Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Решение Минского городского исполнительного комитета от 05.06.2003 № 874 "Аб змяненнi тарыфаў на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання"Документ утратил силу
< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 10 июня 2003 г. N 9/2703 У адпаведнасцi з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 19 мая 1999 г. N 285 "Аб некаторых мерах па стабiлiзацыi цэн (тарыфаў) у Рэспублiцы Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 1999 г., N 40, 1/371) i ў мэтах пакрыцця затрат транспартных арганiзацый, ажыццяўляючых гарадскiя перавозкi пасажыраў транспартам агульнага карыстання, Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ: 1. Зацвердзiць тарыф на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання ў горадзе Мiнску: 1.1. у аўтобусе, трамваi, тралейбусе, метро - у памеры 220 рублёў, а для пенсiянераў, студэнтаў i навучэнцаў - 110 рублёў за адну паездку; 1.2. у аўтобусах гарадскiх рэгулярных экспрэсных маршрутаў - у памеры 440 рублёў, а для пенсiянераў, студэнтаў i навучэнцаў - 220 рублёў за адну паездку. 2. Права льготнага праезду на ўсiх вiдах гарадскога транспарту агульнага карыстання прадастаўляецца асобным катэгорыям пасажыраў у адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь. 3. Пры распаўсюджваннi бiлетаў на адну паездку вадзiцелямi ў гарадскiм транспарце агульнага карыстання кошт бiлета павялiчваецца на 30 рублёў да зацверджанага тарыфу. 4. Зацвердзiць кошт месячных i дэкадных праязных бiлетаў на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання згодна з дадаткам. 5. Камунальнаму унiтарнаму прадпрыемству "Упраўленне транспарту i сувязi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта" (Сасноўскi У.Г.): 5.1. прыняць меры для забеспячэння бесперабойнага распаўсюджвання бiлетнай прадукцыi на праезд пасажыраў у гарадскiм транспарце агульнага карыстання праз кiёскi Мiнскага гарадскога аптова-рознiчнага прадпрыемства "Белсаюздрук", гандлёвую сетку, спецыялiзаваныя бiлетныя касы, на дыспетчарскiх пунктах, вадзiцелямi ў аўтобусах, трамваях, тралейбусах, грамадскiмi распаўсюджвальнiкамi; 5.2. iнфармаваць насельнiцтва аб змяненнi тарыфаў на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання праз сродкi масавай iнфармацыi i на транспарце; 5.3. узмацнiць кантроль за паўнатой аплаты праезду пасажырамi ў гарадскiм транспарце агульнага карыстання. 6. Гандлёвыя арганiзацыi незалежна ад формаў уласнасцi распаўсюджваюць бiлетную прадукцыю на праезд пасажыраў у гарадскiм транспарце агульнага карыстання на падставе заключаных з камунальным унiтарным прадпрыемствам "Упраўленне транспарту i сувязi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта" дагавораў. 7. Галоўнаму ўпраўленню ўнутраных спраў Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта (Рак А.I.) аказваць садзейнiчанне камунальнаму унiтарнаму прадпрыемству "Упраўленне транспарту i сувязi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта" ў пытаннях праверкi паўнаты аплаты праезду ў гарадскiм транспарце агульнага карыстання. 8. Прызнаць страцiўшым сiлу рашэнне Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта ад 10 студзеня 2003 г. N 6 "Аб змяненнi тарыфаў на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2003 г., N 12, 9/2352). 9. Кантроль за выкананнем гэтага рашэння ўскласцi на першага намеснiка старшынi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта Ярохава М.М. 10. Дадзенае рашэнне ўступае ў сiлу з 1 лiпеня 2003 г. Старшыня М.Я.ПАЎЛАЎ Кiраўнiк спраў М.Ф.САВАНОВIЧ Дадатак КОШТ МЕСЯЧНЫХ I ДЭКАДНЫХ ПРАЯЗНЫХ БIЛЕТАЎ НА ПЕРАВОЗКУ ПАСАЖЫРАЎ ГАРАДСКIМ ТРАНСПАРТАМ АГУЛЬНАГА КАРЫСТАННЯ(рублёў) ----+-----------------------------------+-----------+---------- ¦ N ¦ Вiды бiлетаў ¦ Месячныя ¦ Дэкадныя ¦ ¦п/п¦ +-----+-----+-------+------+ ¦ ¦ ¦100% ¦ 50% ¦ 100% ¦ 50% ¦ +---+-----------------------------------+-----+-----+-------+------+ ¦ 1 ¦На адзiн вiд транспарту (аўтобус, ¦ 9900¦ 4950¦ 3475 ¦ 1735 ¦ ¦ ¦тралейбус, трамвай, метро) ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ +---+-----------------------------------+-----+-----+-------+------+ ¦ 2 ¦Экспрэсны аўтобус ¦13200¦ 6600¦ 4630 ¦ 2315 ¦ +---+-----------------------------------+-----+-----+-------+------+ ¦ 3 ¦На два вiды транспарту ¦13200¦ 6600¦ 4630 ¦ 2315 ¦ ¦ ¦(аўтобус-тралейбус, ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦аўтобус-трамвай, трамвай-тралейбус)¦ ¦ ¦ ¦ ¦ +---+-----------------------------------+-----+-----+-------+------+ ¦ 4 ¦На тры вiды транспарту ¦15400¦ 7700¦ 5400 ¦ 2700 ¦ ¦ ¦(аўтобус-тралейбус-трамвай) ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦---+-----------------------------------+-----+-----+-------+------- |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|