Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Решение Минского городского исполнительного комитета от 02.07.2004 № 1350 "Аб змяненнi тарыфаў на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання"

Документ утратил силу
Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на сентябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 7 июля 2004 г. N 9/3525



На падставе Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 19 мая 1999 г. N 285 "Аб некаторых мерах па стабiлiзацыi цэн (тарыфаў) у Рэспублiцы Беларусь" i ў мэтах забеспячэння выканання Закона Рэспублiкi Беларусь ад 29 снежня 2003 года "Аб бюджэце Рэспублiкi Беларусь на 2004 год" у частцы пакрыцця затрат транспартных арганiзацый, ажыццяўляючых гарадскiя перавозкi пасажыраў транспартам агульнага карыстання, Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:

1. Зацвердзiць тарыф на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання ў горадзе Мiнску:

1.1. у аўтобусе, трамваi, тралейбусе, метро - у памеры 300 рублёў, а для пенсiянераў, студэнтаў i навучэнцаў - 150 рублёў за адну паездку;

1.2. у аўтобусах гарадскiх рэгулярных экспрэсных маршрутаў - у памеры 600 рублёў, а для пенсiянераў, студэнтаў i навучэнцаў - 300 рублёў за адну паездку.

2. Права iльготнага праезду на ўсiх вiдах гарадскога транспарту агульнага карыстання прадастаўляецца асобным катэгорыям пасажыраў у адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.

3. Пры распаўсюджваннi бiлетаў на адну паездку вадзiцелямi ў гарадскiм транспарце агульнага карыстання кошт бiлета павялiчваецца на 50 рублёў да зацверджанага тарыфу.

4. Зацвердзiць кошт месячных i дэкадных праязных бiлетаў на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання згодна з дадаткам.

5. Транспартнаму камунальнаму унiтарнаму прадпрыемству "Мiнсктранс" (Сасноўскi У.Г.):

5.1. прыняць меры для забеспячэння бесперабойнага распаўсюджвання бiлетнай прадукцыi на праезд пасажыраў у гарадскiм транспарце агульнага карыстання праз кiёскi мiнскага гарадскога аптова-рознiчнага прадпрыемства "Белсаюздрук", гандлёвую сетку, спецыялiзаваныя бiлетныя касы, на дыспетчарскiх пунктах, вадзiцелямi ў аўтобусах, трамваях, тралейбусах, грамадскiмi распаўсюджвальнiкамi;

5.2. iнфармаваць насельнiцтва аб змяненнi тарыфаў на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання праз сродкi масавай iнфармацыi i на транспарце;

5.3. узмацнiць кантроль за паўнатой аплаты праезду пасажырамi ў гарадскiм транспарце агульнага карыстання.

6. Гандлёвыя арганiзацыi незалежна ад формы ўласнасцi распаўсюджваюць бiлетную прадукцыю на праезд пасажыраў у гарадскiм транспарце агульнага карыстання на падставе заключаных з транспартным камунальным унiтарным прадпрыемствам "Мiнсктранс" дагавораў.

7. Галоўнаму ўпраўленню ўнутраных спраў Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта (Куляшоў А.Н.) аказваць садзейнiчанне транспартнаму камунальнаму унiтарнаму прадпрыемству "Мiнсктранс" у пытаннях праверкi паўнаты аплаты праезду ў гарадскiм транспарце агульнага карыстання.

8. Прызнаць страцiўшым сiлу рашэнне Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта ад 29 верасня 2003 г. N 1652 "Аб змяненнi тарыфаў на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2003 г., N 114, 9/2941).

9. Кантроль за выкананнем гэтага рашэння ўскласцi на першага намеснiка старшынi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта Ярохава М.М.

10. Дадзенае рашэнне ўступае ў сiлу з 10 лiпеня 2004 г.



Старшыня М.Я.ПАЎЛАЎ



Кiраўнiк спраў М.Ф.САВАНОВIЧ



УЗГОДНЕНА

Першы намеснiк

Мiнiстра эканомiкi

Рэспублiкi Беларусь

У.А.Найдуноў

01.07.2004



Дадатак
да рашэння
Мiнскага гарадскога
выканаўчага камiтэта
02.07.2004 N 1350



КОШТ МЕСЯЧНЫХ I ДЭКАДНЫХ ПРАЯЗНЫХ БIЛЕТАЎ НА ПЕРАВОЗКУ ПАСАЖЫРАЎ ГАРАДСКIМ ТРАНСПАРТАМ АГУЛЬНАГА КАРЫСТАННЯ

----+------------------------------------+-------------+-------
¦ N ¦            Вiды бiлетаў            ¦  Месячныя   ¦  Дэкадныя ¦
¦п/п¦                                    +------+------+-----+-----+
¦   ¦                                    ¦ 100% ¦  50% ¦ 100%¦ 50% ¦
+---+------------------------------------+------+------+-----+-----+
¦ 1 ¦На адзiн вiд транспарту (аўтобус,   ¦13500 ¦ 6750 ¦4740 ¦2370 ¦
¦   ¦тралейбус, трамвай, метро)          ¦      ¦      ¦     ¦     ¦
+---+------------------------------------+------+------+-----+-----+
¦ 2 ¦Экспрэсны аўтобус                   ¦18000 ¦ 9000 ¦6320 ¦3160 ¦
+---+------------------------------------+------+------+-----+-----+
¦ 3 ¦На два вiды транспарту              ¦18000 ¦ 9000 ¦6320 ¦3160 ¦
¦   ¦(аўтобус-тралейбус, аўтобус-трамвай,¦      ¦      ¦     ¦     ¦
¦   ¦трамвай-тралейбус)                  ¦      ¦      ¦     ¦     ¦
+---+------------------------------------+------+------+-----+-----+
¦ 4 ¦На тры вiды транспарту              ¦21000 ¦ 1050 ¦7370 ¦3680 ¦
¦   ¦(аўтобус-тралейбус-трамвай)         ¦      ¦      ¦     ¦     ¦
¦---+------------------------------------+------+------+-----+------





Archiv Dokumente

Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList