Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Решение Витебского областного исполнительного комитета от 16.01.2003 № 17 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб упраўленнi культуры Вiцебскага абласнога выканаўчага камiтэта"

Документ утратил силу
Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на сентябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 11 февраля 2003 г. N 9/2435



Вiцебскi абласны выканаўчы камiтэт РАШЫЎ:

1. Зацвердзiць прыкладаемае Палажэнне аб упраўленнi культуры Вiцебскага абласнога выканаўчага камiтэта.

2. Прызнаць страцiўшым сiлу рашэнне Вiцебскага абласнога выканаўчага камiтэта ад 3 кастрычнiка 1996 г. N 455 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб упраўленнi культуры Вiцебскага абласнога выканаўчага камiтэта".



Старшыня У.П.АНДРЭЙЧАНКА

Кiраўнiк спраў Я.П.ЕМЕЛЬЯНАЎ



                                                ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                Рашэнне
                                                Вiцебскага абласнога
                                                выканаўчага камiтэта
                                                16.01.2003 N 17


1. Упраўленне культуры Вiцебскага абласнога выканаўчага камiтэта (далей - упраўленне культуры) у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь ствараецца рашэннем Вiцебскага абласнога выканаўчага камiтэта (далей - аблвыканкам) i падпарадкоўваецца яму ў сваёй дзейнасцi. Упраўленне культуры ажыццяўляе ў рэгiёне выкананне дзяржаўнай палiтыкi ў вобласцi культуры, дае справаздачу аб сваёй рабоце аблвыканкаму, а таксама Мiнiстэрству культуры Рэспублiкi Беларусь.

Упраўленне культуры ажыццяўляе ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам рэгуляванне дзейнасцi арганiзацый сферы культуры, падтрымлiвае дзейнасць творчых саюзаў i iншых грамадскiх аб'яднанняў, якiя спрыяюць развiццю культуры i мастацтва на тэрыторыi вобласцi.

У веданнi ўпраўлення культуры знаходзяцца арганiзацыi культуры i мастацтва камунальнай уласнасцi, якiя дзейнiчаюць на тэрыторыi вобласцi.

2. Упраўленне культуры ў сваёй дзейнасцi кiруецца Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь, законамi Рэспублiкi Беларусь, дэкрэтамi, указамi i распараджэннямi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, пастановамi Урада i распараджэннямi Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь, загадамi, пастановамi Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь, рашэннямi i распараджэннямi абласнога Савета дэпутатаў, аблвыканкама, Палажэннем аб упраўленнi культуры Вiцебскага аблвыканкама (далей - Палажэнне).

3. Апарат упраўлення культуры фiнансуецца за кошт сродкаў абласнога бюджэту. Структура i штатны расклад упраўлення культуры зацвярджаюцца аблвыканкамам.

4. Упраўленне культуры з'яўляецца юрыдычнай асобай, мае пячатку з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь i сваiм найменнем.

5. Асноўнымi мэтамi i задачамi ўпраўлення культуры з'яўляюцца:

правядзенне дзяржаўнай палiтыкi, вызначанай заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь у галiне культуры, мастацтва, аховы гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

забеспячэнне правоў чалавека на свабоду мастацкай творчасцi i культурнага адпачынку;

спрыянне развiццю прафесiйнага i самадзейнага мастацтва, захаванню традыцый народнай культуры (фальклору, рамёстваў, промыслаў i гэтак далей);

садзейнiчанне стварэнню i папулярызацыi твораў духоўнай i матэрыяльнай культуры, фармiраванню сiстэмы эстэтычнага выхавання i ўдасканалення зместу культурнага адпачынку насельнiцтва;

ажыццяўленне арганiзацыйна-метадычнага кiраўнiцтва падведамнымi ўстановамi культуры i мастацтва, iх фiнансавае i матэрыяльна-тэхнiчнае забеспячэнне, укараненне навуковай арганiзацыi працы i сiстэмы маркетынгавага кiравання;

ажыццяўленне мерапрыемстваў па ўмацаваннi творчай, эканамiчнай i фiнансавай самастойнасцi ўстаноў культуры i мастацтва;

ажыццяўленне кантролю за выкананнем заканадаўства аб культуры арганiзацыямi незалежна ад iх ведамаснай падпарадкаванасцi i формаў уласнасцi;

спрыянне развiццю беларускай мовы i iншых нацыянальных моў на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь;

умацаванне i развiццё матэрыяльна-тэхнiчнай базы, спрыянне распрацоўцы i ажыццяўленню праграм развiцця падведамных устаноў культуры i мастацтва ва ўмовах пераходу да рыначных адносiн;

вызначэнне навукова абгрунтаваных напрамкаў эканамiчнага i вытворча-тэхнiчнага развiцця падведамных устаноў культуры i мастацтва, аптымальнай палiтыкi iнвестыцый;

забеспячэнне культурных патрэб нацыянальных меншасцей;

развiццё i каардынацыя супрацоўнiцтва з замежнымi краiнамi ў галiне культуры, мастацтва, захавання гiсторыка-культурнай спадчыны;

процiдзеянне стварэнню, распаўсюджванню, дэманстрацыi i рэкламаванню ва ўстановах культуры i мастацтва на тэрыторыi вобласцi твораў, якiя прапагандуюць парнаграфiю, насiлле i жорсткасць;

ажыццяўленне падрыхтоўкi, перападрыхтоўкi i павышэння квалiфiкацыi кадраў устаноў культуры i мастацтва.

6. Упраўленне культуры ў адпаведнасцi з ускладзенымi на яго задачамi здзяйсняе наступныя функцыi:

збiрае звесткi i аналiзуе сiтуацыю ў сацыяльна-культурнай сферы i распрацоўвае канцэпцыi (праграмы) культурнай палiтыкi на тэрыторыi вобласцi;

стымулюе развiццё беларускага нацыянальнага мастацтва i культуры;

ажыццяўляе заказы арганiзацыям, творчым калектывам, дзеячам культуры i мастацтва на стварэнне мастацкiх твораў (тэатральных, музычных, харэаграфiчных, манументальных i дэкаратыўна-прыкладных);

садзейнiчае развiццю мiжнароднага культурнага супрацоўнiцтва рэгiёна з мэтай папулярызацыi здабыткаў беларускай культуры за мяжой;

устанаўлiвае i развiвае культурныя сувязi з беларускiмi ўстановамi (арганiзацыямi) культуры i мастацтва замежных краiн;

арганiзоўвае правядзенне на сваёй тэрыторыi мiжнародных канферэнцый, фестываляў, конкурсаў, мастацкiх выстаў i iншых мерапрыемстваў, звязаных з паказам i прапагандай дасягненняў культуры i мастацтва рэспублiкi i замежных дзяржаў;

па запытаннях Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь iнфармуе яго аб вынiках i асноўных паказчыках мiжнароднай культурнай дзейнасцi;

ажыццяўляе сацыяльны заказ установам культуры i мастацтва незалежна ад ведамаснай прыналежнасцi на правядзенне канцэртаў, святаў, фестываляў, iншых культурна-масавых мерапрыемстваў i на стварэнне творчых мастацкiх калектываў;

арганiзоўвае ва ўстаноўленым парадку канцэртную дзейнасць, садзейнiчае правядзенню мастацкiх выстаў, гастроляў тэатраў, мастацкiх калектываў i асобных выканаўцаў, фестываляў, аглядаў прафесiйнага мастацтва i народнай творчасцi, святаў i iншых мерапрыемстваў;

вядзе работу, накiраваную на павышэнне мастацкага ўзроўню i выканаўчага майстэрства падведамных прафесiйных i аматарскiх калектываў;

каардынуе дзейнасць клубных устаноў, цэнтраў культуры, бiблiятэк, дамоў рамёстваў, паркаў культуры i адпачынку, музеяў, дзiцячых школ мастацтваў;

ажыццяўляе рэгуляванне дзейнасцi сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў, абласных курсаў павышэння квалiфiкацыi ў вобласцi;

аналiзуе стан i распрацоўвае прагноз развiцця мастацкай адукацыi вобласцi, распаўсюджвае перадавы педагагiчны вопыт, прагрэсiўныя формы i метады мастацкай адукацыi i выхавання;

арганiзуе пошук i падбор таленавiтых дзяцей i моладзi для вучобы ў навучальных установах сферы;

вывучае сучасную i перспектыўную патрэбу вобласцi ў спецыялiстах з вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай адукацыяй i ўносiць прапановы па кантрольных лiчбах прыёму ў сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы вобласцi;

забяспечвае ва ўстаноўленым парадку павышэнне квалiфiкацыi спецыялiстаў культуры i мастацтва;

каардынуе дзейнасць музеяў у экспазiцыйна-выставачнай, навукова-фондавай, навукова-даследчай, метадычнай i асветнiцкай рабоце, кантралюе захаванасць мастацкiх, гiстарычных i культурных каштоўнасцей, якiя знаходзяцца ў фондах, мастацкiх галерэях, iншых сховiшчах незалежна ад iх падпарадкаванасцi, i прымае меры па паляпшэннi iх захавання;

наладжвае рэгiянальныя, а таксама мiжнародныя культурныя сувязi ў галiне прафесiйнага мастацтва, народнай творчасцi, бiблiятэчнай i музейнай справы, аховы гiсторыка-культурных каштоўнасцей, дзейнасцi дзiцячых школ мастацтваў;

садзейнiчае развiццю мiжнароднага i айчыннага турызму па гiстарычных мясцiнах вобласцi;

ажыццяўляе рэгуляванне дзейнасцi падведамных арганiзацый, кiраванне маёмасцю, выпрацоўку рэкамендацыйных нарматываў;

прадстаўляе ў Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь па заключэннi абласной атэстацыйнай камiсii калектывы мастацкай самадзейнасцi да прысваення iм наймення "народны" або "ўзорны", "заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь";

распараджаецца дзяржаўнай маёмасцю ў межах, устаноўленых дзеючым заканадаўствам;

фiнансуе ва ўстаноўленым парадку падведамныя ўстановы культуры i мастацтва;

ажыццяўляе каардынацыю дзейнасцi юрыдычных асоб усiх формаў уласнасцi ў сферы прафесiйнага мастацтва, народнай творчасцi шляхам выкарыстання эканамiчных рычагоў i стымулаў;

ажыццяўляе падбор кiруючых кадраў у арганiзацыях культуры абласнога падпарадкавання, у тым лiку на конкурснай аснове, па прадстаўленнi раённых i гарадскiх выканаўчых камiтэтаў узгадняе кандыдатуры загадчыкаў аддзелаў культуры пры iх назначэннi на пасаду альбо вызваленнi ад пасады ў адпаведнасцi з кадравымi рэестрамi аблвыканкама, гарадскiх i раённых выканаўчых камiтэтаў;

арганiзуе першасны ўлiк на падведамных арганiзацыях, атрымлiвае ва ўстаноўленым парадку бухгалтарскую i iншую справаздачнасць, складае зводныя бухгалтарскiя справаздачы i балансы;

забяспечвае прафiлактыку канфлiктаў, своечасовы i правiльны разгляд прапаноў, заяў i скаргаў грамадзян, а таксама меры па выключэннi прычын, па якiх узнiкаюць скаргi;

забяспечвае кантроль за мастацкiм узроўнем арганiзацый культуры i мастацтва, добраўпарадкаванне тэрыторый;

забяспечвае эфектыўнае выкарыстанне капiтальных укладанняў, вырашае iншыя пытаннi ў межах сваёй кампетэнцыi, звязаныя з капiтальным будаўнiцтвам i рамонтам, матэрыяльна-тэхнiчным забеспячэннем падведамных арганiзацый;

ажыццяўляе мерапрыемствы па ўкараненнi ўмоў навуковай арганiзацыi працы i паляпшэнне быту работнiкаў, забяспечвае выкарыстанне правiл тэхнiкi бяспекi, пажарнай бяспекi i вытворчай санiтарыi;

удзельнiчае ў распрацоўцы праектаў-прагнозаў i стратэгiчных планаў сацыяльнага, эканамiчнага i навукова-тэхнiчнага развiцця галiны i забяспечвае iх выкананне;

дапамагае падведамным арганiзацыям у набыццi сыравiны, матэрыялаў, запасных частак i абсталявання;

удзельнiчае ў правядзеннi комплексных рэвiзiй фiнансава-гаспадарчай дзейнасцi падведамных арганiзацый культуры;

садзейнiчае падведамным арганiзацыям культуры ў рэалiзацыi праграм, якiя садзейнiчаюць пашырэнню сферы аказання платных паслуг насельнiцтву, атрыманню дадатковага даходу ў мэтах развiцця i ўдасканалення паслуг насельнiцтву, атрыманню дадатковага даходу ў мэтах развiцця i ўдасканалення галiны культуры i захаванню працоўных месцаў;

плануе сваю дзейнасць i аказвае дапамогу падведамным арганiзацыям у фармiраваннi бiзнес-планаў iх дзейнасцi.

Упраўленне культуры можа выконваць i iншыя функцыi, прадугледжаныя дзеючым заканадаўствам.

7. Упраўленне культуры ўзначальвае начальнiк, якi назначаецца на пасаду i звальняецца з пасады распараджэннем старшынi аблвыканкама ў адпаведнасцi з кадравым рэестрам. Яго кандыдатура ўзгадняецца з Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.

Начальнiк упраўлення культуры мае намеснiка, якi назначаецца на пасаду i звальняецца з пасады ва ўстаноўленым парадку.

8. Начальнiк упраўлення культуры:

8.1. кiруе дзейнасцю ўпраўлення культуры i нясе персанальную адказнасць за выкананне ўскладзеных на яго задач;

8.2. выдае ў межах сваёй кампетэнцыi загады на аснове i для выканання рашэнняў аблвыканкама, а таксама актаў вышэйстаячых органаў дзяржаўнай улады;

8.3. ва ўстаноўленым парадку зацвярджае структуру i штатны расклад апарату ўпраўлення культуры ў межах колькасцi, фонду аплаты i сродкаў на яго ўтрыманне;

8.4. размяркоўвае абавязкi i ўстанаўлiвае ступень адказнасцi намеснiка, кiраўнiкоў структурных падраздзяленняў апарату ўпраўлення;

8.5. у адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам назначае на пасаду i вызваляе ад пасады работнiкаў упраўлення культуры i па ўстаноўленым кадравым рэестры - работнiкаў падведамных арганiзацый;

8.6. зацвярджае палажэннi аб структурных падраздзяленнях i службовыя абавязкi работнiкаў апарату ўпраўлення культуры, палажэннi i статуты арганiзацый, падведамных упраўленню культуры;

8.7. нясе адказнасць за правiльнае выкарыстанне бюджэтных асiгнаванняў;

8.8. ад iмя ўпраўлення культуры прадстаўляе яго iнтарэсы;

8.9. ва ўстаноўленым парадку распараджаецца сродкамi i маёмасцю ўпраўлення культуры, адкрывае рахункi ў банках, заключае дагаворы;

8.10. узгадняе з Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь:

планы работы ўпраўлення культуры аблвыканкама;

правядзенне мiжнародных i рэспублiканскiх мерапрыемстваў;

прадстаўленне работнiкаў культуры i мастацтва да ганаровых званняў, дзяржаўных узнагарод.

9. Дзейнасць упраўлення культуры ажыццяўляецца на аснове спалучэння прынцыпаў калегiяльнасцi i адзiнаначалля.

10. Ва ўпраўленнi культуры ва ўстаноўленым парадку ствараецца калегiя.

Калегiя на сваiх пасяджэннях абмяркоўвае асноўныя пытаннi работы практычнага кiраўнiцтва падведамнымi арганiзацыямi, заслухоўвае кiраўнiкоў падведамных арганiзацый, а таксама разглядае iншыя пытаннi, якiя ўваходзяць у кампетэнцыю ўпраўлення культуры.

Рашэннi калегii праводзяцца ў жыццё, як правiла, загадамi начальнiка ўпраўлення культуры.

11. Пры ўпраўленнi культуры могуць стварацца саветы ў складзе работнiкаў упраўлення культуры, прадстаўнiкоў iншых органаў кiравання, арганiзацый, навуковых i навучальных устаноў, грамадскiх аб'яднанняў для выпрацоўкi i ажыццяўлення абласных дзяржаўных праграм па культуры i мастацтве ў адпаведных напрамках дзейнасцi.



УЗГОДНЕНА

Пiсьмо Мiнiстэрства культуры

Рэспублiкi Беларусь

12.12.2002 N 16-05/4251






Архив документов

Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList