Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Решение Минского городского исполнительного комитета от 29.09.2003 № 1652 "Аб змяненнi тарыфаў на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання"

Документ утратил силу
Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на сентябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 30 сентября 2003 г. N 9/2941



У адпаведнасцi з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 19 мая 1999 г. N 285 "О некоторых мерах по стабилизации цен (тарифов) в Республике Беларусь" i ў мэтах пакрыцця затрат транспартных арганiзацый, ажыццяўляючых гарадскiя перавозкi пасажыраў транспартам агульнага карыстання, Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:

1. Зацвердзiць тарыф на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання ў горадзе Мiнску:

1.1. у аўтобусе, трамваi, тралейбусе, метро - у памеры 250 рублёў, а для пенсiянераў, студэнтаў i навучэнцаў - 125 рублёў за адну паездку;

1.2. у аўтобусах гарадскiх рэгулярных экспрэсных маршрутаў - у памеры 500 рублёў, а для пенсiянераў, студэнтаў i навучэнцаў - 250 рублёў за адну паездку.

2. Права iльготнага праезду на ўсix вiдах гарадскога транспарту агульнага карыстання прадастаўляецца асобным катэгорыям пасажыраў у адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.

3. Пры распаўсюджваннi бiлетаў на адну паездку вадзiцелямi ў гарадскiм транспарце агульнага карыстання кошт бiлета павялiчваецца на 50 рублёў да зацверджанага тарыфу.

4. Зацвердзiць кошт месячных i дэкадных праязных бiлетаў на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання згодна з дадаткам.

5. Камунальнаму унiтарнаму прадпрыемству "Упраўленне транспарту i сувязi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта" (Сасноўскi У.Г.):

5.1. прыняць меры для забеспячэння бесперабойнага распаўсюджавання бiлетнай прадукцыi на праезд пасажыраў у гарадскiм транспарце агульнага карыстання праз кiёскi Мiнскага гарадскога аптова-рознiчнага прадпрыемства "Белсаюздрук", гандлёвую сетку, спецыялiзаваныя бiлетныя касы, на дыспетчарскiх пунктах, вадзiцелямi ў аутобусах, трамваях, тралейбусах, грамадскiмi распаўсюджвальнiкамi;

5.2. iнфармаваць насельнiцтва аб змяненнi тарыфаў на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання праз сродкi масавай iнфармацыi i на транспарце;

5.3. узмацнiць кантроль за паўнатой аплаты праезду пасажырамi ў гарадскiм транспарце агульнага карыстання.

6. Гандлёвыя арганiзацыi незалежна ад форм уласнасцi распаўсюджваюць бiлетную прадукцыю на праезд пасажыраў у гарадскiм транспарце агульнага карыстання на падставе заключаных з камунальным унiтарным прадпрыемствам "Упраўленне транспарту i сувязi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта" дагавораў.

7. Галоўнаму ўпраўленню ўнутраных спраў Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта (Куляшоў А.Н.) аказваць садзейнiчанне камунальнаму унiтарнаму прадпрыемству "Упраўленне транспарту i сувязi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта" у пытаннях праверкi паўнаты аплаты праезду ў гарадскiм транспарце агульнага карыстання.

8. Прызнаць страцiўшым сiлу рашэнне Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта ад 5 чэрвеня 2003 г. N 874 "Аб змяненнi тарыфаў на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2003 г., N 66, 9/2703).

9. Кантроль за выкананнем гэтага рашэння ўскласцi на першага намеснiка старшынi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта Ярохава М.М.

10. Дадзенае рашэнне ўступае ў сiлу з даты яго афiцыяльнага апублiкавання.



Старшыня М.Я.ПАЎЛАЎ



Кiраўнiк спраў М.Ф.САВАНОВIЧ



Дадатак
да рашэння
Мiнскага гарадскога
выканаўчага камiтэта
29.09.2003 N 1652



КОШТ МЕСЯЧНЫХ I ДЭКАДНЫХ ПРАЯЗНЫХ БIЛЕТАЎ НА ПЕРАВОЗКУ ПАСАЖЫРАЎ ГАРАДСКIМ ТРАНСПАРТАМ АГУЛЬНАГА КАРЫСТАННЯ

(рублёў)

----+-----------------------------------------+----------+-----
¦ N ¦               Вiды бiлетаў              ¦ Месячныя ¦Дэкадныя ¦
¦п/п¦                                         +-----+----+----+----+
¦   ¦                                         ¦100% ¦50% ¦100%¦50% ¦
+---+-----------------------------------------+-----+----+----+----+
¦ 1 ¦На адзiн вiд транспарту                  ¦11250¦5625¦3950¦1975¦
¦   ¦(аўтобус, тралейбус, трамвай, метро)     ¦     ¦    ¦    ¦    ¦
+---+-----------------------------------------+-----+----+----+----+
¦ 2 ¦Экспрэсны аўтобус                        ¦15000¦7500¦5260¦2630¦
+---+-----------------------------------------+-----+----+----+----+
¦ 3 ¦На два вiды транспарту                   ¦15000¦7500¦5260¦2630¦
¦   ¦(аўтобус-тралейбус, аўтобус-трамвай,     ¦     ¦    ¦    ¦    ¦
¦   ¦трамвай-тралейбус)                       ¦     ¦    ¦    ¦    ¦
+---+-----------------------------------------+-----+----+----+----+
¦ 4 ¦На тры вiды транспарту                   ¦17500¦8750¦6140¦3070¦
¦   ¦(аўтобус-тралейбус-трамвай)              ¦     ¦    ¦    ¦    ¦
¦---+-----------------------------------------+-----+----+----+-----





Archive documents

Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList