Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Решение Гродненского областного исполнительного комитета от 30.03.2004 № 136 "Аб Гродзенскiм абласным мастацка-экспертным савеце па манументальнаму мастацтву"

Документ утратил силу
Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на сентябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 21 апреля 2004 г. N 9/3348



Гродзенскi абласны выканаўчы камiтэт РАШЫЎ:

1. Стварыць Гродзенскi абласны мастацка-экспертны савет па манументальнаму мастацтву.

2. Зацвердзiць:

прыкладаемае Палажэнне аб Гродзенскiм абласным мастацка-экспертным савеце па манументальнаму мастацтву;

склад Гродзенскага абласнога мастацка-экспертнага савета па манументальнаму мастацтву згодна з дадаткам.



Старшыня У.Я.САЎЧАНКА



Кiраўнiк спраў М.Я.ПРЫСАДА



                                              ЗАЦВЕРДЖАНА
                                              Рашэнне
                                              Гродзенскага абласнога
                                              выканаўчага камiтэта
                                              30.03.2004 N 136


1. Гродзенскi абласны мастацка-экспертны савет па манументальнаму мастацтву (далей - савет) з'яўляецца пастаянна дзеючым дарадча-рэкамендацыйным органам.

2. Асноўнай задачай савета з'яўляецца глыбокае i ўсебаковае абмеркаванне праблем развiцця манументальнага мастацтва ў Гродзенскай вобласцi, выпрацоўка практычных рэкамендацый i разгляд канкрэтных пытанняў, звязаных з праектаваннем памятных знакаў, твораў манументальна-дэкаратыўнага жывапiсу, твораў дэкаратыўнага мастацтва.

3. Савет у сваёй дзейнасцi кiруецца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, а таксама дадзеным Палажэннем аб Гродзенскiм абласным мастацка-экспертным савеце па манументальнаму мастацтву.

4. Савет ажыццяўляе сваю дзейнасць у цесным кантакце з грамадскiмi аб'яднаннямi "Беларускi саюз мастакоў" i "Беларускi саюз архiтэктараў", а таксама з iншымi грамадскiмi аб'яднаннямi, арганiзацыямi.

5. Савет:

5.1. разглядае i рэкамендуе да ажыццяўлення праекты памятных знакаў аб выдатных гiстарычных, навуковых, тэхнiчных i культурных падзеях на Беларусi, мемарыяльных дошак у гонар знакамiтых асоб, якiя ствараюцца на падставе рашэння Гродзенскага абласнога выканаўчага камiтэта, узгодненыя з упраўленнем культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камiтэта;

5.2. разглядае i рэкамендуе да ажыццяўлення на тэрыторыi Гродзенскай вобласцi эскiзныя праекты найбольш значных твораў манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, выкананых у тэхнiцы фрэскi, роспiсу, вiтража, мазаiкi, сграфiта i гэтак далей, а таксама твораў манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, прызначаных для тыражавання;

5.3. па прадстаўленню ўпраўлення культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камiтэта разглядае праграмныя заданнi i ўмовы конкурсаў на праектаванне памятных знакаў i дае свае заключэннi;

5.4. праводзiць кансультацыйную работу з аўтарамi ў працэсе праектавання i стварэння манументальных твораў на тэрыторыi Гродзенскай вобласцi;

5.5. дае заключэннi аб магчымасцi замены на тэрыторыi Гродзенскай вобласцi памятных знакаў, выкананых на недастаткова мастацкiм узроўнi або з недаўгавечных матэрыялаў.

6. Савет спрыяе стварэнню твораў высокага мастацкага ўзроўню, дасягненню багацця i разнастайнасцi мастацкiх стыляў i сродкаў выяўлення.

7. Савет адхiляе або дае рэкамендацыi аб перапрацоўцы праектаў памятных знакаў, твораў манументальна-дэкаратыўнага жывапiсу, твораў дэкаратыўнага мастацтва, якiя не адпавядаюць належнаму архiтэктурна-кампазiцыйнаму i мастацкаму ўзроўню цi выкананы з парушэннем iснуючага парадку iх стварэння.

8. Пры разглядзе саветам праектаў памятных знакаў, твораў манументальна-дэкаратыўнага жывапiсу, твораў дэкаратыўнага мастацтва, якiя плануюцца да стварэння ў горадзе Гродна i раёнах Гродзенскай вобласцi, на яго пасяджэннях прысутнiчаюць прадстаўнiкi Гродзенскага гарадскога выканаўчага камiтэта, раённых выканаўчых камiтэтаў Гродзенскай вобласцi (адпаведна) з правам дарадчага голасу.

9. Савет узначальвае старшыня.

Старшыня мае намеснiка, якi ў яго адсутнасць арганiзуе работу савета. Па складу савет мае няцотную колькасць членаў, але не больш за 15 чалавек з улiкам старшынi.

Склад савета зацвярджаецца рашэннем Гродзенскага абласнога выканаўчага камiтэта. У яго ўваходзяць вядучыя дзеячы выяўленчага мастацтва, архiтэктуры, мастацтвазнаўцы, спецыялiсты ў галiне манументальнай скульптуры, прадстаўнiкi дзяржаўных i грамадскiх арганiзацый. Прапановы па складу савета, кандыдатурах яго старшынi i намеснiка ўносяцца ўпраўленнем культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камiтэта.

10. Пасяджэннi савета праводзяцца па меры неабходнасцi пад кiраўнiцтвам старшынi савета, а ў яго адсутнасць - пад кiраўнiцтвам намеснiка старшынi.

11. На пасяджэннi савета могуць запрашацца прадстаўнiкi мясцовых органаў дзяржаўнага кiравання, творчых саюзаў, навуковых арганiзацый.

12. У выпадку неабходнасцi выезду на месца ўстаноўкi памятнага знака, мемарыяльнай дошкi старшыня мае права накiраваць трох i больш членаў савета для знаёмства з творам, для далейшага разгляду поўным складам савета на аснове фотаматэрыялаў.

13. Рашэннi савета прымаюцца простай большасцю галасоў пры ўмове прысутнасцi на пасяджэннi не менш за палову складу савета i афармляюцца пратаколамi, якiя падпiсваюцца ўсiмi ўдзельнiкамi пасяджэння - членамi савета. Копiя пратакола пасяджэння савета выдаецца заказчыку.

14. Савет ажыццяўляе прыёмку збудаваных на тэрыторыi Гродзенскай вобласцi памятных знакаў, мемарыяльных дошак у памяць аб выдатных дзеячах, твораў манументальна-дэкаратыўнага мастацтва з удзелам прадстаўнiкоў мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, арганiзацый-выканаўцаў i аўтарскiх калектываў.

15. Прадстаўленне праектных матэрыялаў для разгляду, работу савета i кантроль за выкананнем рашэнняў савета арганiзуе ўпраўленне культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камiтэта ў адпаведнасцi з Палажэннем аб парадку праектавання, стварэння (будаўнiцтва), рэканструкцыi i прыёмкi твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 6 верасня 2000 г. N 1393 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2000 г., N 88, 5/4026).



Дадатак
да рашэння
Гродзенскага абласнога
выканаўчага камiтэта
30.03.2004 N 136



СКЛАД ГРОДЗЕНСКАГА АБЛАСНОГА МАСТАЦКА-ЭКСПЕРТНАГА САВЕТА ПА МАНУМЕНТАЛЬНАМУ МАСТАЦТВУ

Мацiевiч             - намеснiк начальнiка - начальнiк аддзела
Сяргей Мiхайлавiч      культурна-асветнiцкiх устаноў, народнай
                       творчасцi i навучальных устаноў упраўлення
                       культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага
                       камiтэта, старшыня савета

Панцялееў            - скульптар, старшыня Гродзенскай
Уладзiмiр Iванавiч     абласной арганiзацыi грамадскага аб'яднання
                       "Беларускi саюз мастакоў", намеснiк старшынi
                       савета (з яго згоды)

Анiсiмаў             - архiтэктар, начальнiк упраўлення
Уладзiмiр Юр'евiч      архiтэктуры i горадабудаўнiцтва Гродзенскага
                       гарадскога выканаўчага камiтэта

Грыневiч             - мастак-манументалiст, член Гродзенскай
Сяргей Аркадзьевiч     абласной арганiзацыi грамадскага
                       аб'яднання "Беларускi саюз мастакоў"
                       (з яго згоды)

Загiдулiна           - мастацтвавед-кантралёр упраўлення
Марына Аляксеяўна      культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага
                       камiтэта

Лытаў                - архiтэктар, член Гродзенскай абласной
Уладзiмiр Андрэявiч    арганiзацыi грамадскага аб'яднання "Беларускi
                       саюз архiтэктараў", саветнiк Беларускай
                       акадэмii архiтэктуры, галоўны
                       спецыялiст-архiтэктар абласнога унiтарнага
                       прадпрыемства "Гроднажылпраект" (з яго згоды)

Сiльвановiч          - мастак-манументалiст, член праўлення
Аляксандр Мiкалаевiч   Гродзенскай абласной арганiзацыi
                       грамадскага аб'яднання "Беларускi саюз
                       мастакоў" (з яго згоды)

Скрабко              - намеснiк начальнiка - начальнiк аддзела
Павел Канстанцiнавiч   па каардынацыi iдэалагiчнай работы
                       ўпраўлення iдэалагiчнай работы Гродзенскага
                       абласнога выканаўчага камiтэта

Таламанаў            - архiтэктар, намеснiк начальнiка
Генадзь Барысавiч      ўпраўлення тэрытарыяльнай планiроўкi,
                       горадабудаўнiцтва i архiтэктуры Гродзенскага
                       абласнога выканаўчага камiтэта

Тараненка            - архiтэктар, старшыня Гродзенскай
Аляксандр Барысавiч    абласной арганiзацыi грамадскага
                       аб'яднання "Беларускi саюз архiтэктараў",
                       галоўны архiтэктар праектаў абласнога
                       унiтарнага праектнага прадпрыемства "Iнстытут
                       "Гроднаграмадзянпраект" (з яго згоды)

Янушкевiч            - мастак-манументалiст, член рэвiзiйнай
Пётр Вацлававiч        камiсii Гродзенскай абласной
                       арганiзацыi грамадскага аб'яднання
                       "Беларускi саюз мастакоў",
                       мастак-манументалiст дэкаратыўнага
                       мастацтва Гродзенскага унiтарнага
                       творчага прадпрыемства "Мастацтва"
                       грамадскага аб'яднання "Беларускi саюз
                       мастакоў" (з яго згоды)





Archiv Dokumente

Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList