i ў мэтах забеспячэння выканання Закона Рэспублiкi Беларусь ад 29 снежня 2001 г. "О бюджете Республики Беларусь на 2002 год" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., N5, 2/821) у частцы пакрыцця затрат транспартных арганiзацый, ажыццяўляючых гарадскiя перавозкi пасажыраў транспартам агульнага карыстання, Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:

1. Зацвердзiць тарыф на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання ў горадзе Мiнску:

1.1. у аўтобусе, трамваi, тралейбусе, метро - у памеры 150 рублёў, а для пенсiянераў, студэнтаў i навучэнцаў - 75 рублёў за адну паездку;

1.2. у аўтобусах гарадскiх рэгулярных экспрэсных маршрутаў - у памеры 300 рублёў, а для пенсiянераў, студэнтаў i навучэнцаў - 150 рублёў за адну паездку.

2. Права льготнага праезду на ўсiх вiдах гарадскога транспарту агульнага карыстання прадастаўляецца асобным катэгорыям пасажыраў у адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.

3. Пры распаўсюджваннi бiлетаў на адну паездку вадзiцелямi ў гарадскiм транспарце агульнага карыстання кошт бiлета павялiчваецца на 30 рублёў да зацверджанага тарыфу.

4. Зацвердзiць кошт месячных i дэкадных праязных бiлетаў на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання згодна з дадаткам.

5. Камунальнаму унiтарнаму прадпрыемству "Упраўленне транспарту i сувязi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта" (Сасноўскi У.Г.):

5.1. прыняць меры для забеспячэння бесперабойнага распаўсюджвання бiлетнай прадукцыi на праезд пасажыраў у гарадскiм транспарце агульнага карыстання праз кiёскi Мiнскага гарадскога аптова-рознiчнага прадпрыемства "Белсаюздрук", гандлёвую сетку, спецыялiзаваныя бiлетныя касы, на дыспетчарскiх пунктах, вадзiцелямi ў аўтобусах, трамваях, тралейбусах, грамадскiмi распаўсюджвальнiкамi;

5.2. iнфармаваць насельнiцтва аб змяненнi тарыфаў на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання праз сродкi масавай iнфармацыi i на транспарце;

5.3. узмацнiць кантроль за паўнатой аплаты праезду пасажырамi ў гарадскiм транспарце агульнага карыстання.

6. Гандлёвыя арганiзацыi незалежна ад формаў уласнасцi распаўсюджваюць бiлетную прадукцыю на праезд пасажыраў у гарадскiм транспарце агульнага карыстання на падставе заключаных з камунальным унiтарным прадпрыемствам "Упраўленне транспарту i сувязi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта" дагавораў.

7. Галоўнаму ўпраўленню ўнутраных спраў Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта (Рак А.I.) аказваць садзейнiчанне камунальнаму унiтарнаму прадпрыемству "Упраўленне транспарту i сувязi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта" ў пытаннях праверкi паўнаты аплаты праезду ў гарадскiм транспарце агульнага карыстання.

8. Прызнаць страцiўшым сiлу:

рашэнне Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта ад 25 студзеня 2002 г. N 75 "Аб змяненнi тарыфаў на перавозку пасажыраў транспартам агульнага карыстання" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., N28, 9/1813);

рашэнне Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта ад 2 мая 2002 г. N 575 "О внесении изменений в решение Минского городского исполнительного комитета от 25 января 2002 г. N 75" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., N 57, 9/1929).

9. Кантроль за выкананнем сапраўднага рашэння ўскласцi на першага намеснiка старшынi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта Ерохава М.М.

10. Сапраўднае рашэнне ўступае ў сiлу з 1 жнiўня 2002 г.



Старшыня М.Я.ПАЎЛАЎ



Намеснiк кiраўнiка спраў У.Г.ДУБРОЎСКI



УЗГОДНЕНА

Пастанова

Мiнiстэрства эканомiкi

Рэспублiкi Беларусь

23.07.2002 N158



                                                Дадатак
                                                да рашэння
                                                Мiнскага гарадскога
                                                выканаўчага камiтэта
                                                24.07.2002 N 1057


КОШТ МЕСЯЧНЫХ I ДЭКАДНЫХ ПРАЯЗНЫХ БIЛЕТАЎ НА ПЕРАВОЗКУ ПАСАЖЫРАЎ ГАРАДСКIМ ТРАНСПАРТАМ АГУЛЬНАГА КАРЫСТАННЯ

(рублёў)

----+----------------------------------+-------------+---------
¦ N ¦                                  ¦  Месячныя   ¦  Дэкадныя   ¦
¦п/п¦          Вiды бiлетаў            +------+------+------+------+
¦   ¦                                  ¦ 100% ¦ 50%  ¦ 100% ¦ 50%  ¦
+---+----------------------------------+------+------+------+------+
¦1. ¦На адзiн вiд транспарту (аўтобус, ¦ 6750 ¦ 3375 ¦ 2370 ¦ 1185 ¦
¦   ¦тралейбус, трамвай, метро)        ¦      ¦      ¦      ¦      ¦
+---+----------------------------------+------+------+------+------+
¦2. ¦Экспрэсны аўтобус                 ¦ 9000 ¦ 4500 ¦ 3160 ¦ 1580 ¦
+---+----------------------------------+------+------+------+------+
¦3. ¦На два вiды транспарту            ¦ 9000 ¦ 4500 ¦ 3160 ¦ 1580 ¦
¦   ¦(аўтобус-тралейбус,               ¦      ¦      ¦      ¦      ¦
¦   ¦аўтобус-трамвай,                  ¦      ¦      ¦      ¦      ¦
¦   ¦трамвай-тралейбус)                ¦      ¦      ¦      ¦      ¦
+---+----------------------------------+------+------+------+------+
¦4. ¦На тры вiды транспорту            ¦ 10500¦ 5250 ¦ 3685 ¦ 1840 ¦
¦   ¦(аўтобус-тралейбус-трамвай)       ¦      ¦      ¦      ¦      ¦
¦---+----------------------------------+------+------+------+-------





Архив документов

Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList