Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Решение Минского городского исполнительного комитета от 25.09.2002 № 1410 "Аб змяненнi тарыфаў на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання"

Документ утратил силу
Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на сентябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 27 сентября 2002 г. N 9/2150



У адпаведнасцi з паўнамоцтвамi, дадзенымi Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 19 мая 1999 г. N 285 "Аб некаторых мерах па стабiлiзацыi цэн (тарыфаў) у Рэспублiцы Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 1999 г., N 40, 1/371) i ў мэтах забеспячэння выканання Закона Рэспублiкi Беларусь ад 29 снежня 2001 г. "Аб бюджэце Рэспублiкi Беларусь на 2002 год" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., N 5, 2/821) у частцы пакрыцця затрат транспартных арганiзацый, ажыццяўляючых гарадскiя перавозкi пасажыраў транспартам агульнага карыстання, Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:

1. Зацвердзiць тарыф на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання ў горадзе Мiнску:

1.1. у аўтобусе, трамваi, тралейбусе, метро - у памеры 180 рублёў, а для пенсiянераў, студэнтаў i навучэнцаў - 90 рублёў за адну паездку;

1.2. у аўтобусах гарадскiх рэгулярных экспрэсных маршрутаў - у памеры 360 рублёў, а для пенсiянераў, студэнтаў i навучэнцаў - 180 рублёў за адну паездку.

2. Права iльготнага праезду на ўсiх вiдах гарадскога транспарту агульнага карыстання прадастаўляецца асобным катэгорыям пасажыраў у адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.

3. Пры распаўсюджваннi бiлетаў на адну паездку вадзiцелямi ў гарадскiм транспарце агульнага карыстання кошт бiлета павялiчваецца на 20 рублёў да зацверджанага тарыфу.

4. Зацвердзiць кошт месячных i дэкадных праязных бiлетаў на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання згодна з дадаткам.

5. Камунальнаму унiтарнаму прадпрыемству "Упраўленне транспарту i сувязi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта" (Сасноўскi У.Г.):

5.1. прыняць меры для забеспячэння бесперабойнага распаўсюджвання бiлетнай прадукцыi на праезд пасажыраў у гарадскiм транспарце агульнага карыстання праз кiёскi Мiнскага гарадскога аптова-рознiчнага прадпрыемства "Белсаюздрук", гандлёвую сетку, спецыялiзаваныя бiлетныя касы, на дыспетчарскiх пунктах, вадзiцелямi ў аўтобусах, трамваях, тралейбусах, грамадскiмi распаўсюджвальнiкамi;

5.2. iнфармаваць насельнiцтва аб змяненнi тарыфаў на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання праз сродкi масавай iнфармацыi i на транспарце;

5.3. узмацнiць кантроль за паўнатой аплаты праезду пасажырамi ў гарадскiм транспарце агульнага карыстання.

6. Гандлёвыя арганiзацыi незалежна ад форм уласнасцi распаўсюджваюць бiлетную прадукцыю на праезд пасажыраў у гарадскiм транспарце агульнага карыстання на падставе заключаных з камунальным унiтарным прадпрыемствам "Упраўленне транспарту i сувязi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта" дагавораў.

7. Галоўнаму ўпраўленню ўнутраных спраў Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта (Рак А.I.) аказваць садзейнiчанне камунальнаму унiтарнаму прадпрыемству "Упраўленне транспарту i сувязi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта" ў пытаннях праверкi паўнаты аплаты праезду ў гарадскiм транспарце агульнага карыстання.

8. Прызнаць страцiўшым сiлу рашэнне Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта ад 24 лiпеня 2002 г. N 1057 "Аб змяненнi тарыфаў на перавозку пасажыраў транспартам агульнага карыстання" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., N 101, 9/2064).

9. Кантроль за выкананнем сапраўднага рашэння ўскласцi на першага намеснiка старшынi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта Ярохава М.М.

10. Сапраўднае рашэнне ўступае ў сiлу з 1 кастрычнiка 2002 г.



Старшыня М.Я.ПАЎЛАЎ

Кiраўнiк спраў Л.М.ВАЛОДЗЬКIНА



Дадатак
да рашэння
Мiнскага гарадскога
выканаўчага камiтэта
25.09.2002 N 1410



КОШТ МЕСЯЧНЫХ I ДЭКАДНЫХ ПРАЯЗНЫХ БIЛЕТАЎ НА ПЕРАВОЗКУ ПАСАЖЫРАЎ ГАРАДСКIМ ТРАНСПАРТАМ АГУЛЬНАГА КАРЫСТАННЯ

(рублёў)

----+-----------------------------------+-------------+--------
¦ N ¦            Вiды бiлетаў           ¦   Месячныя  ¦   Дэкадныя ¦
¦п/п¦                                   +------+------+-----+------+
¦   ¦                                   ¦ 100% ¦  50% ¦100% ¦ 50%  ¦
+---+-----------------------------------+------+------+-----+------+
¦ 1 ¦На адзiн вiд транспарту (аўтобус,  ¦ 8100 ¦ 4050 ¦2840 ¦ 1420 ¦
¦   ¦тралейбус, трамвай, метро)         ¦      ¦      ¦     ¦      ¦
+---+-----------------------------------+------+------+-----+------+
¦ 2 ¦Экспрэсны аўтобус                  ¦10800 ¦ 5400 ¦3790 ¦ 1895 ¦
+---+-----------------------------------+------+------+-----+------+
¦ 3 ¦На два вiды транспарту             ¦10800 ¦ 5400 ¦3790 ¦ 1895 ¦
¦   ¦(аўтобус-тралейбус,                ¦      ¦      ¦     ¦      ¦
¦   ¦аўтобус-трамвай, трамвай-тралейбус)¦      ¦      ¦     ¦      ¦
+---+-----------------------------------+------+------+-----+------+
¦ 4 ¦На тры вiды транспарту             ¦12600 ¦ 6300 ¦4420 ¦ 2210 ¦
¦   ¦(аўтобус-тралейбус-трамвай)        ¦      ¦      ¦     ¦      ¦
¦---+-----------------------------------+------+------+-----+-------





Архив документов

Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList